Вы тут

Пер­шы крок у да­рос­лае жыц­цё


Над­звы­чай цёп­лым і со­неч­ным са­ка­віц­кім днём у Са­ве­це Рэс­пуб­лі­кі На­цы­я­наль­на­га схо­ду ад­бы­ла­ся ўра­чыс­тасць. Двац­цаць 14-га­до­вых мін­чан — леп­шых прад­стаў­ні­коў адо­ра­най мо­ла­дзі, вы­дат­ні­каў ву­чо­бы, удзель­ні­каў на­ву­ко­ва-прак­тыч­ных кан­фе­рэн­цый, пры­зё­раў і пе­ра­мож­цаў рэс­пуб­лі­кан­скіх алім­пі­яд, фес­ты­ва­ляў, кон­кур­саў, спа­бор­ніц­тваў — атры­ма­лі паш­пар­ты гра­ма­дзян Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь.

Гэ­тай па­дзе­яй рас­па­ча­ла­ся па­тры­я­тыч­ная ак­цыя «Мы — гра­ма­дзя­не Бе­ла­ру­сі!», пры­све­ча­ная Дню Кан­сты­ту­цыі. Сё­ле­та 15 са­ка­ві­ка ад­зна­ча­ец­ца двац­ца­ці­год­дзе пры­няц­ця Асноў­на­га За­ко­на кра­і­ны.

Га­лоў­ны да­ку­мент юна­кам і дзяў­ча­там уру­чыў Стар­шы­ня Са­ве­та Рэс­пуб­лі­кі На­цы­я­наль­на­га схо­ду Ана­толь Ру­бі­наў.

«Для ма­ла­дых лю­дзей гэ­та важ­ная па­дзея. Бо атры­ман­не паш­пар­та — пер­шая пры­ступ­ка ў да­рос­лае жыц­цё. Ця­пер яны не прос­та дзе­ці сва­іх баць­коў, а гра­ма­дзя­не, якія мо­гуць у боль­шай сту­пе­ні, чым ра­ней, пры­маць ра­шэн­ні і нес­ці ад­каз­насць за іх», — ска­заў кі­раў­нік верх­няй па­ла­ты пар­ла­мен­та.

Ана­толь Ру­бі­наў на­зваў па­дзею знач­най не толь­кі для школь­ні­каў, але і для ўсёй кра­і­ны. Ма­ла­дыя лю­дзі на­ра­дзі­лі­ся ў не­за­леж­най Бе­ла­ру­сі і з са­ма­га па­чат­ку ўваб­ра­лі ў ся­бе гэ­та як да­насць. Гэ­та­му па­ка­лен­ню на­ле­жыць бу­ду­чы­ня, і cтар­шы­ня са­ве­та Рэс­пуб­лі­кі вы­ра­зіў спа­дзя­ван­не, што юныя гра­ма­дзя­не звя­жуць свой лёс ме­на­ві­та з Ра­дзі­май.

Уру­ча­ю­чы да­ку­мен­ты, Ана­толь Ру­бі­наў ці­ка­віў­ся ў школь­ні­каў сфе­рай іх за­хап­лен­няў, кож­на­му ка­заў цёп­лыя він­ша­валь­ныя сло­вы. Стар­шы­ня Са­ве­та Рэс­пуб­лі­кі па­жа­даў хлоп­цам і дзяў­ча­там па­спя­хо­ва скон­чыць шко­лу, вы­зна­чыц­ца з бу­ду­чай пра­фе­сі­яй і су­стрэць свет­лае ка­хан­не ў жыц­ці. А яшчэ — быць шчас­лі­вы­мі і лю­біць сваю кра­і­ну.

Пер­шы сак­ра­тар ЦК БРСМ, на­мес­нік стар­шы­ні Па­ста­ян­най ка­мі­сіі Са­ве­та Рэс­пуб­лі­кі па аду­ка­цыі, на­ву­цы, куль­ту­ры і са­цы­яль­ным раз­віц­ці Ігар Бу­зоў­скі на­га­даў, што ра­зам з паш­пар­та­мі ма­ла­дыя гра­ма­дзя­не атры­ма­лі не толь­кі пра­вы, але і аба­вяз­кі, а так­са­ма ад­зна­чыў, што мо­лад­дзю Бе­ла­ру­сі вар­та га­на­рыц­ца.

«Вель­мі пры­ем­на, што я маю го­нар быць за­про­ша­най на ўра­чыс­тае ўру­чэн­не паш­пар­тоў. Для мя­не гэ­тая па­дзея аб­са­лют­на но­вая, і я вель­мі ра­да, што ў на­шай кра­і­не звяр­та­юць ува­гу не толь­кі на да­рос­лых, але і на дзя­цей», — па­дзя­лі­ла­ся ўра­жан­ня­мі са «Звяз­дой» ву­ча­ні­ца кла­са пра­ва­во­га кі­рун­ку ста­ліч­най СШ № 68 Ка­ры­на Ма­шча­нок. Дзяў­чы­на, між ін­шым, з'яў­ля­ец­ца ўла­даль­ні­цай дып­ло­маў 2 і 3 сту­пе­ні ра­ён­ных алім­пі­яд па рус­кай і бе­ла­рус­кай мо­вах.

Па­тры­я­тыч­ная ак­цыя «Мы — гра­ма­дзя­не Бе­ла­ру­сі!» пра­хо­дзіць па ўсёй кра­і­не па іні­цы­я­ты­ве Бе­ла­рус­ка­га рэс­пуб­лі­кан­ска­га са­ю­за мо­ла­дзі з 2004 го­да. Што­год з 10 да 15 са­ка­ві­ка прад­стаў­ні­кі за­ка­на­даў­чай і вы­ка­наў­чай ула­ды, вя­до­мыя лю­дзі, ве­тэ­ра­ны вай­ны і пра­цы ва ўра­чыс­тых аб­ста­ві­нах уру­ча­юць юна­кам і дзяў­ча­там паш­пар­ты гра­ма­дзян Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь.

Дзі­я­на СЕ­РА­ДЗЮК.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».