Вы тут

ПАМІЖ ПАЭЗІЯЙ І ФОКУСАМ


Ёсць кні­гі, якія не­маг­чы­ма кры­ты­ка­ваць... Бо яны прад­стаў­ля­юць мас­тац­тва на­столь­кі не­звы­чай­нае, што на­ват прос­та рас­ка­заць пра яго ней­ма­вер­на скла­да­на. Гэ­та быц­цам вы­ра­шыў па­кры­ты­ка­ваць пад­ка­ва­ную Ляў­шой блы­ху. Што ты мо­жаш ска­заць, акра­мя та­го, што ба­чыш? З дру­го­га бо­ку, гэ­та дак­лад­на той уз­ро­вень умель­ства, які пе­ра­рас­тае ў мас­тац­тва. Пе­рад та­бой усе фар­маль­ныя пры­кме­ты мас­тац­тва — і зроб­ле­на гэ­та ад­мыс­ло­ва, і факт эма­цы­я­наль­на­га ўздзе­ян­ня на ча­ла­ве­ка ві­да­воч­ны... З дру­го­га — а да яко­га яго ві­ду ты мо­жаш гэ­та ад­нес­ці? Твой во­пыт та­бе ні­чо­га не пад­каз­вае. Ты не ра­зу­ме­еш, як гэ­та зроб­ле­на, і, ра­зам з тым, ты ага­лом­ша­ны — а як май­стру та­кое на­огул пры­хо­дзіць у га­ла­ву?

Апош­нюю за­ўва­гу цал­кам мож­на ад­нес­ці да кні­гі «Лі­ра спі­ра­лі» Дзміт­рыя Дзміт­ры­е­ва. Як і дру­гія яго са­ма­стой­ныя вы­дан­ні (яго тво­ры не­ад­ной­чы дру­ка­ва­лі­ся і ў паэ­тыч­ных збор­ні­ках), «Лі­ра спі­ра­лі» — кні­га, якая вы­гля­дае ў пер­шую чар­гу як арт-аб'­ект. Яе ко­ле­ра­вы ла­ка­нізм з ліш­кам кам­пен­су­ец­ца праз су­па­стаў­лен­не шур­па­тас­ці вок­лад­кі і глян­цу ста­ро­нак, па­дзе­ле­ных кан­цэп­ту­аль­на на чор­ную і бе­лую част­ку, што, ві­да­воч­на, ад­люст­роў­вае люст­ра­ную два­іс­тасць пра­чы­тан­ня тво­раў. Ра­зам з тым, ад ніж­няй чор­най па­ла­сы ёсць і чыс­та прак­тыч­ная ка­рысць: яна дэ­шыф­руе — для асаб­лі­ва бес­тал­ко­вых — тое, што ака­за­ла­ся не­зра­зу­ме­лым у верх­няй бе­лай част­цы кніж­най ста­рон­кі.

Акра­мя вер­шаў, дру­ка­ва­ных звы­чай­ным шрыф­там, але ў пэў­най гра­фіч­най за­да­дзе­нас­ці, тут ёсць і ўні­каль­ныя ру­ка­піс­ныя тво­ры: чы­таць іх мож­на дву­ма спо­са­ба­мі — як звы­чай­на ці пе­ра­вяр­нуў­шы кні­гу. На­огул, на­ват пра­фе­сій­ны кры­тык, узяў­шы ў ру­кі та­кое вы­дан­не, за­ду­ма­ец­ца: а як пра­віль­на на­зы­ваць тво­ры, зме­шча­ныя ўнут­ры? З ад­на­го бо­ку, у ана­та­цыі яс­на на­пі­са­на: «Вер­шы: па­лі­ндро­мы, ам­біг­ра­мы, ге­тэ­раг­ра­мы, транс­па­лі­ты ды інш.», з дру­го­га — ці мно­га ў нас спе­цы­я­ліс­таў у кам­бі­на­тор­най паэ­зіі, чый уз­ро­вень да­зво­ліў бы ад­роз­ніць ад­но ад дру­го­га, тым больш што Дзміт­ры­еў не толь­кі пра­даў­жаль­нік тра­ды­цыі та­ко­га ро­ду фар­ма­ліс­тыч­най лі­та­ра­ту­ры, але і ства­раль­нік но­вых аў­тар­скіх жан­раў?

Ча­сам ства­ра­ец­ца ўра­жан­не, што, каб ра­за­брац­ца ў кам­бі­на­тор­най паэ­зіі, трэ­ба са­мо­му быць ад­мыс­лоў­цам у гэ­тай га­лі­не. Та­кім, на­прык­лад, як Вік­тар Жы­буль, які з лёг­кас­цю вы­зна­чае ў кні­зе Дзміт­ры­е­ва па­лі­ндро­мы лі­та­раль­ныя («яна грае, ар­ган — я»), па­скла­до­выя (— ля­ку­еш, ку­ля? / — гу­ма­нізм? — ма­гу!»), ге­тэ­раг­ра­мы («п'е стру­на ціш. / ко­да — / п'ес тру­на. / ці шко­да?»), і транс­па­лі­ты (улас­нае вы­на­ход­ніц­тва Д.  Дзміт­ры­е­ва; якія цяж­ка пра­цы­та­ваць). Але ка­лі ад­кі­нуць убок шмат­лі­тар­ныя тэр­мі­ны, усё па­да­ец­ца не та­кім ужо і скла­да­ным, бо боль­шасць з нас яшчэ са шко­лы ве­да­ла пра кла­січ­ную «ро­зу», якая «ўпа­ла на ла­пу Азо­ра» і не ад­чу­ва­ла ні­я­кіх цяж­кас­цяў, па­каз­ва­ю­чы гэ­ты моў­ны фо­кус сва­ім ра­вес­ні­кам.

У ад­ным са сва­іх ін­тэр­в'ю Дзміт­ры­еў ад­зна­чаў, што ў мно­гіх, асаб­лі­ва за мя­жой, гэ­ты від твор­час­ці аса­цы­і­ру­ец­ца ў пер­шую чар­гу з гра­фі­кай, а не з лі­та­ра­ту­рай. На мой жа по­гляд, спрэч­кі мо­гуць іс­ці не толь­кі па гэ­тай лі­ніі. Аса­біс­та ў мя­не ўзні­кае, хут­чэй, пы­тан­не: ча­го ў «Лі­ры спі­ра­лі» больш — мас­тац­тва ці гуль­ні? Пры гэ­тым у сло­ва «гуль­ня» я ўкла­даю па­зі­тыў­ны сэнс, бо, як вя­до­ма, гэ­тыя па­няц­ці вель­мі бліз­кія. Пры­нам­сі, гэ­так жа, як не­маг­чы­ма вы­явіць дак­лад­на, на пад­ста­ве ча­го мы ад­но­сім тую ці ін­шую з'я­ву да мас­тац­тва, гэ­так жа мы не мо­жам вы­тлу­ма­чыць, ча­му тое ці ін­шае дзе­ян­не з'яў­ля­ец­ца гуль­нёй. Гэ­тыя з'я­вы род­нас­ныя, і, у пер­шую чар­гу, праз ад­кры­тасць іх струк­ту­ры. Мож­на пе­ра­лі­чыць не­ка­то­рыя вы­пад­кі і ўмо­вы, пры якіх пры­мя­няль­на па­няц­це мас­тац­тва, але не­маг­чы­ма пе­ра­лі­чыць усе з іх, та­му што заў­сё­ды маг­чы­мыя не­прад­ба­ча­ныя аль­бо но­выя ўмо­вы. Тое ж і з гуль­нёй... Та­му за­ка­на­мер­нае пы­тан­не: ка­лі ства­рэн­не і ад­гад­ван­не га­ла­ва­ло­мак ёсць гуль­ня, то ча­му ства­рэн­не і пра­чы­тан­не ам­біг­рам мы ад­но­сім да сфе­ры мас­тац­тва — і, у пры­ват­нас­ці, лі­та­ра­ту­ры? І вось тут мы па­ды­хо­дзім да га­лоў­най якас­ці кні­гі «Лі­ра спі­ра­лі», а ме­на­ві­та да яе здоль­нас­ці ўзды­маць ча­ла­ве­ка над ко­лам по­бы­та­вых пы­тан­няў і праб­лем, шу­каць но­выя ці стра­ча­ныя сэн­сы і зна­кі, якія па­кі­дае для нас Су­свет.

Дзміт­ры­еў ін­шым ра­зам вы­гля­дае для мя­не не столь­кі паэ­там ці гра­фі­кам, коль­кі ме­ды­у­мам, здоль­ным па­ка­заць тое, што быц­цам бы ля­жыць на па­верх­ні, а ін­шыя не ба­чаць гэ­та­га без яго пад­каз­кі. Ён гу­ляе са сло­ва­мі і з іх част­ка­мі, але вы­ні­кам гэ­тай гуль­ні з'яў­ля­ец­ца не іро­нія, што да­во­лі рас­паў­сю­джа­на ў су­час­най бе­ла­рус­кай паэ­зіі, а здзіў­лен­не ад зна­хо­джан­ня гар­мо­ніі там, дзе, зда­ва­ла­ся б, яе і быць не мо­жа. Цяж­ка ўя­віць, што мож­на на­пі­саць сло­вы «ма­гут­ны Бо­жа» та­кім чы­нам, што бу­дзе чы­тац­ца «ула­дар су­све­ту». Ка­лі лі­чыць во­пы­ты Дзміт­ры­е­ва паэ­зі­яй, то гэ­та фі­ла­соф­ская паэ­зія, ка­лі гуль­нёй — то гуль­ню гэ­тую да­вя­дзец­ца вы­зна­чаць як фі­ла­соф­скую. Хоць трэ­ба пры­знаць, што ёсць у яго і свое­асаб­лі­вы гу­мар, як, на­прык­лад, у па­лі­ндро­ме « Бу­гі губ»: Яна грае, ар­ган — я». Мож­на пры­вес­ці шмат ці­ка­вых і за­хап­ляль­ных пры­кла­даў, ад­нак «Лі­ра спі­ра­лі» — гэ­та як­раз тая куль­тур­ная з'я­ва, якую вар­та лепш адзін раз па­ба­чыць, чым па­зна­ё­міц­ца праз цы­та­ван­не і апі­сан­не.

Вель­мі час­та, га­во­ра­чы пра тое, якой па­він­на быць на­цы­я­наль­ная лі­та­ра­ту­ра, прэ­зен­та­ва­ная за ме­жа­мі кра­і­ны, мы шу­ка­ем сак­рэ­ты пос­пе­ху ў ма­са­вых жан­рах. Ад­нак не вы­клю­ча­на, што стаў­ку трэ­ба ра­біць як­раз на неш­та ад­мет­нае, экс­клю­зіў­нае... Вось жа па­пу­ляр­ны ў Еў­ро­пе наш са­мы вя­до­мы аван­гар­дыст і экс­пе­ры­мен­та­тар Алесь Ра­за­наў. Твор­часць Д. Дзміт­ры­е­ва так­са­ма знай­шла сва­іх пры­хіль­ні­каў і на­ват су­аў­та­раў па-за ме­жа­мі кра­і­ны — на­прык­лад, у Швей­ца­рыі, дзе ён пра­ца­ваў у тан­дэ­ме з вя­до­мым швей­цар­скім паэ­там-ві­зу­а­ліс­там Бэ­а­там Гло­а­рам. Хо­чац­ца спа­дзя­вац­ца, што яго фі­ла­соф­ска-гра­фіч­ныя гуль­ні бу­дуць не прос­та ці­ка­вы­мі для аду­ка­ва­на­га, га­то­ва­га да куль­тур­ных экс­пе­ры­мен­таў чы­та­ча, а ста­нуць твор­чым штурш­ком для тых твор­цаў, што пра­цу­юць у ня­зве­да­ных мас­тац­кіх рэ­чы­шчах. І яны з боль­шай ах­во­тай бу­дуць па­каз­ваць пад­гле­джа­ныя імі дзівосы.

Ган­на КІС­ЛІ­ЦЫ­НА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.