Вы тут

Міша Nutekі: «Наша гісторыя можа змяніць жыццё цэлага пакалення»


Шэсць га­доў та­му два ма­ла­дыя му­зы­кан­ты з Баб­руй­ска — Мі­ша На­ка­раш­ві­лі і Кі­рыл Ма­цю­шэн­ка — ад­пра­ві­лі­ся за­ва­ёў­ваць Маск­ву. Дзе­ля гэ­та­га яны па­кі­ну­лі до­сыць па­пу­ляр­ны бэнд «Кі­фа», у якім вы­сту­па­лі, кам­форт­нае жыц­цё ў баць­коў­скім до­ме і ін­шыя пры­ві­леі юнац­тва. У хлоп­цаў бы­ла адзі­ная ма­ра — ства­рыць сты­лё­вы рок-гурт, які змо­жа прэ­тэн­да­ваць... ні больш ні менш як на су­свет­ную вя­до­масць. За гэ­ты час ім прый­шло­ся прай­сці шмат вы­пра­ба­ван­няў — га­ле­чу, здра­ду, зня­ва­гу з бо­ку «вя­лі­кіх бо­саў»... Але «баб­руй­скія аку­лы» (так на­зы­ва­лі хлоп­цаў у му­зыч­най ту­соў­цы) не толь­кі вы­жы­лі ў мас­коў­скім «акі­я­на­ры­у­ме», але і ад­ва­я­ва­лі сваё мес­ца пад сон­цам. Ця­пер скла­да­на знай­сці не­абы­яка­ва­га да су­час­най му­зы­кі ча­ла­ве­ка, які хоць бы раз не чуў пра гурт Nutekі. Ка­рэс­пан­дэнт «Чыр­вон­кі» су­стрэў­ся з лі­да­рам бэн­да, які рас­па­вёў пра не­фар­мат­ны му­зыч­ны пра­дукт, удзел у ад­бо­ры на Еў­ра­ба­чан­не і на­па­ле­о­наў­скія пла­ны.

27-15

Па­ча­так, аль­бо «Шкло ду­шы»

Свой пер­шы гурт Мі­ша і Кі­рыл ар­га­ні­за­ва­лі яшчэ ў ста­рэй­шых кла­сах. Хлоп­цы прос­та збі­ра­лі­ся ка­ля пад'­ез­да, іг­ра­лі на гі­та­рах, пе­ра­раб­ля­лі вя­до­мыя пес­ні. Мяс­цо­вы «му­зыч­ны бэнд» ве­да­лі ўсе, ча­сам за­пра­ша­лі на «ква­тэр­ні­кі». Але са­праўд­ная па­пу­ляр­насць прый­шла да му­зы­кан­таў пас­ля та­го, як яны ўвай­шлі ў склад «Кі­фы».

— На той мо­мант «Кі­фа» ўжо бы­ла да­стат­ко­ва рас­кру­ча­ным гур­том. Тым не менш мы ра­зу­ме­лі, што гэ­та... не зу­сім тое. І асаб­лі­ва гэ­та ад­чу­ва­ла­ся, ка­лі мы ўдзель­ні­ча­лі ў ней­кіх фес­ты­ва­лях і па­раў­ноў­ва­лі ся­бе з ін­шы­мі бэндамі. Роз­ні­ца бы­ла прос­та кас­міч­ная! Што толь­кі пры­му­ша­ла нас раз­ві­вац­ца. Мы пры­яз­джа­лі з фес­ты­ва­ляў, за­чы­ня­лі­ся ў па­коі і з на­тхнен­нем рэ­пе­ты­ра­ва­лі су­тка­мі на­пра­лёт. Як­раз на та­кім вось уз­ды­ме ў 16 га­доў мы з Мо­цем і на­пі­са­лі наш хіт «Шкло ду­шы».

Ад­нак хлоп­цы ра­зу­ме­лі, што так і «за­граз­нуць» на мес­тач­ко­вым уз­роў­ні, ка­лі не па­спра­бу­юць усё кар­ды­наль­на змя­ніць. Та­му Мі­ша і Кі­рыл удвух вы­пра­ві­лі­ся ў Маск­ву, бо ас­тат­нія чле­ны гур­та не пад­тры­ма­лі іх аван­ту­ру.

— Ня­гле­дзя­чы на тое, што мы толь­кі што скон­чы­лі шко­лу, мы ўжо не бы­лі дзець­мі. Ра­ней жа не бы­ло ін­тэр­нэ­ту, ма­біль­ных тэ­ле­фо­наў, і жыц­цё мы спа­сці­га­лі не ў са­цы­яль­ных сет­ках, а на ву­лі­цы. Ву­чы­лі­ся на­ладж­ваць ад­но­сі­ны з ад­на­год­ка­мі, ад­стой­ваць свае ін­та­рэ­сы... У 15 га­доў я ўжо па­чаў пад­пра­цоў­ваць пад­час ка­ні­ку­лаў, каб да­рэм­на не губ­ляць свой воль­ны час. Усё гэ­та збі­ра­ла­ся ў адзін пазл, і та­му мы ве­да­лі: у Маск­ве не пра­па­дзём!

У чу­жы ма­нас­тыр — са сва­і­мі пра­ві­ла­мі!

Мі­ша пры­зна­ец­ца, што бы­ло вель­мі цяж­ка. Да­во­дзі­ла­ся ес­ці толь­кі вер­мі­шэль, на­ча­ваць у спаль­ні­ках на кух­ні ў сяб­роў, удзень пра­ца­ваць афі­цы­ян­та­мі, а ў воль­ны час — пі­саць пес­ні. Акра­мя гэ­та­га хлоп­цам увесь час на­гад­ва­лі, ад­куль яны пры­еха­лі… Але, зда­ец­ца, усім на­су­пе­рак яны ства­ры­лі но­вы гурт — Nutekі.

— Пра­соў­ваць но­вы бэнд бы­ло ня­прос­та. Але яшчэ больш скла­да­ным ака­за­ла­ся на­ву­чыц­ца жыць па чу­жых пра­ві­лах. На­прык­лад, як бы­ло ў Баб­руй­ску? Вы­но­сіш яб­лык на ву­лі­цу і пер­шае, што ро­біш, — дзе­ліш яго на ўсіх. У Маск­ве гэ­та не­рэ­аль­на. Ты мо­жаш прый­сці ў гос­ці і за­стац­ца га­лод­ным. І та­кі прын­цып там паў­сюль: у гро­шах, пра­цы, су­вя­зях… У нас і атры­ма­ла­ся штось­ці толь­кі та­му, што ка­лек­тыў бліз­кіх лю­дзей быў вель­мі за­ра­джа­ны пэў­най ідэ­яй. Ня­ма ні­я­кіх пе­ра­шкод, ка­лі ў ця­бе ёсць ма­ра. Амаль што ўсе шэсць га­доў мы іс­на­ва­лі ў кры­зіс­ных умо­вах, без прад­зю­са­ра, ра­бі­лі і пра­цяг­ва­ем ра­біць не­фар­мат­ную му­зы­ку, і мы ўсё яшчэ на пла­ву і па-ра­ней­ша­му стро­ім на­па­ле­о­наў­скія пла­ны.

Ка­лі ў Бе­ла­ру­сі пес­ні гур­та кру­цяць па ра­дыё, та­му што Nutekі — гэ­та ўжо брэнд, то ў Ра­сіі хлоп­цы за­ста­юц­ца без ра­та­цыі. Ка­жуць: не­фар­мат. Пры гэ­тым прад­зю­са­ры вя­ду­чых му­зыч­ных тэ­ле­ка­на­лаў і ра­дыё­стан­цый пры­зна­юц­ца: «Вы клас­ныя!.. » А по­тым да­да­юць: «Але нам не па­ды­хо­дзі­це».

— Бо яны ве­да­юць, што на­ша му­зы­ка — за­над­та за­ход­няя для ту­тэй­шых шы­рот. Але ў гэ­тым ёсць і па­зі­тыў­ны мо­мант — мы кан­чат­ко­ва пе­ра­ка­на­лі­ся у тым, што трэ­ба ары­ен­та­вац­ца на За­хад. Ця­пер рых­ту­ем да вы­пус­ку EP (мі­ні-аль­бом. — Аўт.) з анг­ла­моў­ны­мі кам­па­зі­цы­я­мі. Акра­мя гэ­та­га, у нас ужо рас­пі­са­ны гра­фік удзе­лаў у му­зыч­ных фес­ты­ва­лях па ўсёй Еў­ро­пе, пла­ну­ем вы­сту­піць і ў ЗША. Да­рэ­чы, на За­ха­дзе аў­ды­то­рыя ла­яль­ная, і яна вель­мі доб­ра пры­мае му­зы­кан­таў з Ус­ход­няй Еў­ро­пы. Для там­тэй­шай пуб­лі­кі ў гэ­тым ёсць ней­кі шарм. Гэ­та як рэ­пер ад­куль-не­будзь… з Ка­рэі! Не­здар­ма ж увесь свет так ска­лых­нуў Gangnamstyle.

27-14

Прын­цып да­мі­но…

Два га­ды та­му Nutekі пе­ра­еха­лі ў Мінск. Перш за ўсё, з‑за эка­на­міч­най вы­га­ды. На­вош­та пе­ра­плоч­ваць вя­лі­кія гро­шы ў Маск­ве, ка­лі і ў бе­ла­рус­кай ста­лі­цы так­са­ма мож­на ра­біць му­зы­ку, толь­кі па больш «пры­ем­ным» цэн­ні­ку?! За гэ­ты час хлоп­цы двой­чы ўдзель­ні­ча­лі ў «Еў­ра­фэс­це» — бе­ла­рус­кім ад­бо­ры на «Еў­ра­ба­чан­не», але абод­ва ра­зы спы­ня­лі­ся за крок да пе­ра­мо­гі. На пы­тан­не, што пад­штурх­ну­ла ам­бі­цый­ны і са­ма­да­стат­ко­вы гурт паў­дзель­ні­чаць у тэ­ле­шоу, якое ў апош­нія га­ды сла­віц­ца скан­да­ла­мі і інт­ры­га­мі, Мі­ша ад­каз­вае прос­та:

— Ба­раць­ба за аў­ды­то­рыю. Кож­ны год Еў­ра­ба­чан­не гля­дзяць 300 міль­ё­наў ча­ла­век. І на­ват ка­лі б пас­ля кон­кур­су на на­шу ста­рон­ку ў «Фэй­сбу­ку» зай­шло 100 ты­сяч ча­ла­век — гэ­та ўжо быў бы вы­дат­ны вы­нік. Тут я кі­ру­ю­ся па­зі­цы­яй «Why not?» (Ча­му не?). Бо пра­фе­сій­на мы раз­ві­ва­ем­ся па прын­цы­пе да­мі­но: вы­пус­ціў сінгл — ад­на «да­мі­нош­ка», зняў кліп — дру­гая, за­пі­саў аль­бом — трэ­цяя, паў­дзель­ні­чаў у «Еў­ра­ба­чан­ні» — чац­вёр­тая і г. д. А по­тым ад­на з іх па­дае — і ты рап­там ба­чыш агуль­ную кар­ці­ну. І ра­зу­ме­еш, дзе­ля ча­го ўвесь гэ­ты час пра­ца­ваў. Мы не ве­да­ем, у які мо­мант і якая «да­мі­нош­ка» ўпад­зе, важ­на прос­та іх ста­віць. З «Еў­ра­ба­чан­нем», на жаль, не атры­ма­ла­ся. Ска­жу шчы­ра, бы­ло вель­мі крыўд­на. І не за кан­крэт­ны вы­нік, а за сі­ту­а­цыю ў цэ­лым. Ка­лі су­ты­ка­еш­ся з па­доб­ным аса­біс­та, па­чы­на­еш ра­зу­мець, ча­му ў Ра­сіі бе­ла­рус­кую му­зыч­ную куль­ту­ру пра­цяг­ва­юць аса­цы­я­ваць пе­ра­важ­на з «Пес­ня­ра­мі» і Але­сяй. Хі­ба мы не мо­жам ра­біць штось­ці су­час­нае і якас­нае? Мо­жам! Толь­кі ка­мусь­ці гэ­та зу­сім не па­трэб­на…

Не ўпус­ціць свой шанц!

Ня­даў­на тры пес­ні гур­та вы­бра­лі для са­ўндтрэ­каў да ра­сій­ска­га філь­ма «Не­рэ­аль­нае ка­хан­не». Для хлопцаў гэ­та быў пер­шы па­доб­ны во­пыт. Ад­нак дэ­бю­ту ў кі­но маг­ло б і не быць.

— Спе­цы­яль­на для про­ма мы зня­лі кліп. Але рэ­жы­сёр ска­заў, што трэ­ба зра­біць ін­шае ві­дэа, якое вы­ні­кае з кан­вы філь­ма. У клі­пе га­лоў­ны ге­рой філь­ма па­ві­нен быў спа­жы­ваць ал­ка­голь. Але гэ­та су­пя­рэ­чыць на­шым прын­цы­пам. Мы не пад­трым­лі­ва­ем ал­ка­голь, нар­ко­ты­кі, раз­бэ­шча­насць і г. д. Ні ў якой фор­ме! І прын­цы­пы мы не па­ру­ша­ем. Пач­нём іс­ці на кам­пра­мі­сы — стра­цім са­мае га­лоў­нае. Ка­ман­ду… Ка­лі ты ро­біш крок у бок прын­цы­паў, але губ­ля­еш фі­нан­сы, па­пу­ляр­насць, уплыў, ты ні­ко­лі не прай­гра­еш. А ка­лі здрадж­ва­еш прын­цы­пам дзе­ля фі­нан­саў, па­пу­ляр­нас­ці, уплы­ву, вось та­ды ты прай­гра­еш са­мую га­лоў­ную біт­ву ў сва­ім жыц­ці. Біт­ву з са­мім са­бой. У вы­ні­ку гэ­тая сцэ­на бы­ла зня­та без ал­ка­го­лю.

Але яшчэ больш, чым кі­но, Мі­шу на­тхняе ідэя на­пі­саць кні­гу.

— У ёй я ха­чу рас­ка­заць пра наш шлях ад Баб­руй­ска да Нью-Ёр­ка (у тым, што ўсё ў нас атры­ма­ец­ца, мы не су­мня­ва­ем­ся). Упэў­не­ны, што на­ша гіс­то­рыя мо­жа змя­ніць жыц­цё цэ­ла­га па­ка­лен­ня. Звы­чай­ны хло­пец з рэ­гі­ё­на, узяў­шы кні­гу ў ру­кі, ска­жа: «Я ма­гу гэ­так жа! Маё жыц­цё не аб­мя­жоў­ва­ец­ца лаў­кай ля пад'­ез­да!» І гэ­ты твор бу­дзе не пра тое, што аба­вяз­ко­ва трэ­ба ку­дысь­ці з'яз­джаць. Га­вор­ка аб тым, што пры­звы­чай­вац­ца да па­воль­най плы­ні жыц­ця — не­бяс­печ­на. Гэ­так мож­на прай­сці доў­гі шлях, але так і не да­ве­дац­ца, на што ты здоль­ны. Бо ча­ла­век ра­зу­мее свой па­тэн­цы­ял толь­кі та­ды, ка­лі ўвесь час шу­кае но­выя вы­клі­кі. А ў нас па-ра­ней­ша­му быц­цё вы­зна­чае свя­до­масць, а не на­ад­ва­рот. За­ві­тай­це ў лю­бую шко­лу і за­пы­тай­це­ся ў стар­ша­клас­ні­каў пра іх ма­ры. Вы схо­пі­це­ся за га­ла­ву! Пе­ра­важ­ная боль­шасць ад­ка­жа: «Скон­чыць шко­лу, ад­ву­чыц­ца ў ка­ле­джы, па­сту­піць у ін­сты­тут, улад­ка­вац­ца на пра­цу і за­раб­ляць гро­шы». І ўсё!.. Ка­лісь­ці з шас­ці му­зы­кан­таў толь­кі двое па­спра­ба­ва­лі да­сяг­нуць боль­ша­га. Праз тры га­ды адзін з тых, хто за­стаў­ся тут, прый­шоў на мін­скі кан­цэрт Nutekі ў біт­ком за­бі­ты клуб «Рэ­ак­тар». У свой час гэ­ты хло­пец не ры­зык­нуў па­ехаць з на­мі ў Маск­ву, бо ха­цеў да­ву­чыц­ца на звар­шчы­ка. Быў упэў­не­ны, што гэ­тая пра­фе­сія да­па­мо­жа яму ў жыц­ці знач­на больш. Але ка­лі я ў яго спы­таў, ці пра­цуе ён ця­пер звар­шчы­кам, па­чуў у ад­каз: «Не. І на­ўрад ці ка­лі-не­будзь бу­ду…» І, ма­быць, хтось­ці, пра­чы­таў­шы гэ­тую кні­гу, зра­зу­мее, што гэ­та ён — той са­мы ня­сме­лы му­зы­кант, які, мо­жа быць, губ­ляе свой са­мы вя­лі­кі шанц у жыц­ці.

Да­ры­на ЗА­ПОЛЬ­СКАЯ.

Фота: асабісты архіў гурта, Вераніка Гусева (А-ONE UA).

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?