Вы тут

Пры­сут­ні­чаць у Еў­ро­пе і па­лі­тыч­на


Еў­ра­пей­скія парт­нё­ры па­сту­по­ва пры­хо­дзяць да ра­зу­мен­ня та­го, што не­аб­ход­на су­пра­цоў­ні­чаць з Бе­ла­рус­сю. Аб гэ­тым тэ­ле­ка­на­лу «Бе­ла­русь 1» за­явіў мі­ністр за­меж­ных спраў Ула­дзі­мір Ма­кей.

«Мы га­то­вы да ад­кры­та­га, шчы­ра­га, раў­на­праў­на­га дыя­ло­гу з Еў­ра­пей­скім са­юзам. Мне зда­ец­ца, што на­шы еў­ра­пей­скія парт­нё­ры па­сту­по­ва пры­хо­дзяць да ра­зу­мен­ня та­го, што не­аб­ход­на ўсё ж та­кі су­пра­цоў­ні­чаць, вес­ці дыя­лог адзін з ад­ным, не­аб­ход­на су­пра­цоў­ні­чаць у тых сфе­рах, дзе гэ­та мож­на і вы­гад­на і для Бе­ла­ру­сі, і для Еў­ра­пей­ска­га са­ю­за. У гэ­тым кан­тэкс­це мы вя­лі раз­мо­вы і пад­час май­го ві­зі­ту ў Лат­вію і Літ­ву 27 лю­та­га — 1 са­ка­ві­ка. Га­ва­ры­лі, у пры­ват­нас­ці, аб удзе­ле Бе­ла­ру­сі ва «Ус­ход­нім парт­нёр­стве», — ска­заў Ула­дзі­мір Ма­кей.

На дум­ку кі­раў­ні­ка ве­дам­ства, не­аб­ход­на вы­зна­чыц­ца, што важ­на для Еў­ро­пы. «Еў­ро­пе важ­на мець Бе­ла­русь як су­ве­рэн­ную, не­за­леж­ную, тэ­ры­та­ры­яль­на цэ­лас­ную дзяр­жа­ву, якая ўно­сіць свой уклад у за­бес­пя­чэн­не еў­ра­пей­скай ста­біль­нас­ці і бяс­пе­кі. Бе­ла­русь па­він­на быць аст­раў­ком ста­біль­нас­ці і бяс­пе­кі з пунк­ту гле­джан­ня Еў­ро­пы. Да­вай­це па­ста­вім гэ­ту мэ­ту і бу­дзем ру­хац­ца да гэ­тай мэ­ты», — пад­крэс­ліў мі­ністр.

«Мы зна­хо­дзім­ся геа­гра­фіч­на ў Еў­ро­пе. Але мы па­він­ны пры­сут­ні­чаць у Еў­ро­пе не толь­кі геа­гра­фіч­на, але і па­лі­тыч­на, і ганд­лё­ва-эка­на­міч­на».

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.