Вы тут

«АДЧУВАЮ CЯБЕ БОЛЬШ УПЭЎНЕНА»


Апош­нія тыд­ні па­да­ры­лі Аляк­санд­ру Ер­ма­ко­ві­чу, га­лоў­на­му трэ­не­ру БА­ТЭ, па­літ­ру раз­на­стай­ных эмо­цый. Спа­чат­ку — шчы­рую ра­дасць ад пе­ра­мо­гі ў мат­чы з «Мінск­ам» за Су­пер­ку­бак кра­і­ны, а пас­ля — яў­нае за­сму­чэн­не ад па­ра­жэн­ня ў чвэрць­фі­на­ле Куб­ка Бе­ла­ру­сі, дзе на шля­ху чэм­пі­ё­наў паў­стаў гро­дзен­скі «Нё­ман». Так, ку­бак ба­ры­саў­ча­не сё­ле­та ўжо не за­ва­ю­юць, ад­нак гон­ка па чар­го­вае чэм­пі­ён­ства толь­кі на­пе­ра­дзе. Ме­на­ві­та пра пад­рых­тоў­ку да се­зо­на, са­ма­ад­чу­ван­не ў трэ­нер­скім крэс­ле, раз­мо­вы з Вік­та­рам Ган­ча­рэн­кам рас­па­вёў жур­на­ліс­там Ер­ма­ко­віч пад­час ад­мыс­ло­вай прэс-кан­фе­рэн­цыі.

hlkj

— Мы заўж­ды хва­ра­ві­та пе­ра­жы­ва­ем па­ра­жэн­ні, — ка­жа трэ­нер. — Але гэ­та спорт і тут не­па­збеж­ныя тыя мо­ман­ты, ка­лі пры­хо­дзіц­ца мець спра­ву з па­ра­жэн­ня­мі. Важ­на тое, як мы бу­дзем вы­хо­дзіць з гэ­тай сі­ту­а­цыі. Вя­лі­кіх раз­бо­раў па­лё­таў у нас не бы­ло. Мяр­кую, Ана­толь Ана­толь­е­віч Кап­скі сам доб­ра ра­зу­мее, што па­пра­кнуць нас у ад­сут­нас­ці са­ма­ад­да­чы ці не­жа­дан­ні гу­ляць пры­чын не бы­ло. Ён па­ста­віў­ся з ра­зу­мен­нем.

Пад­час паў­зы па­між чэм­пі­я­на­та­мі БА­ТЭ пра­вёў не­каль­кі збо­раў у Тур­цыі, і пад­пі­саў кант­рак­ты з шэ­ра­гам но­вых гуль­цоў. Ся­род іх — 22-га­до­вы серб, аба­рон­ца з бел­град­скай «Црве­ны Звез­ды» Фі­ліп Мла­дзе­на­віч, ужо доб­ра вя­до­мы бе­ла­рус­ка­му гле­да­чу Ан­ры Ха­гуш, гал­кі­пер з «Нё­ма­на» Сяр­гей Чэр­нік, на­па­да­ючы брэсц­ка­га «Ды­на­ма» Мі­ка­лай Сіг­не­віч...

— Пад­час пад­рых­тоў­кі да се­зо­на мы вы­ка­на­лі ўсё, што пла­на­ва­лі, — пры­знаў­ся Аляк­сандр Ула­дзі­мі­ра­віч. — Умо­вы для нас бы­лі ап­ты­маль­ныя. А вы­ні­кі «се­лек­цый­най пра­цы» па­ка­жа толь­кі се­зон. Га­ва­рыць пра яе сён­ня да­час­на. Шмат фут­ба­ліс­таў па­кі­ну­ла ка­ман­ду, а на­віч­кам на адап­та­цыю ў ка­лек­ты­ве па­трэ­бен пэў­ны час.

Пра кан­ку­рэн­цыю ў пер­шын­стве кра­і­ны па фут­бо­ле, якое стар­туе на блі­жэй­шых вы­хад­ных, Ер­ма­ко­віч ска­заў на­ступ­нае.

— Я не ба­чыў у дзе­ян­ні ўсе ка­ман­ды. Але тыя, ка­го па­ба­чыў, пры­ем­на ўра­зілі. У пры­ват­нас­ці, са­лі­гор­скі «Шах­цёр». «Мінск», ста­ліч­нае «Ды­на­ма», «Нё­ман» так­са­ма ня­дрэн­ныя ка­ман­ды. Кан­ку­рэн­ты ў ба­раць­бе за ме­да­лі не дрэм­люць і, лі­чу, чэм­пі­я­нат бу­дзе да­во­лі ці­ка­вым.

— Аляк­сандр Ула­дзі­мі­ра­віч, а ці цал­кам вы адап­та­ва­лі­ся да па­са­ды га­лоў­на­га трэ­не­ра? — спы­таў ка­рэс­пан­дэнт «Звяз­ды» ў фут­боль­на­га спе­цы­я­ліс­та.

— Па­сту­по­ва пры­вы­каю. Не ска­жу, што цал­кам, але жыц­цё пры­му­шае. З кож­ным мат­чам па­чу­ва­ю­ся больш упэў­не­на і ўжо ад­чу­ваю ся­бе не па­моч­ні­кам, а га­лоў­ным трэ­не­рам. Без­умоў­на, па ме­ры не­аб­ход­нас­ці звяр­та­ю­ся па па­ра­ду да ка­лег. Мы, як і ра­ней, па­ста­ян­на раз­маў­ля­ем з Вік­та­рам Ган­ча­рэн­кам.

— Ган­ча­рэн­ка не­як ска­заў, што БАТЭ вар­та бы­ло б за­пра­сіць трэ­не­ра збо­ку. Як вы ад­рэ­ага­ва­лі на па­доб­ныя сло­вы?

— Нар­маль­на. Гэ­та дум­ка Вік­та­ра Мі­хай­ла­ві­ча. Ні­чо­га дрэн­на­га ў ёй не ба­чу. І ні­я­кім чы­нам на на­шы ўза­е­ма­ад­но­сі­ны яна не паў­плы­ва­ла.

Та­рас ШЧЫ­РЫ.

Фо­та аў­та­ра

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.