Вы тут

Дзе ву­чаць кі­ра­ваць ро­ба­та­мі?


Чым толь­кі ні зай­ма­юц­ца школь­ні­кі ў воль­ны ад за­ня­ткаў час! Спар­тыў­ныя і тан­ца­валь­ныя сек­цыі, ма­ля­ван­не, му­зы­ка, ін­шыя роз­на­га кштал­ту гурт­кі. А з ня­даў­ня­га ча­су ста­ла маг­чы­мым зай­мац­ца яшчэ і... ро­ба­та­тэх­ні­кай! Так-так, па­чы­на­ю­чы з ма­лод­шых кла­саў, вуч­ні ста­ліч­ных школ мо­гуць на­ву­чыц­ца кан­стру­я­ваць улас­ных ма­лень­кіх ро­ба­таў і за­да­ваць для іх пра­гра­му.

Рэ­аль­насць у вір­ту­аль­нас­ці

«Шко­ла ро­ба­та­тэх­ні­кі» — гэ­та ка­мер­цый­ны пра­ект трох сяб­роў-пра­гра­міс­таў. Ігар Бя­ле­віч, ды­рэк­тар шко­лы, стаў за­дум­вац­ца над тым, ча­му не­аб­ход­на на­ву­чыц­ца яго сы­ну сён­ня, каб гэ­та спат­рэ­бі­ла­ся ў бу­ду­чыні. Ду­маў-ду­маў і пры­ду­маў: ця­пер пра­гра­міс­ты, што на­зы­ва­ец­ца, «на ка­ні», а ў бу­ду­чыні за­па­тра­ба­ва­ны­мі бу­дуць спе­цы­я­ліс­ты, якія з да­па­мо­гай пра­грам і ма­шын-ро­ба­таў па­лег­чаць жыц­цё звы­чай­на­му ча­ла­ве­ку.

— Ро­ба­та­тэх­ні­ка — гэ­та на­ву­ка, якая зна­хо­дзіц­ца на ня­бач­най мя­жы па­між вір­ту­аль­ным све­там, ку­ды з «га­ла­вой сыш­лі» на­шы дзе­ці, і рэ­аль­нас­цю, дзе дзей­ні­ча­юць за­ко­ны фі­зі­кі, — рас­каз­вае Ігар. — Ме­на­ві­та гэ­тая на­ву­ка да­зва­ляе па­бы­ваць і ў вір­ту­аль­нас­ці, дзе па­тра­бу­ец­ца ва­ло­даць і ка­рыс­тац­ца роз­ны­мі фор­ма­мі ін­фар­ма­цыі і шмат­лі­кі­мі пра­гра­ма­мі, і ў той жа час яна па­тра­буе ра­зу­мен­ня све­ту ва­кол нас.

Фё­дар Кі­шчан­ка, на­мес­нік ды­рэк­та­ра шко­лы і яе ж вы­клад­чык, да­дае, што за­ня­ткі ў та­кіх гурт­ках да­па­ма­га­юць дзе­цям з ма­лод­ша­га школь­на­га ўзрос­ту зра­біць пер­шы крок у пра­гра­ма­ван­не, бо асноў­ная част­ка ра­бо­ты — гэ­та не толь­кі скан­стру­я­ваць са­мо­га ро­ба­та, але і за­даць яму пра­гра­му дзе­ян­няў.

Па­куль што ў Мін­ску ёсць тры фі­лі­ялы, за­ма­ца­ва­ныя за мін­скі­мі шко­ла­мі ў мік­ра­ра­ё­нах «Су­ха­ра­ва» і «Паў­днё­вы За­хад», а так­са­ма ка­ля стан­цыі мет­ро «Ка­мен­ная Гор­ка».

— Пла­ну­ем ад­крыць не­каль­кі кла­саў па­блі­зу ад стан­цый мет­ро, — дзе­ліц­ца пла­на­мі Фё­дар Кі­шчан­ка. — Ня­даў­на з'я­ві­ла­ся яшчэ ад­но ад­дзя­лен­не, але ўжо не ў ста­лі­цы, а ў На­ва­по­лац­ку.

Пра

­гра­міст за... ча­ты­ры за­ня­ткі

На за­ня­тках фар­мі­ру­юц­ца дзве ўзрос­та­выя гру­пы: з 1-га па 4-ы кла­с і з 5-га па 9-ы. Па сло­вах Фё­да­ра, пры­клад­на 20 пра­цэн­таў вуч­няў — дзяў­чын­кі. У мі­ну­лым на­ву­чаль­ным го­дзе вуч­няў на­бі­ра­лі толь­кі з дру­го­га кла­са, а ця­пер вы­ра­шы­лі па­спра­ба­ваць і з пер­ша­клас­ні­ка­мі.

Я па­тра­пі­ла на за­ня­ткі ма­лод­шай гру­пы. Спа­чат­ку школь­ні­кі са­ма­стой­на збі­ра­лі ма­шы­ны з дэ­та­ляў кан­струк­та­ра «Ле­га», у яко­га, да­рэ­чы, ёсць се­рыя, спе­цы­яль­на рас­пра­ца­ва­ная для ства­рэн­ня ро­ба­таў. У та­кім кан­струк­та­ры, акра­мя са­міх дэ­та­ляў, ёсць роз­на­га кштал­ту дат­чы­кі (свят­ла, ко­ле­ру, ру­ху і інш.) і, са­мае га­лоў­нае, — там ёсць спе­цы­яль­ныя мік­ра­кам­п'ю­та­ры, якія апра­цоў­ва­юць атры­ма­ную ін­фар­ма­цыю і кі­ру­юць «па­во­дзі­на­мі» ро­ба­та. Ро­ба­та мож­на зра­біць па стан­дарт­ных узорах фір­мы, а мож­на рас­пра­ца­ваць пры да­па­мо­зе спро­шча­на­га 3D-рэ­дак­та­ра, а за­тым ужо са­браць з дэ­та­ляў уні­каль­ную ма­дэль.

Каб за­даць ро­ба­ту се­рыю дзе­ян­няў, дзе­ці пад­клю­ча­лі яго да кам­п'ю­та­ра, дзе ўста­ноў­ле­на пры­зна­ча­ная для гэ­та­га пра­гра­ма, і пры да­па­мо­зе гра­фіч­ных сім­ва­лаў вы­бі­ра­лі, што яму трэ­ба зра­біць. А по­тым на спе­цы­яль­най пля­цоў­цы пра­вя­ра­лі, на­коль­кі ма­шы­на «па­слух­мя­ная». Ка­лі яна ро­біць усё так, як за­ха­цеў яе ства­раль­нік, зна­чыць, пра­гра­ма за­да­дзе­на пра­віль­на.

Ві­ця Кіс­лы ву­чыц­ца ў 5-м кла­се, пра шко­лу да­ве­даў­ся пас­ля та­го, як яе вы­клад­чы­кі па­ка­за­лі дзе­цям прэ­зен­та­цыю пра маг­чы­мас­ці ро­ба­та­тэх­ні­кі.

— Я пры­хо­джу на за­ня­ткі два ра­зы на ты­дзень. Не­дзе на чац­вёр­тым уро­ку ўжо мог за­пра­гра­ма­ваць ро­ба­та. Ра­ней пра тое, каб стаць у бу­ду­чыні пра­гра­міс­там, не за­дум­ваў­ся, але ця­пер мя­не гэ­та са­праў­ды ці­ка­віць.

Ро­ба­та­тэх­ні­кі за­баў­ля­юц­ца. Па­куль?

З ці­ка­вых пра­ек­таў Фё­дар на­зы­вае пра­та­тып ро­ба­та-аў­та­ма­бі­ля, які аб­мя­жоў­вае хут­касць ноч­чу.

— Знач­ная част­ка ава­рый зда­ра­ец­ца ме­на­ві­та ў гэ­ты час, — ад­зна­чае Фё­дар, — ня­гле­дзя­чы на тое, што ноч­чу коль­касць ма­шын на да­ро­гах у 10 ра­зоў мен­шая. І вось з дзець­мі мы спра­ба­ва­лі вы­ра­шыць гэ­тую праб­ле­му та­кім чы­нам: ка­лі свят­ла ста­но­віц­ца менш, аў­та­ма­біль аў­та­ма­тыч­на зні­жае хут­касць.

Як пры­зна­ец­ца Фё­дар, па­куль што па-са­праўд­на­му сур'­ёз­ных ро­ба­таў не ства­ра­лі: усё ж та­кі дзе­ці і го­да ў шко­ле не пра­ву­чы­лі­ся.

— Але ча­сам сва­во­лім — гу­ля­ем у «ро­ба­та­су­мо», ка­лі ад­на ма­шы­на імк­нец­ца вы­пхнуць дру­гую з «рын­га», — рас­каз­вае вы­клад­чык шко­лы.

У Маск­ве пра­вод­зяц­ца між­на­род­ныя спа­бор­ніц­твы па ро­ба­та­тэх­ні­цы. Па­куль што ад Бе­ла­ру­сі ўдзель­ні­каў не бы­ло.

— Але да кан­ца го­да мы раз­ліч­ва­ем пад­рых­та­ваць ка­ман­ду з на­шых вуч­няў — і так­са­ма па­ка­заць ся­бе на між­на­род­най арэ­не, — дзе­ліц­ца пла­на­мі Фё­дар. Гэ­та га­лоў­ная мэ­та на год.

Што ці­ка­ва, аме­ры­кан­скія экс­пер­ты спраг­на­за­ва­лі, што блі­жэй да 2020 го­да ро­ба­та­тэх­ні­ка бу­дзе ад­ным з пры­яры­тэт­ных кі­рун­каў тэх­ніч­ных на­вук, та­му ўжо з па­чат­ку 2000-х у аме­ры­кан­скіх шко­лах дзе­ці зна­ё­мяц­ца з аза­мі ро­ба­та­тэх­ні­кі, а ў су­сед­няй Ра­сіі школь­ні­кі зай­ма­юц­ца ёй з 2007 го­да.

На­дзея ЮШ­КЕ­ВІЧ.

Фо­та Юліі КІ­РЭЙ­ЧЫК.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».