Вы тут

Любоў — гэта бонус


«Мне ў жыц­ці не па­шан­ца­ва­ла — мя­не ўда­ча­ры­лі!» Гэ­та пры­знан­не аме­ры­кан­скай дзяў­чы­ны, якую ўсе лі­чы­лі шчас­лі­вай. Яе ўда­ча­ры­ла вель­мі пры­стой­ная сям'я. Ад­нак дзяў­чы­на са сля­за­мі рас­па­вя­да­ла, як усё дзя­цін­ства жы­ла ў стра­ху ў чымсь­ці пра­ві­ніц­ца. Яна па­мя­та­ла, што яе зне­ва­жа­лі, яна ад­чу­ва­ла, што раз­драж­няе, што яе не лю­бяць… Да пе­ра­ход­на­га ўзрос­ту ў яе бы­ла ад­на мэ­та — вы­зва­ліц­ца ад не­на­віс­ных баць­коў, аб якіх ка­лісь­ці ма­ры­ла.

6-13

Мне зда­ло­ся, што та­кая сі­ту­а­цыя не мо­жа ад­быц­ца не­дзе ў нас… Яна на­гад­вае каз­ку са злой ма­ча­хай. Але я па­мы­ля­ла­ся. Зра­зу­ме­ла гэ­та, ка­лі па­чу­ла пры­знан­не ад­ной жан­чы­ны, якая ўсы­на­ві­ла хлоп­чы­ка не­каль­кі га­доў та­му: «Я не люб­лю яго… У мя­не да яго два па­чуц­ці: або ён мя­не раз­драж­няе, або я да яго абы­яка­вая. Але ка­лі яго вяр­нуць у дзі­ця­чы дом, то мне бу­дзе яшчэ горш…» Жан­чы­на ска­за­ла, што не мо­жа пры­му­сіць ся­бе лю­біць. Не на­ра­дзі­ла­ся ў яе сэр­цы лю­боў да пры­ём­на­га сы­на, і ўсё тут.

На­огул, ці мож­на пры­му­сіць ся­бе лю­біць? Больш за ўсё мя­не ўра­зі­ла ад­крыц­цё, што лю­боў да дзя­цей — гэ­та праб­ле­ма не толь­кі пры­ём­ных сем'­яў. І не толь­кі праб­ле­ма ад­но­сін па­між да­рос­лы­мі і дзець­мі. Прос­та ўсы­наў­лен­не па­доб­нае да па­ве­лі­чаль­на­га шкла. Яно ро­біць за­ўваж­ны­мі тыя на­шы якас­ці аль­бо хі­бы, пра якія мы, маг­чы­ма, і не зда­гад­ва­лі­ся. І тыя праб­ле­мы, якія ста­но­вяц­ца ві­да­воч­ны­мі ў бія­ла­гіч­ных сем'­ях толь­кі з ця­гам ча­су, ка­лі бы­вае ўжо скла­да­на неш­та вы­пра­віць, ва ўсы­на­ві­це­ляў «вы­стрэль­ва­юць» амаль ад­ра­зу, і гэ­та, у пэў­най сту­пе­ні, дае шанц…

6-14

Псі­хо­лаг На­тал­ля Шэх — не толь­кі спе­цы­я­ліст у га­лі­не ўсы­наў­лен­ня, але і са­ма ўсы­на­ві­ла не­каль­кіх дзе­так. Яна ста­ла пер­шай, з кім мы аб­мяр­коў­ва­ем гэ­ту ня­прос­тую тэ­му.

—- На­тал­ля, з які­мі праб­ле­ма­мі час­цей за ўсё звяр­та­юц­ца да псі­хо­ла­га баць­кі, якія ўсы­на­ві­лі ці ўда­ча­ры­лі дзі­ця?

— Час­цей пры­хо­дзяць з прэ­тэн­зі­яй, што дзі­ця «не так ся­бе па­во­дзіць». Звы­чай­на, ка­лі па­чы­на­еш раз­ві­ваць тэ­му, «ка­паць глы­бей», то вы­хо­дзіць, што да­рос­лы прос­та не пры­мае дзі­ця.

Па­мя­таю, Цэнтр усы­наў­лен­ня пра­во­дзіў ма­ні­то­рынг у гру­пе ўсы­на­ві­це­ляў, у якіх дзе­ці зна­хо­дзі­лі­ся ка­ля двух ме­ся­цаў. У мя­не та­ды ад­бы­ла­ся па­ка­заль­ная гу­тар­ка ад­ра­зу з дзвю­ма жан­чы­на­мі па тэ­ле­фо­не.

Ад­на ма­ма ка­жа: «Мы не спім ноч, дзяў­чын­ка кры­чыць, пла­ча, усё ро­біць як быц­цам бы на­зло, але мы ўсё ад­но вель­мі ра­ды і шчас­лі­выя, ад та­го, што на­ша ма­лая з на­мі».

Дру­гая ма­ма рас­па­вя­дае: «Дзі­ця не спіць, гар­ла­па­ніць, пла­ча, мы вель­мі ста­мі­лі­ся. Мы і па­ду­маць не маг­лі, што бу­дзе ўсё так жу­дас­на і цяж­ка. Ра­зу­ме­ем, што з гэ­та­га нер­во­ва­га ма­ло­га ні­чо­га доб­ра­га не вый­дзе. Мы ад­чу­ва­ем, што ён не наш, не на­шай «па­ро­ды», усё не тое… Мы не ве­да­ем, што ця­пер ра­біць».

Па­ча­так у абедз­вюх мам быў ад­ноль­ка­вым, прак­тыч­на сло­ва ў сло­ва. Прос­та ад­ны баць­кі ад­ра­зу пры­ня­лі дзі­ця, а дру­гія не змаг­лі зра­біць гэ­та­га… ад­ра­зу. Та­кой сям'і па­трэб­на больш ча­су на адап­та­цыю і да­па­мо­га спе­цы­я­ліс­таў.

Што зна­чыць «не пры­ня­лі»? Чу­ла, што не­ка­то­рыя ўсы­наў­ля­юць дзі­ця па рэ­ка­мен­да­цыі, на­прык­лад, су­пра­цоў­ні­ка дзі­ця­ча­га до­ма. Мо­жа, та­му і ўзні­кае та­кое «не­пры­ман­не»?

— Не­ка­то­рыя бу­ду­чыя баць­кі ча­ка­юць, што за іх зро­бяць вы­бар (маў­ляў, ка­го пра­па­ну­юць, та­го і вазь­му), ін­шыя про­сяць рэ­ка­мен­да­цыі вы­ха­валь­ні­ка ці ва­лан­цё­ра, а хтось­ці вель­мі доў­га вы­бі­рае, гар­тае аса­біс­тыя спра­вы дзя­цей і зна­ё­міц­ца з імі… Не­пры­ман­не дзі­ця­ці не за­ле­жыць ад та­го, якім чы­нам тра­пі­ла дзі­ця ў сям'ю. Але ме­на­ві­та тыя, хто пры­хо­дзіў з па­доб­най праб­ле­май, ка­за­лі пра тое, што ім ледзь не на­вя­за­лі дзі­ця. На мой по­гляд, гэ­та пры­цяг­ну­тае за ву­шы апраў­дан­не. Ра­шэн­не пры­ма­юць да­рос­лыя лю­дзі, а не пад­лет­кі, якім шмат мож­на пра­ба­чыць з‑за іх «ня­спе­лас­ці».

Як да­па­маг­чы баць­кам, якія рап­там зра­зу­ме­лі, што не мо­гуць пры­няць дзі­ця?

— Ду­маю, што та­кім баць­кам лепш звяр­нуц­ца па да­па­мо­гу да псі­хо­ла­га. Трэ­ба па­мя­таць, што важ­на не толь­кі агу­чыць сваю праб­ле­му, але і мець жа­дан­не змя­ніць сі­ту­а­цыю, маг­чы­ма, змя­ніць свой по­гляд, па­во­дзі­ны… Гэ­та пер­шы крок да вы­ра­шэн­ня лю­бой праб­ле­мы. Да­лей бу­дзе су­мес­ная пра­ца гэ­тай сям'і і спе­цы­я­ліс­таў. Па­куль мы жы­выя, усё за­ста­ец­ца маг­чы­мым, асаб­лі­ва з якас­най да­па­мо­гай.

Як і ча­му, на ваш по­гляд, уз­ні­кае «не­лю­боў» да дзі­ця­ці?

— Пры­чы­ны бы­ва­юць роз­ныя. Маг­чы­ма, ін­фан­тыль­насць да­рос­ла­га, гэ­та зна­чыць, ча­ла­век не­да­стат­ко­ва раз­ві­ты ду­шэў­на. Вя­до­ма, гэ­та не зна­чыць, што та­кі ўсы­на­ві­цель не здоль­ны па­лю­біць. Але для гэ­та­га трэ­ба пра­ца­ваць над са­бой. На жаль, звы­чай­на та­кія лю­дзі больш схіль­ныя аб­ві­на­ва­ціць дзі­ця ў сва­ёй ня­здоль­нас­ці па­лю­біць. Маў­ляў, дзі­ця ней­кае «не та­кое».

Дру­гая пры­чы­на — рэў­насць. Па­мя­таю ад­ну па­ру ўсы­на­ві­це­ляў, што звяр­ну­ла­ся па да­па­мо­гу. Ака­за­ла­ся, што ўсы­ноў­ле­нае дзі­ця да та­ты хі­ліц­ца, а да ма­мы — не. Жан­чы­на ка­жа: «Гэ­та ж я ха­це­ла дзі­ця». А тое на­ват не есць, па­куль та­та не прый­дзе. Ма­ма спа­чат­ку злу­ец­ца, а по­тым на­огул па­чы­нае не­на­ві­дзець ма­лое. У па­доб­ных вы­пад­ках пра­ца­ваць трэ­ба з усёй сям'­ёй.

Баць­кі мо­гуць па­раў­ноў­ваць усы­ноў­ле­нае дзі­ця са сва­ім кроў­ным, час­цей за ўсё прай­грае ўсы­ноў­ле­нае: не ўпіс­ва­ец­ца ў стан­дар­ты «маё дзі­ця».

Мо­гуць быць і ін­шыя праб­ле­мы. На­прык­лад, скла­да­нас­ці ў адап­та­цыі і дзі­ця­ці, і да­рос­лых. У лю­бым вы­пад­ку кож­ная сі­ту­а­цыя ін­ды­ві­ду­аль­ная, і пра­ца­ваць, ад­па­вед­на, так­са­ма трэ­ба ін­ды­ві­ду­аль­на.

Лі­чыц­ца, што пры ўсы­наў­лен­ні са­мы скла­да­ны пе­ры­яд — адап­та­цыя дзі­ця­ці ў сям'і. У чым га­лоў­ная цяж­касць для да­рос­ла­га?

— У сі­ту­а­цыі з усы­наў­лен­нем лю­боў — гэ­та, у пер­шую чар­гу, пра­ца, асаб­лі­ва спа­чат­ку. Дзі­ця ў пе­ры­яд адап­та­цыі са­праў­ды мо­жа вы­клі­каць у да­рос­ла­га шмат не­га­тыў­ных эмо­цый і па­чуц­цяў ме­на­ві­та сва­і­мі па­во­дзі­на­мі — яно мо­жа ла­маць, раз­бу­раць, кры­чаць, ла­дзіць іс­тэ­ры­кі, але… Дзі­ця не ня­се ад­каз­нас­ці за рэ­ак­цыю да­рос­ла­га ча­ла­ве­ка на гэ­та. Так, пры­вык­нуць да но­ва­га чле­на сям'і і яго «вы­бры­каў», прак­тыч­на не­па­збеж­ных пад­час адап­та­цыі, ня­прос­та. Але і дзі­ця не пры­вык­ла жыць у сям'і і ў лю­бо­ві. Усы­ноў­ле­нае дзі­ця не заў­сё­ды ве­дае, як ад­каз­ваць на па­чуц­ці, на кло­пат, та­му што яно жы­ло ва ўмо­вах, дзе час­цей за ўсё не да­во­дзіц­ца ка­заць пра та­кія рэ­чы. Звы­чай­на пас­ля пе­ры­я­ду адап­та­цыі ўсё на­ладж­ва­ец­ца, дзі­ця і баць­кі пры­вы­ка­юць адно да ад­на­го.

А ка­лі і пас­ля пе­ры­я­ду адап­та­цыі баць­кі не змаг­лі па­лю­біць дзі­ця?

— Ча­ла­ве­ку спа­чат­ку трэ­ба са­мо­му ра­за­брац­ца, што та­кое для яго лю­боў да дзі­ця­ці і ці па­трэб­на яна яму. Ка­лі для да­рос­ла­га сі­ту­а­цыя не­лю­бо­ві не ўяў­ляе праб­ле­мы — то і пы­тан­няў ні­я­кіх ня­ма. На­са­мрэч ёсць лю­дзі, якія так і пра­жы­лі сваё жыц­цё, не ад­чуў­шы гэ­та­га па­чуц­ця ні да ка­го. Не­ка­то­рыя на­ват і не па­да­зра­юць, ча­го яны па­збаў­ле­ны. Ка­лі ж ад­сут­насць люб­ві да ўсы­ноў­ле­на­га дзі­ця­ці пры­гня­тае баць­коў, то мож­на па­шу­каць ва­ры­ян­ты, як жыць да­лей. Пры­няць та­кое жыц­цё як да­дзе­насць і прос­та кла­па­ціц­ца пра дзі­ця. Па­спра­ба­ваць быць для яго пры­кла­дам, стаць тым ча­ла­ве­кам, яко­га сын ці дач­ка бу­дуць па­ва­жаць, да ка­го бу­дуць імк­нуц­ца быць па­доб­ны­мі. Знай­сці прык­лад баць­коў-усы­на­ві­це­ляў, якія змаг­лі па­лю­біць дзі­ця і да­ве­дац­ца, як жа ў іх так атры­ма­ла­ся.

Горш, ка­лі сваё «не­пры­ман­не» да­рос­лы бу­дзе ады­гры­ваць на дзі­ця­ці, пе­ра­но­сіць на яго свой не­га­тыў, сваю ду­шэў­ную не­ўлад­ка­ва­насць, па­чуц­цё крыў­ды, ві­ну, злосць. Ду­маю, што праб­ле­мы з та­кім дзі­цем пач­нуц­ца блі­жэй да пе­ра­ход­на­га ўзрос­ту. Бо да яго па­ды­хо­ду дзі­ця мож­на не­як тры­маць у пэў­ных рам­ках, на­ват ка­лі баць­кі яго трэ­ці­ру­юць ці крыў­дзяць. У пе­ра­ход­ным узрос­це дзі­ця ста­но­віц­ца больш са­ма­стой­ным, і та­му мо­жа па­чаць пра­ці­віц­ца та­кім ад­но­сі­нам сва­і­мі па­во­дзі­на­мі. Дзі­ця пра­тэс­туе і вы­дае ўсё па­се­я­нае ў яго жыц­цё.

Не­ка­то­рыя спе­цы­я­ліс­ты мяр­ку­юць, што га­лоў­нае — да­гля­даць дзі­ця, пра­яў­ляць кло­пат і ад­каз­насць. Але без лю­бо­ві жыць ра­зам, га­да­ваць, раз­ві­вац­ца цяж­ка і баць­кам, і дзі­ця­ці. Да­рос­лым, якім цяж­ка пры­няць дзі­ця, аба­вяз­ко­ва не­аб­ход­на ад­во­дзіць час для па­паў­нен­ня сва­іх ду­шэў­ных сіл, та­му што без пад­ма­ца­валь­най сі­лы лю­бо­ві на вы­ха­ван­не вы­дат­коў­ва­ец­ца знач­на больш энер­гіі. Ка­мусь­ці для гэ­та­га трэ­ба па­глы­біц­ца ў ці­ка­вую пра­цу, ка­мусь­ці — рэ­гу­ляр­на бе­гаць труш­ком, гу­ляць у пар­ку, пла­ваць у ба­сей­не ці ха­дзіць у лаз­ню, ма­ля­ваць, вы­шы­ваць — за­няц­ца чым за­ўгод­на, што дае за­да­валь­нен­не, да­па­ма­гае пры­вес­ці дум­кі ў па­ра­дак і зда­быць ду­шэў­ную раў­на­ва­гу.

Мы мо­жам тэх­на­ла­гіч­на апі­саць, што і як ра­біць, але ча­сам жыц­цё не ўклад­ва­ец­ца ні ў якія рам­кі. Так, ча­ла­век мо­жа ра­біць усё пра­віль­на, але лю­боў так і не прый­дзе.

Ча­сам усы­наў­лен­не па­раў­ноў­ва­юць са шлю­бам: маў­ляў, два не­ка­лі чу­жыя ча­ла­ве­кі ста­но­вяц­ца род­ны­мі. Але ўсы­наў­лен­не — гэ­та не шлюб, гэ­та не парт­нёр­скія ад­но­сі­ны. У шлюб ус­ту­па­юць двое да­рос­лых, ра­шэн­не быць ра­зам пры­мае кож­ны са­ма­стой­на. Пры ўсы­наў­лен­ні за дзі­ця вы­ра­ша­юць ін­шыя. Пры ўсы­наў­лен­ні не ства­ра­ец­ца сям'я, дзі­ця пры­ма­ец­ца ў сям'ю. Шлюб мож­на ска­са­ваць, зноў жа, па ўза­ем­най зго­дзе. Па­доб­ных экс­пе­ры­мен­таў з дзець­мі не па­він­на быць. З дзі­цем, ка­лі ня­ма па­чуц­ця ра­дас­ці, пя­шчо­ты і любо­ві, па­він­на быць па­чуц­цё ад­каз­нас­ці. Ду­маць, пе­ра­жы­ваць, змя­няць ра­шэн­не мож­на (і на­ват трэ­ба) на эта­пе ДА ўсы­наў­лен­ня. Ка­лі гэ­ты крок ужо зроб­ле­ны, то не­аб­ход­на прос­та пра­ца­ваць над тым, каб вы­га­да­ва­аць дзі­ця, ад­па­вя­даць баць­коў­скай ро­лі.

Па якіх пры­чы­нах баць­кі ад­маў­ля­юц­ца ад усы­ноў­ле­на­га дзі­ця­ці?

— Звы­чай­на лю­дзі зда­юц­ца, ка­лі не ба­чаць су­мес­най бу­ду­чы­ні. Я ве­даю ўсы­на­ві­це­ляў, якія пра­жы­лі з дзі­цем сем га­доў, але вы­ра­шы­лі пас­ля ад­мо­віц­ца ад хлоп­чы­ка. Гэ­тыя лю­дзі са­праў­ды шмат зра­бі­лі, каб за­ха­ваць дзі­ця ў сям'і, яны імк­ну­лі­ся быць яму доб­ры­мі баць­ка­мі. Але ў ней­кі мо­мант ад­чу­лі, што іх жыц­цё раз­валь­ва­ец­ца. І каб яго ад­на­віць, вы­ра­шы­лі зра­біць гэ­ты крок. У гэ­тай сі­ту­а­цыі шка­да ўсіх: і баць­коў, і дзі­ця. Баць­кі «з'я­да­юць» ся­бе, ад­чу­ва­юць страш­на ві­на­ва­ты­мі за тое, што ад­мо­ві­лі­ся ад дзі­ця­ці. На жаль, без на­ступ­стваў та­кое не пра­хо­дзіць.

Бы­ва­юць і ін­шыя вы­пад­кі. На­прык­лад, па­мя­таю па­ру, у якой бы­ло двое сва­іх ма­лых. Яны ўсы­на­ві­лі дзі­ця і праз паў­го­да па­да­лі да­ку­мен­ты ў суд на ад­ме­ну. Яны не толь­кі не па­спе­лі па­лю­біць дзі­ця, але на­ват не да­лі са­бе шан­цу. За­над­та хут­ка ад­штурх­ну­лі ма­лое. На­ват не па­спра­ба­ва­лі яго пры­няць, ім ба­чы­ла­ся, што яны яго не па­лю­бяць ні­ко­лі…

Мно­гія ме­на­ві­та з‑за стра­ху, што не змо­гуць па­лю­біць дзі­ця, не ад­важ­ва­юц­ца на ўсы­наў­лен­не. А на ад­ме­ну ўсы­наў­лен­ня ідуць тыя, хто так і не здо­леў па­лю­біць. На шчас­це, та­кія вы­пад­кі зда­ра­юц­ца вель­мі рэд­ка. Як пра­ві­ла, баць­кі праз вя­лі­кую пра­цу атрым­лі­ва­юць жа­да­ны бо­нус — лю­боў да свай­го дзі­ця­ці.

На­тал­ля ТА­ЛІ­ВІН­СКАЯ.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.