Вы тут

Пра­фе­сія, якую выбіраюць сэр­цам


На­пя­рэ­дад­ні пра­фе­сій­на­га свя­та на тэ­ры­то­рыі ад­ной з вай­ско­вых час­цей Мі­ніс­тэр­ства ўнут­ра­ных спраў прад­стаў­ні­кі эліт­на­га пад­раз­дзя­лен­ня пра­дэ­ман­стра­ва­лі сваю аса­біс­тую вы­вуч­ку і бо­е­га­тоў­насць. Па­ка­заль­ныя вы­ступ­лен­ні ро­ты га­на­ро­вай вар­ты, па­ка­заль­ныя за­ня­ткі па ру­ка­паш­ным баі і па так­ты­цы агуль­на­вай­ско­ва­га бою ро­ты спе­цы­яль­на­га пры­зна­чэн­ня, дэ­фі­ле аў­та­ма­біль­най бры­га­ды за­ста­ві­лі ахаць і охаць усіх пры­сут­ных. А ра­зам з тым пе­ра­ка­нац­ца ў пра­фе­сі­я­на­ліз­ме тых, хто днём і ноч­чу пад­трым­лі­вае пра­ва­па­ра­дак і бяс­пе­ку ў на­шай кра­і­не.

1Ва­ен­на­слу­жа­чыя ўнут­ра­ных войскаў ра­зам з су­пра­цоў­ні­ка­мі ор­га­наў уну­ра­ных спраў за­бяс­печ­ва­юць спа­кой на ву­лі­цах га­ра­доў, бяс­пе­ку на гра­мад­ска-па­лі­тыч­ных і куль­тур­на-ві­до­вішч­ных ме­ра­пры­ем­ствах, па­чы­на­ю­чы ад між­на­род­на­га фес­ты­ва­лю мас­тац­тваў «Сла­вян­скі ба­зар у Ві­цеб­ску» і за­кан­чва­ю­чы звы­чай­ным фут­боль­ным мат­чам.

Ад пра­фе­сі­я­на­ліз­му прад­стаў­ні­коў унут­ра­ных вой­скаў за­ле­жыць на­дзей­насць ахо­вы вы­праў­лен­чых уста­ноў і асаб­лі­ва важ­ных дзяр­жаў­ных аб'­ек­таў. Пад­раз­дзя­лен­ні па кан­ва­і­ра­ван­ню за­бяс­печ­ва­юць па­спя­хо­вае функ­цы­я­на­ван­не су­до­вых і след­чых ор­га­наў рэс­пуб­лі­кі. Спе­цы­я­ліс­ты са­пёр­на-пі­ра­тэх­ніч­ных струк­тур, ры­зы­ку­ю­чы сва­ім жыц­цём, абяс­шкодж­ва­юць вы­бу­хо­ва­не­бяс­печ­ныя прад­ме­ты. Ме­на­ві­та ва­ен­на­слу­жа­чыя ўнут­ра­ных вой­скаў бу­дуць за­бяс­печ­ваць ахо­ву і пра­ва­па­ра­дак на Бе­ла­рус­кай АЭС.

— Прад­стаў­ні­кі ўнут­ра­ных вой­скаў — лю­дзі, якія вы­бра­лі пра­фе­сію па сэр­цы, якія ма­ры­лі сю­ды тра­піць, — рас­ка­заў на­чаль­нік упраў­лен­ня ідэа­ла­гіч­най ра­бо­ты га­лоў­на­га ўпраў­лен­ня ка­ман­ду­ю­ча­га ўнут­ра­ны­мі вой­ска­мі пал­коў­нік Алег БЕ­ЛЯ­КОЎ. — Вя­до­ма, ад­на­го жа­дан­ня тут ма­ла: па­трэб­на вы­дат­нае зда­роўе, вы­дат­ная фі­зіч­ная пад­рых­тоў­ка. Аб прэ­сты­жы пра­фе­сіі свед­чыць ха­ця б тое, што, ка­лі па­чы­на­ец­ца ад­бор пад­час пры­зыў­ных ка­мі­сій, то сю­ды трап­ля­юць леп­шыя з леп­шых. А на фа­куль­тэт унут­ра­ных вой­скаў Ака­дэ­міі МУС ні­ко­лі не бы­вае не­да­бо­ру.

Сё­ле­та прад­стаў­ні­коў унут­ра­ных войскаў ча­кае яшчэ адзін ад­каз­ны эк­за­мен. Ме­на­ві­та на гэ­тых спе­цы­я­ліс­тах ля­жыць ад­каз­насць за бяс­пе­ку на чэм­пі­я­на­це све­ту па ха­кеі, які прой­дзе ў Мін­ску.

— Унут­ра­ныя вой­скі і ін­шыя сі­ла­выя струк­ту­ры ак­тыў­на рых­ту­юц­ца да пра­цы пад­час су­свет­на­га пер­шын­ства: пра­во-
д­зяц­ца трэ­ні­роў­кі, ад­пра­цоў­ва­юц­ца дзе­ян­ні на вы­па­дак узнік­нен­ня над­звы­чай­ных сі­ту­а­цый, эва­ку­а­цыі заў­зя­та­раў, фа­нац­кіх бес­па­рад­каў, — за­зна­чыў на­мес­нік мі­ніст­ра ўнут­ра­ных спраў Бе­ла­ру­сі — ка­ман­ду­ю­чы ўнут­ра­ны­мі вой­ска­мі ге­не­рал-ма­ёр Юрый КА­РА­ЕЎ. — Афі­цэ­ры ўнут­ра­ных вой­скаў прай­шлі кур­сы анг­лій­скай мо­вы і змо­гуць на по­бы­та­вым уз­роў­ні мець зно­сі­ны з за­меж­ны­мі гас­ця­мі, да­па­ма­гаць ім у вы­пад­ку не­аб­ход­нас­ці. Мы пра­цяг­ва­ем на­шу пад­рых­тоў­ку. Удас­ка­на­лен­ню не мо­жа быць мя­жы. І толь­кі пас­ля та­го, як чэм­пі­я­нат скон­чыц­ца, мож­на бу­дзе ка­заць пра тое, на­коль­кі мы бы­лі да яго га­то­выя і на­коль­кі доб­ра спра­ві­лі­ся са сва­і­мі за­да­ча­мі.

Ве­ра­ні­ка КА­НЮ­ТА.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.