Вы тут

Кветкi «пра запас» і спа­кус­лі­выя тор­ці­кі


Пра­даў­цы з Ка­ма­роў­ска­га рын­ку ча­ка­юць ак­тыў­ных па­куп­ні­коў, якія вось-вось з'я­вяц­ца ся­род ры­нач­ных ра­доў у по­шу­ках уся­го не­аб­ход­на­га для свят­ка­ван­ня на­ды­хо­дзя­ча­га свя­та. Які­мі квет­ка­мі за­па­са­юц­ца за­га­дзя і коль­кі да­вя­дзец­ца па­тра­ціць на «ві­та­мі­ны» для ся­мей­на­га ста­ла і ін­шыя пры­сма­кі, па­ці­ка­ві­ла­ся ка­рэс­пан­дэнт­ка «Звяз­ды»...

...Для мно­гіх са­праўд­ная пры­кме­та вяс­ны — гэ­та роз­на­ка­ля­ро­выя цюль­па­ны. На Ка­ма­роў­цы іх знай­сці ня­цяж­ка. Па­куп­ні­кі хо­дзяць, пры­гля­да­юц­ца, але чэр­гаў па­куль ня­ма. За ад­ну квет­ку пра­даў­цы про­сяць 17 ты­сяч руб­лёў. У бу­ке­це іх як мі­ні­мум дзе­сяць, так што ве­ра­год­ную су­му вы­дат­каў пад­лі­чыць ня­цяж­ка.

— Вазь­мі­це гваз­дзі­кі, яны па дзе­сяць ты­сяч. І звы­чай­ныя, і Ша­бо, — па­рэ­ка­мен­да­ва­ла кве­тач­ні­ца.

Ці­каў­лю­ся ў яе, ці не «за­па­са­юц­ца» яшчэ муж­чы­ны бу­ке­та­мі. Як вя­до­ма, пе­рад са­мым свя­там мож­на пра­вес­ці ня­ма­ла ча­су ў «квет­ка­вых» чэр­гах.

— Па­куль што зрэ­за­ныя квет­кі не куп­ля­юць, толь­кі за­маў­ля­юць на пэў­ны дзень, і ад­ра­зу шмат бу­ке­таў, — рас­па­вя­ла жан­чы­на. — Я так зра­зу­ме­ла, ка­лег бу­дуць він­ша­ваць. Ах­вот­на куп­ля­юць за­га­дзя квет­кі ў ва­зо­нах. І пры­го­жа, і не за­вя­нуць.

Та­кіх ва­ры­ян­таў на Ка­ма­роў­цы са­праў­ды мож­на шмат. Квіт­не­ю­чы кро­кус абы­дзец­ца ў 40 ты­сяч руб­лёў, столь­кі ж каш­ту­юць і фі­ял­кі. За кус­цік па­ка­ё­вай ру­жы да­вя­дзец­ца ад­даць ад 45 да 85 ты­сяч руб­лёў (у за­леж­нас­ці ад ве­лі­чы­ні). У той час як ад­на зрэ­за­ная ру­жа з бе­ла­рус­кай цяп­лі­цы бу­дзе каш­та­ваць 30 ты­сяч. Мож­на на­быць на­ват лі­лію ў гарш­ку. За та­кую квет­ку да­вя­дзец­ца ад­даць 75 ты­сяч руб­лёў.

На свя­це па­ві­нен па­на­ваць лёг­кі на­строй, а на на­кры­тым з на­го­ды ста­ле мно­гія хо­чуць ба­чыць па­бо­лей са­да­ві­ны і ага­род­ні­ны. Пач­нем з яб­лы­каў. Як ка­жуць ка­ма­роў­скія пра­даў­цы, яны ця­пер вель­мі смач­ныя, аку­рат «вы­ле­жа­лі». Ка­лі ве­рыць цэн­ні­кам, дык знач­ная част­ка пра­дук­цыі — бе­ла­рус­кая. На вы­гляд яб­лы­кі бліс­ку­чыя і гла­дзень­кія, ні­чым не гор­шыя за за­меж­ныя з гі­пер­мар­ке­таў. За кі­ло яб­лы­каў про­сяць ад 8 да 13 ты­сяч руб­лёў. У бліз­кім кош­та­вым сег­мен­це зна­хо­дзяц­ца ба­на­ны (13-14 ты­сяч за кі­ло). Каб па­ла­са­вац­ца апель­сі­на­мі, рых­туй­це 14-25 ты­сяч руб­лёў (да­ра­жэй каш­ту­юць «чыр­во­ныя»), а за кі­ло лі­мо­наў про­сяць ад 24 да 25 ты­сяч.

Ман­да­ры­ны мож­на знай­сці і зу­сім тан­ныя, па 11 ты­сяч за кі­ло. Але на­ват на вы­гляд яны су­ха­ва­тыя. Так што якас­ны та­вар вар­та шу­каць па тро­хі вы­шэй­шым кош­це: да 35 ты­сяч руб­лёў за кі­ла­грам.

Ві­на­град каш­туе 17-25 ты­сяч, а гра­на­ты — ад­на з са­мых да­ра­гіх па­зі­цый — 30 ты­сяч руб­лёў за кі­ла­грам.

Ін­шая ві­та­мін­ная пра­дук­цыя, ага­род­ні­на і зя­ле­ні­ва, рых­туе па­куп­ні­ка да на­ступ­ных вы­дат­каў. Так, па­мі­до­ры на рын­ку ёсць як «бюд­жэт­ныя» бе­ла­рус­кія (ад 20 ты­сяч за кі­ла­грам), так і да­ра­гія за­меж­ныя, на­прык­лад, іс­пан­скія, якія «па­цяг­нуць» на 55 ты­сяч. Агур­кі каш­ту­юць 35- 42 ты­ся­чы, а са­лод­кі пе­рац — 38-42 ты­ся­чы. Звы­чай­ная ка­пус­та абы­дзец­ца ў 12 ты­сяч за кі­ло, а пе­кін­ская ў 16. Яшчэ ад­на «за­мор­ская» ра­дасць — бро­ка­лі — каш­туе 50 ты­сяч за кі­ла­грам. Ама­та­рам ма­ла­дых ка­бач­коў вар­та пад­рых­та­ваць 27-28 ты­сяч руб­лёў, каб пры­нес­ці да­до­му кі­ла­грам гэ­тай сма­ка­ты. Морк­ва і чыр­во­ныя бу­ра­кі ма­юць пры­клад­на ад­ноль­ка­вую ца­ну, ад 8 да 10 ты­сяч, у за­леж­нас­ці ад мес­ца на рын­ку. За кі­ла­грам буль­бы да­вя­дзец­ца ад­даць 6-10 ты­сяч руб­лёў. Са­мае звык­лае для бе­ла­рус­кай гас­па­ды­ні зя­ле­ні­ва, цы­бу­ля і кроп, абы­дуц­ца ў 8 ты­сяч за 100 гра­маў. Неш­та больш «эк­за­тыч­нае», на­прык­лад, ба­зі­лік ці ру­ка­ла, мае кошт ад 20 ты­сяч руб­лёў і вы­шэй (за 100 гра­маў). Гры­бы — гэ­та, вя­до­ма, не ага­род­ні­на, але так­са­ма ежа смач­ная. Са све­жых на Ка­ма­роў­цы толь­кі шам­пінь­ё­ны (28-34 ты­ся­чы за кі­ла­грам). За­тое ня­ма­ла су­ша­ных, пе­ра­важ­на ба­ра­ві­коў. У за­леж­нас­ці ад «уз­рос­ту», у якім грыб­кі су­шы­лі­ся, адзін па­ку­нак ва­гой пры­клад­на 200 гра­маў абы­дзец­ца ў 35-100 ты­сяч руб­лёў.

У ад­ным шэ­ра­гу з квет­ка­мі 8 Са­ка­ві­ка час­та ста­яць і са­лод­кія па­да­рун­кі, раз­на­стай­ныя тор­ты і пі­рож­ныя. Раз­гля­да­ю­чы асар­ты­мент на пры­лаў­ках Ка­ма­роў­кі, ло­віш ся­бе на дум­цы, што на та­кое цяж­ка не спа­ку­сіц­ца на­ват ама­тар­кам стро­гіх ды­ет. З уз­бі­ты­мі вярш­ка­мі, ка­ра­мель­ным і кань­яч­ным крэ­мам, са­да­ві­ной. Ка­ра­цей ка­жу­чы, на лю­бы густ. Са­мы тан­ны торт, які ўда­ло­ся знай­сці, ва­жыў пры­клад­на 400 гра­маў і каш­та­ваў 28 ты­сяч руб­лёў, але ў асноў­ным са­лод­кія пры­сма­кі каш­ту­юць 60-75 ты­сяч за кі­ла­грам.

Ган­на ГА­РУС­ТО­ВІЧ.

Лі­чыль­нік «Звяз­ды» (кошт за кі­ла­грам, ка­лі не па­зна­ча­на ін­шае)

Карп све­жы — 28-32 ты­ся­чы

Таў­ста­ло­бік све­жы — 20-22 ты­ся­чы

Скумб­рыя (вэн­джа­ная) — 160 ты­сяч

Скумб­рыя (за­ма­ро­жа­ная) — 56 ты­сяч

Фа­рэль (за­ма­ро­жа­ная) — 160-200 ты­сяч

Фі­ле сай­ды — 88 ты­сяч

Сыр цвёр­ды (бе­ла­рус­кай вы­твор­час­ці) — 60-100 ты­сяч

Алей — 12-20 ты­сяч (за бу­тэль­ку)

Рыс — 10-19 ты­сяч (за па­чак)

Ман­ныя кру­пы — 7-8 ты­сяч (за па­чак)

Грэц­кія — 7-9 ты­сяч (за па­чак)

Яч­ныя кру­пы — 6 ты­сяч (за па­чак)

Фа­со­ля — 20 ты­сяч (за па­чак)

Яла­ві­чы­на (па­лянд­ві­ца) — 100-130 ты­сяч

Яла­ві­чы­на (кум­пяк) — ад 85 ты­сяч і вы­шэй

Ба­ра­ні­на (па­лянд­ві­ца) — 150-170 ты­сяч

Ба­ра­ні­на (кум­пяк) — 140-150 ты­сяч

Ця­ля­ці­на (па­лянд­ві­ца) — 150-180 ты­сяч

Ця­ля­ці­на (кум­пяк) — 170-220 ты­сяч

Сві­ні­на (па­лянд­ві­ца) — 85-110 ты­сяч

Сві­ні­на (кум­пяк) — 80 ты­сяч і вы­шэй

Са­ла са­лё­нае — 40-75 ты­сяч

Ін­дыч­ка (туш­ка) — 120 ты­сяч

Ку­ры­нае фі­ле — 49-52 ты­ся­чы

Ку­ры­ны фарш — ад 40 ты­сяч

Ку­ры­ца (сцяг­но) — ад 35 ты­сяч

Ку­ры­ца (крыл­цы) — ад 27 ты­сяч

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.