Вы тут

Вя­лі­кі гас­ці­нец Лі­тоў­скі


Так на­зы­ва­ец­ца гру­па эн­ту­зі­яс­таў, якая ад­наў­ляе ат­мас­фе­ру ня­спеш­ных па­да­рож­жаў па бы­лым Вя­лі­кім гас­цін­цы Лі­тоў­скім, які не­ка­лі злу­чаў Вар­ша­ву з Га­род­няй і Віль­няй. Па тэ­ры­то­рыі Поль­шчы ён ішоў праз Ста­ні­сла­ваў, Ліў, Венг­раў, Са­ка­лоў Пад­ляс­кі (дзе і мес­ціц­ца штаб-ква­тэ­ра вір­ту­аль­на­га гас­цін­ца), Дра­гі­чын, Це­ха­на­вец, Браньск, Бельск Пад­ляс­кі, Бе­ла­сток, Ва­сіль­каў, Чар­ну-Бе­ла­стоц­ку, Са­кол­ку, Куз­ні­цу... Так ка­лісь­ці ез­дзі­лі са ста­лі­цы Рэ­чы Па­спа­лі­тай у сей­ма­вую Га­род­ню і лі­тоў­скую ста­лі­цу Віль­ню.

У Вя­лі­ка­га гас­цін­ца Лі­тоў­ска­га ёсць і ку­лі­нар­нае вы­мя­рэн­не, якое злу­чае ка­вяр­ні, рэ­ста­ра­ны, ла­каль­ных вы­твор­цаў, якія да­юць маг­чы­масць па­каш­та­ваць сма­кі, якія не­ка­лі ад­чу­ва­лі па­да­рож­ныя па гас­цін­цы. У са­мым кан­цы 2013 г. вы­да­дзе­ны ку­лі­нар­ны да­вед­нік па гас­цін­цы, які прад­стаў­ляе гэ­тыя сма­кі — ад вар­шаў­скіх рэ­ста­ра­цый у сты­лі ХІХ ста­год­дзя да пад­ляш­скіх «за­яз­дуў», у якіх і «літ­він­ская кух­ня» і та­тар­скія да­лі­ка­тэ­сы. А так­са­ма сла­ву­тых лю­дзей, што па­да­рож­ні­ча­лі Лі­тоў­скім гас­цін­цам, і іх ку­лі­нар­ныя пры­хіль­нас­ці. На­прык­лад, Піл­суд­скі пэў­ны час жыў у ма­ёнт­ку Мі­лю­сін ка­ля Су­ле­юў­ка, і по­бач ад­кры­ла­ся рэ­ста­ра­цыя «Дзя­дэк», дзе мож­на да­ве­дац­ца пра гаст­ра­на­міч­ныя гус­ты мар­шал­ка. А з вёс­кі Вя­лёнд­кі ў гмі­не Ка­рыт­ні­ца па­хо­дзіць род сла­ву­та­га аў­та­ра «Ку­ха­ра дас­ка­на­ла­га», апе­та­га ў «Па­не Та­дэ­ву­шы», — Вой­цэ­ха Вя­лёнд­кі. Бу­дзем спа­дзя­вац­ца, што не­ка­лі та­кія шля­хі з'я­вяц­ца і ў нас. Той жа Вя­лі­кі гас­ці­нец Лі­тоў­скі вар­та пра­цяг­нуць праз Грод­на да Віль­ню­са.

Што елі ў ка­ра­леў­скім го­ра­дзе над Нё­ма­нам у ча­сы ВКЛ, з да­ку­мен­таў вя­до­ма па­куль кеп­ска. А вось да­лі­ка­тэ­сы між­ва­ен­на­га ча­су па­кі­ну­лі больш сля­доў у па­мя­ці, і аў­та­ры вы­да­дзе­най ня­даў­на «Чыр­во­най кні­гі Грод­на» руп­лі­ва іх са­бра­лі. На­прык­лад, у су­час­ным До­ме шлю­баў на ра­гу Ві­лен­скай, Ажэш­кі і Са­вец­кай да вай­ны мес­ці­ла­ся леп­шая на ўвесь го­рад «Ка­вяр­ня тур­ка». Ула­даль­нік быў на­са­мрэч ці то азер­бай­джан­цам, ці то сер­бам, але ўме­ла куль­ты­ва­ваў воб­раз ту­рэц­кай ка­ва­вай куль­ту­ры — ад­ной з най­леп­шых у све­це. Тут мож­на бы­ло не толь­кі вы­піць смач­най ка­вы па-ту­рэц­ку, але і з'ес­ці ват­руш­ку (ці ле­пей ска­заць — кныш?), што пра­да­ва­лі­ся ў пя­кар­ні на­су­праць. А зу­сім по­бач мес­ці­ла­ся серб­ская «Бу­зяр­ня», дзе мож­на бы­ло на­быць бу­зу з хал­вой. Бу­за — гэ­та ма­лоч­ны на­пой, які на­гад­ваў квас, толь­кі гус­ты. Сю­да за­хо­дзі­лі «аб­мыць» школь­ны атэс­тат, но­вы шы­нель, або каб аб­мер­ка­ваць но­вы фільм, толь­кі што пра­гле­джа­ны ў кі­но. А ў пя­кар­ні Кап­ла­на на Дры­вя­ным ба­за­ры пра­да­ва­лі­ся леп­шыя ў го­ра­дзе «кай­зер­кі» — круг­лыя пша­ніч­ныя бу­лач­кі. У пе­ка­ра Лю­бе­га на су­час­най ву­лі­цы 17 ве­рас­ня — смач­ныя здоб­ныя бул­кі з ма­кам у вы­гля­дзе «на­па­ле­он­кі», трох­кут­на­га ка­пе­лю­ша Ба­на­пар­та. Гім­на­зіс­ты пас­ля на­вед­ван­ня кі­на­тэ­ат­ра «Пан» (ця­пер «Чыр­во­ная зор­ка») ла­са­ва­лі­ся пон­чы­ка­мі ў цу­кер­ні Кеч­коў­ска­га, якая ста­я­ла на­су­праць. Ну ча­му б не ад­на­віць для «Вя­лі­ка­га гас­цін­ца Лі­тоў­ска­га» ха­ця б ад­ну з гэ­тых даў­ніх пя­кар­няў, цу­кер­няў або ка­вяр­няў? Эх, ма­ры! І слін­кі... Да­ча­ка­ем­ся?

А так­са­ма пра­клас­ці, на­прык­лад, Па­лес­кі ку­лі­нар­ны шлях, з Бе­рас­ця ў Пінск, не мі­на­ю­чы Мо­та­ля, каб мож­на бы­ло ў ім па­каш­та­ваць су­ша­ных ую­ноў і па­лес­кую хат­нюю віш­нёў­ку.... Як жа да крыўд­на­га ма­ла рэ­ста­ра­та­раў у нас за­дум­ва­ец­ца пра та­кія рэ­чы. Мо­жа, гэ­тая гіс­то­рыя тра­піц­ца на во­ка ней­ка­му га­ра­дзен­ска­му сер­бу або азер­бай­джан­цу, і та­ды спра­вы пой­дуць?

Алесь БЕ­ЛЫ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».