Вы тут

«Мы ведаем, які са­юз хо­чам...»


Ці ўзнік­нуць праб­ле­мы з пры­знан­нем ЕЭС?

Да вы­ха­ду на су­свет­ны ры­нак но­ва­га гуль­ца — Еў­ра­зій­ска­га эка­на­міч­на­га са­ю­за — за­ста­ец­ца менш за год. Але па­куль што з дня ў дзень ідзе аб­мер­ка­ван­не пра­ек­та да­га­во­ра аб ЕЭС, які па­ві­нен быць пад­рых­та­ва­ны да мая гэ­та­га го­да. Ці па­спе­юць пра ўсё да­мо­віц­ца прад­стаў­ні­кі трох кра­ін (Бе­ла­ру­сі, Ра­сіі і Ка­зах­ста­на)? Чым бу­дзе бу­ду­чы са­юз — між­на­род­най ар­га­ні­за­цы­яй ці прос­та аб'­яд­нан­нем дзяр­жаў? Пра гэ­та рас­ка­заў стар­шы­ня праў­лен­ня Бан­ка раз­віц­ця Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь, член Са­ве­та Еў­ра­зій­скай эка­на­міч­най ка­мі­сіі Сяр­гей Ру­мас на­пя­рэ­дад­ні па­ся­джэн­ня Са­ве­та ЕЭК, які прай­шоў у Мін­ску 18-19 лю­та­га.

Кі­раў­нік Бан­ка раз­віц­ця сцвяр­джае, што ця­пер ідзе на­пру­жа­ная пра­ца над да­ку­мен­та­мі. «Зра­зу­ме­ла, што за­ста­ло­ся ма­ла ча­су. Да 1 мая мы па­він­ны гэ­тую пра­цу скон­чыць. Два дні ра­бо­ты Са­ве­та бу­дуць пры­све­ча­ны аб­мер­ка­ван­ню да­га­во­ра». Як ака­за­ла­ся пас­ля, ме­на­ві­та гэ­тае пы­тан­не і аб­мяр­коў­ва­ла­ся най­больш бур­на. Бо Да­га­вор аб ства­рэн­ні са­ю­за — гэ­та ба­за­вы да­ку­мент, які вы­зна­чыць асаб­лі­вас­ці фар­мі­ра­ван­ня ЕЭС. «Па-пер­шае, мы ў ім фак­тыч­на рэа­лі­зу­ем усю ба­зу, якая ў нас бы­ла ў Мыт­ным са­ю­зе і Еў­рА­зЭС. Ін­шы­мі сло­ва­мі, мы яе прос­та ка­ды­фі­ку­ем, і яна трап­ляе ту­ды аў­та­ма­тыч­на», — рас­тлу­ма­чыў Сяр­гей Ру­мас. Ба­кі вы­зна­чы­лі, што не да­пус­ка­ец­ца ады­ход ад ра­ней да­сяг­ну­тых да­моў­ле­нас­цяў. У да­да­так да іх з'я­вяц­ца но­выя на­прам­кі, якія бу­дзе вес­ці Еў­ра­зій­скі эка­на­міч­ны са­юз. «Та­му ка­заць, што мы неш­та но­вае рас­пра­цоў­ва­ем, тое, пра што ні­хто не ве­дае, не зу­сім пра­віль­на. Мы ве­да­ем, які са­юз мы хо­чам зра­біць — за­да­чу нам сфар­му­ля­ва­лі прэ­зі­дэн­ты. Прос­та ёсць юры­дыч­ныя мо­ман­ты. На­прык­лад, ЕЭС бу­дзе між­на­род­най ар­га­ні­за­цы­яй, якой на­да­дзе­на пра­ва­суб'­ект­насць ці гэ­та прос­та са­юз дзяр­жаў?» Не­ка­то­рыя юрыс­ты лі­чаць, што ка­лі саюз не будзе за­фік­саваны ў да­га­во­ры як між­на­род­ная ар­га­ні­за­цыя, то ўзнік­нуць пы­тан­ні з яго пры­знан­нем на між­на­род­най арэ­не. Ад­нак Еў­ра­пей­скі са­юз — гэ­та не між­на­род­ная ар­га­ні­за­цыя. «Хі­ба з ЕС (звы­чай­ным са­юзам дзяр­жаў) не лі­чац­ца?» Але па­куль спрэч­кі ідуць. Пры гэ­тым Сяр­гей Ру­мас ацэнь­вае сту­пень га­тоў­нас­ці да­ку­мен­таў як вы­со­кую.

Да­рэ­чы, ці­ка­ва, ці вый­дзе наш Банк раз­віц­ця на фі­нан­са­ван­не якіх-не­будзь еў­ра­зій­скіх пра­ек­таў? «Мне цяж­ка ска­заць, — за­явіў Сяр­гей Ру­мас. — У нас па­куль што і ў Бе­ла­ру­сі ёсць ку­ды ру­хац­ца. Та­му, хут­чэй, мы за­ся­ро­дзім­ся на су­мес­ным фі­нан­са­ван­ні пра­ек­таў з Еў­ра­зій­скім бан­кам раз­віц­ця. Ка­лі ўсё скла­дзец­ца, мы ра­зам бу­дзем фі­нан­са­ваць адзін буй­ны пра­ект, але на тэ­ры­то­рыі Ка­зах­ста­на і Ра­сіі мы ні­чо­га не збі­ра­ем­ся фі­нан­са­ваць». Ад­нак гэ­та дзіў­на. Бо ле­тась банк су­пра­цоў­ні­чаў на­ват з Ман­го­лі­яй, ка­лі пра­фі­нан­са­ваў па­стаў­кі «Бе­лА­Заў». А як жа на­шы асноў­ныя парт­нё­ры? «Пад­трым­ка экс­пар­ту за­ста­ец­ца асноў­най за­да­чай на­ша­га бан­ка. Але сён­ня, на жаль, сі­ту­а­цыя та­кая, што ры­нак «пра­сеў» і па­трэ­ба ў но­вай тэх­ні­цы зні­зі­ла­ся. Пы­тан­не не ста­іць у тым, ака­заць фі­нан­са­вую пад­трым­ку або не ака­заць — па­куп­ні­кі пры­пы­ні­лі за­куп­кі. Усе ча­ка­юць ад­наў­лен­ня рын­каў. Та­ды і мы бу­дзем га­то­выя пад­ста­віць фі­нан­са­вае пля­чо. Сё­ле­та ў на­шых пла­нах і 80 млн до­ла­раў праз Банк раз­віц­ця, і 100 млн праз «Пра­маг­ра­лі­зінг» на­кі­ра­ваць на пад­трым­ку бе­ла­рус­ка­га экс­пар­ту. Ця­пер шмат здзе­лак у ра­бо­це, пра якія не хо­чац­ца па­куль га­ва­рыць».

Ула­дзі­слаў КУ­ЛЕ­ЦКІ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».