Вы тут

Маск­ва і Кі­еў пра­вод­зяць ва­ен­ныя ву­чэн­ні


Як вы­ні­кае з па­ве­дам­лен­няў укра­ін­скіх СМІ, у на­прам­ку да пе­ра­коп­ска­га пе­ра­шый­ка, які злу­чае Крым­скі паў­вост­раў з «вя­лі­кай зям­лёй», па­ча­лі ру­хац­ца ўкра­ін­скія вой­скі — у тым лі­ку БТР і тан­кі: уз­бро­е­ныя сі­лы Укра­і­ны пра­вод­зяць рап­тоў­ныя ву­чэн­ні ў Хер­сон­скай воб­лас­ці. Пад­ра­бяз­нас­цяў аб па­за­пла­на­вых ма­неў­рах ня­шмат. Так, па ін­фар­ма­цыі шэ­ра­гу мяс­цо­вых вы­дан­няў, для ўдзе­лу ў ад­пра­цоў­цы ву­чэб­ных за­дач за­дзей­ні­ча­на ў тым лі­ку бро­не­тэх­ні­ка з Льво­ва: у вы­хад­ныя ві­да­воч­цы на­зі­ра­лі, як ка­ло­на БТР вы­яз­джае за ме­жы го­ра­да, на­кі­роў­ва­ю­чы­ся на паў­днё­вы ўсход. У На­ва­град-Ва­лын­скім Жы­то­мір­скай воб­лас­ці за­ўва­жы­лі пад­рых­тоў­ку да вы­ез­ду на «ней­кія вя­лі­кія ву­чэн­ні» 30-й асоб­най ме­ха­ні­за­ва­най бры­га­ды. Ра­сій­скія вай­скоў­цы па­ра­лель­на з укра­ін­скі­мі па­ча­лі но­выя «рап­тоў­ныя» маш­таб­ныя ву­чэн­ні, на гэ­ты раз — у па­вет­ра­на-дэ­сант­ных вой­сках. «Ды­ві­зі­ён­ныя ка­манд­на-штаб­ныя ву­чэн­ні з Іва­ноў­скім злу­чэн­нем ПДВ стар­та­ва­лі 11 са­ка­ві­ка. Уся­го ў ву­чэн­нях бу­дзе за­дзей­ні­ча­на ка­ля 4000 дэ­сант­ні­каў, 36 па­вет­ра­ных суд­наў ва­ен­на-транс­парт­най і вай­ско­вай авія­цыі», — па­ве­да­міў прад­стаў­нік прэс-служ­бы Мі­на­ба­ро­ны. Пад­час ву­чэн­няў упер­шы­ню за больш чым 20 га­доў прой­дзе ма­са­вая вы­сад­ка дэ­сан­ту: у ёй пры­муць удзел ка­ля 3500 вай­скоў­цаў. Мес­цы пра­вя­дзен­ня дэ­сант­най апе­ра­цыі ка­ман­да­ван­не злу­чэн­нем атры­мае пад­час ву­чэн­няў. Кі­руе ма­неў­ра­мі ка­ман­ду­ю­чы ПДВ ге­не­рал-пал­коў­нік Ула­дзі­мір Ша­ма­наў, які мае вя­лі­кі во­пыт ба­я­вых дзе­ян­няў у Чач­ні.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.