Вы тут

Хто шмат спа­жы­вае — той і пла­ціць па­ві­нен больш


Ды­фе­рэн­ца­ва­ныя та­ры­фы на жыл­лё­ва-ка­му­наль­ныя па­слу­гі бу­дуць удас­ка­наль­вац­ца

Трэ­ба пра­пра­ца­ваць пы­тан­не аб удас­ка­на­лен­ні ды­фе­рэн­ца­ва­ных та­ры­фаў на жыл­лё­ва-ка­му­наль­ныя па­слу­гі. Та­кую дум­ку вы­ка­заў стар­шы­ня Ка­мі­тэ­та дзяр­жаў­на­га кант­ро­лю Аляк­сандр Якаб­сон на па­ся­джэн­ні ра­бо­чай гру­пы па вы­ву­чэн­ні праб­лем­ных пы­тан­няў у жыл­лё­ва-ка­му­наль­най гас­па­дар­цы, пе­рад­ае ка­рэс­пан­дэнт БЕЛ­ТА.

Па сло­вах Аляк­санд­ра Якаб­со­на, па­ра­дак фар­мі­ра­ван­ня та­ры­фаў на жыл­лё­ва-ка­му­наль­ныя па­слу­гі (ЖКП) — ад­на з са­мых скла­да­ных тэм, яс­на­га ра­зу­мен­ня тут ня­ма не толь­кі ў на­сель­ніц­тва, але і ў мяс­цо­вых ор­га­наў ула­ды. «Нам трэ­ба бу­дзе не прос­та дэ­та­лё­ва па­глы­біц­ца ў гэ­тыя пы­тан­ні, але і лі­та­раль­на вы­па­ку­та­ваць пра­віль­нае ра­шэн­не, якое ля­жа пас­ля ў пра­ект адзі­на­га да­ку­мен­та па ўдас­ка­на­лен­ні ра­бо­ты ў сіс­тэ­ме жыл­лё­ва-ка­му­наль­най гас­па­дар­кі», — пад­крэс­ліў кі­раў­нік КДК.

Ды­рэк­тар дэ­парт­амен­та цэ­на­вай па­лі­ты­кі Мі­ніс­тэр­ства эка­но­мі­кі Ігар Фа­мін

ад­зна­чыў, што дзяр­жаў­ная па­лі­ты­ка цэ­на­ўтва­рэн­ня ў сфе­ры жыл­лё­ва-ка­му­наль­ных па­слуг на­кі­ра­ва­на на за­бес­пя­чэн­не да­ступ­нас­ці гэ­тых па­слуг для на­сель­ніц­тва і да­сяг­нен­не ба­лан­су ін­та­рэ­саў спа­жыў­цоў і вы­твор­цаў ЖКП. Ігар Фа­мін ак­цэн­та­ваў ува­гу на тым, што ў апош­нія га­ды ад­чу­валь­на зні­жа­ец­ца ўдзель­ная ва­га за­трат на апла­ту жыл­лё­ва-ка­му­наль­ных па­слуг у да­хо­дах ся­рэд­не­ста­тыс­тыч­най сям'і з трох ча­ла­век (сён­ня та­кая сям'я пла­ціць за жыл­лё­ва-ка­му­наль­ныя па­слу­гі ка­ля 3% ад свай­го да­хо­ду). Пры гэ­тым, зы­хо­дзя­чы з раз­лі­каў, у сту­дзе­ні—маі гэ­та­га го­да на­сель­ніц­тва па­кры­вае толь­кі 27,3% вы­дат­каў на тэх­аб­слу­гоў­ван­не, 14,6% — на цеп­ла­за­бес­пя­чэн­не, 16,1% — на га­ра­чае во­да­за­бес­пя­чэн­не, 13,7% — на ка­на­лі­за­цыю, 75% — за вы­ваз і пе­ра­пра­цоў­ку смец­ця (з улі­кам 100 % у Мін­ску), 17,8% — за ка­ры­стан­не ліф­там, а ў цэ­лым па ЖКГ — толь­кі 14,3 %.

Ра­шэн­ні аб па­вы­шэн­ні та­ры­фаў на жыл­лё­ва-ка­му­наль­ныя па­слу­гі, што пры­ма­юц­ца, не ад­бі­ва­юц­ца ў знач­най сту­пе­ні на ўзроў­ні кам­пен­са­цыі на­сель­ніц­твам за­трат на ака­зан­не жыл­лё­ва-ка­му­наль­ных па­слуг, пад­крэс­ліў Ігар Фа­мін. Як вы­нік, пры фік­са­ва­ным бюд­жэт­ным фі­нан­са­ван­ні на ака­зан­не ЖКП па­ста­ян­на ўзрас­тае на­груз­ка на прад­пры­ем­ствы з-за пе­ра­кры­жа­ва­на­га суб­сі­да­ван­ня, што пры­во­дзіць да зні­жэн­ня кан­ку­рэн­та­здоль­нас­ці пра­дук­цыі.

У ця­пе­раш­ніх умо­вах дзяр­жа­ва не мо­жа да­та­ваць усіх спа­жыў­цоў жыл­лё­ва-ка­му­наль­ных па­слуг, гэ­та за­над­та страт­на і не­ра­цы­я­наль­на, па­коль­кі кла­дзец­ца вя­лі­кім гру­зам на бюд­жэт і прад­пры­ем­ствы рэ­аль­на­га сек­та­ра эка­но­мі­кі і, што вель­мі важ­на, не сты­му­люе на­сель­ніц­тва да эка­но­міі. Фак­тыч­на атрым­лі­ва­ец­ца, што да­та­цы­я­мі на апла­ту жыл­лё­ва-ка­му­наль­ных па­слуг — за кошт бюд­жэт­на­га і пе­ра­кры­жа­ва­на­га фі­нан­са­ван­ня — ка­рыс­та­юц­ца лі­та­раль­на ўсе спа­жыў­цы па­слуг, не­за­леж­на ад іх да­хо­даў. Ве­лі­зар­ныя фі­нан­са­выя срод­кі «раз­маз­ва­юц­ца тон­кім сло­ем» па ўсіх спа­жыў­цах па­слуг — і ба­га­тых, і бед­ных.

Най­больш вост­рыя дыс­ку­сіі вы­клі­ка­ла пы­тан­не аб ды­фе­рэн­ца­ван­ні та­ры­фаў на жыл­лё­ва-ка­му­наль­ныя па­слу­гі і мэ­та­згод­нас­ці вяр­тан­ня да ме­ха­ніз­му пра­да­стаў­лен­ня без­на­яў­ных жыл­лё­ва-ка­му­наль­ных суб­сі­дый для най­больш ураз­лі­вых са­цы­яль­ных сла­ёў на­сель­ніц­тва. Як па­ка­за­ла прак­ты­ка, ды­фе­рэн­ца­ва­ныя та­ры­фы сты­му­лю­юць спа­жыў­цоў па­слуг да та­го, каб кант­ра­ля­ваць уз­ро­вень спа­жы­ван­ня тых ці ін­шых па­слуг, па­збя­га­ю­чы не­аб­грун­та­ва­на­га пе­ра­рас­хо­ду звыш уста­ноў­ле­ных нар­ма­тываў. Гэ­та, у сваю чар­гу, пры­во­дзіць да эка­но­міі рэ­сур­саў на вы­твор­часць па­слуг.

Удзель­ні­кі па­ся­джэн­ня прый­шлі да вы­сно­вы аб не­аб­ход­нас­ці ўдас­ка­на­лен­ня ме­ха­ніз­му ды­фе­рэн­ца­ва­най апла­ты ўсіх ві­даў жыл­лё­ва-ка­му­наль­ных па­слуг. Мэ­та­згод­на так­са­ма ўста­на­віць аб­грун­та­ва­ныя та­ры­фы на цеп­ла­за­бес­пя­чэн­не (за 1 кв.м агуль­най пло­шчы жы­лых па­мяш­кан­няў ) і па­да­грэў ва­ды (за 1 куб.м) для жы­лых да­моў, не аб­ста­ля­ва­ных ін­ды­ві­ду­аль­ны­мі і гру­па­вы­мі пры­бо­ра­мі ўлі­ку, — та­ко­га жыл­ля ў рэс­пуб­лі­цы ця­пер ка­ля 8%.

Па­сту­пі­ла пра­па­но­ва аб за­бес­пя­чэн­ні поў­на­га па­крыц­ця на­сель­ніц­твам вы­дат­каў на та­кія па­слу­гі жыл­лё­ва-ка­му­наль­най гас­па­дар­кі, як вы­ваз і абяс­шкодж­ван­не цвёр­дых бы­та­вых ад­хо­даў, ка­ры­стан­не ліф­там. Маг­чы­ма, ужо ў 2014 го­дзе гэ­та бу­дзе рэа­лі­за­ва­на. Пры­чым рэа­лі­за­цыя гэ­тай ме­ры не ада­б'ец­ца іс­тот­на на жы­роў­ках, па­коль­кі для асоб­на­га пла­цель­шчы­ка гэ­та скла­дзе толь­кі не­каль­кі да­дат­ко­вых ты­сяч руб­лёў, але ў агуль­на­рэс­пуб­лі­кан­скім маш­та­бе вы­зва­ляц­ца сур'­ёз­ныя фі­нан­са­выя срод­кі. Да­рэ­чы, у Мін­ску з гэ­та­га го­да ўжо дзей­ні­чае 100-пра­цэнт­нае па­крыц­цё на­сель­ніц­твам па­слуг па збо­ры і вы­ва­зе бы­та­вых ад­хо­даў. І гэ­тае па­вы­шэн­не та­ры­фу не ўда­ры­ла па ка­шаль­ку мін­чан.

Не­ма­ла­важ­на, што рост та­ры­фаў бу­дзе іс­ці ў ад­ной звяз­цы з ап­ты­мі­за­цы­яй вы­дат­каў на ака­зан­не па­слуг — на гэ­тым зроб­ле­ны асаб­лі­вы ак­цэнт. Ка­лі ўжо спа­жыў­цы пла­цяць за па­слу­гу па яе са­бе­кош­це, то фар­мі­ра­ван­не та­ры­фу па­він­на быць мак­сі­маль­на праз­рыс­тым, вы­зва­ле­ным ад ня­про­філь­ных і ін­шых не­ра­цы­я­наль­ных вы­дат­каў.

Да­рэ­чы, ды­фе­рэн­цы­я­цыя та­ры­фаў пры­мя­ня­ец­ца ў мно­гіх кра­і­нах све­ту. Ды і нар­ма­ты­вы спа­жы­ван­ня вель­мі ад­роз­ні­ва­юц­ца. На­прык­лад, у Бе­ла­ру­сі нар­ма­тыў спа­жы­ван­ня ва­ды скла­дае 140 л за су­ткі, а ў Літ­ве і Лат­віі — 90 л. У да­чы­нен­ні да ка­рэк­ці­роў­кі нар­ма­ты­ваў спа­жы­ван­ня так­са­ма трэ­ба бу­дзе пра­вес­ці сур'­ёз­ную ра­бо­ту, у тым лі­ку па ўвя­дзен­ні да­дат­ко­вай гра­да­цыі ў апла­це за па­слу­гі ў за­леж­нас­ці ад аб'­ёму спа­жы­ван­ня.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.