Вы тут

Аб­сле­дуй­ся... за­га­дзя!


Боль­шасць бе­ла­ру­саў ста­віц­ца да свай­го зда­роўя па прын­цы­пе «па­куль гром не грым­не». Ме­ды­кі ра­яць не ча­каць пра­яў­лен­ня хва­ро­бы, а ўзяць за пра­ві­ла аб­сле­да­вац­ца «на апя­рэдж­ван­не» — у пры­ват­нас­ці, рэ­гу­ляр­на зда­ваць не­ка­то­рыя ана­лі­зы.

— Дзе­ля ча­го зда­ро­ва­му ча­ла­ве­ку гэ­та ра­біць? — пе­ра­пыт­вае на­мес­нік ды­рэк­та­ра па ме­ды­цын­скіх пы­тан­нях не­за­леж­най мед­ла­ба­ра­то­рыі «ІН­ВІТ­РА», кан­ды­дат ме­ды­цын­скіх на­вук Ва­сіль ЮРА­САЎ.

— Най­перш для та­го, каб пе­ра­ка­нац­ца, што ён са­праў­ды зда­ро­вы, а не прос­та доб­ра ся­бе ад­чу­вае... Ле­тась мы пра­во­дзі­лі ў не­каль­кіх рэ­гі­ё­нах Ра­сіі ак­цыю, пад­час якой ва­лан­цё­ры за­пра­ша­лі лю­дзей з ву­лі­цы бяс­плат­на здаць ана­лі­зы. У вы­ні­ку бы­ло аб­сле­да­ва­на больш за 500 ча­ла­век. У па­ло­вы вы­яві­лі­ся тыя ці ін­шыя праб­ле­мы са зда­роў­ем, най­больш рас­паў­сю­джа­ная з якіх — па­ру­шэн­не аб­ме­ну рэ­чы­ваў, так зва­ны ме­та­ба­ліч­ны сін­дром. Ме­та­ба­ліч­ны сін­дром уклю­чае ў ся­бе па­вы­ша­ны ўзро­вень ха­лес­тэ­ры­ну, вы­со­кі ўзро­вень глю­ко­зы ў кры­ві, па­вы­ша­ны ар­тэ­рыя­льны ціск, сімп­то­мы цук­ро­ва­га дыя­бе­ту 2 ты­пу і г.д. Між тым ні­хто з гэ­тых лю­дзей на зда­роўе не скар­дзіў­ся!

Ме­та­ба­ліч­ны сін­дром, які мно­гія ўра­чы на­зы­ва­юць эпі­дэ­мі­яй ХХІ ста­год­дзя, іс­тот­на па­вы­шае ры­зы­ку ін­суль­ту, ішэ­міч­най хва­ро­бы сэр­ца, сін­дро­му по­лі­кіс­то­зу яеч­ні­каў у жан­чын, а так­са­ма ан­ка­ла­гіч­ных за­хвор­ван­няў. «Вы­ле­чыць» гэ­ты сін­дром, па­пя­рэ­дзіць сур'­ёз­ныя за­хвор­ван­ні, звя­за­ныя з ім, мож­на са­ма­стой­на — вар­та толь­кі ўзяць сі­ту­а­цыю на кант­роль. Для гэ­та­га най­перш трэ­ба пе­ра­гле­дзець ра­цы­ён хар­ча­ван­ня на ка­рысць зда­ро­вай ежы, вес­ці ак­тыў­ны лад жыц­ця, рэ­гу­ляр­на, хоць бы раз на год, зда­ваць ана­лі­зы (на «дрэн­ны» і «доб­ры» ха­лес­тэ­рын, уз­ро­вень глю­ко­зы ў кры­ві), вы­мя­раць акруж­насць та­ліі (не больш за 80 см — у жан­чын і не больш за 94 см — у муж­чын) і ар­тэ­рыя­льны ціск.

Вік­то­рыя ЗА­ХА­РА­ВА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.