Вы тут

Іна­ва­цый­нае раз­віц­цё ідзе


Але па­каз­чы­кі маг­лі б стаць леп­шы­мі

Та­кую дум­ку вы­ка­заў прэмер-мі­ністр Мі­ха­іл Мяс­ні­ко­віч на па­ся­джэн­ні Прэ­зі­ды­у­ма Са­ве­та Мі­ніст­раўпад­часяко­га раз­гля­да­лі­ся вы­ні­кі вы­ка­нан­ня Дзяр­жаўнай пра­гра­мы іна­ва­цый­на­га раз­віц­ця Бе­ла­ру­сі на 2011-2015 га­ды.

Дзя­ку­ю­чы іна­ва­цый­на­му склад­ні­ку ў на­шай эка­но­мі­цы, на дум­ку кі­раў­ні­ка ўра­да, маг­чы­мы і вы­хад на між­на­род­ныя рын­кі, і пад­тры­ман­не кан­ку­рэн­та­здоль­нас­ці ўнут­ра­на­га рын­ку. «Ка­лі па­гля­дзець на вы­ні­кі мі­ну­лых га­доў, то ды­на­мі­ка іна­ва­цый­на­га раз­віц­ця ста­ноў­чая: до­ля іна­ва­цый­ных ар­га­ні­за­цый у нас ужо да­сяг­ну­ла 26% (гэ­та рост пры­клад­на на 3 пра­цэнт­ныя пунк­ты за апош­нія два-тры га­ды), рас­це так­са­ма до­ля ад­гру­жа­най іна­ва­цый­най пра­дук­цыі (ка­ля 18%) і вы­со­ка­тэх­на­ла­гіч­ны экс­парт (у ме­жах 10 млрд до­ла­раў)», — ад­зна­чыў Мі­ха­іл Мяс­ні­ко­віч.

Ад­нак прэм'­ер-мі­ністр упэў­не­ны, што з улі­кам та­го па­тэн­цы­я­лу, якім ва­ло­дае Бе­ла­русь, гэ­тыя па­каз­чы­кі маг­лі б быць леп­шы­мі. Пе­ра­шка­джае гэ­та­му, па сло­вах прэм'­е­ра, у тым лі­ку не заў­сё­ды доб­ра­сум­лен­нае стаў­лен­не да вы­ка­нан­ня гэ­тай стра­тэ­гіч­най дзяр­жаў­най за­да­чы. Мі­ха­іл Мяс­ні­ко­віч на­га­даў, што пас­ля вы­ха­ду Ука­за кі­раў­ні­ка дзяр­жа­вы № 357 ад 7 жніў­ня 2012 го­да «Аб па­рад­ку фар­мі­ра­ван­ня і вы­ка­ры­стан­ня срод­каў іна­ва­цый­ных фон­даў» па­ра­дак фі­нан­са­ван­ня іна­ва­цый­ных пра­ек­таў змя­ніў­ся ў леп­шы бок.

Аляк­сандр Шу­мі­лін, стар­шы­ня Дзяр­жаў­на­га ка­мі­тэ­та па на­ву­цы і тэх­на­ло­гі­ях, за­явіў, што за апош­нія два га­ды рэа­лі­за­цыі пра­гра­мы за­ста­ло­ся вы­ка­наць 169 пра­ек­таў. Ад­нак пас­ля іх рэ­ві­зіі пра­па­ну­ец­ца па­кі­нуць толь­кі 51. «Мы збі­ра­ем­ся скан­цэнт­ра­ваць рэ­сур­сы на рэа­лі­за­цыі толь­кі тых пра­ек­таў, у якіх праг­на­зу­ем рэ­аль­ны эфект», — па­ве­да­міў Аляк­сандр Шу­мі­лін. Ён жа вы­ка­заў­ся і на­конт праб­ле­мы ўка­ра­нен­ня ай­чын­ных рас­пра­цо­вак: «Да­вай­це не па­раў­ноў­ваць ука­ра­нен­не і пра­дук­цыю. На жаль, не па ўсіх пра­ек­тах мы атрым­лі­ва­ем тую пра­дук­цыю, якую ха­це­лі б. Лю­бы іна­ва­цый­ны пра­ект — гэ­та ры­зы­ка. Нель­га ска­заць, што 100% усіх пра­ек­таў, якія мы пра­фі­нан­су­ем, ад­на­знач­на бу­дуць за­па­тра­ба­ва­ныя і эфек­тыў­ныя».

---------

На­га­да­ем, што два тыд­ні та­му бы­ла апуб­лі­ка­ва­на Па­ста­но­ва Са­ве­та Мі­ніст­раў № 187 «Аб вы­зна­чэн­ні су­ад­но­сін вы­дат­каў на да­сле­да­ван­ні і рас­пра­цоў­кі но­вых пра­дук­таў, па­слуг і ме­та­даў іх вы­твор­час­ці (пе­ра­да­чы), но­вых вы­твор­чых пра­цэ­саў да аб'­ёму ад­гру­жа­най пра­дук­цыі (ра­бот, па­слуг)», якая вы­зна­чы­ла нар­ма­ты­вы вы­дат­каў на іна­ва­цыі для вы­твор­чых ар­га­ні­за­цый дзярж­сек­та­ра. Та­кі за­хад так­са­ма бу­дзе спры­яць раз­віц­цю іна­ва­цый у кра­і­не.

Ула­дзі­слаў КУ­ЛЕ­ЦКІ.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.