Вы тут

На­ша «хут­кая да­па­мо­га»


Ста­рас­та бя­лы­ніц­кай вёс­кі Пі­льшы­чы Ган­на Буч­ма­на­ва для ад­на­вяс­коў­цаў і сяб­роў­ка, і да­рад­ца, і памочнік.

 — Ад­ной­чы ба­бу­ля звяр­ну­ла­ся па да­па­мо­гу — унук прый­шоў да­до­му моц­на раз­гне­ва­ны, — ус­па­мі­нае яна. — Прый­шло­ся іс­ці ды з хлоп­цам гу­та­рыць. Доб­ра яшчэ, што ён да та­го ча­су су­па­ко­іў­ся. А быў вы­па­дак, ра­та­ва­ла су­се­да ноч­чу. Чую, са­ба­ка брэ­ша. Вы­хо­джу на двор. «Цёт­ка Ган­на, да­па­ма­жы!» — кры­чыць нех­та. Па­бег­ла... Гля­джу, дзя­цюк пад два мет­ры рос­там у рэ­чцы ся­дзіць. Ішоў ад сяб­ра на­пад­піт­ку ды не ў той бок звяр­нуў. Па­клі­ка­ла му­жа, да­цяг­ну­лі хлоп­ца да яго ха­ты, там ма­ці пе­рад­алі. А на на­ступ­ны дзень ён прый­шоў і ка­жа: «Дзя­куй, цёт­ка Ган­на, што вы­ра­та­ва­лі мя­не. Я з той рэч­кі са­ма­стой­на не вы­лез бы».

Як лю­бая гас­па­ды­ня, лю­біць ста­рас­та, каб усю­ды ўсё бы­ло да­гле­джа­на. І не толь­кі ў ха­це. Дзя­ку­ю­чы ёй сён­ня ўзор­ны па­ра­дак на­ве­дзе­ны на мяс­цо­вых мо­гіл­ках. Ган­на Пі­лі­паў­на абы­шла ўсіх ад­на­вяс­коў­цаў, каб са­браць гро­шы на ра­монт ага­ро­джы. Кож­ны зра­біў унё­сак.

— На пры­бор­ку мо­гі­лак так­са­ма ра­зам з ад­на­вяс­коў­ца­мі хо­дзім, — ка­жа ста­рас­та. — Свае пры­бя­ру і су­сед­нія, ка­лі іх ня­ма ка­му да­гле­дзець. Ін­шых так­са­ма пра­шу не быць абы­яка­вы­мі. Нель­га, каб ма­гі­лы зем­ля­коў раз­бу­ра­лі­ся. Жыў тут у нас адзін ста­ры, ні­я­кай рад­ні ў яго не бы­ло... Я і яго ма­гіл­ку пры­бі­раю. І пра па­ха­ван­ні пар­ты­за­наў не за­бы­ва­ем­ся. Мо­гіл­кі — гэ­та свя­тое.

Не­абы­яка­вая яна і да гіс­то­рыі род­най вёс­кі.

— Ды ў вас тут са­праўд­ны му­зей, — дзіў­лю­ся я, ка­лі муж Ган­ны Пі­лі­паў­ны, Пётр За­ха­ра­віч, да­стае ад­не­куль ка­роб­ку са ста­ры­мі фо­та­карт­ка­мі і да­ку­мен­та­мі.

— Так, — смя­юц­ца муж з жон­кай. — Вось да­рэ­ва­лю­цый­ныя да­ку­мен­ты дзядзь­кі на­шай су­сед­кі Кіп­ці­ка­вай — Анд­рэя Саф­ро­на­ві­ча. Ён быў ва­ен­ным урачом — ма­ёрам ме­ды­цын­скай служ­бы. Вось яго па­свед­чан­не 1919 го­да... А вось фо­та 1925 го­да з под­пі­сам «На па­мяць ад По­лі» — дзяў­чы­на па­да­ры­ла яе пля­мен­ні­ку па­на Га­ла­шэў­ска­га, які тут жыў да рэ­ва­лю­цыі...

На во­чы трап­ляе ці­ка­вы дзі­ця­чы ма­лю­нак з тан­ка­мі, да­та­ва­ны 1943 го­дам. «Ён так­са­ма на­ле­жыць Кіп­ці­ка­вым, — удак­лад­няе Ган­на Буч­ма­на­ва. — Гэ­та ўсё вы­кі­ну­лі, а я па­да­бра­ла. Дзесь­ці, ма­быць, ёсць сва­я­кі гэ­тых лю­дзей, доб­ра бы­ло б іх знай­сці. Яны ж на­шы зем­ля­кі, і пра іх так­са­ма нель­га за­бы­вац­ца».

Стар­шы­ня Цях­цін­ска­га сель­ска­га Са­ве­та Аляк­сандр Цы­буль­скі лі­чыць Ган­ну Буч­ма­на­ву «ча­ла­ве­кам на сва­ім мес­цы». Гэ­та ён не­каль­кі га­доў та­му пра­па­на­ваў яе кан­ды­да­ту­ру на «па­са­ду» ста­рас­ты . Ад­на­вяс­коў­цы — усе да адзі­на­га — пра­га­ла­са­ва­лі «за».

Тое, што Ган­на Пі­лі­паў­на ча­ла­век доб­ра­сум­лен­ны і не­абы­яка­вы, ра­зу­ме­еш з пер­шых хві­лін раз­мо­вы з ёю. Пра сва­іх су­се­дзяў га­во­рыць з па­ва­гай і за­кла­по­ча­нас­цю, быц­цам пра сва­я­коў. Вёс­ка для яе так­са­ма не прос­та мес­ца для жы­хар­ства, а ме­на­ві­та ра­дзі­ма, без якой яна ся­бе на­ват і не ўяў­ляе. У ма­ла­до­сці яе бра­ты і сёст­ры па­еха­лі шу­каць шчас­ця ў Ка­зах­стан, яна так­са­ма ад­пра­ві­ла­ся да іх у гос­ці. Але вы­тры­ма­ла толь­кі ты­дзень, а по­тым пры­зна­ла­ся бра­ту: да­руй, не ма­гу бо­лей тут за­ста­вац­ца, сэр­ца да­до­му рвец­ца.

Свой дом у вёс­цы яна не па­мя­ня­ла б на ква­тэ­ру з вы­го­да­мі ў Бя­лы­ні­чах. Ха­ця доў­гі час ме­на­ві­та там пра­ца­ва­ла паш­таль­ё­нам. Ез­дзі­ла ту­ды, па­куль бы­ло «доб­ра з транс­пар­там», а ка­лі з'я­ві­лі­ся цяж­кас­ці, вы­ра­шы­ла, што бу­дзе раз­но­сіць ка­рэс­пан­дэн­цыю ў род­ных Піль­шы­чах і вёс­цы Стан­цыя Друць, да якой уся­го не­каль­кі кі­ла­мет­раў.

— Ця­пер лю­дзі ста­лі менш вы­піс­ваць га­зет і ча­со­пі­саў, — кан­ста­туе яна. — А ка­лісь­ці за дзень па ча­ты­ры сум­кі роз­ных вы­дан­няў раз­но­сі­ла.

У кож­на­га свая лю­бі­мая га­зе­та, а вось Ган­на Буч­ма­на­ва пе­ра­ва­гу ад­дае ме­на­ві­та «Звяз­дзе». Са­ма чы­тае і ін­шых за­ах­воч­вае. «Бя­ру чар­го­вы ну­мар і іду з ім на сход, — ка­жа яна. — Лю­дзям па­да­ба­ец­ца. Ад­ной­чы быў тут ар­ты­кул, пры­све­ча­ны вы­зва­лен­ню ад фа­шысц­кіх за­хоп­ні­каў. Лю­дзі вель­мі ўваж­лі­ва слу­ха­лі, не­ка­то­рыя пла­ка­лі».

— У га­зе­це на­ват і мая на­тат­ка бы­ла, — з го­на­рам ка­жа Ган­на Пі­лі­паў­на, пры­но­сіць з су­сед­ня­га па­коя стос роз­ных па­пе­рак і па­чы­нае пе­ра­бі­раць. На во­чы трап­ляе сшы­так з под­пі­сам «Дзён­нік ста­рас­ты» — у ім роз­ныя да­ку­мен­ты: він­ша­ван­ні ад сель­ска­га Са­ве­та, ад­ка­зы з роз­ных ін­стан­цый, дып­лом за трэ­цяе мес­ца ў ра­ён­ным спа­бор­ніц­тве ся­род прад­стаў­ні­коў тэ­ры­та­ры­яль­на­га гра­мад­ска­га са­ма­кі­ра­ван­ня, на­ват пад­зяч­ны ліст ад Прэ­зі­дэн­та за доб­рую агі­та­цый­ную пра­цу ў скла­дзе іні­цы­я­тыў­най гру­пы.

На­рэш­це зна­хо­дзім і га­зе­ту з на­тат­кай. Яна як­раз пра тое, якім жан­чы­на ўяў­ляе са­бе ста­рас­ту. Ці­ка­ва, што, на дум­ку Ган­ны Пі­лі­паў­ны, ён па­ві­нен не толь­кі мець цес­ныя ста­сун­кі з жы­ха­ра­мі свай­го на­се­ле­на­га пунк­та, але яшчэ ва­ло­даць род­най мо­вай, ве­даць дзяр­жаў­ны гімн... Пы­тан­не «А вы самі ве­да­е­це?» Ган­ну Пі­лі­паў­ну на­ват абу­рае: «А як жа! З яко­га куп­ле­та па­чы­наць, з дру­го­га ці трэ­ця­га? Я на­ват ве­даю, хто яго на­пі­саў: му­зы­ка Не­ста­ра Са­ка­лоў­ска­га, сло­вы Ула­дзі­мі­ра Ка­рыз­ны і Мі­ха­ся Клім­ко­ві­ча».

Агуль­ную мо­ву ста­рас­та зна­хо­дзіць з усі­мі ад­на­вяс­коў­ца­мі. Жы­ха­роў жа не шмат, уся­го 54 ча­ла­ве­кі, з іх па­ло­ва — пен­сі­я­не­ры.

— Тое, што яны вы­бра­лі мя­не ста­рас­там — га­на­ро­ва, — ка­жа яна. — Але ж цяж­ка нес­ці ад­каз­насць за сва­іх зем­ля­коў. Вось сё­ле­та зі­мой не­каль­кі ра­зоў тэ­ле­фа­на­ва­ла, каб нам ву­лі­цы па­чыс­ці­лі. Ле­тась звяр­та­ла­ся, каб пад­сы­па­лі да­ро­гу, зай­ма­ла­ся ву­ліч­ным асвят­лен­нем. Не­як пас­ля бу­ры свят­ло ў да­мах па­гас­ла — зва­ні­ла, каб на­ла­дзі­лі. Час­та з пы­тан­ня­мі па ра­бо­це аў­та­кра­мы звяр­та­юц­ца. Ха­ця кож­ны ве­дае, ка­лі і дзе яна спы­ня­ец­ца, але пры­вык­лі, што я ад­каз­ная, вось і тэ­ле­фа­ну­юць. Я ж з усі­мі на су­вя­зі.

Не раз да­во­дзі­ла­ся жан­чы­не ўладж­ваць і ся­мей­ныя кан­флік­ты. Муж з жон­кай вы­свят­ля­юць ад­но­сі­ны, а дзе­ці бя­гуць да ста­рас­ты: цё­тач­ка, ра­туй! Вось яна і ідзе. Ха­ця ўчаст­ко­вы коль­кі ра­зоў па­пя­рэдж­ваў: не лезь не ў свае спра­вы. Але яна та­кі ча­ла­век — не мо­жа ад­мо­віць.

Нэ­лі ЗІ­ГУ­ЛЯ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».