Вы тут

Сель­скую гас­па­дар­ку ча­ка­юць рэ­фор­мы


Ды­рэк­ты­ва №5 бу­дзе скі­ра­ва­на на па­вы­шэн­не кан­ку­рэн­та­здоль­нас­ці сель­ска­гас­па­дар­чых прад­пры­ем­стваў

Паў­та­ра ме­ся­ца ў Бе­ла­ру­сі пра­цуе між­ве­да­мас­ная ка­мі­сія па рэ­фар­ма­ван­ні аг­ра­пра­мыс­ло­ва­га комп­лек­су, якую ўзна­чаль­вае прэм'­ер-мі­ністр Мі­ха­іл Мяс­ні­ко­віч. Яна бы­ла ство­ра­на дзе­ля вы­ра­шэн­ня на­дзён­ных праб­лем сель­скай гас­па­дар­кі — па­вы­шэн­ня пры­быт­ку і рэн­та­бель­нас­ці прад­пры­ем­стваў, зні­жэн­ня са­бе­кош­ту ма­ла­ка і мя­са, ма­дэр­ні­за­цыі тэх­ні­кі... Па­пя­рэд­нія вы­ні­кі пра­цы ка­мі­сіі пад­вёў учо­ра мі­ністр сель­скай гас­па­дар­кі і хар­ча­ван­ня Бе­ла­ру­сі Ле­а­нід За­яц.

За 2013 год рэ­сур­сы для аг­ра­пра­мыс­ло­ва­га комп­лек­су па­да­ра­жэ­лі агу­лам на 6 трыль­ё­наў руб­лёў. Пры гэ­тым моц­ным стры­маль­ным фак­та­рам з'яў­ля­юц­ца за­ку­пач­ныя цэ­ны, ка­лі па­раў­ноў­ваць іх па­мер з су­сед­ні­мі кра­і­на­мі. Не­да­атры­ма­на з-за гэ­та­га пры­клад­на 11 трыль­ё­наў. Ад­нак сё­ле­та за­ку­пач­ныя цэ­ны на пра­дук­цыю па дзяр­жаў­ным за­ка­зе вы­рас­туць на 10%.

Іс­ну­юць і ня­роў­ныя ўмо­вы крэ­ды­та­ван­ня суб'­ек­таў гас­па­дар­кі — пра­цэнт­ныя стаў­кі па бан­каў­скіх па­зы­ках на­шмат пе­ра­вы­ша­юць ана­ла­гіч­ныя па­каз­чы­кі Ра­сіі, Ка­зах­ста­на, не ка­жу­чы ўжо пра кра­і­ны Еў­ра­са­ю­за. А ўсё гэ­та ўрэш­це ад­бі­ва­ец­ца на кан­ку­рэн­та­здоль­нас­ці пра­дук­цыі як на ай­чын­ных, так і на за­меж­ных рын­ках. Дзе­ля яе па­вы­шэн­ня між­ве­да­мас­най ка­мі­сі­яй пад­рых­та­ва­ны пра­ек­ты не­каль­кіх ука­заў.

Сва­бод­нае цэ­на­ўтва­рэн­не і пры­цяг­нен­не ін­вес­ты­цый

Пер­шы пра­ект но­сіць наз­ву «Аб асноў­ных на­прам­ках дзяр­жаў­най аграр­най па­лі­ты­кі Бе­ла­ру­сі да 2020 го­да». Яна бу­дзе скі­ра­ва­на не толь­кі на ста­біль­нае раз­віц­цё АПК, але і на па­вы­шэн­не ўзроў­ню жыц­ця сель­ска­га на­сель­ніц­тва. Яе рас­пра­цоў­ва­лі спе­цы­я­ліс­ты мі­ніс­тэр­стваў сель­скай гас­па­дар­кі, эка­но­мі­кі і фі­нан­саў. Пра­гра­ма ўклю­чыць у ся­бе, ся­род ін­ша­га, пе­ра­ход прад­пры­ем­стваў на сва­бод­нае цэ­на­ўтва­рэн­не, ства­рэн­не доб­ра­га ін­вес­ты­цый­на­га клі­ма­ту, а так­са­ма пад­трым­ку па­ры­тэ­ту ін­дэк­су цэн. Гэ­та і ба­чыц­ца асноў­ны­мі шля­ха­мі азда­раў­лен­ня эка­но­мі­кі ў сель­скай гас­па­дар­цы.

Боль­шая эфек­тыў­насць — праз аб'­яд­нан­не ў хол­дын­гі

Пра­ект дру­го­га ўка­за скі­ра­ва­ны на па­вы­шэн­не агуль­най эфек­тыў­нас­ці пра­цы аг­ра­пра­мыс­ло­ва­га комп­лек­су. Ён за­кра­не тыя прадпрыемствы, якія апы­ну­лі­ся ў цяж­кай фі­нан­са­вай сі­ту­а­цыі. Так, бу­дуць сты­му­ля­вац­ца ўмо­вы ства­рэн­ня аг­ра­кам­бі­на­таў, хол­дын­гаў шля­хам да­лу­чэн­ня та­кіх прад­пры­ем­стваў да тых, хто пра­цуе па­спя­хо­ва. Для апош­ніх прад­пры­ем­стваў пла­ну­ец­ца ства­рыць ад­мыс­ло­выя прэ­фе­рэн­цыі — ад­тэр­мі­ноў­кі да пя­ці га­доў вы­ка­нан­ня аба­вя­за­цель­стваў па доў­га­тэр­мі­но­вых ін­вес­ты­цый­ных крэ­ды­тах, лі­зін­гу. Зні­зяц­ца для іх і пад­атко­выя на­груз­кі.

— Му­шу ад­зна­чыць, што аг­ра­пра­мыс­ло­вы комп­лекс ці хол­дынг трэ­ба ства­раць «пад кан­крэт­ную асо­бу». Ча­ла­век, які яго ўзна­ча­ліць, му­сіць быць са­праўд­ным стра­тэ­гам, па­ві­нен маш­таб­на раз­ва­жаць. І та­кія лю­дзі ў нас ёсць. Па пры­кла­ды да­лё­ка ха­дзіць не трэ­ба — гэ­та аг­ра­кам­бі­на­ты ў Дзяр­жын­ску і Скі­да­лі, якія бы­лі ство­ра­ны не­каль­кі га­доў та­му. І па гэ­тым узо­ры ёсць маг­чы­масць вы­цяг­нуць эка­но­мі­ку суб'­ек­таў, — лі­чыць Ле­а­нід За­яц.

Кал­га­сы рэарганізуюць праз тры га­ды?

— За­раз у Бе­ла­ру­сі пра­цуе 347 кал­га­саў. Іх бу­дзе не­аб­ход­на рэ­ар­га­ні­за­ваць да кан­ца 2016 го­да, ка­лі, вя­до­ма, бу­дзе пры­ня­ты пра­ект ад­па­вед­на­га ўка­за. У та­кім ра­зе кал­га­сы пе­ра­ўтво­рац­ца ў гас­па­дар­чыя та­ва­рыст­вы, ка­му­наль­на-ўні­тар­ныя прад­пры­ем­ствы або ін­шыя фор­мы. Вы­клі­ка­на гэ­та тым, што мно­гія па­ла­жэн­ні ста­ту­та, які быў пры­ня­ты яшчэ ў 2007 го­дзе, стра­ці­лі сваю ак­ту­аль­насць. Ён не ад­па­вя­дае не­ка­то­рым па­ла­жэн­ням Гра­ма­дзян­ска­га і Пад­атко­ва­га ко­дэк­саў. Пры­няц­це гэ­та­га ўка­за да­зво­ліць, у пры­ват­нас­ці, кан­крэ­ты­за­ваць ад­но­сі­ны, якія да­ты­чац­ца ўлас­нас­ці прад­пры­ем­стваў сель­ска­гас­па­дар­чай га­лі­ны эка­но­мі­кі, — за­зна­чыў Ле­а­нід За­яц.

Усе гэ­тыя пра­ек­ты нар­ма­тыў­на-пра­ва­вых ак­таў ужо ма­юць под­піс прэм'­ер-мі­ніст­ра. Вы­ні­ко­вым да­ку­мен­там, у якім бу­дуць зме­шча­ны вы­сно­вы пра­цы ка­мі­сіі, і ста­не Ды­рэк­ты­ва №5. Не­ўза­ба­ве ўсе гэ­тыя да­ку­мен­ты пе­рад­адуць на раз­гляд Прэ­зі­дэн­ту.

Ва­ляр'­ян ШКЛЕН­НІК.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.