Вы тут

Па-мас­та­коў­ску: чы­тан­не з ра­зу­мен­нем


Да 200‑год­дзя Та­ра­са Шаў­чэн­кі ў Бе­ла­ру­сі з'я­ві­ла­ся кні­га пе­ра­кла­даў яго тво­раў пад наз­вай «Мас­так».

Шаў­чэн­ка быў шчод­ра адо­ра­ны та­лен­та­мі — як па­эт і мас­так, асо­ба ад­ра­джэн­ска­га скла­ду. Не прос­та твор­ца, а ча­ла­век, які сфар­му­ля­ваў за­да­чы для не­каль­кіх па­ка­лен­няў укра­ін­скай на­цыі. І не толь­кі. Та­му што для су­сед­ніх і бліз­кіх па куль­ту­ры на­ро­даў да­гэ­туль ак­ту­аль­ныя тэ­мы лю­бо­ві да ра­дзі­мы, ад­чу­ван­ня зні­та­ва­нас­ці з ёй. Ця­пер мы ка­жам «па­тры­я­тызм». Але гэ­тая з'я­ва не ўзні­кае са­ма па са­бе: жыц­цё дае асоб, якія ўлас­ным шля­хам свед­чаць пра тое, што зна­чыць гэ­тае па­няц­це.

І зра­зу­ме­ла, ча­му ў Бе­ла­ру­сі ла­дзіц­ца ім­прэ­за да 200‑год­дзя з дня на­ра­джэн­ня кла­сі­ка ўкра­ін­скай лі­та­ра­ту­ры. Да яе пра­вя­дзен­ня да­лу­чы­ла­ся па­соль­ства Укра­і­ны ў Рэс­пуб­лі­цы Бе­ла­русь. Бы­ла прад­стаў­ле­на кні­га «Мас­так», якая вы­да­дзе­на дзя­ку­ю­чы спры­ян­ню Над­звы­чай­на­га і Паў­на­моц­на­га Па­сла Укра­і­ны ў Рэс­пуб­лі­цы Бе­ла­русь Мі­ха­і­ла Ежа­ля і га­на­ро­ва­га кон­су­ла Укра­і­ны ў Грод­не Ва­лян­ці­на Бай­ко. Але і пе­ра­клад­чык Ва­ле­рый Страл­ко — укра­і­нец па на­ра­джэн­ні. Та­му ён асаб­лі­ва кла­па­ціў­ся пра тое, каб як ма­га больш дак­лад­на да­нес­ці дум­кі і сло­вы Та­ра­са Шаў­чэн­кі, якія па-бе­ла­рус­ку ўжо гу­ча­лі ў пе­ра­кла­дзе на­шых кла­сі­каў. Але раз­ві­ва­юц­ца мо­вы, ста­но­вяц­ца больш зра­зу­ме­лы­мі дум­кі, ды і ў кож­на­га твор­цы на­огул мо­жа быць сваё ад­чу­ван­не Шаў­чэн­кі.

Ла­ры­са ЦІ­МО­ШЫК.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.