Zамор'е


10 міль­ё­наў... на зад­нім два­ры

6-20

У Ка­лі­фор­ніі ся­мей­ная па­ра знай­шла скарб пад дрэ­вам на зад­нім два­ры ўлас­на­га до­ма. Жбан са ста­ра­даў­ні­мі за­ла­ты­мі ма­не­та­мі аца­ні­лі ў дзе­сяць міль­ё­наў до­ла­раў.

Шчас­лі­вы вы­па­дак ад­быў­ся на поў­на­чы аме­ры­кан­ска­га шта­та на тэ­ры­то­рыі ад­на­го з да­во­лі ста­рых сель­ска­гас­па­дар­чых угод­дзяў. Па­вод­ле слоў шчас­ліў­чы­каў, гу­ля­ю­чы з са­ба­кам па сцеж­цы, па якой яны ха­дзі­лі на пра­ця­гу мно­гіх га­доў, яны рап­там уба­чы­лі ста­ры гар­шчок. На­хі­ліў­шы­ся, каб пра­ве­рыць зна­ход­ку, аме­ры­кан­цы пад мо­хам знай­шлі цэ­лы скарб. У тай­ні­ку бы­ло пяць бля­ша­нак, у якіх зна­хо­дзі­ла­ся 1427 ма­нет, як паз­ней вы­свет­лі­ла­ся, да­та­ва­ных 1847—1894 га­да­мі. Усе яны бы­лі ў вы­дат­ным ста­не. Не­ка­то­рыя з ма­нет ацэнь­ва­юц­ца ў 27 ты­сяч до­ла­раў, а ёсць і та­кія, чый кошт пе­ра­ўзы­хо­дзіць адзін міль­ён. Агуль­ны кошт зна­ход­кі ацэнь­ва­ец­ца ў дзе­сяць міль­ё­наў до­ла­раў. Ну­міз­ма­ты ўжо на­зва­лі зна­ход­ку ўні­каль­най.

Шчас­лі­вая па­ра па­пра­сі­ла не на­зы­ваць ім­ёны і не рас­па­вя­даць, дзе ме­на­ві­та зна­хо­дзіц­ца тое са­мае мес­ца, каб не вы­клі­каць рэ­цы­дыў «за­ла­той лі­ха­ман­кі» і не пры­цяг­нуць ту­ды на­тоў­пы лю­дзей, уз­бро­е­ных ме­та­ла­шу­каль­ні­ка­мі. Аме­ры­кан­цы так­са­ма па­дзя­лі­лі­ся пла­на­мі, што вя­лі­кую част­ку ма­нет збі­ра­юц­ца пра­даць праз ін­тэр­нэт-кра­му. Па­вод­ле слоў шчас­ліў­чы­каў, атры­ма­ныя гро­шы яны ха­це­лі б вы­дат­ка­ваць у тым лі­ку на даб­ра­чын­насць.

Леп­шы па­да­ру­нак на вя­сел­ле? Тос­тар!

6-16

Ма­ла­дыя з Вя­лі­ка­бры­та­ніі атры­ма­лі ў якас­ці па­да­рун­каў з на­го­ды свай­го шлю­бу... 27 тос­та­раў роз­ных фір­маў.

Па­вод­ле слоў ма­ла­дой сям'і, та­кія прэ­зен­ты ім уру­чы­лі, па­коль­кі ў іх не бы­ло спе­цы­яль­на пад­рых­та­ва­на­га спі­са па­жа­да­ных па­да­рун­каў, які звы­чай­на рас­паў­сюдж­ва­ец­ца ся­род гас­цей не­за­доў­га да вя­сел­ля. Як рас­па­вя­ла ця­пер ужо бы­лая ня­вес­та Вік­то­рыя Сей­мур, пад­час ура­чыс­тас­цяў (ма­ла­дыя ажа­ні­лі­ся ў Мек­сі­цы, а свя­та з гэ­тай на­го­ды ла­дзі­лі до­ма, у Анг­ліі) яна і яе но­ва­спе­ча­ны муж Майк за­ўва­жы­лі, што па­да­рун­ка­выя скрын­кі, пры­не­се­ныя гас­ця­мі, усе пры­клад­на ад­ной фор­мы і па­ме­ру. Яны не на­да­лі гэ­та­му асаб­лі­ва­га зна­чэн­ня, але, ка­лі па­ча­лі рас­па­коў­ваць па­да­рун­кі, зра­зу­ме­лі, што боль­шая іх част­ка — гэ­та тос­та­ры. Паз­ней вы­свет­лі­ла­ся: па­да­рыць тос­та­ры гас­цей пад­га­ва­рыў ся­бар жа­ні­ха Роб Кэ­нак. Як ідэя з тос­та­ра­мі прый­шла яму ў га­ла­ву і як яму за гэ­та «ад­дзя­чаць» ма­ла­дыя, не ўдак­лад­ня­ец­ца.

Не Фэй­сбук і не Рэ­мба!

6-18

У мек­сі­кан­скім шта­це Са­ро­на на поў­на­чы кра­і­ны за­ко­нам за­ба­ра­ні­лі да­ваць дзе­цям не­ка­то­рыя ім­ёны.

У да­ку­мен­це ска­за­на, што імя не па­він­на на­сіць дыс­кры­мі­ну­ю­чы, грэб­лі­вы, га­неб­ны ха­рак­тар або ўво­дзіць у зман. Імя не мо­жа змя­шчаць зна­кі пры­пын­ку або скла­дац­ца з аб­рэ­ві­я­ту­ры. Вы­ра­шаць, ад­па­вя­дае імя но­вым пра­ві­лам ці не, бу­дуць су­пра­цоў­ні­кі ад­дзе­ла рэ­гіст­ра­цыі. Крыс­ці­на Ра­мі­рэс, кі­раў­ні­ца служ­бы за­пі­су ак­таў гра­ма­дзян­ска­га ста­ну, рас­па­вя­ла жур­на­ліс­там, што на прак­ты­цы ёй да­во­дзі­ла­ся су­ты­кац­ца з баць­ка­мі, якія спра­ба­ва­лі даць сва­ім дзе­цям ім­ёны Рэ­мба, Ша­ен або Аб­ра­за­нне. За­ба­ро­не­на так­са­ма на­зы­ваць дзя­цей за­меж­ны­мі ім­ёна­мі ў спа­лу­чэн­ні з іс­па­на­моў­ны­мі проз­ві­шча­мі ці да­ваць больш за два імені, на­прык­лад, Майкл Джэк­сан Ра­мі­рэс. Пад за­ба­ро­най апы­ну­лі­ся і на­ступ­ныя ім­ёны: Бур­гег Кінг, Тэр­мі­на­тар, Гіт­лер, Ра­ба­коп, Лэ­дзі Дзі, Джэймс Бонд, Ро­кі, Ро­лінг Стоўнз, Тві­тар, Фэй­сбук, Па­ка­хон­тас і ін­шыя па­доб­ныя.

105 бу­тэ­лек ві­на

вы­пі­вае ў ся­рэд­нім за год кож­ны жы­хар гэ­тай дзяр­жа­вы. Га­вор­ка ідзе пра Ва­ты­кан. У цэнт­ры су­свет­на­га ка­та­лі­цыз­му са­мы высокі ўзро­вень ўжы­ван­ня ал­ка­го­лю на ду­шу на­сель­ніц­тва. Ад­па­вед­нае да­сле­да­ван­не пра­вя­лі спе­цы­я­ліс­ты Ка­лі­фар­ній­ска­га ін­сты­ту­та він.

6-17

Ста­тыс­ты­ка свед­чыць, што жы­ха­ры Ва­ты­ка­на вы­пі­ва­юць у ся­рэд­нім ка­ля 74 літ­раў ві­на што­год на ча­ла­ве­ка. Гэ­та зна­чыць, на кож­на­га жы­ха­ра кар­лі­ка­вай дзяр­жа­вы ў ся­рэд­нім пры­хо­дзіц­ца па 105 бу­тэ­лек ві­на, што пры­клад­на ў два ра­зы больш па­каз­чы­каў па Фран­цыі ці Іта­ліі і ў тры ра­зы больш, чым у Вя­лі­ка­бры­та­ніі. Жы­ха­ры Ва­ты­ка­на час­та вы­му­ша­ны ўжы­ваць ві­но пад­час рэ­лі­гій­ных цы­ры­мо­ній і ры­ту­а­лаў. Пры гэ­тым сам ва­ты­кан­скі по­быт спры­яе да рас­піц­ця ал­ка­го­лю: у гэ­тай кра­і­не пры­ня­та пры­маць ежу ў вя­лі­кай кам­па­ніі, што аба­вяз­ко­ва су­пра­ва­джа­ец­ца су­мес­ны­м пад­няц­цем ке­лі­ха-дру­го­га. Акра­мя та­го, на дум­ку на­ву­коў­цаў, та­кі ажы­я­таж мо­жа быць звя­за­ны з тым, што ў су­пер­мар­ке­тах Ва­ты­ка­на ўста­ноў­ле­ны больш ніз­кі па­да­так на ві­но, чым у той жа Іта­ліі.

«За­па­ро­жац» для ка­роў

6-21

Кур'­ёз­ная гіс­то­рыя ад­бы­ла­ся ў Ма­лай­зіі — па­лі­цэй­скія вы­яві­лі кі­ну­ты аў­та­ма­біль, уся­рэ­дзі­не яко­га зна­хо­дзі­лі­ся... жы­выя ка­ро­вы!

Паз­ней вы­свет­лі­ла­ся, што ча­ты­ры ка­ро­вы бы­лі скра­дзе­ны з фер­мы ў Пе­нан­гу. Зло­дзеі да­лі жы­вё­лам снат­вор­нае і па­гру­зі­лі іх у аў­та­ма­біль, вы­ня­ўшы ся­дзен­не. Ад­нак да­лё­ка з'е­хаць не атры­ма­ла­ся — ка­ро­вы ака­за­лі­ся за­над­та цяж­кі­мі, і зла­мыс­ні­кі, кі­нуў­шы аў­та­ма­біль з жы­вё­ла­мі, уцяк­лі. За­тры­маць зла­чын­цаў па­куль не ўда­ло­ся, за­тое ка­ро­вы шчас­лі­ва вяр­ну­лі­ся на фер­му.

Пад­рых­та­ваў Іван Ку­пар­вас

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».