Вы тут

Сабекошт вады i водаадвя­дзен­ня зні­зяць на 15%?


Мі­ніс­тэр­ства жыл­лё­ва-ка­му­наль­най гас­па­дар­кі рас­пра­ца­ва­ла ал­га­рытм за­ха­даў па зні­жэн­ні вы­дат­каў «на ва­ду». У пер­шую чар­гу спе­цы­я­ліс­та­мі га­лі­ны пра­па­ну­ец­ца ап­ты­мі­за­ваць коль­касць аб­слу­го­ва­га пер­са­на­лу з да­па­мо­гай аў­та­ма­ты­за­цыі тэх­на­ла­гіч­ных пра­цэ­саў.

Па­вод­ле раз­лі­каў, нар­ма­тыў­ная коль­касць пра­цу­ю­чых мо­жа быць зні­жа­на на 33%, што пры­вя­дзе да іс­тот­на­га змян­шэн­ня до­лі вы­дат­каў на апла­ту пра­цы ў струк­ту­ры са­бе­кош­ту па­слуг па во­да­за­бес­пя­чэн­ні. Асноў­ным ін­ды­ка­та­рам вы­зна­чэн­ня та­ко­га шта­ту па­він­ны быць су­ад­но­сі­ны коль­кас­ці ра­бот­ні­каў на 1000 аса­бо­вых ра­хун­каў (па­доб­ная прак­ты­ка іс­нуе ў мно­гіх кра­і­нах). Гэ­та ста­не да­дат­ко­вым сты­му­лам да па­ве­лі­чэн­ня пра­дук­цый­нас­ці пра­цы і да­сяг­нен­ня апе­рад­жаль­на­га рос­ту гэ­та­га па­каз­чы­ка над рос­там ся­рэд­няй за­ра­бот­най пла­ты. Ап­ты­мі­за­цыя коль­кас­ці су­пра­цоў­ні­каў мо­жа даць зні­жэн­не са­бе­кош­ту 1 ку­ба­мет­ра ва­ды не менш чым на 114 руб­лёў, упэў­не­ны пер­шы на­мес­нік мі­ніст­ра ЖКГ Аляк­сандр Це­ра­хаў.

Кі­раў­ніц­тва мі­ніс­тэр­ства лі­чыць, што для ар­га­ні­за­цый жыл­лё­ва-ка­му­наль­най гас­па­дар­кі, якія аказ­ва­юць па­слу­гі па во­да­за­бес­пя­чэн­ні і во­да­ад­вя­дзен­ні, не­аб­ход­на пад­ка­рэк­та­ваць та­ры­фы на элект­ра­энер­гію да ўзроў­ню та­ры­фаў для на­сель­ніц­тва (у част­цы аб'­ёмаў па­слуг на­сель­ніц­тву). Та­кое энер­га­збе­ра­жэн­не дасць да­дат­ко­вы эфект па са­бе­кош­це ва­ды яшчэ на 50 руб­лёў за «куб». Пры­клад­на на 380 руб­лёў мо­жа па­мен­шыц­ца са­бе­кошт ва­ды пры ад­ме­не амар­ты­за­цый­ных ад­лі­чэн­няў на бюд­жэт­ныя аб'­ек­ты, пры за­бес­пя­чэн­ні за­ха­ва­нас­ці аба­рот­ных срод­каў апош­ніх Мін­жыл­ка­мун­гас так­са­ма іні­цы­юе зні­жэн­не на 50% ста­вак па­да­тку на зда­бы­чу і эка­ла­гіч­на­га па­да­тку пры рэа­лі­за­цыі па­слуг во­да­за­бес­пя­чэн­ня і во­да­ад­вя­дзен­ня на­сель­ніц­тву. Пры­няц­це па­ні­жаль­на­га ка­э­фі­цы­ен­та да ста­вак па­да­тку на не­ру­хо­масць, зя­мель­на­га і эка­ла­гіч­на­га па­дат­каў да­зво­ліць зні­зіць цэн­нік ва­ды яшчэ на 120 руб­лёў. Пра­па­ну­ец­ца так­са­ма за­цвер­дзіць (тэр­мі­нам на 1 год) аб­грун­та­ва­ны нар­ма­тыў страт і ня­ўлі­ча­ных рас­хо­даў ва­ды з сіс­тэ­мы ка­му­наль­на­га во­да­за­бес­пя­чэн­ня, што бу­дзе сты­му­ля­ваць іх зні­жэн­не. Ка­лі па­мен­шыць та­кія стра­ты во­да­за­бес­пя­чэн­ня з ця­пе­раш­ніх 21% да 15%, то гэ­та мо­жа даць яшчэ ка­ля 54 руб­лёў эка­но­міі ў струк­ту­ры са­бе­кош­ту.

На­га­даю, што сён­ня ўзро­вень кам­пен­са­цыі на­сель­ніц­твам вы­дат­каў на ака­зан­не па­слуг па во­да­за­бес­пя­чэн­ні і во­да­ад­вя­дзен­ні скла­дае ка­ля 20%. Пра­па­на­ва­ныя за­ха­ды па­вы­сяць гэ­ты па­каз­чык на 4%, а са­бе­кошт у струк­ту­ры мі­ніс­тэр­ства мо­жа зні­зіц­ца на 15% па па­слу­зе во­да­за­бес­пя­чэн­ня і на 14,8% — па во­да­ад­вя­дзен­ні. А гэ­та шлях да зні­жэн­ня бюд­жэт­на­га суб­сі­да­ван­ня.

Экс­пер­ты га­лі­ны ад­зна­чы­лі, што што­год ар­га­ні­за­цы­я­мі ЖКГ рэа­лі­зу­ец­ца на­сель­ніц­тву і ін­шым спа­жыў­цам ка­ля 500 млн ку­ба­мет­раў ва­ды, а ў ся­рэд­нім гэ­та скла­дае 1,5 млн «ку­боў» за су­ткі, дзе толь­кі на­сель­ніц­тву — ка­ля 1 млн за су­ткі. Уся­го ў сіс­тэ­ме мі­ніс­тэр­ства на­ліч­ва­ец­ца 136 ар­га­ні­за­цый, якія аказ­ва­юць па­слу­гі па во­да­за­бес­пя­чэн­ні і во­да­ад­вя­дзен­ні, з якіх 18% з'яў­ля­юц­ца са­ма­стой­ны­мі, а 82% — комп­лекс­ны­мі ар­га­ні­за­цы­я­мі ЖКГ. Пры гэ­тым 66% ва­ды ад­пус­ка­ец­ца ме­на­ві­та са­ма­стой­ны­мі ар­га­ні­за­цы­я­мі, якія функ­цы­я­ну­юць у Мін­ску, аб­лас­ных цэнт­рах і буй­ных га­ра­дах кра­і­ны.

Па сіс­тэ­ме во­да­за­бес­пя­чэн­ня са­бе­кошт 1 ку­ба­мет­ра ва­ды ў ся­рэд­нім па краіне скла­дае 5017 руб­лёў. У струк­ту­ры са­бе­кош­ту 22,7% (1140 руб­лёў) зай­ма­юць вы­дат­кі на апла­ту пра­цы. Вы­со­кая тут до­ля вы­дат­каў і на элект­ра­энер­гію — 20,2% (больш за 1 ты­ся­чу), на амар­ты­за­цыю — ка­ля 15% (766,5 руб­ля), на ка­пі­таль­ны і бя­гу­чы ра­мон­ты асноў­ных срод­каў, ава­рый­на-ад­наў­лен­чыя ра­бо­ты — 10% (500 руб­лёў). Пад­лі­ча­на, што са­бе­кошт ку­ба­мет­ра сцё­каў скла­дае 3984 руб­лі, а струк­ту­ра вы­дат­каў прак­тыч­на тая ж, як і па во­да­за­бес­пя­чэн­ні.

Усе гэ­тыя пра­па­но­вы раз­гля­да­лі­ся на па­ся­джэн­ні ра­бо­чай гру­пы па вы­ву­чэн­ні праб­лем­ных пы­тан­няў у жыл­лё­ва-ка­му­наль­най гас­па­дар­цы, якую ўзна­чаль­вае стар­шы­ня Ка­мі­тэ­та дзяр­жаў­на­га кант­ро­лю Аляк­сандр Якаб­сон. Кі­раў­нік гру­пы вы­ка­заў дум­ку, што пра­па­но­вы Мін­жыл­ка­мун­га­са не­аб­ход­на ста­ран­на пра­ана­лі­за­ваць на між­ве­да­мас­ным уз­роў­ні, бо ёсць мер­ка­ван­ні «за» і «су­праць».

«Мі­ніс­тэр­ства ЖКГ пра­па­нуе знай­сці кам­пра­міс­нае ра­шэн­не па мно­гіх прын­цы­по­вых па­зі­цы­ях, якія ўплы­ва­юць на кошт вы­дат­каў, у мэ­тах іх зні­жэн­ня, — ад­зна­чыў на па­ся­джэн­ні ві­цэ-прэм'­ер Ана­толь Ка­лі­нін. — Фак­тыч­на гэ­та но­вая эка­на­міч­ная ма­дэль, якую яшчэ не­аб­ход­на да­пра­цоў­ваць. Та­му пры­маць кан­чат­ко­выя ра­шэн­ні ў сфе­ры ЖКГ трэ­ба з улі­кам та­го, як яны ада­б'юц­ца не толь­кі на са­бе­кош­це, але і на якас­ці па­слуг».

Сяр­гей КУР­КАЧ.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.