Вы тут

Жаў­ру­кі і га­лё­пы


У на­род­ным ка­лен­да­ры ад­ра­зу два свя­ты з сім­во­лі­кай жаў­ру­ка і га­лёп пры­па­да­юць на ка­нец са­ка­ві­ка — па­ча­так кра­са­ві­ка: Са­ра­кі (22 са­ка­ві­ка па­вод­ле но­ва­га сты­лю) і Даб­ра­ве­шчан­не (25 са­ка­ві­ка ў ка­то­лі­каў і 7 кра­са­ві­ка ў пра­ва­слаў­ных).

1Пер­шае свя­та, якое ў пра­ва­слаўі лі­чыц­ца днём 40 па­кут­ні­каў Се­ва­сцій­скіх, за­ка­та­ва­ных за ве­ру рым­скі­мі па­ган­ца­мі ў 320 го­дзе, пе­ра­асэн­са­ва­на на­род­най свя­до­мас­цю як дзень су­стрэ­чы вяс­ны, у пры­ват­нас­ці, жаў­ру­коў і ін­шых пту­шак. Даб­ра­ве­шчан­не — у хрыс­ці­ян­скай тра­ды­цыі гэ­та той дзень, ка­лі ар­хан­гел Гаў­ры­іл па­ве­да­міў Дзе­ве Ма­рыі пра бу­ду­чае на­ра­джэн­не Хрыс­та — у на­ро­дзе звяз­ва­ла­ся з пры­лё­там бус­лоў. У ку­лі­нар­ным ас­пек­це та­кая тра­ды­цыя вы­лі­ла­ся ў вы­пя­кан­не ры­ту­аль­на­га пе­чы­ва ў фор­ме пту­шак.

40 «жаў­ру­коў» («са­рок», «ку­лі­коў») на Са­ра­кі або ін­шае сім­ва­ліч­нае пе­чы­ва (га­луш­кі, пі­раж­кі) з жыт­ня­га цес­та жан­чы­ны пяк­лі на­пя­рэ­дад­ні свя­та. Час­та ў адзін з іх за­пя­ка­лі «са­ра­коў­ку» (20 ка­пе­ек) або ін­шыя рэ­чы — пярс­цё­нак, трэс­ку.

Дзе­ці бе­га­лі па вёс­цы, вы­со­ка тры­ма­ю­чы га­луш­кі ў ру­цэ, або на­ніз­ва­лі іх на пру­ток, за­ла­зі­лі на стра­ху і спя­ва­лі вес­на­выя пес­ні — перш за ўсё сла­ву­тую «Жа­ва­ро­нач­кі, пры­ля­тай­це». Пе­чы­ва вы­стаў­ля­лі на дах, а так­са­ма ва ўсіх знач­ных мес­цах: у хля­ве, каб жывёла ра­дзі­ла, у гум­не, каб збож­жа вя­ло­ся, і на­ват кі­да­лі ў печ. Та­кія смач­ныя вы­пе­ча­ныя птуш­кі па­він­ны бы­лі пры­ва­біць вяр­тан­не пту­шак са­праўд­ных, а з імі і вяс­ну, бо пры­лёт пту­шак заўж­ды быў звя­за­ны з яе на­ды­хо­дам. Час­та «ку­лі­ко­выя» га­ло­вы ад­да­ва­лі жы­вё­ле, «каб яна бы­ла зда­ро­вай і доб­ра пла­дзі­ла», ім час­та­ва­лі адзін ад­на­го, «каб не хва­рэць улет­ку».

Ве­ча­рам ры­ту­аль­нае пе­чы­ва з'я­да­лі і прад­каз­ва­лі бу­ду­чы лёс па тым, ка­му што тра­пі­ла­ся. Пярс­цё­нак прад­ра­каў вя­сел­ле, трэс­ка — па­ха­ван­не, гро­шык — ба­гац­це.

Ад­ной з са­мых дак­лад­ных пры­кмет вяс­ны лі­чыў­ся пры­лёт бус­ла, лю­бі­май птуш­кі бе­ла­ру­са. Па­вод­ле па­вер'я, бу­сел заў­сё­ды пры­ля­тае на Даб­ра­ве­шчан­не. На чы­ім два­ры ён па­се­ліц­ца, там бу­дзе поў­ны да­ста­так. Раз­бу­раць гняз­до бус­ла — вя­лі­кі грэх, бо бу­сел лі­чыў­ся пе­ра­ўва­саб­лен­нем ча­ла­ве­ка. Звест­ка аб з'яў­лен­ні гэ­та­га да­ра­го­га гос­ця вяс­ны заўж­ды ра­дас­ная, усе хо­чуць па­гля­дзець на яго, ды не ад­важ­ва­юц­ца тут жа вый­сці на двор, бо лепш за ўсё ўба­чыць бус­ла пер­шы раз у па­лё­це — та­ды цэ­лы год «бу­дзеш лёг­кі на но­гі».

Да Даб­ра­ве­шчан­ня, каб су­стрэць бус­лоў, здаў­на пяк­лі ад­мыс­ло­вае пе­чы­ва з пша­ніч­най му­кі ў вы­гля­дзе бу­лак ці кор­жы­каў роз­най фор­мы — са­хі, ба­ра­ны, сяр­па. Але най­час­цей ра­бі­лі іх у вы­гля­дзе роз­ных пту­шак (най­перш бус­лоў) ці бус­лі­най лап­кі або ха­ця б са зна­кам гэ­тай лап­кі, вы­ціс­ну­тым на па­верх­ні (до­сыць па­доб­ным на «па­цы­фісц­кі», толь­кі без ко­ла). На­зы­ва­лі та­кое пе­чы­ва «бус­лі­ная лап­ка», або «га­лё­па». Пяк­лі га­лё­п1

ы на­пя­рэ­дад­ні Даб­ра­ве­шчан­ня або на на­ступ­ны дзень, бо на са­мо свя­та пя­чы хлеб за­ба­ра­ня­ла­ся. Гэ­тая тра­ды­цыя най­лепш за­ха­ва­ла­ся ў За­ход­нім Па­лес­сі і на поўд­ні Пад­ляш­ша.

Га­лё­пы раз­да­ва­лі дзе­цям, якія вы­хо­дзі­лі з імі на пад­во­рак, бе­га­лі, ста­ра­ючы­ся па­ка­заць пе­чы­ва пер­ша­му ўба­ча­на­му бус­лу і па­час­та­ваць яго. Пры гэ­тым пры­га­вор­ва­лі: «Бу­сел, бу­сел, на та­бе га­лё­пу, Дай мне жы­та ко­пу!» Або ка­за­лі так: «Бусь­ку, бусь­ку, на то­бі бо­ро­ну, дай мне жы­та сто­ро­ну! Бусь­ку, бусь­ку, на то­бі сыр­па, дай мне жы­та сно­па!». Ча­сам пе­чы­ва прос­та па­кі­да­лі на два­ры, каб ім па­час­та­ваў­ся бу­сел. Ас­тат­нія га­лё­пы, як і пе­чы­ва на Са­ра­кі, дзе­ці елі са­мі.

«Жаў­ру­кі»

Для цес­та:

2 кг му­кі, 50 г драж­джэй, 250 г алею, 1 шклян­ка цук­ру, 1/2 літ­ра ва­ды, тро­хі со­лі.

Для змаз­кі:

са­лод­кі моц­ны чай.

Пры­га­та­ван­не:

«Жаў­ру­кі» ро­бяц­ца з моц­на­га, пруг­ка­га цес­та, якое доб­ра вы­меш­ва­ец­ца. За­тым з яго ле­пяць шар, ад­шчып­ва­юць ад яго не­вя­лі­кія ка­вал­кі. З іх рас­коч­ва­юць жгу­ты, за­вяз­ва­юць вуз­лом, га­лоў­цы на­да­юць ад­па­вед­ную фор­му. З ра­зы­нак ро­бяць воч­кі: тро­хі пры­ціс­нуў­шы паль­ца­мі, ле­пяць хвос­цік, ро­бяць над­рэ­зы-«пёр­кі». Змаз­ва­юць па­верх­ню на­сто­ем моц­на­га чаю з цук­рам (для ко­ле­ру) і ста­вяць у ду­хоў­ку.

Кухмістр Верашчака

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.