Вы тут

Пад­пі­са­ны да­га­вор аб уклю­чэн­ні Кры­ма ў склад Ра­сіі


Прэ­зі­дэнт Ра­сіі Ула­дзі­мір Пу­цін і кі­раў­ні­кі Кры­ма, ся­род якіх стар­шы­ня дзярж­са­ве­та рэс­пуб­лі­кі Ула­дзі­мір Кан­стан­ці­наў і прэм'­ер-мі­ністр Сяр­гей Ак­сё­наў, пад­пі­са­лі ўчо­ра ў Маск­ве да­га­вор аб пры­няц­ці Кры­ма ў склад Ра­сій­скай Фе­дэ­ра­цыі. Да­га­во­рам пра­ду­гледж­ва­ец­ца ўтва­рэн­не ў Ра­сіі двух но­вых суб'­ек­таў фе­дэ­ра­цыі: Рэс­пуб­лі­кі Крым, а так­са­ма го­ра­да Се­ва­сто­паль у ста­ту­се го­ра­да фе­дэ­раль­на­га пад­па­рад­ка­ван­ня. Цы­ры­мо­ніі пад­пі­сан­ня па­пя­рэд­ні­чаў зва­рот прэ­зі­дэн­та Ра­сіі да дэ­пу­та­таў Дзярж­ду­мы і чле­наў Са­ве­та Фе­дэ­ра­цыі, чле­наў ура­да і кі­раў­ні­коў ра­сій­скіх рэ­гі­ё­наў. У ім ён ад­зна­чыў, што для та­го, каб зра­зу­мець, ча­му жы­ха­ры Кры­ма на рэ­фе­рэн­ду­ме 16 са­ка­ві­ка зра­бі­лі вы­бар на ка­рысць уз'­яд­нан­ня з Ра­сі­яй, да­стат­ко­ва ве­даць гіс­то­рыю. «У свя­до­мас­ці ра­сі­ян Крым заў­сё­ды быў і за­ста­ец­ца част­кай Ра­сіі», — ска­заў Ула­дзі­мір Пу­цін. Ён на­га­даў, што ра­шэн­не са­вец­кіх улад аб пе­ра­да­чы Кры­ма ў склад Укра­ін­скай ССР бы­ло пры­ня­та з ві­да­воч­ным па­ру­шэн­нем кан­сты­ту­цый­ных нор­маў, якія дзей­ні­ча­лі на той час. «Ка­лі Крым пас­ля рас­па­ду СССР апы­нуў­ся ў ін­шай дзяр­жа­ве, Ра­сія ад­чу­ла, што яе не прос­та аба­кра­лі, а аб­ра­ба­ва­лі», — за­явіў прэ­зі­дэнт Ра­сіі. «Пас­ля рас­па­ду СССР Ра­сія зна­хо­дзі­ла­ся ў тым ста­не, ка­лі яна не маг­ла аба­ра­ніць свае ін­та­рэ­сы і ін­та­рэ­сы гра­ма­дзян, якія за­ста­лі­ся за ме­жа­мі кра­і­ны», — ска­заў Ула­дзі­мір Пу­цін. Але ў ця­пе­раш­няй сі­ту­а­цыі Ра­сія не маг­ла не ад­гук­нуц­ца на прось­бу жы­ха­роў Кры­ма, «бо гэ­та бы­ло б здра­дай». Ула­дзі­мір Пу­цін так­са­ма пад­крэс­ліў, што ўзбро­е­ныя сі­лы Ра­сіі не ўва­хо­дзі­лі ў Крым. «Яны там і так зна­хо­дзі­лі­ся ў ад­па­вед­нас­ці з між­на­род­ны­мі да­га­во­ра­мі», — за­явіў ён. На дум­ку Пу­ці­на, пры пры­няц­ці ра­шэн­ня аб пра­вя­дзен­ні рэ­фе­рэн­ду­му крым­скія ўла­ды аба­пі­ра­лі­ся на ко­саў­скі прэ­цэ­дэнт. Ён так­са­ма вы­сту­піў з пра­па­но­вай, каб на тэ­ры­то­рыі Кры­ма пас­ля яго ўва­хо­джан­ня ў склад Ра­сіі іс­на­ва­лі тры раў­на­праў­ныя дзяр­жаў­ныя мо­вы: рус­кая, укра­ін­ская і крым­ска­та­тар­ская.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.