Вы тут

Падтрымаць ініцыятыву? Без праблем!


Ле­тась пяр­віч­ная ар­га­ні­за­цыя БРСМ Бе­ла­рус­ка­га ме­та­лур­гіч­на­га за­во­да ста­ла леп­шай «пяр­віч­кай» у кра­і­не. Ка­рэс­пан­дэн­ты «Чыр­вон­кі» на­ве­да­лі­ся ў Жло­бін і па­ці­ка­ві­лі­ся, як і за што да­юць гэ­тае зван­не і чым звы­чай­на за­ня­ты чле­ны БРСМ з вы­шэй­зга­да­на­га прад­пры­ем­ства.

27-9

— У нас не­каль­кі асноў­ных на­прам­каў дзей­нас­ці: спорт, куль­тур­на-ма­са­вая ра­бо­та, на­ву­ко­ва-тэх­ніч­ная твор­часць, мо­ла­дзе­вае су­пра­цоў­ніц­тва, а так­са­ма аба­ро­на ін­та­рэ­саў ма­ла­дых лю­дзей, — рас­па­вя­дае сак­ра­тар пяр­віч­най ар­га­ні­за­цыі з пра­ва­мі ка­мі­тэ­та ра­ён­най ар­га­ні­за­цыі гра­мад­ска­га аб'­яд­нан­ня «БРСМ» Бе­ла­рус­ка­га ме­та­лур­гіч­на­га за­во­да Вя­ча­слаў Лі­пат­кін.

Па яго сло­вах, па­коль­кі на Бе­ла­рус­кім ме­та­лур­гіч­ным за­вод­зе пра­цуе ка­ля 1600 чле­наў БРСМ (са­мая буй­ная пяр­віч­ная ар­га­ні­за­цыя бе­ла­рус­кіх прад­пры­ем­стваў), нех­та аба­вяз­ко­ва па­ві­нен аба­ра­няць іх пра­вы і ў ка­лек­тыў­ным да­га­во­ры, і на прад­пры­ем­стве.

На­прык­лад, раз на два-тры га­ды пра­хо­дзіць ад­кры­тае пры­няц­це ка­лек­тыў­на­га да­га­во­ра, і прад­стаў­ні­кі «пяр­віч­кі» ста­ра­юц­ца пра­соў­ваць тыя ці ін­шыя пра­па­но­вы, якія да­ты­чац­ца ін­та­рэ­саў ма­ла­дых су­пра­цоў­ні­каў. Дзя­ку­ю­чы гэ­та­му ця­пер ма­ла­дыя баць­кі ма­юць адзін за­кон­ны воль­ны дзень для та­го, каб за­браць жон­ку з ра­дзіль­ні (на за­вод­зе не­каль­кі ві­даў пра­цоў­ных гра­фі­каў, вы­бі­вац­ца з іх вель­мі скла­да­на.).

Па рас­ка­зах Вя­ча­сла­ва Лі­пат­кі­на, як толь­кі ма­ла­ды су­пра­цоў­нік пры­хо­дзіць пра­ца­ваць, ён аса­біс­та з ім су­стра­ка­ец­ца, рас­па­вя­дае пра ўсе ме­ра­пры­ем­ствы і ад­на­ча­со­ва ці­ка­віц­ца ін­та­рэ­са­мі ча­ла­ве­ка.

27-6

Ка­мусь­ці, на­прык­лад, блі­жэй спорт. Што­год «пяр­віч­ка» БМЗ ар­га­ні­зуе ме­ра­пры­ем­ства пад наз­вай «Аба­рон­ца Ай­чы­ны», у якім бя­руць удзел 150-200 ча­ла­век: спа­бор­ні­ча­юць у ад­ціс­кан­ні, пад­цяг­ван­ні, да­ртсе, арм­рэс­лін­гу, пе­ра­цяг­ван­ні ка­на­та, мі­ні-фут­бо­ле. Пе­ра­мож­цаў ча­ка­юць пры­зы. Так­са­ма мно­гіх пры­ваб­лі­ва­юць ту­рыс­тыч­ныя злё­ты, дзя­ку­ю­чы якім аб'­яд­ноў­ва­ец­ца ўся мо­ладзь хол­дын­га (у хол­дынг «Бе­ла­рус­кая ме­та­лур­гіч­ная кам­па­нія» ўва­хо­дзяць прад­пры­ем­ствы з Ма­гі­лё­ва, Рэ­чы­цы, Мін­ска і ін­шых га­ра­доў). Што да­ты­чыць тэх­ніч­най твор­час­ці, то што­год мо­ладзь прад­пры­ем­ства не па­кі­дае без ува­гі між­на­род­ную на­ву­ко­ва-тэх­ніч­ную кан­фе­рэн­цыю, ку­ды пры­яз­джа­юць удзель­ні­кі як з Бе­ла­ру­сі, так і з за­меж­жа. Шмат хто пра­яў­ляе ся­бе ў гэ­тай сфе­ры вель­мі ак­тыў­на, кож­на­га і не пры­га­да­еш. Але, на­прык­лад, ін­жы­нер-кан­струк­тар Мі­кі­та Са­мсо­наў быў уз­на­га­ро­джа­ны дып­ло­мам пер­шай ка­тэ­го­рыі на XVІІІ Рэс­пуб­лі­кан­скім кон­кур­се на­ву­ко­вых ра­бот. Так­са­ма Мі­кі­та мае дып­ло­мы за ўдзел у між­на­род­ных на­ву­ко­ва-тэх­ніч­ных і на­ву­ко­ва-прак­тыч­ных кан­фе­рэн­цы­ях і пуб­лі­ка­цыі ў збор­ні­ках на­ву­ко­вых ра­бот.

Яшчэ ся­род мо­ла­дзі БМЗ у па­ша­не клуб ін­тэ­ле­кту­аль­ных гуль­няў, які іс­нуе пя­ты год. Да­рэ­чы, усе мо­ла­дзе­выя ме­ра­пры­ем­ствы за­вод пад­трым­лі­вае фі­нан­са­ва, вы­дзя­ляе мо­ла­дзі транс­парт, ка­лі ў гэ­тым уз­ні­кае па­трэ­ба.

Ся­род ма­ла­дых су­пра­цоў­ні­каў Бе­ла­рус­ка­га ме­та­лур­гіч­на­га за­во­да ёсць лю­дзі, якія не бы­лі чле­на­мі БРСМ да та­го, як тра­пі­лі на прад­пры­ем­ства. Боль­шасць не­ўза­ба­ве да ар­га­ні­за­цыі да­лу­ча­ец­ца. Як лі­чыць Вя­ча­слаў Лі­пат­кін, га­лоў­ная ма­ты­ва­цыя для ўступ­лен­ня ў БРСМ — маг­чы­масць удзель­ні­чаць у шмат­лі­кіх ме­ра­пры­ем­ствах, якія пра­во­дзіць ак­тыў «пяр­віч­кі» на за­во-
д­зе, ды і свае пра­па­но­вы мож­на ўно­сіць. Так, на ме­та­лур­гіч­ным за­вод­зе ёсць свая ка­ман­да КВЗ, ство­ра­ная па пра­па­но­ве су­пра­цоў­ні­каў, на­зы­ва­ец­ца яна «Усе У Ста­лі». А яшчэ на за­вод­зе пра­цу­юць два хлоп­цы, якія іг­ра­юць у рок-гур­це. Гэ­та Юрый Каз­лоў і Сяр­гей Чар­на­ву­саў.

Яны ўжо не раз вы­сту­па­лі пе­рад пуб­лі­кай, у тым лі­ку і на рэ­гі­я­наль­ных рок-фэс­тах. На дум­ку Вя­ча­сла­ва Лі­пат­кі­на, пад­тры­маць іні­цы­я­ты­ву не цяж­ка, са­мае скла­да­нае — вы­зна­чыць, ча­го мо­ладзь са­праў­ды хо­ча і што ёй ці­ка­ва.

Ган­на ГА­РУС­ТО­ВІЧ.

Фо­та Ма­ры­ны БЕ­ГУН­КО­ВАЙ і з ар­хі­ва пяр­віч­най ар­га­ні­за­цыі ГА «БРСМ» Бе­ла­рус­ка­га ме­та­лур­гіч­на­га за­во­да.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.