Вы тут

«Пад­каз­кі» для дэ­пу­та­таў


Сёлета не ўсе кан­ды­да­ты ў дэ­пу­та­ты па­лі­чы­лі не­аб­ход­ным ак­тыў­на па­зі­цы­я­на­ваць ся­бе ў ва­чах вы­бар­шчы­каў. Не ўсе на­ват ска­рыс­та­лі­ся пра­вам вы­ступ­лен­ня па мяс­цо­вым тэ­ле­ба­чан­ні і ра­дыё, ха­ця эфір­ны час пра­да­стаў­ляў­ся бяс­плат­на.

...Па­жы­лы муж­чы­на, які вый­шаў на ву­лі­цу пас­ля га­ла­са­ван­ня на вы­бар­чым участ­ку, пра­ка­мен­та­ваў:

— На жаль, гэ­тых кан­ды­да­таў я не ве­даў — на су­стрэ­чу яны не за­пра­ша­лі. А доб­ра вя­до­мыя мне лю­дзі, за якіх з за­да­валь­нен­нем ад­даў бы свой го­лас, ба­ла­та­ва­лі­ся па ін­шых акру­гах.

Сапраўды, пра­па­ноў, якія за­слу­гоў­ва­юць ува­гі, на су­стрэ­чах з вы­бар­шчы­ка­мі мо­жа быць ня­ма­ла. Вось не­ка­то­рыя мер­ка­ван­ні, па­чу­тыя ка­рэс­пан­дэн­там «Звяз­ды» ў Грод­не ў дзень вы­ба­раў:

Ва­лян­ці­на Куш­ня­рэ­віч, прад­пры­маль­нік:

— Апош­нім ча­сам мяс­цо­вы­мі жы­ха­ра­мі, прэ­сай уз­ні­ма­лі­ся важ­ныя пры­ро­да­ахоў­ныя пы­тан­ні, якія да­ты­чы­лі­ся, на­прык­лад, упа­рад­ка­ван­ня гро­дзен­ска­га ле­са­пар­ку Рум­лё­ва, а так­са­ма перс­пек­тыў тор­фа­рас­пра­цо­вак у за­каз­ні­ку «Азё­ры». Ха­це­ла­ся б, каб і дэ­пу­та­ты ці­ка­ві­лі­ся гэ­ты­мі праб­ле­ма­мі, бы­лі «су­вяз­ным» звя­ном па­між гра­мад­скас­цю і ор­га­на­мі вы­ка­наў­чай ула­ды.

Іо­сіф Ба­сіц­кі, пен­сі­я­нер:

— Пра­па­ную дэ­пу­та­там тэ­му для аб­мер­ка­ван­ня на се­сіі: «Як вы­кон­ва­юц­ца па­тра­ба­ван­ні без­бар'­ер­на­га ася­род­дзя?» На жаль, мно­гія аб'­ек­ты га­рад­ской інф­ра­струк­ту­ры па-ра­ней­ша­му не пры­ста­са­ва­ны для лю­дзей з аб­ме­жа­ва­ны­мі фі­зіч­ны­мі маг­чы­мас­ця­мі. Дэ­пу­та­ты маг­лі б вы­ву­чыць гэ­тую сі­ту­а­цыю ў сва­іх вы­бар­чых акру­гах, вы­зна­чыць «ба­ля­выя» кроп­кі і пры­няць ад­па­вед­ныя ра­шэн­ні, узяў­шы на кант­роль іх вы­ка­нан­не.

Па­вод­ле ін­фар­ма­цыі стар­шы­ні Гро­дзен­скай аб­лас­ной вы­бар­чай ка­мі­сіі Ва­ле­рыя Са­ўко, усе 186 Са­ве­таў роз­на­га ўзроў­ню сфар­мі­ра­ва­ны. Вы­ба­ры ад­бы­лі­ся ва ўсіх акру­гах, акра­мя ад­ной — Сло­нім­ска­га ра­ён­на­га Са­ве­та.

Сур'­ёз­ных за­ўваг да ра­бо­ты вы­бар­чых ка­мі­сій не па­сту­па­ла, па­ве­да­міў Ва­ле­рый Са­ўко. Быў, на­прык­лад, зва­нок: маў­ляў, не пой­дуць усім до­мам га­ла­са­ваць, ка­лі за кошт бюд­жэ­ту не бу­дуць уста­ноў­ле­ны плас­ты­ка­выя вок­ны. Ад­нак апош­няе не­маг­чы­ма, бо ўсе ква­тэ­ры пры­ва­ты­за­ва­ныя. Ды і, мяркуючы па яў­цы вы­бар­шчы­каў на ўчас­так, зва­нок не ад­люст­роў­ваў ка­лек­тыў­ную па­зі­цыю...

Ба­рыс ПРА­КОП­ЧЫК.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.