Вы тут

«Бяс­пе­ка па­вет­ра­най пра­сто­ры — на­ша су­ве­рэн­нае пра­ва»


Знеш­не­па­лі­тыч­нае ве­дам­ства Бе­ла­ру­сі пры­зы­вае ўкра­ін­скіх ка­лег ус­тры­мац­ца ад сур'­ёз­ных за­яў, якія не па­цвяр­джа­юц­ца пра­ве­ра­най ін­фар­ма­цы­яй. Так га­во­рыц­ца ў ка­мен­та­рыі прэс-сак­ра­та­ра Мі­ніс­тэр­ства за­меж­ных спраў Дзміт­рыя МІ­РОН­ЧЫ­КА ад­нос­на па­ве­дам­лен­ня прэс-служ­бы ўкра­ін­ска­га МЗС пра тое, што ра­сій­скія ва­ен­ныя часці пра­вод­зяць ву­чэн­ні на бе­ла­рус­кай тэ­ры­то­рыі.

«Мяр­ку­ем, што для та­кіх сур'­ёз­ных і па­ва­жа­ных ве­дам­стваў, як мі­ніс­тэр­ствы за­меж­ных спраў, не вель­мі доб­ра вы­ка­рыс­тоў­ваць не­пра­ве­ра­ную ін­фар­ма­цыю, а пра­сцей ка­жу­чы, зда­гад­кі», — пад­крэс­ліў Дзміт­рый Мі­рон­чык.

Прэс-сак­ра­тар ак­цэн­та­ваў ува­гу на тым, што, на­прык­лад, бе­ла­рус­кае дып­ла­ма­тыч­нае ве­дам­ства па­збя­гае спе­ку­ля­цый, па­бу­да­ва­ных на звест­ках не­на­зва­ных «апе­ра­тыў­ных кры­ніц». «Ха­ця мы так­са­ма маг­лі б па­раз­ва­жаць на тэ­му, дзе зна­хо­дзіц­ца аг­ня­стрэль­ная зброя і бо­еп­ры­па­сы, аб знік­нен­ні якіх са скла­доў на ўкра­ін­скай тэ­ры­то­рыі па­ве­дам­ля­юць ана­ні­мы ў шэ­ра­гу СМІ», — да­даў прад­стаў­нік бе­ла­рус­ка­га МЗС.

«Што да сі­ту­а­цыі, якая да­ла ўкра­ін­скім ка­ле­гам пад­ста­ву да за­не­па­ко­е­нас­ці, то бе­ла­рус­кі бок заў­сё­ды вы­раз­на і мак­сі­маль­на праз­рыс­та тлу­ма­чыць пры­чы­ны і ло­гі­ку сва­іх дзе­ян­няў, якія мо­гуць за­кра­наць ін­та­рэ­сы на­шых за­меж­ных парт­нё­раў і, тым больш, блі­жэй­шых су­се­дзяў», — за­ўва­жыў у ка­мен­та­рыі дып­ла­мат. Ён ад­зна­чыў, што ад­пра­цоў­ка пы­тан­няў па на­рошч­ван­ні дзя­жур­ных сіл су­праць­па­вет­ра­най аба­ро­ны Адзі­най рэ­гі­я­наль­най сіс­тэ­мы СПА Бе­ла­ру­сі і Ра­сіі пра­во­дзіц­ца ў ад­каз на ра­шэн­не НА­ТА па­вя­ліч­ваць ка­ля на­шых ме­жаў гру­поў­ку ва­ен­на-па­вет­ра­ных сіл. «Пы­тан­не пра тое, які­мі ма­ты­ва­мі пры гэ­тым кі­ру­юц­ца кра­і­ны бло­ка, укра­ін­ска­му бо­ку лепш ад­ра­са­ваць ім, — пад­крэс­ліў Дзміт­рый Мі­рон­чык. — Мы ж лі­чым, што ме­ры па за­бес­пя­чэн­ні бяс­пе­кі на­шай па­вет­ра­най пра­сто­ры і ме­жаў па­він­ны быць пры­ня­ты і яны пры­ма­юц­ца — ад­каз­на і га­лос­на. Гэ­та на­ша ўнут­ра­ная спра­ва і су­ве­рэн­нае пра­ва».

Прэс-сак­ра­тар вы­ка­заў спа­дзя­ван­ні, што ўкра­ін­скія ка­ле­гі ў бу­ду­чым ус­тры­ма­юц­ца ад па­доб­ных за­яў, каб не ўно­сіць рас­кол у тра­ды­цый­на сяб­роў­скія ста­сун­кі па­між на­шы­мі дзяр­жа­ва­мі. «Тым больш, што для ўза­е­ма­дзе­ян­ня знеш­не­па­лі­тыч­ных ве­дам­стваў дзвюх су­сед­ніх кра­ін ёсць шэ­раг срод­каў і ка­на­лаў, і для гэ­та­га не па­трэб­на ка­рыс­тац­ца «апе­ра­тыў­ны­мі кры­ні­ца­мі», — рэ­зю­ма­ваў дып­ла­мат.

На­дзея ЮШ­КЕ­ВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?