Вы тут

«Да­жын­кі» зме­няць фар­мат


Рэс­пуб­лі­кан­скі фес­ты­валь-кір­маш пра­цаў­ні­коў вёс­кі «Да­жын­кі» зме­ніць фар­мат. Та­кое ра­шэн­не пры­ня­та 10 са­ка­ві­ка ў час дак­ла­да Прэ­зі­дэн­ту Бе­ла­ру­сі Аляк­санд­ру Лука­шэн­ку па гэ­тым пы­тан­ні, па­ве­да­мі­лі БЕЛ­ТА ў прэс-служ­бе бе­ла­рус­ка­га лі­да­ра.

Кі­раў­нік дзяр­жа­вы звяр­нуў ува­гу на тое, што «Да­жын­кі» з'яў­ля­юц­ца ка­рыс­ным для кра­і­ны свя­там, па­коль­кі за час іх пра­вя­дзен­ня бы­лі пры­ве­дзе­ны ў па­ра­дак як вя­лі­кія, так і не­вя­лі­кія га­ра­ды. «Там, дзе прай­шлі кір­ма­шы, пас­ля гэ­та­га за­ста­ваў­ся доб­ры след для на­ро­да. У гэ­тым каш­тоў­насць гэ­та­га фес­ты­ва­лю. Але ска­жам шчы­ра, што ёсць і пэў­ныя не­да­хо­пы ў гэ­тым пра­цэ­се ў той фор­ме і ў тым вы­гля­дзе, у якім мы гэ­та пра­во­дзі­лі», — лі­чыць Прэ­зі­дэнт.

У пры­ват­нас­ці, Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка ад­зна­чыў, што фес­ты­валь за­дум­ваў­ся як пад­вя­дзен­не вы­ні­каў сель­ска­гас­па­дар­ча­га го­да, ад­нак у па­чат­ку во­се­ні, ка­лі пра­во­дзіц­ца свя­та, яшчэ ра­на га­ва­рыць пра вы­ні­кі, па­коль­кі ня­ма­ла сель­гас­куль­тур яшчэ за­ста­ец­ца не ўбра­на, на­прык­лад цук­ро­выя бу­ра­кі, ку­ку­ру­за. «Інакш ка­жу­чы, мы пад­во­дзім вы­ні­кі фак­тыч­на толь­кі па збож­жа­вых куль­ту­рах. Вось у гэ­тым пэў­ны не­да­хоп», — за­ўва­жыў кі­раў­нік дзяр­жа­вы. Ён пад­крэс­ліў, што за асно­ву трэ­ба браць перш за ўсё не ва­ла­выя аб'­ёмы, ура­джай­насць, аб'­ёмы вы­раб­ле­на­га, а эфек­тыў­насць про­да­жаў, атры­ма­ны пры­бы­так, гро­шы на ра­хун­ках. «А та­кую ін­фар­ма­цыю мы мо­жам мець толь­кі па вы­ні­ках го­да», — да­даў Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка.

У той жа час Прэ­зі­дэнт лі­чыць, што з бо­ку гу­бер­на­та­раў на­ме­ці­ла­ся ней­кая ўтры­ман­ская па­зі­цыя ў тым пла­не, што на мес­цах за пра­вя­дзен­не «Да­жы­нак» зма­га­юц­ца толь­кі та­му, што з рэс­пуб­лі­кан­ска­га бюд­жэ­ту вы­дзя­ля­юц­ца срод­кі, за якія на іх тэ­ры­то­рыі пры­во­дзіц­ца ў па­ра­дак пэў­ны на­се­ле­ны пункт. Па­вод­ле слоў кі­раў­ні­ка дзяр­жа­вы, доб­ра­ўпа­рад­ка­ван­не га­ра­доў — гэ­та доб­ра, гэ­та трэ­ба ра­біць і за­ха­ваць і ў бу­ду­чыні.

Ад­нак, як лі­чыць Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка, на ўзроў­ні Прэ­зі­дэн­та вы­ні­кі сель­ска­гас­па­дар­ча­га го­да трэ­ба пад­во­дзіць больш «дак­лад­на і маш­таб­на». У пры­ват­нас­ці, ён пра­па­на­ваў уша­ноў­ваць аг­ра­ры­яў у Па­ла­цы Не­за­леж­нас­ці ў па­чат­ку ка­лян­дар­на­га го­да, дзе бу­дуць уру­чац­ца ў тым лі­ку і дзяр­жаў­ныя ўзна­га­ро­ды.

Што да­ты­чыц­ца фар­ма­ту «Да­жы­нак», то пры­ня­та ра­шэн­не пра­во­дзіць іх у ра­ё­нах на ба­зе ад­на­го з аг­ра­га­рад­коў. На дум­ку Прэ­зі­дэн­та, та­кім чы­нам за 10–12 га­доў яны бу­дуць пры­ве­дзе­ны ў поў­ны па­ра­дак. «Гэ­та зна­чыць, мы да­дзім но­вае ды­хан­не аг­ра­га­рад­кам. І змо­жам за­вяр­шыць тую пра­гра­му, якую мы пе­рад са­бой па­ста­ві­лі», — ска­заў кі­раў­нік дзяр­жа­вы.

На аб­лас­ным уз­роў­ні «Да­жын­кі» бу­дуць пра­во­дзіц­ца ў ра­ён­ных цэнт­рах, за вы­клю­чэн­нем га­ра­доў аб­лас­но­га пад­па­рад­ка­ван­ня і тых, дзе пра­хо­дзіў ужо фес­ты­валь-кір­маш, што так­са­ма дасць маг­чы­масць на­леж­ным чы­нам іх доб­ра­ўпа­рад­ка­ваць.

Пры­ня­та ра­шэн­не змя­ніць на­мі­на­цыі, па якіх пра­во­дзіц­ца рэс­пуб­лі­кан­скае спа­бор­ніц­тва. У пры­ват­нас­ці, не бу­дуць пад­во­дзіц­ца вы­ні­кі ся­род сель­ска­гас­па­дар­чых ар­га­ні­за­цый (іх фі­лі­ялаў), ра­ё­наў і аб­лас­цей за да­сяг­нен­не вы­со­кіх па­каз­чы­каў на ўбор­цы ўра­джаю збож­жа­вых і зер­не­ба­бо­вых куль­тур. У той жа час уво­дзіц­ца на­мі­на­цыя па ўзна­га­ро­джан­ні стар­шых кам­бай­не­раў і кам­бай­не­раў, пры­цяг­ну­тых у сель­гас­ар­га­ні­за­цыі на ўбор­ку збож­жа­вых і зер­не­ба­бо­вых куль­тур. Так­са­ма пра­па­ну­ец­ца ўша­ноў­ваць і пе­ра­мож­цаў рэс­пуб­лі­кан­ска­га ся­мей­на­га сель­ска­гас­па­дар­ча­га пра­ек­та «Ула­дар вёс­кі».

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?