Вы тут

У аб­лі­га­цыю се­ля­дзец лепш не за­горт­ваць


Спе­цы­я­ліс­ты Мі­ніс­тэр­ства фі­нан­саў пад­рых­та­ва­лі па­мят­ку для фі­зіч­ных асоб, якія ва­ло­да­юць дзяр­жаў­ны­мі ва­лют­ны­мі аб­лі­га­цы­я­мі. У рас­пра­ца­ва­ным да­ку­мен­це лю­дзям пра­па­ну­ец­ца дак­лад­ны ал­га­рытм дзе­ян­няў у вы­пад­ку вы­яў­лен­ня па­шко­джан­няў гэ­тых каш­тоў­ных па­пер.

Для таго, каб вам ста­ла ка­рыс­най гэ­тая па­мят­ка, трэ­ба спа­чат­ку на­быць у дзяр­жа­вы ва­лют­ную аб­лі­га­цыю і по­тым яе са­пса­ваць. Са­пса­ва­лі? Та­ды чы­та­ем да­лей.

1. Ад­ра­зу трэ­ба звяр­нуц­ца ў лю­бое ад­дзя­лен­не бан­ка, які ажыц­цяў­ляе про­даж на­сель­ніц­тву дзяр­жаў­ных аб­лі­га­цый у за­меж­най ва­лю­це. Па вы­пус­ках (1–6) гэ­та бу­дзе Бе­ла­рус­банк.

2. Не­па­срэд­на ў бан­ку су­пра­цоў­нік фі­нан­са­вай уста­но­вы пра­ве­рыць аб­лі­га­цыю, і да­лей­шыя яго дзе­ян­ні бу­дуць за­ле­жаць ад та­го, ста­ві­лі вы на ва­лют­ную па­пе­ру га­ра­чую па­тэль­ню або толь­кі за­горт­ва­лі ў яе се­ля­дзец. Ка­лі ха­рак­тар па­доб­ных па­шко­джан­няў бу­дзе не вель­мі маш­таб­ным, то там жа, у ад­дзя­лен­ні, ула­даль­ні­ку ар­га­ні­зу­юць вы­пла­ту пра­цэнт­на­га да­хо­ду і (або) па­га­сяць аб­лі­га­цыю, ка­лі тэр­мін та­кіх вы­плат ужо па­ды­шоў.

А вось моц­на са­пса­ва­ную аб­лі­га­цыю ў вас так­са­ма возь­муць, толь­кі для да­лей­ша­га на­кі­ра­ван­ня яе на экс­пер­ты­зу ў Дэ­парт­амент дзяр­жаў­ных зна­каў Мі­ніс­тэр­ства фі­нан­саў, дзе бу­дзе зроб­ле­на пра­вер­ка са­праўд­нас­ці гэ­тай каш­тоў­най па­пе­ры. За­мест яе ўла­даль­нік аб­лі­га­цыі атры­мае кві­тан­цыю. Кві­тан­цыя па­він­на змя­шчаць проз­ві­шча, улас­нае імя, імя па баць­ку (ка­лі та­кое ёсць) ула­даль­ні­ка, най­мен­не аб­лі­га­цыі, на­мі­наль­ны кошт, ну­мар, се­рыю пры­ня­тай каш­тоў­най па­пе­ры і да­ту пры­няц­ця яе бан­кам на экс­пер­ты­зу. Пе­ра­сыл­ка та­кой аб­лі­га­цыі ў дэ­парт­амент Мін­фі­на ро­біц­ца за кошт бан­ка.

3.

 Банк ней­кім чы­нам па­ве­да­міць ула­даль­ні­ку па­пе­ры аб вы­ні­ках экс­пер­ты­зы і… у вы­пад­ку па­цвяр­джэн­ня са­праўд­нас­ці аб­лі­га­цыі дэ­парт­амен­там, па ёй у бан­ку пра­вя­дуць вы­пла­ту пра­цэнт­на­га да­хо­ду і (або) па­га­шэн­не аб­лі­га­цый, пры на­ступ­лен­ні тэр­мі­наў вы­плат.

Ка­лі экс­пер­ты­за вы­явіць, што аб­лі­га­цыя не з'яў­ля­ец­ца са­праўд­най, та­ды сур'­ёз­на са­псу­ец­ца на­строй ужо ў яе гас­па­да­ра. На «тэ­ры­то­рыі» фі­нан­са­вай уста­но­вы ў пры­сут­нас­ці ўла­даль­ні­ка аб­лі­га­цыі ра­бот­нік бан­ка зро­біць над­піс на блан­ку ак­та пра­вер­кі каш­тоў­най па­пе­ры: «Клі­ен­ту па­ве­дам­ле­на пра не­са­праўд­насць аб­лі­га­цыі», па­ста­віць да­ту і свой под­піс. Ула­даль­нік аб­лі­га­цыі так­са­ма па­ві­нен бу­дзе рас­пі­сац­ца. У гэ­тым вы­пад­ку ні­я­кіх гро­шай ён ужо не атры­мае.

4. У вы­пад­ку ад­сут­нас­ці се­рыі І (або) ну­ма­ра аб­лі­га­цыя пры­зна­ец­ца не­са­праўд­най і экс­пер­ты­за па ёй не ро­біц­ца. Зра­зу­ме­ла, што і ў гэ­тым вы­пад­ку ўла­даль­ні­ку па­пе­ры ні­я­кія вы­пла­ты па пра­цэнт­ным да­хо­дзе і па­га­шэн­ні аб­лі­га­цый не ро­бяц­ца.

На­пры­кан­цы сва­ёй па­мят­кі экс­пер­ты Мін­фі­на да­юць ба­га­тым лю­дзям слуш­ную па­ра­ду. На іх по­гляд, каб па­збег­нуць вы­пад­каў па­шкодж­ван­ня і стра­ты аб­лі­га­цый ула­даль­нік мо­жа ска­рыс­тац­ца па­слу­гай па ад­кры­тым бан­каў­скім за­хоў­ван­ні каш­тоў­ных па­пер у Бе­ла­рус­бан­ку. Пад­ра­бяз­ную ін­фар­ма­цыю аб гэ­тай па­слу­зе мож­на атры­маць у ад­дзя­лен­нях і на афі­цый­ным сай­це буй­ней­ша­га бан­ка кра­і­ны.

Ін­фар­ма­цыя ў тэ­му

У на­шай кра­і­не з 16 снеж­ня мі­ну­ла­га го­да ажыц­цяў­ля­ец­ца раз­мя­шчэн­не дзяр­жаў­ных ва­лют­ных аб­лі­га­цый для фі­зіч­ных асоб чац­вёр­та­га, пя­та­га і шос­та­га вы­пус­каў на агуль­ную су­му 50 млн до­ла­раў. Па ста­не на 14 лю­та­га 2014 го­да раз­ме­шча­на аб­лі­га­цый гэ­тых вы­пус­каў на су­му 30,4 млн до­ла­раў, або 60,8% ад агуль­на­га аб'­ёму эмі­сіі. Ме­на­ві­та ў су­вя­зі з час­ты­мі зва­ро­та­мі гра­ма­дзян ад­нос­на тлу­ма­чэн­ня па­рад­ку дзе­ян­няў у вы­пад­ку па­шкодж­ван­ня дзяр­жаў­ных ва­лют­ных аб­лі­га­цый Мі­ніс­тэр­ства фі­нан­саў і рас­пра­ца­ва­ла па­мят­ку ўла­даль­ні­кам гэ­тых каш­тоў­ных па­пер.

***

Ча­ка­ем ва­шых пы­тан­няў пра ка­ры­стан­не гра­шы­ма і пра ўсё, што з гэ­тым звя­за­на. Вы мо­жа­це звяр­тац­ца на элект­рон­ны ад­рас га­зе­ты іnfо@zvуаzdа.mіnsk.bу з па­зна­кай «для ад­дзе­ла эка­но­мі­кі» ці па тэ­ле­фо­не 8 017 292 38 02.

Сяр­гей КУР­КАЧ.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.