Вы тут

Дзе­ці кі­ну­лі гу­ляць


На ву­лі­цы цёп­ла і со­неч­на, а дзе­ці рап­там ста­лі кво­лы­мі, гу­ляць не хо­чуць. Да вя­сен­няй ханд­ры схіль­ныя не толь­кі да­рос­лыя, але і дзе­ці. Стом­ле­насць, раз­драж­нё­насць і апа­тыя — да­во­лі рас­паў­сю­джа­ныя ад­чу­ван­ні з на­ды­хо­дам вяс­ны ў да­рос­лых і дзя­цей.

На тое ёсць свае пры­чы­ны. Па-пер­шае, фі­зі­я­ла­гіч­ныя: вяс­на — час, ка­лі мы па­збаў­ле­ны жыц­цё­вай энер­гіі, ві­та­мі­наў і мік­ра­эле­мен­таў. Па-дру­гое, псі­ха­ла­гіч­ныя: вяс­на — час, ка­лі нам па­да­ец­ца, што ўсё на­во­кал мя­ня­ец­ца і ру­ха­ец­ца, а мы ста­ім на мес­цы. З-за гэ­та­га мы больш схіль­ныя да кан­флік­таў.

Дзе­цям так­са­ма не прос­та спра­віц­ца з ханд­рой. Ак­тыў­ныя да­шка­ля­ты ў та­кі час мо­гуць стаць за­мкнё­ны­мі, пла­каць без пры­чы­ны, дрэн­на спаць, спа­кой­ныя — на­ад­ва­рот, пра­яў­ля­юць ак­тыў­насць. У школь­ні­каў вя­сен­няя дэ­прэ­сія ад­бі­ва­ец­ца на ву­чо­бе — зні­кае ўваж­лі­васць і за­ці­каў­ле­насць, з'яў­ля­ец­ца жа­дан­не толь­кі за­баў­ляц­ца.

Па­вод­ле слоў псі­хо­ла­га цэнт­ра дру­жа­люб­ных ад­но­сін да пад­лет­каў «Пос­пех» 23-й га­рад­ской дзі­ця­чай па­лі­клі­нікі г. Мін­ска Ка­ця­ры­ны БЛІЗ­НЮК,

на­ступ­ныя агуль­ныя па­ра­ды да­па­мо­гуць і дзе­цям, і баць­кам пе­ра­маг­чы пе­сі­міс­тыч­ны на­строй.

1. Рэ­жым дня. Паў­на­цэн­ны сон (7-8 га­дзін), чар­га­ван­не пра­цы і ад­па­чын­ку. Не ка­рай­це за зні­жэн­не па­спя­хо­вас­ці. Лепш да­па­ма­жы­це спра­віц­ца з за­дан­ня­мі.

2. Хар­ча­ван­не. За­мя­ні­це мя­са і каў­ба­су на ры­бу і сыр, а пі­рож­ныя і цу­кер­кі — на фрук­ты і мёд. Пі­це ўсёй сям'­ёй зя­лё­ны чай, фрук­то­выя со­кі без цук­ру. Ні­я­ка­га га­ла­дан­ня, стро­гіх ды­ет, па­коль­кі нер­во­вая сіс­тэ­ма і так пад на­пру­жан­нем.

3. Пра­гул­кі. Імк­ні­це­ся ў свет­лы час су­так як ма­га даў­жэй бы­ваць на све­жым па­вет­ры. До­ма і на пра­цы са­чы­це за тым, каб асвят­лен­не бы­ло най­больш яр­кім.

4. Па­вет­ра. Час­цей пра­вет­ры­вай­це па­коі, спі­це з ад­кры­тай форт­кай. Ідэа­льна — гу­ляць пе­рад сном або хоць бы па­ста­яць на бал­ко­не. Гэ­та нар­ма­лі­зуе сон, ро­біць ра­ні­цу лёг­кай.

5. Спорт. Лю­быя фі­зіч­ныя на­груз­кі па­ляп­ша­юць агуль­нае са­ма­ад­чу­ван­не. Да­па­ма­гае і што­дзён­ны кант­рас­ны душ. Праў­да, пе­ра­па­ды тэм­пе­ра­ту­ры трэ­ба па­вя­ліч­ваць вель­мі па­сту­по­ва.

6. За­да­чы. Не пры­май­це ней­кі час важ­ных ра­шэн­няў. Раз­бі­вай­це ра­бо­ту на част­кі, якія бу­дзе ляг­чэй вы­ка­наць. Ву­чы­це дзі­ця ар­га­ні­зоў­ваць свой дзень.

7. Адзі­но­та. Вы­бі­рай­це­ся на су­стрэ­чы з сяб­ра­мі, сва­я­ка­мі. Зва­ні­це са­мі і ад­каз­вай­це на зван­кі.

8. Ура­жан­ні. Ня­бла­га ра­зам з дзець­мі ажы­віць свае дзі­ця­чыя эма­цы­я­наль­ныя за­хап­лен­ні. Пра­гул­ка на ко­нях, на­вед­ван­не цыр­ка, вы­стаў бу­дуць да­рэ­чы.

9. Ко­лер. У адзен­ні і ін­тэр'­еры вы­ка­рыс­тоў­вай­це ўсё тое, што мае яр­кія ко­ле­ры.

10. Дро­бя­зі. Усё пры­ем­нае ві­та­ец­ца: ад па­хо­ду ў кі­но і гуль­ні ў мяч да на­быц­ця аб­но­вак і па­ядан­ня ма­ро­зі­ва.

11. Пры­га­жосць. Са­мы час на­ве­даць цы­руль­ню, кас­ме­то­ла­га і г.д.

12. Ля­но­та. Ра­бі­це хоць што-не­будзь (на­прык­лад, тое, да ча­го даў­но не да­хо­дзі­лі ру­кі) — нель­га за­раз ле­на­вац­ца.

13. Раз­ва­гі. На тэ­му «Што мне пе­ра­шка­джае быць шчас­лі­вым», «Што мне да­па­мо­жа стаць шчас­лі­вым», «Што я ма­гу зра­біць сён­ня, каб стаць шчас­лі­вым».

14. Усмеш­кі і ка­хан­не. Тут мож­на і не тлу­ма­чыць ні­чо­га.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.