Вы тут

Заўтра Даравальная ня­дзе­ля


Свят­ку­ю­чы Мас­ле­ні­цу, пры­гад­ваючы ста­ра­даў­нія гуль­ні і за­ба­вы, не вар­та за­бываць і пра хрыс­ці­ян­скія тра­ды­цыі — з па­ня­дзел­ка па­чы­на­ец­ца Вя­лі­кі пост.

Про­та­і­е­рэй Яў­ген СВІ­ДЗЕР­СКІ рас­ка­заў ка­рэс­пан­дэн­ту «Звяз­ды» пра тое, які сэнс на­дае Мас­ле­ні­цы пра­ва­слаў­ная царк­ва і як ра­іць пра­вес­ці блі­жэй­шыя дні. Ён ад­зна­чыў, што Мас­ле­ні­цай у цар­коў­ным ка­лен­да­ры на­зы­ва­ец­ца апош­ні ты­дзень пе­рад Вя­лі­кім пост­ам. У пра­ста­моўі яго на­зы­ва­юць яшчэ мас­ле­ным, а ў цар­коў­ным ужыт­ку — сыр­ным. Та­кія наз­вы па­хо­дзяць ад тых хар­чо­вых аб­ме­жа­ван­няў, якія іс­ну­юць у гэ­ты час і па­пя­рэд­ні­ча­юць Вя­лі­ка­му пос­ту. Пе­рад мас­ле­ным тыд­нем за­кан­чва­ец­ца мя­са­ед, та­му царк­ва не ад­ра­зу, а па­сту­по­ва ад­ву­чае вер­ні­каў ад ска­ром­на­га.

Тое, што звя­за­на з ней­кі­мі тра­ды­цы­я­мі і ры­ту­а­­-
ла­мі ў пе­ры­яд Мас­ле­ні­цы, мае па­ган­скія ка­ра­ні, за­ўва­жае про­та­і­е­рэй, та­му царк­ва іх ні­я­кім чы­нам не апраўд­вае. Па-пер­шае, на­род­ныя гу­лян­ні, за­баў­ляль­ныя кон­кур­сы, што лі­чац­ца «тра­ды­цый­ны­мі», на­са­мрэч та­кі­мі не з'яў­ля­юц­ца. Ка­лі ка­заць аб про­ва­дах зі­мы ў на­род­най тра­ды­цыі, то яны пра­хо­дзі­лі ў дзень вя­сен­ня­га раў­на­дзен­ства і ме­лі ін­шую наз­ву — Ка­ма­е­дзі­ца. Мно­гія лі­чаць, што Мас­ле­ні­ца бы­ла адзі­ным языч­ніц­кім свя­там на­шых прод­каў, якое пры­ня­ла царк­ва. Ад­нак свя­тар тлу­ма­чыць, што пра­віль­ней ка­заць пра тое, што не­ка­то­рыя на­род­ныя звы­чаі (у тым лі­ку про­ва­ды зі­мы) бы­лі хрыс­ці­я­ні­за­ва­ны. Гэ­та зна­чыць, пэў­ныя тра­ды­цыі па­він­ны бы­лі на­быць хрыс­ці­ян­скі сэнс і па­зба­віц­ца бы­лой за­ба­бон­нас­ці.

Са­ма наз­ва Мас­ле­ні­цы звя­за­на з ты­мі пра­дук­та­мі, якія царк­ва бла­слаў­ляе ес­ці ў гэ­ты час: сыр, мас­ла, ма­ла­ко, яй­кі. Ёсць тра­ды­цыя пры­хо­дзіць «на блі­ны» да сяб­роў пе­рад пост­ам, бо пас­ля зно­сі­ны бу­дуць аб­ме­жа­ва­ныя. Мно­гія вер­ні­кі зай­ма­юц­ца ў гэ­ты час пад­рых­тоў­кай. Бо гас­па­ды­ням бу­дзе не так прос­та за­бяс­пе­чыць сва­іх да­ма­чад­цаў пос­ны­мі стра­ва­мі на ста­ле, каб гэ­та бы­ло смач­на і не вель­мі ад­на­стай­на. Асаб­лі­ва на пер­шым тыд­ні, які па­чы­на­ец­ца з на­ступ­на­га па­ня­дзел­ка, са­мым стро­гім.

Да та­го ж пе­рад па­чат­кам пос­ту не­аб­ход­на пры­мі­рыц­ца з усі­мі сва­і­мі крыў­дзі­це­ля­мі, на­гад­вае свя­тар. А для не­ка­то­рых лю­дзей гэ­та раў­на­сіль­на подз­ві­гу. Тут без да­па­мо­гі Бо­га, без цар­коў­ных ма­літ­ваў не абы­сці­ся. Але ж са­праў­ды змі­рыц­ца і ачыс­ціц­ца атры­ма­ец­ца толь­кі та­ды, ка­лі сэр­ца сва­бод­нае ад крыў­ды.

Ні­на ШЧАР­БА­ЧЭ­ВІЧ.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.