Вы тут

Паштальён сёння можа ўсё, асабліва, калі ён за рулём


Пра­ца паш­таль­ё­на ра­ман­тыч­ная і до­сыць скла­да­ная: трэ­ба абы­сці на­ва­коль­ныя ву­лі­цы, вё­сач­кі, свое­ча­со­ва да­ста­віць га­зе­ты з апош­ні­мі на­ві­на­мі, ліс­ты і паш­тоў­кі, якіх ча­ка­юць кож­ную ра­ні­цу. Ад­нак час не ста­іць на мес­цы — сён­ня мно­гае змя­ні­ла­ся. У Аст­ра­вец­кім вуз­ле паш­то­вай су­вя­зі ця­пер пра­цу­юць не­каль­кі паш­таль­ё­наў-ва­дзі­це­ляў, якія, акра­мя пош­ты і пен­сій, мо­гуць да­ста­віць і спа­жы­вец­кія та­ва­ры. Тут жа, у ад­дзя­лен­ні мож­на апла­ціць роз­ныя па­слу­гі, пад­клю­чыц­ца да ма­біль­на­га апе­ра­та­ра і на­ват зняць гро­шы са сва­ёй карт­кі. А све­жая пе­ры­ё­ды­ка дзя­ку­ю­чы ім ця­пер пра­да­ец­ца амаль на кож­най аў­та­за­праў­цы.

IMG_19984

Аст­ра­вец­кі ра­ён ху­тар­скі, сам рай­цэнтр зна­хо­дзіц­ца на ўскрай­ку, та­му пра­цяг­ласць марш­ру­таў паш­таль­ё­наў до­сыць вя­лі­кая. Да 2000-х га­доў у кож­ную вёс­ку да­во­дзі­ла­ся да­бі­рац­ца пе­ха­той: што­дня пра­хо­дзі­лі ад 20 да 30 кі­ла­мет­раў. Да та­го ж паш­таль­ё­ны раз­но­сяць пен­сію, та­му з са­бой ме­лі вя­лі­кія гро­шы, а гэ­та бы­ло не над­та бяс­печ­на. Каб спрас­ціць і па­ско­рыць пра­цу, спа­чат­ку ста­лі ка­рыс­тац­ца ве­ла­сі­пе­да­мі. А ця­пер у ад­дзя­лен­ні з'я­ві­лі­ся паш­таль­ё­ны-ва­дзі­це­лі.

Пер­шай, хто сеў за руль, ста­ла Тэ­рэ­са КЕР­НА

, якая пра­цуе ў вяс­ко­вым ад­дзя­лен­ні су­вя­зі Вар­ня­ны. Но­вы спо­саб да­стаў­кі да­зво­ліў на­шмат хут­чэй пра­яз­джаць боль­шую тэ­ры­то­рыю. Ця­пер пен­сію ва ўсе вёс­кі гэ­та­га рэ­гі­ё­на да­стаў­ля­юць у адзін дзень. За свае ста­ран­ні Тэ­рэ­са Кер­на ўзна­га­ро­джа­на ме­да­лём «За пра­цоў­ныя да­сяг­нен­ні». З'я­віў­ся і дру­гі ва­дзі­цель-паш­таль­ён, Ме­чы­слаў Анд­ра­лойць, які аб­слу­гоў­вае ін­шы ўчас­так.

Еду­чы ў глы­бін­ку на ма­шы­не, паш­таль­ё­ны ця­пер мо­гуць да­дат­ко­ва штось­ці ўзяць з са­бой. Акра­мя га­зет, яны пры­во­зяць та­ва­ры на­род­на­га спа­жы­ван­ня. Гэ­та вы­гад­на як паш­таль­ё­нам, так і вяскоў­цам. Пер­шых за­ах­воч­ва­юць да­дат­ко­вай апла­тай, а дру­гіх — про­да­жам та­ва­раў з не­вя­лі­кай на­цэн­кай. Бо ган­даль ідзе не дзе­ля та­го, каб за­ра­біць, а каб спектр па­слуг на­сель­ніц­тву быў мак­сі­маль­на поў­ным. Лю­дзі ма­юць маг­чы­масць за­мо­віць у свай­го паш­таль­ё­на тое, што ім трэ­ба.

У са­мім ад­дзя­лен­ні су­вя­зі так­са­ма ве­да­юць, чым пры­ва­біць спа­жыў­ца. Сён­ня сю­ды звяр­та­юц­ца не толь­кі дзе­ля паш­то­вых па­слуг, але і каб апла­ціць роз­ныя пла­ця­жы, а так­са­ма пад­клю­чыц­ца да ма­біль­на­га апе­ра­та­ра. У па­мяш­кан­ні ста­іць спе­цы­яль­ны пла­цеж­на-да­ве­дач­ны тэр­мі­нал. Су­пра­цоў­ні­кі пош­ты, пры не­аб­ход­нас­ці, рас­каз­ва­юць пра яго маг­чы­мас­ці, ву­чаць ка­рыс­тац­ца ім.

Ад­мет­на, што за вы­ка­нан­не па­слуг на та­кім тэр­мі­на­ле пра­цэн­ты з клі­ен­таў не зды­ма­юц­ца — ад­па­вед­ныя па­гад­нен­ні за­клю­ча­ны з бан­ка­мі. Больш за тое, тут мож­на зняць на­яў­ныя гро­шы са сва­ёй карт­кі — і гэ­та так­са­ма без пра­цэн­таў. А за ака­зан­не пош­тай та­кой па­слу­гі раз­ліч­ва­юц­ца са­мі бан­кі. Та­кая ж сіс­тэ­ма пра­цуе і з вы­да­чай пен­сій: пра­цу паш­таль­ё­наў аплач­вае ар­га­ні­за­цыя, якая іх на­ня­ла, — на ка­шаль­ку пен­сі­я­не­раў гэ­та ні­як не ад­люст­роў­ва­ец­ца.

Сваё асноў­нае пры­зна­чэн­не — пра­цу з ка­рэс­пан­дэн­цы­яй і пе­ры­ё­ды­кай — у гэ­тым вуз­ле су­вя­зі так­са­ма вы­кон­ва­юць якас­на. У час пік ар­га­ні­за­ва­ны да­дат­ко­выя кір­ма­шо­выя про­да­жы, дзе кан­верт, мар­ку, паш­тоў­ку, га­зе­ту мож­на ку­піць без чар­гі. У бу­ду­чым пла­ну­ец­ца, што ад­но з апе­ра­цый­ных вокнаў бу­дзе толь­кі вы­да­ваць і пры­маць паш­то­выя ад­праў­лен­ні.

У Аст­ра­вец­кім ад­дзя­лен­ні су­вя­зі імк­нуц­ца вы­хо­дзіць за пры­выч­ныя ме­жы. Ужо ар­га­ні­за­ва­на дзе­вяць да­дат­ко­вых пунк­таў про­да­жу пе­ры­ё­ды­кі, якія раз­мя­шча­юц­ца ў кра­мах, на аў­та­за­праў­ках. Там аб­ста­ля­ва­ны фір­мен­ныя стэн­ды, а га­зе­ты для рэа­лі­за­цыі пе­ра­да­юц­ца са зніж­кай. Вя­дуц­ца пе­ра­мо­вы і з ін­шы­мі па­тэн­цы­яль­ны­мі мес­ца­мі ганд­лю.

IMG_9813

Дбаць пра тое, каб свое­ча­со­ва за­пра­ца­ва­лі ўсе на­він­кі, каб вы­га­ду ме­лі і су­пра­цоў­ні­кі, і спа­жыў­цы, да­во­дзіц­ца на­чаль­ні­ку Аст­ра­вец­ка­га ра­ён­на­га вуз­ла паш­то­вай су­вя­зі Іры­не ТАЛЬ­ЧУК, якая ўсё жыц­цё пра­цуе ў гэ­тай сфе­ры. Стаж, да­рэ­чы, на­ліч­вае ўжо 35 га­доў. Яна рас­ка­за­ла, як уда­ец­ца па­спя­ваць за ўсі­мі но­ва­ўвя­дзен­ня­мі:

— Я люб­лю гэ­тую спра­ву, лі­чу яе са­праў­ды сва­ёй, та­му і пра­цую так, каб па­слу­жыць ёй лю­дзям. А ру­хац­ца больш па­воль­на па­прос­ту нель­га, бо ры­нак над­звы­чай на­сы­ча­ны па­слу­га­мі. Сён­ня кож­ны жа­дае за­ра­біць і за­пла­ціць лю­дзям вы­со­кі за­ро­бак, каб мець доб­ры ка­лек­тыў. Я час­та са­ма, пас­ля свай­го пра­цоў­на­га дня або ў абе­дзен­ны пе­ра­пы­нак вы­хо­джу ў за­лу, вы­ву­чаю, што трэ­ба спа­жыў­цам. Час­та рас­каз­ваю пра на­шы но­выя маг­чы­мас­ці і па­слу­гі, да­па­ма­гаю ра­за­брац­ца, тлу­ма­чу, у чым іх зруч­насць.

Плён­най пра­цы спры­яе зла­джа­насць усёй ка­ман­ды. Акра­мя Іры­ны Таль­чук, пра даб­ра­быт гэ­та­га вуз­ла су­вя­зі дбае і ды­рэк­тар Гро­дзен­ска­га фі­лі­яла Бел­пош­ты Іван Пра­та­се­віч. На пры­кла­дзе гэ­та­га ча­ла­ве­ка ві­даць: па­ды­хо­ды да пра­цы — не­тра­ды­цый­ныя. У той жа мо­мант — вель­мі прос­тыя, да­ступ­ныя. Па­чы­на­ю­чы ажыц­цяў­ляць яго іні­цы­я­ты­вы, у Аст­раў­цы час­та за­дум­ва­юц­ца: «Як са­мі ра­ней не зда­га­да­лі­ся так пра­ца­ваць?..» Ві­да­воч­на, што паш­то­вае ад­дзя­лен­не з та­кі­мі кі­раў­ні­ка­мі яшчэ не раз па­ра­дуе сва­іх спа­жыў­цоў но­вы­мі ка­рыс­ны­мі па­слу­га­мі і зруч­нас­цю іх атры­ман­ня.

УНП 500826654

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.