Вы тут

Укра­ін­скі ўрок


Па­дзеі ва Укра­і­не — па­ка­заль­ны прык­лад та­го, што ад­бы­ва­ец­ца з кра­і­на­мі, дзе па­лі­тыч­ныя элі­ты за­мест па­бу­до­вы аб'­яд­на­на­га гра­мад­ства і моц­на­га дзяр­жаў­на­га пра­ек­та зай­ма­юц­ца рэа­лі­за­цы­яй ін­та­рэ­саў улас­най кі­шэ­ні, пры­кры­ва­ючы гэ­ты пра­цэс роз­ны­мі су­мнеў­ны­мі ідэа­ла­гіч­ны­мі кан­цэп­та­мі, ды ма­ні­пу­лю­юць з ма­са­вай свя­до­мас­цю гуч­ны­мі ло­зун­га­мі.

Па­ра­дак­саль­на, але факт: на пра­ця­гу ўся­го ча­су ад зда­быц­ця не­за­леж­нас­ці на­сель­ніц­тва Ура­і­ны імк­лі­ва бяд­не­ла, а дзяр­жа­ва та­ну­ла ў за­меж­ных па­зы­ках. Згод­на са ста­тыс­ты­кай ААН, 73% жы­ха­роў Укра­і­ны жы­вуць за мя­жой бед­нас­ці, пры гэ­тым знеш­ні доўг да­сяг­нуў 140 млрд до­ла­раў (80% ад ВУП). Атрым­лі­ва­ец­ца, што ўкра­ін­ская дзяр­жа­ва — ад­на з са­мых бед­ных у Еў­ро­пе. Ці­ка­ва, што пры гэ­тым па коль­кас­ці міль­я­не­раў ды міль­яр­дэ­раў Укра­і­на, на­ад­ва­рот, зна­хо­дзіц­ца ў лі­да­рах і знач­на абы­хо­дзіць мно­гія да­стат­ко­ва за­мож­ныя еў­ра­пей­скія кра­і­ны. Толь­кі ў спі­се най­больш ба­га­тых лю­дзей све­ту, згод­на з вер­сі­яй ча­со­пі­са Forbes, аж 8 гра­ма­дзян гэ­тай дзяр­жа­вы.

Ме­на­ві­та та­кая са­цы­яль­ная не­спра­вяд­лі­васць, эка­на­міч­ная не­ўпа­рад­ка­ва­насць ля­жыць у асно­ве пер­ма­нент­ных рэ­ва­лю­цый­ных пра­цэ­саў на ўкра­ін­скай зям­лі ды праз­мер­най па­ляр­най па­лі­ты­за­ва­нас­ці ўкра­ін­ска­га гра­мад­ства. Вы­ма­га­ю­чы са­цы­яль­най спра­вяд­лі­вас­ці і адэ­кват­на­га раз­мер­ка­ван­ня пры­быт­каў, лю­дзі з ах­во­тай ве­раць у роз­ныя ра­ды­каль­ныя ідэі — ад на­цы­я­на­ліз­му з эле­мен­та­мі ксе­на­фо­біі да вя­лі­ка­дзяр­жаў­на­га рус­ка­га ша­ві­ніз­му, што ўво­гу­ле ад­маў­ляе ўкра­ін­скай на­цыі ў пра­ве на іс­на­ван­не.

З бе­ла­рус­ка­га пунк­ту гле­джан­ня, ад­ноль­ка­ва брыд­кі­мі вы­гля­да­юць як уз­бро­е­ныя ма­ла­дыя лю­дзі ў мас­ках з сім­во­лі­кай укра­ін­скіх ка­ла­ба­ра­цы­я­ніс­таў ча­соў Дру­гой су­свет­най вай­ны, гэ­так і бай­цы «на­род­но­го ополчения», што зры­ва­юць сця­гі ўкра­ін­скай дзяр­жа­вы з бу­дын­каў мяс­цо­вых ад­мі­ніст­ра­цый і за­клі­ка­юць да ін­тэр­вен­цыі ра­сій­скія вой­скі.

Яшчэ ад­ным свед­чан­нем ві­ны ўкра­ін­скай элі­ты пе­рад улас­ным на­ро­дам з'яў­ля­ец­ца той факт, што на пра­ця­гу ўсяе най­ноў­шай гіс­то­рыі су­ве­рэн­най Укра­і­ны па­лі­тыч­ныя пра­цэ­сы ў гэ­тай дзяр­жа­ве су­пра­ва­джа­юц­ца ак­тыў­ным уплы­вам за­меж­ных сіл, якія не толь­кі рэа­лі­зу­юць ін­та­рэ­сы свай­го біз­не­су на ўкра­ін­скай зям­лі, але і на­ма­га­юц­ца на­хаб­на кі­ра­ваць на­стро­я­мі і гра­мад­скай дум­кай. Ця­пер у экс­перт­ных ко­лах ак­тыў­на аб­мяр­коў­ва­ец­ца пры­сут­насць ра­сій­скіх вай­скоў­цаў на тэ­ры­то­рыі Кры­ма. Пры гэ­тым ча­мусь­ці не пры­ня­та згад­ваць аб ро­лі ЗША, Поль­шчы, Вя­лі­ка­бры­та­ніі ў па­дзе­ях укра­ін­ска­га Май­да­на, ка­лі пра­тэс­ту­ю­чыя па­лі­тыч­ныя сі­лы, ня­гле­дзя­чы на іс­на­ван­не яшчэ ле­гі­тым­най дзяр­жаў­най ула­ды, атрым­лі­ва­лі фі­нан­са­вую і ін­фар­ма­цый­ную пад­трым­ку ад шэ­ра­гу за­ход­ніх кра­ін. Да­хо­дзі­ла да та­го, што за­меж­ныя служ­бо­выя асо­бы вы­со­ка­га ўзроў­ню ад­кры­та ўдзель­ні­ча­лі ў ак­цы­ях пра­тэс­ту.

Ві­да­воч­на, што як па­доб­ныя прак­ты­кі ЕС і ЗША, гэ­так і ра­сій­ская пад­трым­ка се­па­ра­тыс­таў у Кры­ме ды ўсход­ніх аб­лас­цях Укра­і­ны, су­пя­рэ­чаць нор­мам між­на­род­на­га пра­ва і з'яў­ля­юц­ца па­ру­шэн­нем укра­ін­ска­га су­ве­рэ­ні­тэ­ту, які, да­рэ­чы, згод­на з між­на­род­ны­мі да­моў­ле­нас­ця­мі, За­хад ра­зам з Ра­сі­яй у свой час аба­вя­заў­ся па­ва­жаць і ба­ра­ніць. Та­кая сі­ту­а­цыя яшчэ раз па­каз­вае, як пры­го­жая ры­то­ры­ка аб «дэ­ма­кра­тыі» і тэ­о­рыя між­на­род­на­га пра­ва ад­роз­ні­ва­юц­ца ад рэ­аль­нас­ці геа­па­лі­ты­кі, дзе на­са­мрэч іс­нуе толь­кі ад­но пра­ва — пра­ва моц­на­га. Вый­шла так, што Укра­і­на праз га­ды бяз­лад­дзя ды ўнут­ра­ных спрэ­чак ста­ла арэ­най кан­флік­ту ін­та­рэ­саў за­меж­ных дзяр­жаў, дзе кож­ны мае ўлас­ны па­ра­дак і план дзе­ян­няў.

Вя­до­ма, Рэс­пуб­лі­ка Бе­ла­русь не мо­жа ўтры­мац­ца ў ба­ку ад укра­ін­ска­га кан­флік­ту — як з ду­хоў­на­га, так і з праг­ма­тыч­на­га ра­зу­мен­ня. Бя­да, якая прый­шла на ўкра­ін­скую зям­лю, з'яў­ля­ец­ца як уро­кам, так і па­пя­рэ­джан­нем для бе­ла­рус­ка­га на­ро­да і кі­ру­ю­чых ко­лаў. Бе­ла­русь му­сіць вы­пра­ца­ваць па­ды­хо­ды знеш­няй па­лі­ты­кі як да но­вых фор­маў дзяр­жаў­нас­ці ва Укра­і­не, так і ў да­чы­нен­ні да па­зі­цыі вя­ду­чых су­свет­ных гуль­цоў па ўкра­ін­скім пы­тан­ні. Акра­мя та­го, бе­ла­рус­кі ўрад па­ві­нен пры­няць ме­ры для аба­ро­ны на­шых эка­на­міч­ных ін­та­рэ­саў, ума­ца­ван­ня па­зі­цый бе­ла­рус­кіх экс­пар­цё­раў.

З вы­каз­ван­няў кі­раў­ні­коў дзяр­жа­вы ві­да­воч­на, што на­ша кра­і­на бу­дзе пры­трым­лі­вац­ца прын­цы­пу не­ўмя­шаль­ніц­тва ва ўнут­ра­ныя спра­вы Укра­і­ны, па­ва­жаць яе су­ве­рэ­ні­тэт і тэ­ры­та­ры­яль­ную ед­насць. Між тым, Бе­ла­русь, як са­юз­нік Ра­сій­скай Фе­дэ­ра­цыі і як член ва­ен­на-па­лі­тыч­на­га бло­ка АДКБ, па­він­на пры­няць усе маг­чы­мыя дып­ла­ма­тыч­ныя за­ха­ды для мір­на­га ўрэ­гу­ля­ван­ня кан­флік­ту між Ра­сі­яй і Укра­і­най ды не­да­пу­шчэн­ня раз­мя­шчэн­ня вой­скаў НА­ТА на ўкра­ін­скай тэ­ры­то­рыі. Зра­зу­ме­ла, што па­доб­нае ра­шэн­не пад пры­крыц­цём «аба­ро­ны Укра­і­ны ад ра­сій­скай агрэ­сіі» мо­жа скон­чыц­ца ба­наль­ным па­дзе­лам гэ­тай дзяр­жа­вы на за­ход­нюю ды ўсход­нюю част­кі з аку­па­цы­яй кож­най з іх за­меж­ны­мі вой­ска­мі, што пры­вя­дзе да да­дат­ко­вай эс­ка­ла­цыі на­пру­гі ў рэ­гі­ё­не па­блі­зу бе­ла­рус­кай мя­жы.

Афі­цый­ны Мінск мо­жа вы­сту­піць з мір­най пра­па­но­вай для ба­коў, а бе­ла­рус­кая ста­лі­ца стаць пе­ра­моў­най пля­цоў­кай для ра­сі­ян і ўкра­ін­цаў. Та­кая прак­ты­ка цал­кам упіс­ва­ец­ца ў тра­ды­цый­ную мі­ра­твор­чую мі­сію бе­ла­рус­кай дып­ла­ма­тыі на пост­са­вец­кай пра­сто­ры.

На­коль­кі бу­дзе вы­ка­ры­ста­на гэ­тая маг­чы­масць для ўрэ­гу­ля­ван­ня, ця­пер за­ле­жыць ад укра­ін­ска­га бо­ку. Укра­ін­скім ор­га­нам ула­ды трэ­ба, на­рэш­це, вяр­нуць сі­ту­а­цыю ў пра­ва­вое по­ле з тым, каб за­мест люст­ра­цый і помс­ты пе­ра­мож­цаў пе­ра­мо­жа­ным, за­няц­ца пы­тан­ня­мі дзяр­жаў­на­га кі­ра­ван­ня, пры­няць ме­ры па аба­ро­не ўлас­най эка­но­мі­кі ды аб'­яд­нан­ні на­цыі. Ві­да­воч­на, што ра­сій­ска­му бо­ку па­трэб­ны га­ран­тыі для біз­не­су, за­ха­ван­не ва­ен­ных аб'­ек­таў і, у пер­шую чар­гу, баз Чар­на­мор­ска­га фло­ту, а так­са­ма аба­ро­на пра­воў рус­ка­моў­на­га на­сель­ніц­тва. Тэ­а­рэ­тыч­на, но­вы ўкра­ін­скі ўрад мо­жа і па­ві­нен прад­ста­віць та­кія пра­па­но­вы з улі­кам на­цы­я­наль­ных ін­та­рэ­саў Укра­і­ны, што ад­на­знач­на бу­дзе спры­яць ста­бі­лі­за­цыі сі­ту­а­цыі.

Аляк­сандр ШПА­КОЎ­СКІ.

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.