Вы тут

Выбарчая кампанія праходзіць у строгай адпаведнасці з законам


Сак­ра­тар Цэнт­раль­най ка­мі­сіі Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь па вы­ба­рах і пра­вя­дзен­ні рэс­пуб­лі­кан­скіх рэ­фе­рэн­ду­маў Мі­ка­лай Ла­за­вік рас­ка­заў Бел­ТА, што ад ана­лі­зу ін­фар­ма­цыі пра па­ру­шэн­ні, якія за­фік­са­ва­ны не­ка­то­ры­мі на­цы­я­наль­ны­мі на­зі­раль­ні­ка­мі, склад­ва­ец­ца ўра­жан­не, што яны пра­цу­юць па да­га­во­ры пад­ра­ду: чым больш ак­таў скла­лі, тым больш гро­шай ад спон­са­раў атры­ма­лі.

Па­ру­шэн­нем ча­сам лі­чац­ца на­ват цал­кам за­кон­ныя дзе­ян­ні. На­прык­лад, прад­стаў­ні­кі кам­па­ніі «Пра­ва вы­ба­ру» па­ве­дам­ля­юць пра фак­ты ня­до­пус­ку на­зі­раль­ні­каў да спі­саў вы­бар­шчы­каў. «Але ні­хто, акра­мя са­міх вы­бар­шчы­каў, не мо­жа быць да­пу­шча­ны да гэ­тых спі­саў. Яны пра­вя­ра­юць ін­фар­ма­цыю пра ся­бе. Яна стро­га кан­фі­дэн­цый­ная. Ка­лі б ка­мі­сія да­зво­лі­ла за­зір­нуць у спі­сы ста­рон­нім асо­бам (а зна­чыць, на­зі­раль­ні­кам) — вось гэ­та ўжо бы­ло б па­ру­шэн­не», — пад­крэс­ліў Мі­ка­лай Ла­за­вік.

Пры­кла­даў, ка­лі на­зі­раль­ні­кі фік­су­юць вы­смак­та­ныя з паль­ца не­да­хо­пы, шмат. Гэ­та, на­прык­лад, за­явы пра тое, што пад­час га­ла­са­ван­ня на ўчаст­ках ні­бы пры­сут­ні­ча­лі ста­рон­нія лю­дзі. «На якіх пад­ста­вах бы­лі зроб­ле­ны та­кія вы­сно­вы? Ка­го ме­на­ві­та пры­лі­ча­лі да ста­рон­ніх на­зі­раль­ні­кі: мо­жа, су­пра­цоў­ні­ка мі­лі­цыі, які аба­вя­за­ны зна­хо­дзіц­ца на ўчаст­ку, ці, на­прык­лад, ды­рэк­та­ра ўста­но­вы аду­ка­цыі, дзе раз­ме­шча­ны гэ­ты ўчас­так?» — ска­заў сак­ра­тар ЦВК. Пры гэ­тым як па­ру­шэн­не па­да­ец­ца той факт, што дзесь­ці кан­ды­да­ту ў дэ­пу­та­ты не да­лі маг­чы­мас­ці на­зі­раць за га­ла­са­ван­нем. Між тым за­ка­на­даў­ствам гэ­та як­раз за­ба­ро­не­на. Сам факт яго пры­сут­нас­ці на вы­бар­чым участ­ку мож­на рас­цэнь­ваць як агі­та­цыю. Здзіў­лен­не так­са­ма вы­клі­ка­юць прэ­тэн­зіі да вя­лі­кай коль­кас­ці сту­дэн­таў, якія га­ла­су­юць на ўчаст­ку. Гэ­та ні­бы да­зва­ляе ка­заць пра пры­мус да га­ла­са­ван­ня. «Але ка­лі ў сту­дэн­таў ёсць жа­дан­не пра­га­ла­са­ваць да­тэр­мі­но­ва, каб ня­дзе­лю пры­свя­ціць сва­ім пла­нам, то ча­му б і не?» — здзіў­ле­ны Мі­ка­лай Ла­за­вік.

Сак­ра­тар ЦВК пад­крэс­ліў, што вы­бар­чая кам­па­нія ў Бе­ла­ру­сі пра­хо­дзіць у стро­гай ад­па­вед­нас­ці з за­ко­нам. Пры­сут­насць на ўчаст­ках на­зі­раль­ні­каў дыс­цып­лі­нуе чле­наў вы­бар­чых ка­мі­сій, да­па­ма­гае па­збег­нуць па­мы­лак, не­дак­лад­нас­цяў. Цэнт­р­вы­бар­кам ві­тае пра­цу доб­ра­сум­лен­ных на­зі­раль­ні­каў. Але ёсць і тыя, хто за­яў­ляе, што ні­бы за­фік­са­ва­ныя імі па­ру­шэн­ні мо­гуць пры­вес­ці да фаль­сі­фі­ка­цыі вы­ба­раў, і тым са­мым па­клёп­ні­ча­юць на вы­бар­чыя ка­мі­сіі.

Ця­пер у Бе­ла­ру­сі пра­цяг­ва­ец­ца да­тэр­мі­но­вае га­ла­са­ван­не. Кі­раў­ніц­тва ЦВК, па­вод­ле тра­ды­цыі, ка­рыс­та­ец­ца гэ­тай маг­чы­мас­цю. Мі­ка­лай Ла­за­вік пра­га­ла­са­ваў учо­ра на ста­ліч­ным участ­ку №63. Стар­шы­ня Цэнт­рвы­бар­ка­ма Лі­дзія Яр­мо­шы­на яшчэ ў пер­шы дзень да­тэр­мі­но­ва­га га­ла­са­ван­ня 18 са­ка­ві­ка ад­да­ла свой го­лас на вы­бар­чым участ­ку №48 у Мін­ску.

Загаловак у газеце: «Вы­бар­чая кам­па­нія пра­хо­дзіць у стро­гай ад­па­вед­нас­ці з за­ко­нам»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».