Вы тут

Ліч­ба «пра­пі­шац­ца» ў кож­ным до­ме


Ця­пер у Бе­ла­ру­сі 97,4% на­сель­ніц­тва ма­юць маг­чы­масць пры­маць тэ­ле­ві­зій­ны сіг­нал у «ліч­бе». Сё­ле­та до­ля та­ко­га су­час­на­га тэ­ле­ві­зій­на­га «па­крыц­ця» ста­не больш за 98%, а да 17 чэр­ве­ня на­ступ­на­га го­да но­вы фар­мат тэ­ле­вя­шчан­ня ста­не да­ступ­ным усім жы­ха­рам на­шай кра­і­ны, па­ве­да­міў учо­ра пер­шы на­мес­нік мі­ніст­ра су­вя­зі і ін­фар­ма­ты­за­цыі Бе­ла­ру­сі Дзміт­рый Шад­ко.

Ле­тась па­ча­ло­ся па­этап­нае ад­клю­чэн­не ад ана­ла­га­ва­га вяш­чан­ня. Гэ­та бы­лі ча­ты­ры ра­ё­ны ў роз­ных аб­лас­цях кра­і­ны (Асі­по­ві­чы, Жло­бін, Баб­руйск і Кас­цю­ко­ві­чы).

У кож­ным з ра­ё­наў, дзе зні­каў ана­ла­га­вы сіг­нал, мяс­цо­выя ўла­ды, Мі­ніс­тэр­ства су­вя­зі і ін­фар­ма­ты­за­цыі, Мі­ніс­тэр­ства ін­фар­ма­цыі зра­бі­лі ўсё для та­го, каб лю­дзі не па­цяр­пе­лі. Бы­ла ака­за­на да­па­мо­га най­больш са­цы­яль­на не­аба­ро­не­ным сла­ям на­сель­ніц­тва, пра­ве­дзе­на ак­тыў­ная кам­па­нія ў срод­ках ма­са­вай ін­фар­ма­цыі. Та­му ў лю­дзей не бы­ло на гэ­ты конт вя­лі­кіх праб­лем.

На­ступ­ны­мі ў чар­зе ста­яць Сін­ке­ві­чы, Шар­каў­шчы­на, Го­мель і Бе­ра­зі­но, дзе «ліч­ба» пра­пі­шац­ца ўжо 1 кра­са­ві­ка. Уво­гу­ле сё­ле­та пе­ра­ход да ліч­ба­ва­га вя­шчан­ня пла­ну­ец­ца па­этап­на ў 21 на­се­ле­ным пунк­це кра­і­ны. З «ліч­бай» па­сяб­ру­юць Ві­цебск, Бра­гін, Дра­гі­чын, Ра­кіт­ні­ца, Ба­ра­на­ві­чы, Пру­жа­ны, Грод­на і ін­шыя. Па­ра­лель­на паў­сюль, дзе ця­пер ад­клю­ча­ец­ца ана­ла­га­вы сіг­нал, па­сту­по­ва па­чы­на­юць пра­ца­ваць так зва­ныя ка­мер­цый­ныя дру­гі ці трэ­ці муль­ты­плек­сы. Ча­ла­век у лю­бым ра­ё­не на­шай кра­і­ны ўжо сён­ня мо­жа мець аб­са­лют­на бяс­плат­на во­сем дзяр­жаў­ных тэ­ле­ка­на­лаў, якія ўклю­ча­ны ў аба­вяз­ко­вы агуль­на­да­ступ­ны па­кет. Ця­пер жа бе­ла­рус атры­мае маг­чы­масць і пад­клю­чэн­ня да ка­мер­цый­на­га па­ке­та. У да­паў­нен­не да 8 асноў­ных бу­дуць пра­па­ноў­вац­ца ад 20 да 35 ка­на­лаў у за­леж­нас­ці ад тэх­ніч­ных маг­чы­мас­цяў рэ­гі­ё­наў. Сён­ня па­слу­га­мі гэ­тых муль­ты­плек­саў ужо ка­рыс­та­юц­ца больш як 6 ты­сяч се­м'яў. Кошт та­ко­га ка­мер­цый­на­га па­ке­та ця­пер скла­дае ад 22 да 34 ты­сяч руб­лёў. Ка­лі ўліч­ваць прын­цы­по­ва но­вую якасць па­слу­гі, кошт са­праў­ды пры­маль­ны.

Уво­гу­ле мі­ніс­тэр­ства раз­ліч­вае на тое, што да 2020 го­да ў Бе­ла­ру­сі бу­дзе ка­ля 400 ты­сяч аба­не­нтаў эфір­на­га ліч­ба­ва­га тэ­ле­ба­чан­ня.

Для аба­не­нтаў ка­бель­на­га тэ­ле­ба­чан­ня на­га­даю, што пра­цэс пе­ра­хо­ду ад ана­ла­га­ва­га да ліч­ба­ва­га сіг­на­лу іх аб­са­лют­на не па­ві­нен тур­ба­ваць. За іх усю пра­цу зро­біць апе­ра­тар. На­ват у са­мым край­нім вы­пад­ку ён мае тэх­ніч­ныя маг­чы­мас­ці для кан­вер­та­цыі ліч­ба­ва­га сіг­на­лу ў ана­ла­га­вы, каб ён дай­шоў да ва­ша­га тэ­ле­ві­за­ра. Зра­зу­ме­ла, што боль­шасць апе­ра­та­раў сён­ня ак­тыў­на ўка­ра­няе ліч­ба­вы фар­мат.

На­га­даю, што для пры­ёму аба­вяз­ко­ва­га агуль­на­да­ступ­на­га па­ке­та тэ­ле­ві­зій­ных пра­грам не­аб­ход­ны тэ­ле­ві­зар з пад­трым­кай стан­дар­ту DVB-T і фар­ма­ту ка­дзі­ра­ван­ня MPEG-4 або ліч­ба­вая тэ­ле­ві­зій­ная пры­стаў­ка з ана­ла­гіч­ны­мі па­ра­мет­ра­мі, якая пад­клю­ча­ец­ца да звы­чай­на­га тэ­ле­ві­за­ра.

Прад­стаў­нік Мін­су­вя­зі і ін­фар­ма­ты­за­цыі ад­зна­чыў, што па пы­тан­нях, звя­за­ных з пе­ра­хо­дам на эфір­нае ліч­ба­вае тэ­ле­ві­зій­нае вя­шчан­не, мож­на звяр­нуц­ца да спе­цы­я­ліс­таў адзі­най бяс­плат­най да­ве­дач­на-ін­фар­ма­цый­най служ­бы 172, якія да­дуць не­аб­ход­ныя тлу­ма­чэн­ні і рэ­ка­мен­да­цыі. Зван­кі са ста­цы­я­нар­най тэ­ле­фон­най сет­кі бяс­плат­ныя.

Ад­каз­ва­ю­чы на пы­тан­ні жур­на­ліс­таў, Дзміт­рый Шад­ко па­ве­да­міў, што праб­ле­мы з рэ­транс­ля­цы­яй не­ка­то­рых за­меж­ных тэ­ле­ка­на­лаў у Бе­ла­ру­сі вы­ра­шаль­ныя. Спра­ва толь­кі ў ад­па­вед­ным афарм­лен­ні не­аб­ход­ных да­ку­мен­таў. Усе пы­тан­ні, якія ўзні­ка­юць па афарм­лен­ні да­ку­мен­таў, ты­чац­ца толь­кі асоб­ных апе­ра­та­раў, та­му маш­та­ба­ваць іх у ней­кую сур'­ёз­ную праб­ле­му прос­та бес­сэн­соў­на; іх мож­на цы­ві­лі­за­ва­на «раз­ру­ліць» у са­мы блі­жэй­шы час, упэў­не­ны Дзміт­рый Шад­ко.

Сяр­гей КУР­КАЧ.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.