Вы тут

Што рабіць з раслінамі?


З мно­гіх рас­лін у на­ву­ко­вай і на­род­най ме­ды­цы­не вы­раб­ля­юц­ца роз­ныя ле­ка­выя прэ­па­ра­ты — на­стоі, ад­ва­ры, ма­зі, па­раш­кі, ле­ка­выя збо­ры. Су­ме­сі аказ­ва­юць леп­шы эфект, чым на­стоі або ад­ва­ры асоб­ных рас­лін. Пры вы­ка­ры­стан­ні на­сто­яў і ад­ва­раў нель­га ад­маў­ляц­ца ад пры­зна­ча­ных ле­каў без кан­суль­та­цыі ўра­ча. Не­ка­то­рыя за­хвор­ван­ні мож­на вы­ле­чыць ле­ка­вы­мі рас­лі­на­мі, а ін­шыя — толь­кі з да­па­мо­гай ме­ды­ка­мен­таў. На­стоі з рас­лін мо­гуць спры­яць леп­ша­му за­сва­ен­ню прэ­па­ра­таў, па­вы­ша­юць іму­ні­тэт, на­гад­вае ін­струк­тар-ва­ле­о­лаг 23-й дзі­ця­чай га­рад­ской па­лі­клі­ні­кі г. Мін­ска Іры­на ШЫ­МАН­СКАЯ.

Пры­га­да­ем не­каль­кі най­больш рас­паў­сю­джа­ных спо­са­баў га­та­ван­ня на­сто­яў, ад­ва­раў і інш. у хатніх умо­вах.

На­стой. Здраб­ніць рас­лі­ну, па­клас­ці ў каст­ру­лю, на­ліць не­аб­ход­ную коль­касць ва­ды па­ка­ё­вай тэм­пе­ра­ту­ры і па­ста­віць (пад на­крыў­кай) на па­ра­вую лаз­ню на 10-15 хві­лін. На­стой асту­дзіць, пра­ца­дзіць, да­ліць пры не­аб­ход­нас­ці га­та­ва­най ва­ды да па­трэб­на­га аб'­ёму.

Мож­на здраб­ніць рас­лі­ну, за­ліць кі­пе­нем і на­сто­яць 20-30 хві­лін. На­стой пра­ца­дзіць.

Або рас­лі­ну здраб­ніць, за­ліць га­та­ва­най ва­дой па­ка­ё­вай тэм­пе­ра­ту­ры, на­сто­яць 8-12 га­дзін у шчыль­на за­кры­тым по­су­дзе і пра­ца­дзіць.

Ад­вар. Га­ту­ец­ца прак­тыч­на гэ­так­са­ма, як на­стой. Толь­кі час на па­ра­вой лаз­ні па­вя­ліч­ва­ец­ца да 30-35 хві­лін. Ад­ва­ры, як пра­ві­ла, ро­бяць з ка­ры або ка­рэн­ня ці з цвёр­да­га ліс­ця. Га­ту­ю­чы ліс­це брус­ніц або та­лак­нян­кі, ка­ру ду­бу, ко­рань рэ­ве­ню і ін­шых рас­лін, якія змя­шча­юць ду­біль­ныя рэ­чы­вы, ад­вар трэ­ба пра­цэдж­ваць ад­ра­зу пас­ля зды­ман­ня з ва­дзя­ной лаз­ні, каб гэ­тыя рэ­чы­вы не раз­бу­ра­лі­ся. На­стоі і ад­ва­ры вель­мі доб­ра за­свой­ва­юц­ца. Іх трэ­ба за­хоў­ваць не больш за 4 дні ў цём­ным ха­лад­на­ва­тым мес­цы.

Кі­сель. Све­жыя або су­ша­ныя яга­ды за­лі­ва­юць 2 шклян­ка­мі ха­лод­най ва­ды і ва­раць 15-20 хві­лін. Ка­лі яны ста­нуць мяк­кі­мі, ад­вар пра­ца­дзі­це, яга­ды пра­тры­це праз сі­та, зноў за­лі­це шклян­кай ва­ды і га­туй­це 3-5 хві­лін. Пас­ля пра­ца­дзі­це ў каст­ру­лю з ад­ва­рам, да­дай­це цу­кар і ва­ры­це як кі­сель. Звы­чай­на на 1 шклян­ку ягад бя­руць 150 г цук­ру і 2 чай­ныя лыж­кі крух­ма­лу.

Кам­прэс. Каб зра­біць са­гра­валь­ны кам­прэс, пры­га­туй­це на­стой ці ад­вар, на­ма­чы­це ў га­ра­чым на­стоі скла­дзе­ную ў не­каль­кі сла­ёў мар­лю, ад­ціс­ні­це і пры­кла­дзі­це да хво­ра­га мес­ца. На­крый­це по­лі­эты­ле­нам і па­кла­дзі­це звер­ху слой ва­ты. Кам­прэс шчыль­на пры­бін­туй­це і тры­май­це, па­куль не асты­не.

Пры­моч­кі. Не­каль­кі сла­ёў мар­лі на­ма­чыць у ха­лод­ным ад­ва­ры або на­стоі і пры­клас­ці да хво­ра­га мес­ца, не за­ма­цоў­ва­ю­чы бін­там. Праз 2-3 хві­лі­ны за­мя­ніць пры­моч­ку.

Па­лас­кан­не. Пры­мя­ня­юць для ля­чэн­ня гор­ла і ро­та­вай по­лас­ці. 3-4 ста­ло­выя лыж­кі здроб­не­ных рас­лін за­ліць тры­ма шклян­ка­мі ха­лад­на­ва­тай ва­ды і па­кі­нуць на ноч для на­стой­ван­ня. Ра­ні­цай на­стой га­та­ваць пад на­крыў­кай, па­кі­нуць на 20-30 хві­лін і пра­ца­дзіць.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».