Вы тут

«Не будзьце абыякавымi да вы­ба­раў»


У гра­мад­скай ар­га­ні­за­цыі «Бе­лая Русь» ужо ста­ла тра­ды­цы­яй два ра­зы на ме­сяц пры­маць гас­цей з рэ­гі­ё­наў у га­лоў­ным офі­се. На гэ­ты раз пры­еха­ла дэ­ле­га­цыя з Рэ­чы­цы. Менш за ўсё су­стрэ­ча бы­ла па­доб­ная на афі­цый­нае ме­ра­пры­ем­ства: аб­мен дум­ка­мі, жар­ты і на­ват пес­ні... Стар­шы­ня РГА «Бе­лая Ру­сь», першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Аляк­сандр РАДЗЬ­КОЎ за­ўва­жыў, што ар­га­ні­за­цыя аб'­яд­ноў­вае, перш за ўсё, ад­на­дум­цаў, лю­дзей, у якіх адзі­ная мэ­та — як ма­га больш зра­біць для на­ро­да і дзяр­жа­вы.

Па­коль­кі з Рэ­чы­цы пры­еха­ла шмат гас­цей і за аваль­ным ста­лом усім мес­ца не ха­пі­ла, са­ма са­бой уз­нік­ла дум­ка пра не­аб­ход­насць но­вай штаб-ква­тэ­ры, бо ўжо цес­на­ва­та. «Але па­трэб­ны не столь­кі но­вы офіс, — ад­зна­чыў Аляк­сандр Радзь­коў, — коль­кі гра­мад­ская пры­ём­ная, ку­ды лю­дзі змо­гуць пры­хо­дзіць са сва­і­мі праб­ле­ма­мі і пра­па­но­ва­мі. Ула­да па­він­на ве­даць, як жы­ве на­род».

У гу­тар­цы з рэ­чыц­кай дэ­ле­га­цы­яй бы­лі за­кра­ну­ты роз­ныя тэ­мы — ад сур'­ёз­ных эка­на­міч­ных і па­лі­тыч­ных, у тым лі­ку бу­ду­чых вы­ба­раў у мяс­цо­выя са­ве­ты, да куль­тур­ных.

Стар­шы­ня «Бе­лай Ру­сі» пад­крэс­ліў, на­коль­кі важ­на, каб на­род прый­шоў га­ла­са­ваць. Абы­яка­васць вя­дзе ў тым лі­ку і да тра­гіч­ных па­дзей, ча­му ўсе мы бы­лі свед­ка­мі на пры­кла­дзе су­сед­няй кра­і­ны.

Так­са­ма стар­шы­ня ар­га­ні­за­цыі звяр­нуў ува­гу на тое, што не заў­сё­ды ра­шэн­ні, якія пры­мае ўла­да, бы­ва­юць па­пу­ляр­ны­мі ў на­ро­дзе, але без гэ­та­га ня­ма ру­ху. «Ка­лі ёсць не­аб­ход­насць у та­кіх ра­шэн­нях, трэ­ба іс­ці да лю­дзей і тлу­ма­чыць ім», — за­явіў Радзь­коў.

Свят­ла­на БА­ДЗЮ­ЛЯ, стар­шы­ня Рэ­чыц­кай ра­ён­най ар­га­ні­за­цыі рэс­пуб­лі­кан­ска­га гра­мад­ска­га аб'­яд­нан­ня «Бе­лая Русь»,

па­ве­да­мі­ла, што сён­ня ў іх на­ліч­ва­ец­ца 1 137 чле­наў, аб'­яд­на­ных у 58 пяр­віч­ных ар­га­ні­за­цый. Пры­клад­на 40% усіх удзель­ні­каў — пе­да­го­гі і ра­бот­ні­кі ўста­ноў аду­ка­цыі, 25% — спе­цы­я­ліс­ты пра­мыс­ло­вых прад­пры­ем­стваў, 11% — ра­бот­ні­кі сель­скай гас­па­дар­кі. «На­ша ар­га­ні­за­цыя рас­це, у тым лі­ку, за кошт мо­ла­дзі, — за­ўва­жы­ла Свят­ла­на Ба­дзю­ля. — Ся­род чле­наў на­ша­га аб'­яд­нан­ня 13% — ма­ла­дыя лю­дзі ва ўзрос­це да 30 га­доў». Так­са­ма Ба­дзю­ля ад­зна­чы­ла, што ра­ён­ная ар­га­ні­за­цыя «Бе­ла­ря Русь» пры­мае ак­тыў­ны ўдзел у роз­ных ак­цы­ях, на­кі­ра­ва­ных на пад­трым­ку ін­сты­ту­та сям'і. «У рам­ках даб­ра­чын­най ак­цыі «Бе­лая Русь — дзе­цям» мы ар­га­ні­зу­ем ме­ра­пры­ем­ствы, якія ма­юць вя­лі­кае зна­чэн­не для рэа­лі­за­цыі пра­ва дзі­ця­ці на шчас­лі­вае жыц­цё ў сям'і, — па­ве­да­мі­ла яна. — Мы ад­кры­лі два дзі­ця­чыя да­мы ся­мей­на­га ты­пу — адзін у ра­ё­не і адзін у го­ра­дзе. Сён­ня ў гэ­тых сем'­ях вы­хоў­ва­ец­ца 17 дзя­цей».

Па сло­вах Свят­ла­ны Ба­дзю­лі, ра­ён­ная ар­га­ні­за­цыя так­са­ма імк­нец­ца кла­па­ціц­ца аб дзе­цях з асаб­лі­вас­ця­мі раз­віц­ця. «У Рэ­чы­цы ёсць шко­ла-ін­тэр­нат для дзя­цей-ін­ва­лі­даў і цэнтр ка­рэк­цый­на­га раз­віц­ця і рэ­абі­лі­та­цыі. Што­год мы на­вед­ва­ем гэ­тыя ўста­но­вы з па­да­рун­ка­мі і він­ша­ван­ня­мі на­пя­рэ­дад­ні свят».

Пас­ля су­стрэ­чы гас­цей з Рэ­чы­цы за­пра­сі­лі на... Ка­ма­роў­скі ры­нак: на пло­шчы ка­ля яго бы­ла ар­га­ні­за­ва­на ак­цыя «Га­ла­суй, ста­лі­ца».

На­дзея ЮШ­КЕ­ВІЧ.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.