Вы тут

У чым прак­тыч­ная ка­рысць ідэа­ло­гі?


Се­мі­нар «Сіс­тэ­ма ідэа­ла­гіч­най ра­бо­ты Мін­ску: су­час­ны стан і перс­пек­ты­вы раз­віц­ця» з удзе­лам кі­ру­ю­чых ра­бот­ні­каў рэс­пуб­лі­кан­скіх і мяс­цо­вых дзяр­жаў­ных ор­га­наў кі­ра­ван­ня стаў за­ключ­ным у цык­ле па­доб­ных ме­ра­пры­ем­стваў, якія прай­шлі ў кож­най воб­лас­ці Бе­ла­ру­сі. Асноў­ная мэта гэ­тых се­мі­на­раў — ак­ту­а­лі­за­ваць ідэа­ла­гіч­ную ра­бо­ту на­пя­рэ­дад­ні мяс­цо­вых вы­ба­раў.

У кра­са­ві­ку гэ­та­га го­да, пас­ля ад­крыц­ця ў Мін­ску цэ­ла­га комп­лек­су атэ­ляў, у ста­лі­цы бу­дзе на­ліч­вац­ца 9800 гас­ці­ніч­ных мес­цаў. Та­кая ліч­ба бы­ла да­сяг­ну­та ўся­го за ча­ты­ры га­ды. Пра гэ­та на пле­нар­ным па­ся­джэн­ні се­мі­на­ра за­явіў Мі­ка­лай ЛА­ДУЦЬ­КА, стар­шы­ня Мінск­ага га­рад­ско­га вы­ка­наў­ча­га ка­мі­тэ­та.

Пле­нар­нае па­ся­джэн­не пра­хо­дзі­ла ў но­вым спар­тыў­ным комп­лек­се «Чы­жоў­ка-Арэ­на». Мі­ка­лай Ла­дуць­ка пад­крэс­ліў асаб­лі­ваю ро­лю ідэа­ла­гіч­най пра­цы ў тым, што «Арэ­на-2» бы­ла па­бу­да­ва­на так хут­ка. «Сту­дэн­ты ад­пра­ца­ва­лі тут дзя­сят­кі ты­сяч га­дзін», — за­ўва­жыў стар­шы­ня Мін­гар­вы­кан­ка­ма.

Мэр сталіцы ад­зна­чыў, што сіс­тэ­ма ідэа­ла­гіч­най пра­цы ў Мін­ску мае не­каль­кі кі­рун­каў. Па-пер­шае, гэ­та пра­ца ад­дзя­лен­няў гра­мад­скіх аб'­яд­нан­няў «Бе­лай Ру­сі» і БРСМ у ка­лек­ты­вах праф­са­юзаў. Па­коль­кі знач­ная част­ка жы­ха­роў ста­лі­цы пра­цуе ў пры­ват­ных ар­га­ні­за­цы­ях, каб да­нес­ці да іх пункт гле­джан­ня ўла­ды на пэў­ныя праб­ле­мы, а так­са­ма ін­фар­ма­цыю пра дзяр­жаў­ныя ак­цыі і пра­ек­ты, Мін­гар­вы­кан­кам асаб­лі­вую ўва­гу на­дае су­пра­цоў­ніц­тву са срод­ка­мі ма­са­вай ін­фар­ма­цыі. Гэ­та дру­гі кі­ру­нак ідэа­ла­гіч­най ра­бо­ты. Так, ле­тась бы­лі вы­дзе­ле­ны срод­кі для пад­трым­кі ін­фар­ма­цый­на­га агенц­тва «Мінск-На­ві­ны». Мі­ка­лай Ла­дуць­ка вы­ка­заў спа­дзя­ван­ні, што дзя­ку­ю­чы да­та­цы­ям гэ­ты праэкт ста­не ад­ным з са­мых за­па­тра­ба­ва­ных ся­род мін­чан. Пад­трым­лі­вае Мін­гар­вы­кан­кам і што­тыд­нё­вую га­зе­ту «Вя­чэр­ні Мінск», якая за­раз рас­паў­сюдж­ва­ец­ца бяс­плат­на. Ра­ней яе на­клад скла­даў 50  000 эк­зэмп­ля­раў. Ця­пер ты­раж га­зе­ты — 100 000. Трэ­цім кі­рун­кам ідэа­ла­гіч­най ра­бо­ты ў ста­лі­цы з'яў­ля­ец­ца пра­ца з людзь­мі па мес­цы жы­хар­ства. Асаб­лі­ва гэ­та ак­ту­аль­на пад­час вы­бар­чай кам­па­ніі. Кан­ды­да­там у дэ­пу­та­ты мяс­цо­вых са­ве­таў не­аб­ход­на су­стра­кац­ца з вы­бар­шчы­ка­мі не толь­кі на прад­пры­ем­ствах, але і ар­га­ні­зоў­ваць пі­ке­ты, су­стра­кац­ца з людзь­мі на­ват ка­ля пад'­ез­даў іх да­моў.

Па сло­вах стар­шы­ні Мін­гар­вы­кан­ка­ма, трэба на­да­ваць асаб­лі­вую ўва­гу ба­раць­бе з рас­паў­сю­джан­нем псі­ха­троп­ных рэ­чы­ваў, якія за­раз да­стаць да­во­лі лёг­ка. Яшчэ адзін не­ма­ла­важ­ны мо­мант ідэа­ла­гіч­най ра­бо­ты — ства­рэн­не год­ных умоў для та­го, каб мо­ладзь ме­ла маг­чы­масць ба­віць час так, як ёй па­да­ба­ец­ца. У пры­ват­нас­ці, гэ­та ты­чыц­ца ад­крыц­ця трэ­на­жор­ных за­лаў, фіт­нэс-клу­баў, кат­коў. Усё гэ­та ка­рыс­та­ец­ца вя­лі­кай па­пу­ляр­нас­цю ся­род бе­ла­рус­кай мо­ла­дзі.

Ге­ор­гій АТА­МА­НАЎ, стар­шы­ня Па­ста­ян­най ка­мі­сіі па га­лос­нас­ці, са­ма­кі­ра­ван­ні, пра­ва­па­рад­ку і між­на­род­ных су­вя­зях Мінск­ага га­рад­ско­га Са­ве­та дэ­пу­та­таў,

да­даў, што важ­нае зна­чэн­не па па­пя­рэ­джан­ні пра­ва­па­ру­шэн­няў ма­юць ор­га­ны мяс­цо­ва­га са­ма­кі­ра­ван­ня. Ён упэў­не­ны, што за­кон аб мяс­цо­вым са­ма­кі­ра­ван­ні па­тра­буе ка­рэк­ці­роў­кі. Па сло­вах Ге­ор­гія Ата­ма­на­ва, па­трэб­на на­даць пра­ва ор­га­нам мяс­цо­ва­га са­ма­кі­ра­ван­ня фар­мі­ра­ваць улас­ныя фон­ды для рэа­лі­за­цыі пра­ек­таў мяс­цо­ва­га маш­та­бу.

Мі­ха­іл БА­ТУ­РА, рэктар БДУІР, стар­шы­ня Мін­скай га­рад­ской ар­га­ні­за­цыі рэс­пуб­лі­кан­ска­га гра­мад­ска­га аб'­яд­нан­ня «Бе­лая Русь», пе­ра­лі­чыў шэ­раг ак­цый, якія пра­во­дзі­ла яго ад­дзя­лен­не. Ад­на з апош­ніх «Га­ла­суй, ста­лі­ца!» пра­во­дзі­ла­ся на Ка­ма­роў­скай пло­шчы і бы­ла пры­све­ча­на вы­бар­чай кам­па­ніі ў дэ­пу­та­ты мяс­цо­вых са­ве­таў. У ёй паў­дзель­ні­ча­лі 18 кан­ды­да­таў у дэ­пу­та­ты, на­ват ня­гле­дзя­чы на тое, што па­пя­рэд­не та­кое жа­дан­не ме­лі толь­кі 12 ча­ла­век. Вы­бар­шчы­кі ме­лі маг­чы­масць не толь­кі па­зна­ё­міц­ца з вы­лу­чэн­ца­мі, але і за­даць ім хва­лю­ю­чыя пы­тан­ні. Мі­ха­іл Ба­ту­ра звяр­нуў ува­гу ўдзель­ні­каў се­мі­на­ра на тое, што «Бе­лая Русь» ужо мае во­пыт удзе­лу ў вы­бар­чых кам­па­ні­ях.

За­вяр­ша­ю­чы се­мі­нар, Аляк­сандр РАДЗЬ­КОЎ, першы намеснік кіраўніка адміністрацыі Прэзідэнта, стар­шы­ня РГА «Бе­лая Русь», звяр­нуў­ся да ро­лі ідэа­ло­гіі ў аду­ка­цый­ным пра­цэ­се. Не сак­рэт, што ў апош­нія га­ды ў бе­ла­рус­кія ВНУ ста­ла па­сту­паць шмат за­меж­ных сту­дэн­таў. Як ад­зна­чыў Аляксандр Радзькоў, за кошт іх уні­вер­сі­тэ­ты атрым­лі­ва­юць пры­клад­на 85% сва­іх да­хо­даў. «Важ­на зра­біць так, каб сён­няш­нія турк­мен­скія сту­дэн­ты ў бу­ду­чым, ка­лі вер­нуц­ца на ра­дзі­му, бы­лі за­ці­каў­ле­ны пра­ца­ваць з бе­ла­рус­кі­мі прад­пры­ем­ства­мі, за­вяз­ваць з на­мі біз­нес-кан­так­ты», — пад­крэс­ліў ён. Так­са­ма стар­шы­ня «Бе­лай Ру­сі» на­ма­ля­ваў парт­рэт доб­ра­га ідэ­о­ла­га: гэ­та энер­гіч­ны, доб­ра пад­рых­та­ва­ны ча­ла­век з гра­ма­дзян­скай па­зі­цы­яй.

Пад­час мінск­ага се­мі­на­ра яго ўдзель­ні­кі на­ве­да­лі мо­ла­дзе­вы крэ­а­тыў­на-іна­ва­цый­ны цэнтр, ся­рэд­нюю шко­лу № 51. Па­зна­ё­мі­лі­ся з аб'­ек­та­мі шмат­функ­цы­я­наль­на­га спар­тыў­на-за­баў­ляль­на­га комп­лек­су «Чы­жоў­ка-Арэ­на», дзе ў да­да­так бы­ла ар­га­ні­за­ва­на вы­ста­ва іна­ва­цый­ных тэх­на­ло­гій у ідэа­ла­гіч­най пра­цы.

На­дзея ЮШ­КЕ­ВІЧ.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.