Вы тут

Ула­ды Кры­ма ад­мо­ві­лі­ся ад­да­ваць Укра­і­не «Ар­тэк» і ра­до­ві­шчы наф­ты


Ула­ды Кры­ма за­яві­лі аб на­ме­ры вы­вес­ці з пад­па­рад­ка­ван­ня Укра­і­ны між­на­род­ны дзі­ця­чы ла­гер «Ар­тэк». З ад­па­вед­най за­явай вы­сту­піў спі­кер пар­ла­мен­та аў­та­ном­най рэс­пуб­лі­кі Ула­дзі­мір Кан­стан­ці­наў. «Ар­тэк» мы ім не ад­да­дзім, — ад­зна­чыў ён. — Гэ­та наш сім­вал, мы па­ду­ма­ем, у чыё пад­па­рад­ка­ван­не яго пе­ра­вес­ці. Вя­до­ма, ён за­ста­нец­ца між­на­род­ным азда­раў­лен­чым дзі­ця­чым ла­ге­рам». Кан­стан­ці­наў так­са­ма пад­крэс­ліў, што «Ар­тэк» — гэ­та «брэнд Са­ю­за, для вя­лі­кай коль­кас­ці лю­дзей, якія жы­лі ў СССР». «Ар­тэк», раз­ме­шча­ны на паў­днё­вым бе­ра­зе Кры­ма, быў за­сна­ва­ны ў пер­шай па­ло­ве ХХ ста­год­дзя. Ён стаў са­мым вя­до­мым дзі­ця­чым ла­ге­рам у СССР, дзе ад­па­чы­ва­лі дзе­ці ў тым лі­ку і з-за мя­жы. Сён­ня між­на­род­ны дзі­ця­чы цэнтр «Ар­тэк», па­вод­ле ін­фар­ма­цыі на яго сай­це, з'яў­ля­ец­ца дзяр­жаў­ным прад­пры­ем­ствам Укра­і­ны, зна­хо­дзіц­ца ў пад­па­рад­ка­ван­ні Дзяр­жаў­на­га кі­раў­ніц­тва спра­ва­мі ўкра­ін­ска­га прэ­зі­дэн­та. Ра­ней кі­раў­ніц­тва Кры­ма аб­вяс­ці­ла, што ўлас­насць Укра­і­ны на тэ­ры­то­рыі паў­вост­ра­ва бу­дзе на­цы­я­на­лі­за­ва­на. Ра­до­ві­шча наф­ты і га­зу ў Чор­ным і Азоў­скім мо­рах, у тым лі­ку «Адэ­скае» і «Без­на­зоў­нае», а так­са­ма бу­рыль­ныя ўста­ноў­кі «Чар­на­мор­наф­та­га­за» цал­кам пя­рой­дуць ва ўлас­насць Кры­ма.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?