Вы тут

Базавая — да 150 тыс. рублёў


Ба­за­вую ве­лі­чы­ню ў Бе­ла­ру­сі пла­ну­ец­ца па­вя­лі­чыць у трэ­цім-чац­вёр­тым квар­та­ле 2014 го­да да 150 ты­сяч руб­лёў. Аб гэ­тым па­ве­дам­ля­юць ін­фар­ма­генц­твы са спа­сыл­кай на на­чаль­ні­ка ўпраў­лен­ня раз­віц­ця бан­каў­скіх пла­цеж­ных кар­так і элект­рон­ных гро­шай На­цы­я­наль­на­га бан­ка Бе­ла­ру­сі Люд­мі­лу Стэ­фа­но­віч.

Па яе сло­вах, гэ­тае пы­тан­не ця­пер аб­мяр­коў­ва­ец­ца ў Мі­ніс­тэр­стве фі­нан­саў. Да­рэ­чы, прад­стаў­ні­кі вы­шэй­зга­да­на­га ве­дам­ства на­пры­кан­цы мі­ну­ла­га го­да ка­за­лі аб пла­нах па па­ве­лі­чэн­ні ба­за­вай ве­лі­чы­ні. Ця­пер стаў вя­до­мы пры­клад­ны час гэ­та­га па­ве­лі­чэн­ня. На­га­да­ем, што «ба­за­вая» апош­нім ча­сам па­вы­ша­ла­ся двой­чы: у 2012 го­дзе з 35 да 100 ты­сяч руб­лёў і ў 2013-м яшчэ на 30 ты­сяч. Ця­пе­раш­ні яе па­мер — 130 ты­сяч руб­лёў.

На што паў­плы­вае но­вае па­вы­шэн­не «ба­за­вай»? На роз­ныя штра­фы, збо­ры і ін­шыя пла­ця­жы. Да ба­за­вай ве­лі­чы­ні ў нас пры­вя­за­ны па­ме­ры са­цы­яль­ных вы­плат, на­прык­лад, да­па­мог і сты­пен­дый, і шмат­лі­кія штра­фы, а так­са­ма стаў­кі дзяр­жаў­най пош­лі­ны і арэнд­най пла­ты. Так, звы­чай­на па­ло­ву «ба­за­вай» мы пла­цім за вы­раб но­ва­га паш­пар­та або па­свед­чан­ня кі­роў­цы. Зы­хо­дзя­чы з па­ме­ру ба­за­вай ве­лі­чы­ні, раз­ліч­ва­ец­ца арэнд­ная пла­та пры зда­чы ў арэн­ду аб'­ек­таў, якія зна­хо­дзяц­ца ў дзяр­жаў­най улас­нас­ці. Па­вы­сіц­ца «кошт» жа­ніць­бы або раз­во­ду. Лю­быя па­ру­шэн­ні за­ко­на так­са­ма бу­дуць больш біць па кі­шэ­ні (на­прык­лад, штраф для «зай­цоў»). Па­да­ра­жэе афарм­лен­не за­вя­шчан­няў, да­га­во­раў да­рэ­ння і ін­шых да­ку­мен­таў.

Ула­дзі­слаў СОЎ­ПЕЛЬ.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».