Вы тут

Маленькая Швейцарыя ў Гервятах


У вёс­цы Гер­вя­ты ве­ліч­на ўзвыш­аец­ца, быц­цам імк­нец­ца да не­ба кас­цёл Свя­той Тро­і­цы. Па не­ка­то­рых да­ных гэ­та са­мы вы­со­кі кас­цёл у на­шай кра­і­не, які, да та­го ж, ува­хо­дзіць у спіс 7 цу­даў Бе­ла­ру­сі. Ён быў па­бу­да­ва­ны ў 1903 го­дзе ў сты­лі не­аго­ты­кі. Гэ­ты храм ства­раў га­лоў­ны ар­хі­тэк­тар Ві­лен­скай гу­бер­ніі Аляк­сей По­ла­заў. Ужо праз сот­ню га­доў, у 2003-м, дзя­ку­ю­чы на­ма­ган­ням но­ва­га ксян­дза Ле­а­ні­да Не­сцю­ка ад­бы­ла­ся вон­ка­вая рэ­кан­струк­цыя бу­дын­ка. А ў 2010-м — унут­ра­ная рэ­кан­струк­цыя, пад­час якой ка­ля ал­та­ра з пра­ва­га бо­ку пад сло­ем ста­рой тын­коў­кі бы­ла зной­дзе­на цу­доў­ная фрэс­ка. Пла­ну­ец­ца яе ад­наў­лен­не.

IMG_5551

Гэ­та мес­ца на­зы­ва­юць «ма­лень­кай Швей­ца­ры­яй». Сам кас­цёл не­чым на­гад­вае леп­шыя еў­ра­пей­скія бу­дын­кі, якія ўраж­ва­юць сва­ёй не­бы­ва­лай пры­га­жос­цю. Ад­нак ва­кол ксёндз Ле­а­нід Не­сцюк улас­на­руч­на раз­біў шы­коў­ны дэнд­ра­парк. Тут па­са­джа­ны са­мыя роз­ныя дзі­вос­ныя рас­лі­ны, уста­ля­ва­ны фі­гу­ры 12 апост­алаў, анё­лы, кры­жы. Ця­пер сю­ды зноў і зноў апан­та­на імк­нуц­ца не толь­кі жы­ха­ры на­ва­коль­ных ра­ё­наў, але і па­да­рож­ні­кі з усёй Бе­ла­ру­сі. Доб­рай тра­ды­цы­яй ста­ла пра­вя­дзен­не ў кас­цё­ле ве­ча­роў ар­ган­най і кла­січ­най му­зы­кі. Іх ла­дзіць ар­га­ніст кас­цё­ла Свя­той Трой­цы, ма­гістр му­зы­ка­ло­гіі Анд­рэй Міх­не­віч.

Ка­ва­ныя ва­ро­ты — яшчэ адзін цуд

Ці­ка­ва, што, ка­лі сто га­доў та­му бу­да­ва­лі кас­цёл, не ха­пі­ла гро­шай на дзве­ры і вок­ны. Та­ды па­ра­фі­я­не, якія са­бра­лі срод­кі на бу­даў­ніц­тва, ад­пра­ві­лі ган­цоў аж­но ў Аме­ры­ку. І тыя пры­вез­лі не­аб­ход­ныя фі­нан­сы. Але іх не ха­пі­ла на ўва­ход­ныя ва­ро­ты, якія ад­дзя­ля­лі б ба­бі­нец ад унут­ра­на­га па­мяш­кан­ня. Так і за­ста­лі­ся ад­ны за­ве­сы. Мож­на ска­заць, што амаль ста­год­дзе шы­коў­ны кас­цёл ста­яў не­да­бу­да­ва­ны.

Не­каль­кі га­доў та­му ксёндз Ле­а­нід Ня­сцюк знай­шоў бу­даў­ні­чыя да­ку­мен­ты кас­цё­ла і за­ду­маў зра­біць ва­ро­ты. За ра­бо­ту ўзяў­ся мас­так-ка­валь з Ба­ра­на­ві­чаў Аляк­сандр Ада­мчык і яго па­моч­нік Дзміт­рый Шаш­коў. Ка­ва­лі ва­ро­ты 2 га­ды, а ва­жаць яны 2 то­ны! Каб пры­вес­ці іх з Ба­ра­на­ві­чаў у Гер­вя­ты, да­вя­ло­ся пры­клас­ці вя­лі­кія на­ма­ган­ні — у гэ­тым па­спры­я­лі біз­нес­ме­ны Ула­дзі­мір Шы­рын­скі і Анд­рэй Дзят­ко. Ва ўста­ноў­цы да­па­мо­гу ака­за­ла праў­лен­не СВК «Гер­вя­ты» і МПМК-158.
І, зра­зу­ме­ла, па­ра­фі­я­не, якія са­бра­лі па­ло­ву срод­каў для ства­рэн­ня гэ­та­га цу­ду (дру­гую па­ло­ву вы­дзе­ліў ра­сій­скі ме­цэ­нат).

Сва­я­кі Іг­на­та Да­мей­кі

Ка­лісь­ці ў Гер­вя­тах жы­лі прад­стаў­ні­кі ро­ду Іг­на­та Да­мей­кі, вя­до­ма­га чы­лій­ска­га ву­чо­на­га, рэ­ва­лю­цы­я­не­ра і па­да­рож­ні­ка, — род­ны дзядзь­ка Ма­цей, за­тым стры­еч­ны брат Ка­зі­мір і стры­еч­ны пля­мен­нік Вац­лаў.

У 1861 го­дзе ўла­даль­нік ма­ёнт­ка Аляк­сандр Да­мей­ка, які быў мар­шал­кам Ві­лен­ска­га па­ве­та, у час паў­стан­ня 1863-1864 га­доў на­пі­саў ліст ца­ру, у якім асу­джаў паў­стан­не, і пад­пі­саў яго ад імя ўсёй шлях­ты. Гэ­та ста­ла вя­до­ма паў­станц­ка­му ка­мі­тэ­ту. Быў здзейс­не­ны за­мах, у вы­ні­ку яко­га Аляк­сандр Да­мей­ка быў па­ра­не­ны.

Сва­я­кі Іг­на­та Да­мей­кі так­са­ма бы­лі фун­да­та­ра­мі гэ­та­га кас­цё­ла, ад­нак драў­ля­на­га, які ста­яў ра­ней на мес­цы су­час­на­га, цаг­ля­на­га. Вар­та да­даць, што, ка­лі прай­сці це­раз мост на поў­дзень не­каль­кі со­цень мет­раў, ад­кры­ва­ец­ца шы­коў­ны па­на­рам­ны від на кас­цёл і бы­лы ва­дзя­ны млын. І гэ­та ні з чым не­маг­чы­ма па­раў­наць!

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».