Вы тут

Ча­ла­ве­ку вель­мі важ­на да­вя­раць сва­ёй дзяр­жа­ве


Бе­ла­русь пра­цяг­вае рэа­лі­зоў­ваць па­тэн­цы­ял Кан­сты­ту­цыі, аба­пі­ра­ю­чы­ся на за­ма­ца­ва­ныя ў ёй асноў­ныя каш­тоў­нас­ці, і ста­яць на аба­ро­не свай­го на­ро­да. Аб гэ­тым за­явіў Прэ­зі­дэнт Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка на су­стрэ­чы з суд­дзя­мі Кан­сты­ту­цый­на­га су­да, пе­рад­ае ка­рэс­пан­дэнт БЕЛ­ТА.

«Ча­ла­ве­ку вель­мі важ­на да­вя­раць сва­ёй дзяр­жа­ве. Та­му ха­чу за­пэў­ніць вас, бе­ла­рус­кі на­род, што мы заў­сё­ды пад­трым­лі­ва­лі і бу­дзем пад­трым­лі­ваць усіх, хто ўно­сіць да­стой­ны ўклад у спра­ву па­бу­до­вы моц­най, ста­біль­най і квіт­не­ю­чай Бе­ла­ру­сі», — ска­заў кі­раў­нік дзяр­жа­вы.

«Нам не па­трэб­ны ўзру­шэн­ні і рэ­ва­лю­цыі, і мы не да­пус­цім у кра­і­не яко­га-не­будзь эк­стрэ­міз­му. На­шы лю­дзі мо­гуць спа­кой­на жыць, ву­чыц­ца і пра­ца­ваць. Дзяр­жа­ва і ў да­лей­шым пра­цяг­не ства­раць умо­вы для сва­бод­на­га і да­стой­на­га раз­віц­ця асо­бы, за­бяс­печ­ваць за­кон­насць і пра­ва­па­ра­дак», — ска­заў Прэ­зі­дэнт.

Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка асаб­лі­ва пад­крэс­ліў, што ста­біль­насць кра­і­ны за­бяс­печ­ва­ец­ца ў пер­шую чар­гу моц­най ула­дай і яе вя­лі­кай пад­трым­кай аб­са­лют­най боль­шас­цю лю­дзей.

Прэ­зі­дэнт звяр­нуў ува­гу на тое, што да­та су­стрэ­чы з суд­дзя­мі вы­бра­на не­вы­пад­ко­ва, па­коль­кі сё­ле­та мы ад­зна­ча­ем 20-год­дзе Кан­сты­ту­цыі Бе­ла­ру­сі. «Для на­шай зу­сім яшчэ юнай дзяр­жа­вы Асноў­ны За­кон стаў зы­ход­ным да­ку­мен­там фар­мі­ра­ван­ня на­цы­я­наль­най пра­ва­вой сіс­тэ­мы, га­ран­ты­яй за­ха­ван­ня пра­воў і за­кон­ных ін­та­рэ­саў гра­ма­дзян», — ска­заў Прэ­зі­дэнт. Па­вод­ле яго слоў, вы­ні­кі рэс­пуб­лі­кан­ска­га рэ­фе­рэн­ду­му ў 1996 го­дзе за­бяс­пе­чы­лі ўма­ца­ван­не сіс­тэ­мы дзяр­жаў­най ула­ды, ства­рэн­не эфек­тыў­ных гра­мад­скіх і па­лі­тыч­ных ін­стру­мен­таў.

Кі­раў­нік дзяр­жа­вы ад­зна­чыў, што пры­няц­це Кан­сты­ту­цыі з на­ступ­ны­мі змя­нен­ня­мі ме­ла пер­ша­рад­нае зна­чэн­не для ста­наў­лен­ня Бе­ла­ру­сі на шлях су­ве­рэн­на­га раз­віц­ця. «За гэ­ты пе­ры­яд зроб­ле­на ня­ма­ла. Тыя, хто па­мя­тае 1990-я, мо­жа аб'­ек­тыў­на па­раў­наць ажыц­цёў­ле­ныя ў кра­і­не пе­ра­ме­ны і ад­зна­чыць раз­віц­цё на­шай дзяр­жа­вы», — ска­заў Прэ­зі­дэнт.

Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка звяр­нуў ува­гу на тое, што гэ­ты год з'яў­ля­ец­ца юбі­лей­ным і для Кан­сты­ту­цый­на­га Су­да. 20-га­до­вы пе­ры­яд яго ста­наў­лен­ня і раз­віц­ця па­ка­заў, што ён па пра­ве за­няў да­стой­нае мес­ца ў сіс­тэ­ме дзяр­жаў­ных ор­га­наў кра­і­ны, ад­зна­чыў Прэ­зі­дэнт. Ён на­га­даў, што ў 2008 го­дзе ро­ля Кан­сты­ту­цый­на­га Су­да бы­ла ўзмоц­не­на шля­хам па­шы­рэн­ня яго паў­на­моц­тваў, на­дзя­лен­ня функ­цы­я­мі па па­пя­рэд­нім кант­ро­лі кан­сты­ту­цый­нас­ці за­ко­наў. У гэ­тым го­дзе за­ка­на­да­вец уру­чыў яму най­важ­ней­шы юры­дыч­ны ін­стру­мент — за­кон «Аб кан­сты­ту­цый­ным су­да­вод­стве». Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка, звяр­та­ю­чы­ся да суд­дзяў, ад­зна­чыў, што ха­цеў бы па­чуць аб'­ек­тыў­ную ацэн­ку дзей­нас­ці Кан­сты­ту­цый­на­га Су­да: «Знут­ры ж пра­сцей уба­чыць кан­крэт­ныя праб­ле­мы і пры­чы­ны, якія, маг­чы­ма, пе­ра­шка­джа­юць паў­на­цэн­на­му функ­цы­я­на­ван­ню». Прэ­зі­дэнт да­даў, што ча­кае ад суд­дзяў пра­па­ноў па да­дат­ко­вых пра­ва­вых ра­шэн­нях для ўста­ра­нен­ня праб­лем­ных мо­ман­таў, ка­лі гэ­та не­аб­ход­на.

Важна

меркаванне кожнага

Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка за­явіў, што про­сіць вы­бар­шчы­каў прый­сці на ўчаст­кі па вы­ба­рах у мяс­цо­выя Са­ве­ты дэ­пу­та­таў.

Прэ­зі­дэнт ад­зна­чыў, што дзей­ным склі­кан­нем да­сяг­ну­ты доб­рыя вы­ні­кі. «Але жыц­цё не ста­іць на мес­цы, яшчэ вель­мі мно­гае трэ­ба зра­біць. Та­му вель­мі важ­на, хто заўт­ра ста­не дэ­пу­та­там і да­лей пра­цяг­не ства­раль­ную пра­цу на ка­рысць на­шай кра­і­ны», — ска­заў кі­раў­нік дзяр­жа­вы.

«У дні га­ла­са­ван­ня ў на­шых гра­ма­дзян ёсць маг­чы­масць са­ма­стой­на ад­ка­заць на гэ­та пы­тан­не. І та­му я звяр­та­ю­ся да на­шых лю­дзей і пра­шу прый­сці на вы­бар­чыя ўчаст­кі і зра­біць свой усвя­дом­ле­ны вы­бар. Для нас важ­нае мер­ка­ван­не кож­на­га ча­ла­ве­ка», — пад­крэс­ліў Прэ­зі­дэнт.

Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка ад­зна­чыў, што вы­ба­ры па­він­ны прай­сці ў спа­кой­най аб­ста­ноў­цы. «І я за­пэў­ні­ваю вас, што мы за­бяс­пе­чым бяс­пе­ку ўсіх ар­га­ні­за­та­раў і ўдзель­ні­каў вы­бар­чай кам­па­ніі. Сіл і срод­каў для гэ­та­га ў нас да­стат­ко­ва», — ска­заў кі­раў­нік дзяр­жа­вы.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.