Вы тут

Не па загадзе «Зверху»...


Ад­ной­чы сла­ву­ты бе­ла­рус­кі пар­ты­зан Ва­сіль За­ха­ра­віч Корж на пы­тан­не ан­ке­ты «Ва­ша аду­ка­цыя?» на­пі­саў: «Сем кла­саў, але не кож­ны дзень». Так аба­рон­ца кра­і­ны з пэў­ным гу­ма­рам ад­зна­чыў асаб­лі­вас­ці не толь­кі свай­го школь­на­га на­ву­чан­ня, але і жыц­ця. А яно бы­ло да­лё­ка не прос­тым. За яго пля­чы­ма — служ­ба ў поль­скай ар­міі, удзел у за­ход­не­бе­ла­рус­кім рэ­ва­лю­цый­ным ру­ху ра­зам з Кі­ры­лам Ар­лоў­скім, ад­каз­ная ка­ман­дзі­роў­ка ў Іс­па­нію ў ся­рэ­дзі­не 30-х га­доў і мно­гае ін­шае.

20-23

Сё­ле­та споў­ні­ла­ся 115 га­доў з дня на­ра­джэн­ня гэ­та­га цу­доў­на­га не­ар­ды­нар­на­га ча­ла­ве­ка-са­ма­род­ка. Ён з'я­віў­ся на свет у сям'і, якая пра­жы­ва­ла ў вёс­цы Хво­рас­та­ва Ма­зыр­ска­га па­ве­та, сён­ня гэ­та Са­лі­гор­скі ра­ён Мін­скай воб­лас­ці. Акра­мя Ва­сі­ля, у сям'ю ўва­хо­дзі­лі ста­рэй­шы брат Сця­пан і ча­ты­ры сяст­ры: Па­рас­ся, Ма­рыя, Ан­то­ся, Ган­на. У 1935 г. прый­шла бя­да — па­мер­лі баць­кі, За­хар Ры­го­ра­віч і Але­на Фё­да­раў­на. Ва­сі­лю прый­шло­ся на ней­кі час стаць гас­па­да­ром.

А вось рад­кі з яго аў­та­бія­гра­фіі: «Ка­лі ў ве­рас­ні ме­ся­цы 1939 г. на­ша Чыр­во­ная Ар­мія вы­зва­лі­ла За­ход­нюю Бе­ла­русь, у мя­не з'я­ві­ла­ся жа­дан­не па­пра­ца­ваць у за­ход­ніх аб­лас­цях, хоць бы на па­са­дзе ды­рэк­та­ра саў­га­са. А жа­дан­не з'я­ві­ла­ся та­му, што, па-пер­шае, я ва­я­ваў доў­гі час у гэ­тай мяс­цо­вас­ці з бе­ла­па­ля­ка­мі і меў з імі свае раз­лі­кі... А па дру­гое, лі­чу, што я там пры­ня­су не­аб­ход­ную ка­рысць, як ча­ла­век, які доб­ра ве­дае гэ­ты на­род».

Ор­га­ны ўла­ды прось­бу за­да­во­лі­лі. Праз не­ка­то­ры час Ва­сіль Корж ста­но­віц­ца ды­рэк­та­рам зер­не­саў­га­са імя Лан­ге Доб­руш­ска­га ра­ё­на Го­мель­скай воб­лас­ці. А праз год, у ліс­та­па­дзе 1940-га, яго пе­ра­вод­зяць у Пінск на па­са­ду за­гад­чы­ка фі­нан­са­ва­га сек­та­ра Пін­ска­га аб­ка­ма КП(б)Б. Тут ён і су­стрэў вай­ну.

Да сён­няш­ня­га ча­су вя­дуц­ца дыс­ку­сіі на­конт та­го, як мір­ныя лю­дзі пе­ра­тва­ра­лі­ся ва ўдзель­ні­каў вай­ны ў ты­ле во­ра­га: доб­ра­ах­вот­на ці па за­га­дзе «звер­ху». Што да Ва­сі­ля За­ха­ра­ві­ча, то да­ку­мен­таль­на да­ка­за­на, што ён гэ­та вы­ра­шаў не толь­кі доб­ра­ах­вот­на і ў пер­шыя дні вай­ны, але і з прось­бай вы­даць зброю для ства­рэн­ня спе­цы­яль­на­га пар­ты­зан­ска­га атра­да. І та­кое ба­я­вое фар­мі­ра­ван­не на­ра­дзі­ла­ся яшчэ да вы­ха­ду вя­до­мых па­ста­ноў ура­да СССР па праб­ле­мах пар­ты­зан­ска­га і пад­поль­на­га ру­ху.

20-22

У атрад Ва­сі­ля Кар­жа (дру­гая наз­ва — «Ка­ма­ро­ва». «Ка­ма­роў» — псеў­да­нім Кар­жа. — Аўт.) ува­хо­дзі­лі, га­лоў­ным чы­нам, ра­бо­чыя, ся­ля­не, слу­жа­чыя. Пер­шыя яго баі з во­ра­гам ад­бы­лі­ся 28 чэр­ве­ня і 4 лі­пе­ня 1941 г. Звест­кі аб гэ­тай па­спя­хо­вай су­тыч­цы на­дру­ка­ва­ны ў хро­ні­цы Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны. У бу­ду­чы­ні на ба­зе атра­да ўзнік­ла цэ­лае пар­ты­зан­скае злу­чэн­не ў скла­дзе 10 ты­сяч ча­ла­век.

Пар­ты­зан­ская дзей­насць, на­огул, зай­мае асаб­лі­вае мес­ца ў жыц­ці Ва­сі­ля Кар­жа. У гэты час ён вы­рас да ге­не­рал-ма­ё­ра, ка­ман­дзі­ра ды­ві­зіі. Праў­да, у На­цы­я­наль­ным ар­хі­ве за­хоў­ва­ец­ца прад­стаў­лен­не Цэнт­раль­ным шта­бам пар­ты­зан­ска­га ру­ху Ва­сі­ля Кар­жа да во­ін­ска­га зван­ня «пал­коў­нік» «па пры­чы­не ўся­го толь­кі ся­мі­клас­най аду­ка­цыі». Гэ­та ўшчам­ля­ла па­тры­ё­та, яго ўклад у Пе­ра­мо­гу. Па ўспа­мі­нах роз­ных лю­дзей, у пы­тан­не ўмя­шаў­ся на­ват сам Ста­лін, які вяр­нуў гэ­та­му ак­ту спра­вяд­лі­васць. 16 ве­рас­ня 1943 г. у Маск­ве ва ўра­чыс­тай аб­ста­ноў­цы Ва­сіль За­ха­ра­віч Корж быў уда­сто­е­ны зван­ня ге­не­рал-ма­ё­ра і во­ін­ска­га чы­на ка­ман­дзі­ра ды­ві­зіі.

Корж унёс важ­кі ўклад у пры­знан­не атра­да асноў­най ар­га­ні­за­цый­най фор­май пар­ты­зан­ска­га ру­ху. Пра глы­бо­кую ве­ру ў вя­лі­кае ва­ен­на-стра­тэ­гіч­нае зна­чэн­не пар­ты­зан­скай ба­раць­бы свед­чыць яго за­ява аб тым, што са­вец­кія вай­скоў­цы, якія тра­пі­лі ў акру­жэн­не, мо­гуць вы­кон­ваць свой кан­сты­ту­цый­ны аба­вя­зак пе­рад Ра­дзі­май і ў скла­дзе пар­ты­зан­скіх атра­даў.

Ба­я­выя дзе­ян­ні Ва­сі­ля Кар­жа за­кон­чы­лі­ся ў лі­пе­ні 1944 г., пас­ля злу­чэн­ня яго ды­ві­зіі з рэ­гу­ляр­ны­мі час­ця­мі Чыр­во­най Ар­міі. Свет­лы дзень Пе­ра­мо­гі ён су­стрэў у Маск­ве. Нягле­дзя­чы на ўсе­на­род­ныя гу­лян­ні, Корж за­ня­ўся про­зай жыц­ця. У ар­хі­ве зной­дзе­на пісь­мо Ва­сі­ля За­ха­ра­ві­ча на імя сак­ра­та­ра ЦК УКП(б) Ма­лян­ко­ва, у якім ён про­сіць вы­дзе­ліць яго сям'і ў Маск­ве асоб­ную ква­тэ­ру (трое дзя­цей). Сям'я атры­ма­ла двух­па­ка­ёў­ку. Па мер­ках та­го ча­су ра­шэн­не лі­чы­ла­ся ста­ноў­чым. У бу­ду­чы­ні пар­ты­зан­скі ка­ман­дзір па­бу­да­ваў у Пад­мас­коўі і да­чу, у якую пе­ра­тва­рыў­ся ся­лян­скі зруб, пры­ве­зе­ны з род­най Ста­ро­бін­шчы­ны сяб­ра­мі-пар­ты­за­на­мі.

Па ўсе­са­юз­ным пе­ра­пі­се ў Бе­ла­ру­сі пас­ля вай­ны пра­жы­ва­ла ка­ля 7 міль­ё­наў ча­ла­век. Усе са­цы­яль­ныя слаі ме­лі роз­ныя ма­ры. Ся­ля­не ча­ка­лі вяр­тан­ня стра­ча­на­га, ра­бо­чыя — па­вы­шэн­ня за­роб­ку, ін­тэ­лі­ген­цыя — ла­яль­на­га стаў­лен­ня да ся­бе з бо­ку са­вец­кай ула­ды. Во­ін-пе­ра­мо­жац Ва­сіль Корж прэ­тэн­да­ваў на ак­тыў­ную гра­ма­дзян­скую па­зі­цыю.

У жыц­ці ба­я­во­га пар­ты­за­на ў мір­ны час, як і ў га­ды вай­ны, шмат не­стан­дарт­на­га: да­ваў аб са­бе знаць яго праў­да­лю­бі­вы ха­рак­тар. Але пер­шай не­ча­ка­нас­цю стаў во­сень­скі дзень 1944 г., ка­лі Ва­сіль За­ха­ра­віч тра­піў у аў­та­ма­біль­ную ава­рыю, пас­ля якой ва­ен­ныя кі­раў­ні­кі ў Маск­ве ад­пра­ві­лі яго ў ад­стаў­ку. Гэ­та не маг­ло не ўда­рыць па са­ма­люб­стве. Але ві­ду ён не па­да­ваў. Пра­хо­дзіць ней­кі час, і Ва­сі­ля За­ха­ра­ві­ча за­цвяр­джа­юць на­мес­ні­кам мі­ніст­ра ляс­ной гас­па­дар­кі. Гэ­тая па­са­да — вяр­шы­ня яго дзяр­жаў­най дзей­нас­ці. «Ля­сы — пры­ро­ду, — пі­ша ён у сва­ім дзён­ні­ку, — я лю­біў усё сваё жыц­цё. Да глы­бі­ні ду­шы па­лю­біў я і гэ­тую вя­лі­кую дзяр­жаў­ную гас­па­дар­ку, і лю­дзей, і кад­ры спе­цы­я­ліс­таў ляс­ной гас­па­дар­кі, і дзяр­жаў­ную ляс­ную вар­ту. І ад­чу­ваю, што быў не ліш­нім ча­ла­ве­кам на гэ­тым участ­ку гас­па­дар­чай дзей­нас­ці». Ён, ка­лі да­знаў­ся ад ву­чо­ных, што гіт­ле­раў­цы ў час вай­ны вы­вез­лі з Бе­ла­ру­сі амаль кож­ны трэ­ці ку­ба­метр бу­даў­ні­ча­га ле­су, ад­да­ваў га­лоў­ныя сі­лы па­са­дцы но­вых дрэў. Яго імя зна­чыц­ца пад пла­на­мі раз­віц­ця но­вых ле­са­па­са­дак Бе­ла­ру­сі.

20-21

Але неш­та не­ве­ра­год­нае зда­ры­ла­ся і тут. Не па­спе­лі прай­сці ча­ты­ры га­ды, як ба­я­вы ге­не­рал, Ге­рой Са­вец­ка­га Са­ю­за Ва­сіль За­ха­ра­віч Корж пры­мае ра­шэн­не стаць стар­шы­нёю кал­га­са «Пар­ты­зан­скі край». Апош­ні быў ад­ной з са­мых ад­ста­лых гас­па­да­рак і зна­хо­дзіў­ся, па вы­ра­зе Кар­жа, «на са­мым дне Па­лес­ся, дзе ні да­рог, ні баз». Ад­бы­ло­ся гэ­та ў 1953 го­дзе. Але па ўспа­мі­нах дач­кі Зі­на­і­ды Ва­сіль­еў­ны, Ва­сіль За­ха­ра­віч «у дру­гі раз тут на­ра­дзіў­ся». Зра­біць «эка­на­міч­ны цуд» да­па­маг­лі стро­гая пра­цоў­ная дыс­цып­лі­на, ме­ха­ні­за­цыя пра­цы і ме­лі­я­ра­цый­ныя ра­бо­ты.

Эпі­ста­ляр­ную спад­чы­ну Ва­сі­ля Кар­жа скла­да­юць пар­ты­зан­скі дзён­нік і ўспа­мі­ны «Маё жыц­цё і ба­раць­ба». «Ма­тэ­ры­яль­ная» част­ка дзён­ні­ка — тра­фей­ная за­піс­ная кніж­ка ў пры­го­жым ску­ра­ным пе­ра­плё­це. Ус­па­мі­ны за­пі­са­ны ў на­тат­ні­ках і вуч­нёў­скіх сшыт­ках 50-60-х га­доў. Га­лоў­ная каштоўнасць дзён­ні­ка Ва­сі­ля За­ха­ра­ві­ча ў тым, што пе­рад на­мі ўні­каль­ны ва­ен­на-гіс­та­рыч­ны да­ку­мент, у якім упер­шы­ню ге­ра­іч­ныя і тра­гіч­ныя па­дзеі 1941-1942 га­доў прад­стаў­ле­ны ў фор­ме ка­рот­кіх, але ём­кіх і праў­дзі­вых рэ­парт­ажаў, пры­ўзні­ма­ец­ца за­слон над «пя­тай ка­ло­най» аку­пан­таў — сол­ты­са­мі, па­лі­цэй­скі­мі, жан­да­ра­мі, бур­га­міст­ра­мі, «да­ве­ра­ны­мі» людзь­мі і ін­шы­мі пры­служ­ні­ка­мі чу­жа­зем­цаў. У дзён­ні­ку, зноў жа ўпер­шы­ню, пры­ве­дзе­ны звест­кі аб вёс­ках, спа­ле­ных і кар­ні­ка­мі, а дзе і пар­ты­за­на­мі пад­час ба­ёў.

Ці мож­на ве­рыць дзён­ні­ку Кар­жа? Без­умоў­на. Шмат­ко­лер­ная гіс­то­рыя, ад­люст­ра­ва­ная ў ім, па­цвяр­джа­ец­ца жорст­кі­мі, але спра­вяд­лі­вы­мі пісь­ма­мі Ве­ры За­ха­раў­ны Ха­ру­жай, спра­ва­зда­ча­мі са­вец­кіх ва­ен­на­слу­жа­чых. Быў­шы ў Маск­ве ў 1943 го­дзе, Ва­сіль За­ха­ра­віч па­пра­сіў лі­та­ра­ту­раз­наў­цаў апра­ца­ваць дзён­нік. Але не ўсё атры­ма­ла­ся. Быў стра­ча­ны ду­хоў­ны свет рас­каз­чы­ка. У да­пра­ца­ва­ным вы­гля­дзе ён упер­шы­ню ўба­чыў свет у 1998 го­дзе, у ча­со­пі­се «Нё­ман» № 2. Ак­тыў­ны ўдзел ў гэ­тым пра­цэ­се пры­ма­лі Зі­на­і­да Ва­сіль­еў­на Корж, бы­лы ды­рэк­тар На­цы­я­наль­на­га ар­хі­ва Вя­ча­слаў Се­ля­ме­неў і аў­тар гэ­тых рад­коў.

Ус­па­мі­ны Ва­сі­ля Кар­жа — так­са­ма ці­ка­вы, ін­фар­ма­цый­на ба­га­ты ма­тэ­ры­ял па гіс­то­рыі Бе­ла­ру­сі 40-60-х га­доў. Па ім мы ба­чым, што Корж — ча­ла­век-лі­рык, са сва­ім на­бо­рам на­род­ных пры­ма­вак і псі­ха­ла­гіч­ных на­зі­ран­няў. Вось як, на­прык­лад, гу­чаць наз­вы асо­бных час­так яго ўспа­мі­наў: «Бан­да Бу­лак-Бу­ха­ло­ві­ча», «Крэй­слер», «Поль­скі мун­дзір на мне — «во­ра­гу рус­кіх», «Па­дзя­ка жан­чы­не ў Поль­шчы», «Ся­лян­ская псі­ха­ло­гія», «Доў­гі дзень» і г.д. Іх агуль­ная наз­ва — «За праў­ду на зям­лі. Мая ба­раць­ба і пра­ца». Лі­рыч­ны­мі ма­ты­ва­мі асаб­лі­ва на­поў­не­ны апі­сан­ні з'яў пры­ро­ды, ча­ла­ве­чых ха­рак­та­раў, іх учын­каў. Корж ха­цеў вы­даць на­пі­са­нае, гу­та­рыў на гэ­ты конт з ды­рэк­та­рам вы­да­вец­тва «Бе­ла­русь» Ма­ту­за­вым. Але ўсё за­кон­чы­ла­ся бес­па­спя­хо­ва. Ка­жуць, што ад­на з пры­чын — ха­рак­тар аў­та­ра, які мож­на па­раў­наць з ха­рак­та­рам ле­ген­дар­на­га Ча­па­е­ва, які ўсю­ды і заў­сё­ды «рэ­заў праў­ду-мат­ку».Та­кія тво­ры не ўсім па­да­ба­лі­ся, а ўно­сіць праў­кі Корж не па­жа­даў. Яго па­ву­чаль­ныя ру­ка­пі­сы, на­пі­са­ныя з па­лі­тыч­ны­мі і лі­рыч­ны­мі ад­ступ­лен­ня­мі, пра­цяг­ва­юць за­хоў­вац­ца ў фон­дах На­цы­я­наль­на­га ар­хі­ва РБ. Ва­сіль За­ха­ра­віч быў ча­ла­ве­кам, які і ў ты­ле во­ра­га ва­я­ваў пад сця­гам Ста­лі­на, та­му пад­вяр­гаць імя Вяр­хоў­на­га Га­лоў­на­ка­ман­ду­ю­ча­га кры­ты­цы лі­чыў здрад­ніц­твам. Ха­ця ў той жа час ён ба­чыў і па­мыл­кі ста­лін­ска­га рэ­жы­му. Асаб­лі­ва ў ад­но­сі­нах да па­ля­каў — асад­ні­каў За­ход­няй Бе­ла­ру­сі.

Воб­раз Кар­жа бу­дзе не поў­ным без яго шмат­лі­кіх пісь­маў да род­ных і асаб­лі­ва да дзя­цей. Гэ­та са­праўд­ная пе­ра­кліч­ка па­ка­лен­няў. Вось што ён ад­ной­чы пі­ша: «Да­ра­гія Мі­ка­лай (зяць Ва­сі­ля За­ха­ра­ві­ча. — Аў­т.), Зі­на­і­да, унуч­ка Во­леч­ка! Пры­ехаў я ў Маск­ву атрым­лі­ваць ня­мец­кі ме­даль, а на­быў хва­ро­бу. Гэ­та мой пер­шы зва­нок. А тут яшчэ ва­ша маў­чан­не. І я зу­сім раз­гу­біў­ся. Ста­ў уся­го ба­яц­ца... Жыц­цё, мае да­ра­гія, ка­рот­кае. Жа­даю вам па­ва­жаць адно ад­на­го, бе­раг­чы Во­леч­ку, ша­на­ваць доб­рых зна­ё­мых і са­міх ся­бе».

Ва­сіль За­ха­ра­віч Корж — ча­ла­век ба­га­тых здоль­нас­цяў. Ён мог бы зра­біць і больш для сва­ёй зям­лі і на­ро­да. Але пад­вя­ло зда­роўе, па­да­рва­нае вай­ною. Руп­лі­ва­га, не­абы­яка­ва­га да ўся­го ў жыц­ці Ва­сі­ля За­ха­ра­ві­ча не ста­ла 5 мая 1967 г.

Яў­ген Ба­ра­ноў­скі,

кан­ды­дат гіс­та­рыч­ных на­вук.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пераможца «Жанчыны года-2018»: З трыма дзецьмі можа справіцца кожная пара

Пераможца «Жанчыны года-2018»: З трыма дзецьмі можа справіцца кожная пара

Тры гады таму прозвішча Трыкоза ўжо было на слыху.

Грамадства

Рагачук: Дзеці ў пясочніцах на касцях гуляць не будуць

Рагачук: Дзеці ў пясочніцах на касцях гуляць не будуць

Кіраўнік Брэсцкага гарвыканкама адмеркаваў рэзанансную тэму раскопак на тэрыторыі гета.

Культура

Як  мастак Май Данцыг ствараў свае карціны

Як мастак Май Данцыг ствараў свае карціны

Наватар, «шасцідзясятнік», ваяўнічы аптыміст — гэта ўсё пра яго.