Вы тут

Яны дапамогуць зрабіць паветра ў доме чыстым


20-31Анг­лій­скі плюшч. Гэ­тая рас­лі­на — не толь­кі чэм­пі­ён ся­род па­ка­ё­вых рас­лін па па­глы­нан­ні вуг­ля­кіс­ла­га га­зу. Хіт­ры плюшч мае ў сва­ім ар­се­на­ле яшчэ ад­ну важ­ную і рэд­кую ўлас­ці­васць: з'яў­ля­ец­ца на­ту­раль­ным сар­бен­там і за­бі­рае з па­вет­ра со­лі цяж­кіх ме­та­лаў, так­сі­ны і фар­маль­дэ­гід. Асаб­лі­ва ка­рыс­на аб­за­вес­ці­ся та­кім хат­нім улю­бён­цам тым, хто жы­ве на ніж­ніх па­вер­хах да­моў уз­доўж вя­лі­кіх ма­гіст­ра­ляў, і тым, хто пра­цуе ў паў­пад­валь­ных па­мяш­кан­нях.

20-32

Бам­бу­ка­вая паль­ма. Ка­лі анг­лій­скі плюшч — ства­рэн­не да­во­лі кап­рыз­нае ў пла­не па­лі­ван­ня і пад­корм­кі, то бам­бу­ка­вая паль­ма (яна ж ха­ме­да­рэя) бу­дзе ўдзяч­ная вам толь­кі за тое, што вы па­ста­ві­це яе ў та­кое мес­ца, ку­ды хоць бы на не­каль­кі га­дзін у дзень да­бя­рэц­ца со­ней­ка. І па­лі­ваць час­та не трэ­ба. За­тое па­вет­ра яна чыс­ціць вы­дат­на. Сме­ла стаў­це яе ка­ля кам­п'ю­та­ра — яна змен­шыць шко­ду элект­ра­маг­ніт­на­га вы­пра­мень­ван­ня.

 

20-29Спа­ты­фі­лум. Гэ­тая арыс­та­кра­тыч­на пры­го­жая рас­лі­на не па­грэ­буе са­май чор­най пра­цай у ва­шым до­ме. Яна бу­дзе не­мі­ла­сэр­на зма­гац­ца з пра­мыс­ло­вы­мі і по­бы­та­вы­мі так­сі­на­мі. Ёй пад сі­лу «па­глы­нуць» па­ры ацэ­то­ну, бен­зо­лу, роз­ных ві­даў спір­тоў, амі­я­ку. Ідэа­льны ва­ры­янт — за­пус­ціць спа­ты­фі­лум (як кош­ку) у но­вую ква­тэ­ру пас­ля ра­мон­ту. Ні­вод­ная па­ка­ё­вая рас­лі­на не мо­жа параўнацца з ёй у вай­не з хі­мі­ка­та­мі.

 

20-28Паль­ма Лэ­дзі. А вось гэ­тая вы­тан­ча­ная «да­ма», у ад­роз­нен­не ад шмат­лі­кіх ін­шых рас­лін, не толь­кі чыс­ціць па­вет­ра ад шкод­ных пры­ме­сяў, але і шчод­ра на­сы­чае яго важ­ны­мі мі­не­ра­ла­мі і со­ля­мі, якія спры­яль­на дзей­ні­ча­юць на ды­халь­ную сіс­тэ­му ча­ла­ве­ка. Так што за­вес­ці яе бу­дзе не ліш­нім у до­ме, на­сель­ні­кі яко­га па­ку­ту­юць ад хра­ніч­ных брон­ха­лё­гач­ных праб­лем, бран­хі­яль­най астмы, сар­дэч­ных хва­роб. А яшчэ паль­ма Лэ­дзі вы­дат­на су­па­кой­вае нер­вы. Спе­цы­я­ліс­ты ра­яць ста­віць яе по­бач з крэс­лам, дзе вы пры­вык­лі ад­па­чы­ваць з кніж­кай. У ЗША пра­цаў­ні­кі фір­маў час­та скід­ва­юц­ца на куп­лю гэ­тай рас­лі­ны ў ка­бі­нет бо­су, каб ён па­менш раз­драж­няў­ся.

20-30Фі­кус. Не­па­тра­ба­валь­ная «ба­бу­лі­на» рас­лі­на вель­мі эфек­тыў­на чыс­ціць па­вет­ра і пры гэ­тым асвя­жае яго. І прак­тыч­на не вы­клі­кае алер­гіч­ных рэ­ак­цый. Так што яе мож­на спа­кой­на ста­віць по­бач з лож­кам і ў дзі­ця­чым па­коі.

Ірына Тамковіч.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.