Вы тут

«Ві­на­ва­ты толь­кі я»...


Гэ­тыя сло­вы ў па­смя­рот­ных за­піс­ках не­паў­на­лет­ніх са­ма­за­бой­цаў су­стра­ка­юц­ца час­цей за ўсё. Зу­сім све­жы прык­лад. Ма­ла­ды ча­ла­век збі­раў­ся вы­кі­нуц­ца з акна ін­тэр­на­та ў Бя­лы­ні­чах. Але гэ­та свое­ча­со­ва ўба­чы­лі пра­хо­жыя і па­спе­лі па­тэ­ле­фа­на­ваць вы­ра­та­валь­ні­кам. Ця­пер хло­пец зна­хо­дзіц­ца на ля­чэн­ні. А коль­кі пры­кла­даў, ка­лі ча­ла­век вы­но­сіць са­бе смя­рот­ны пры­суд і да­во­дзіць яго да кан­ца... Па­вод­ле ста­тыс­ты­кі, што­дня больш за 1000 ма­ла­дых лю­дзей у све­це спра­бу­юць здзейс­ніць су­іцыд, і ў ад­на­го са 100 гэ­та атрым­лі­ва­ец­ца. Са­цы­ё­ла­гі ка­жуць, што на пра­ця­гу апош­ня­га дзе­ся­ці­год­дзя коль­касць су­іцы­даў ся­род мо­ла­дзі ўзрас­ла амаль у 3 ра­зы. Толь­кі на Ма­гі­лёў­шчы­не з па­чат­ку гэ­та­га го­да скон­чы­лі жыц­цё са­ма­губ­ствам 2 пад­лет­кі.

За кра­ем

У лю­тым у Чэ­ры­ка­ве па­ха­ва­лі 16-га­до­ва­га юна­ка. Яго знай­шлі па­ве­ша­ным на га­ры­шчы до­ма, дзе ён жыў. Зда­ры­ла­ся гэ­та пас­ля та­го, як ён па­сва­рыў­ся са сва­ёй сяб­роў­кай, ляп­нуў дзвя­ры­ма і ку­дысь­ці па­бег. А праз паў­га­дзі­ны ста­ла вя­до­ма, што зда­ры­ла­ся не­па­праў­нае. Нель­га ка­заць, што ме­на­ві­та свар­ка ста­ла пры­чы­най яго зы­хо­ду з жыц­ця. Ён на­ват не вы­каз­ваў та­кіх ду­мак. Але дзесь­ці неш­та пай­шло не так, і гэ­та не­пры­ем­ная для яго раз­мо­ва, маг­чы­ма, ста­ла апош­няй кроп­ляй.

Ма­ла­досць і смерць — не­су­мя­шчаль­ныя па­няц­ці. І ка­лі яны ста­яць по­бач, зда­ец­ца, што гэ­та ней­кая не­да­рэ­чнасць, якую трэ­ба вы­пра­віць. Але та­кое маг­чы­ма толь­кі ў каз­ках. Ці ве­да­юць аб гэ­тым тыя, хто на­кід­вае пят­лю са­бе на шыю ці са­скок­вае з да­ху? Зда­ец­ца, ве­да­юць. Але ча­мусь­ці ўсё роў­на ро­бяць гэ­ты фа­таль­ны крок.

Да­рэ­чы, па сло­вах ма­гі­лёў­скіх пра­ва­ахоў­ні­каў, на пра­ця­гу го­да з жыц­ця сы­хо­дзяць ка­ля 7-8 не­паў­на­лет­ніх жы­ха­роў воб­лас­ці.

Са­ма­губ­ства — сам па са­бе жах­лі­вы ўчы­нак. Яшчэ горш, ка­лі гэ­та ро­бяць «за кам­па­нію». Ле­тась у Клі­чаў­скім ра­ё­не па­ве­сі­лі­ся дзве стры­еч­ныя сяст­ры, ад­ной з іх бы­ло 15, дру­гой 16 га­доў. След­чы па асаб­лі­ва цяж­кіх спра­вах СК па Ма­гі­лёў­скай воб­лас­ці Але­на Краў­чан­ка зай­ма­ла­ся гэ­тай спра­вай не адзін ме­сяц.

— Яна ме­ла вя­лі­кі рэ­за­нанс, — ка­жа Але­на. — Па­мя­та­е­це, ка­лі ў Пад­мас­коўі дзве дзяў­чын­кі ра­зам са­ско­чы­лі са шмат­па­вяр­хо­ві­ка? Пра гэ­та кры­ча­лі з усіх ка­на­лаў ра­дыё і тэ­ле­ба­чан­ня. Той вы­па­дак стаў шо­кам на­ват для 10-міль­ён­най ра­сій­скай ста­лі­цы. Што тут ка­заць пра на­шу кра­і­ну, дзе жы­ве столь­кі ж жы­ха­роў, коль­кі ў ад­ной Маск­ве...

Але­на змаг­ла да­ве­дац­ца пра клі­чаў­скіх дзяў­чы­нак шмат пад­ра­бяз­нас­цяў, якія на­ват не ве­да­лі іх ма­ці. Яна раз­маў­ля­ла з іх на­стаў­ні­ка­мі, ад­на­год­ка­мі, су­се­дзя­мі. Дзяў­чы­нак не ці­ка­ві­ла шко­ла. На ўро­ках яны не маг­лі тры­маць ува­гу больш за 10 хві­лін — кру­ці­лі­ся, шап­та­лі­ся, слу­ха­лі му­зы­ку ў тэ­ле­фо­нах. Не бы­ло іх і ся­род тых, хто на­вед­вае ней­кія гурт­кі ці сек­цыі. І не толь­кі та­му, што ў сель­скай мяс­цо­вас­ці, мяк­ка ка­жу­чы, іх не ха­пае, прос­та ім і гэ­та бы­ло не­ці­ка­ва.

У іх бы­ло ін­шае жыц­цё, пра якое бліз­кія на­ват і не зда­гад­ва­лі­ся. І не толь­кі та­му, што дзяў­ча­ты неш­та ўтой­ва­лі. Яны бы­лі цал­кам ад­да­дзе­ны са­мі са­бе. Пра­ва­ахоў­ні­кі знай­шлі ўпа­ка­ва­ныя рэ­чы — зда­ва­ла­ся, што дзяў­чын­кі збі­ра­лі­ся ў да­лё­кае па­да­рож­жа. Маг­чы­ма, хтось­ці, акра­мя іх, гэ­та і ве­даў, але толь­кі не ма­ці.

— Сяст­рыч­кі бы­лі ў сям'і зу­сім не та­кі­мі, як за па­ро­гам свай­го до­ма, — ка­жа Але­на. — Для бліз­кіх яны ўсё яшчэ за­ста­ва­лі­ся ма­лень­кі­мі дзець­мі. А ў сац­сет­ках і на дыс­ка­тэ­ках па­во­дзі­лі ся­бе, як да­рос­лыя жан­чы­ны.

Як по­тым вы­свет­лі­ла­ся, дзяў­чын­кі яшчэ за паў­та­ра ме­ся­ца да свай­го са­ма­губ­ства ра­зы­гра­лі смерць у ін­тэр­нэ­це. Іх ці­ка­ві­ла, як да гэ­тай ідэі па­ста­вяц­ца ін­шыя. Але тыя, хто ве­даў іх больш дас­ка­на­ла, ка­за­лі: яны вель­мі лю­бі­лі жыц­цё. Ад­на з іх на­ват на клас­най га­дзі­не ў шко­ле не­як за­яві­ла, што су­іцыд — гэ­та дрэн­на, што Гас­подзь па­ка­рае тых, што ро­біць гэ­та. Вось та­кі па­ра­докс.

Апош­нія су­ткі сёст­ры пра­вя­лі ра­зам, на ква­тэ­ры ад­ной зна­ё­май. Яна ад­да­ла ім клю­чы, а са­ма пе­ра­бра­ла­ся на ней­кі час у ін­шае мес­ца. У гэ­тай жа ква­тэ­ры дзяў­чат і знай­шлі па­ве­ша­ны­мі. Яны ві­се­лі по­бач, быц­цам, на­ват ад­праў­ля­ю­чы­ся ў не­вя­до­масць, ба­я­лі­ся за­стац­ца ад­на без ад­ной. Зда­ец­ца, яны «кры­ча­лі» — мы ні­ко­му не па­трэб­ны, та­му мы і сыш­лі ра­зам.

На­пэў­на, так яно і ёсць. Тая са­мая дзяў­чын­ка, якая ка­за­ла, што су­іцыд — гэ­та дрэн­на і на­ват дзесь­ці ў ду­шы ба­я­ла­ся Бо­га, па­кі­ну­ла ма­ці па­смя­рот­ную за­піс­ку. Гэ­та бы­ло яшчэ пе­рад тым, як яна ад­пра­ві­ла­ся на тую фа­таль­ную ква­тэ­ру. Па­кі­ну­ла на са­мым бач­ным мес­цы. Яе спа­чат­ку знай­шла ма­лод­шая сяст­ра, якая ў свае 7 га­доў яшчэ не маг­ла асэн­са­ваць та­го ня­шчас­ця, якое вось-вось па­він­на бы­ло зда­рыц­ца. Яна на­ват вы­пра­ві­ла па­мыл­кі і за­нес­ла ліс­ток ма­ці. Тая так­са­ма спа­чат­ку не вель­мі ўваж­лі­ва па­ста­ві­ла­ся да гэ­та­га жах­лі­ва­га па­слан­ня. І толь­кі на на­ступ­ны дзень за­бі­ла тры­во­гу. Іх шу­ка­лі з мі­лі­цы­яй, але хто ж мог па­ду­маць, што яны ха­ва­юц­ца не­дзе ў чу­жой ква­тэ­ры! А ка­лі знай­шлі, бы­ло ўжо поз­на. На мес­цы тра­ге­дыі за­ста­ла­ся і па­смя­рот­ная за­піс­ка дру­гой дзяў­чын­кі, якая так­са­ма пра­сі­ла ма­ці ёй да­ра­ваць...

Са­мае жу­дас­нае, што тра­ге­дыя ме­ла пра­цяг. У за­гі­ну­лых сяст­ры­чак бы­лі яшчэ дзве сяб­роў­кі. На пра­ця­гу го­да абедз­ве зра­бі­лі спро­бу сыс­ці з жыц­ця. У ад­ной гэ­та атры­ма­ла­ся.

У сва­ёй па­смя­рот­най за­піс­цы яна на­пі­са­ла жу­дас­нае: сяб­роў­кі клі­чуць мя­не. Зда­ец­ца, па­па­хвае сек­тай. Але ні­чо­га та­ко­га, што свед­чы­ла б аб гэ­тым, след­чыя не вы­яві­лі.

Не

тра­піць у ту­нэль

На мо­ве спе­цы­я­ліс­таў су­іцыд — гэ­та фе­но­мен, які цяж­ка рас­па­знаць ці спраг­на­за­ваць. Але факт за­ста­ец­ца фак­там — лю­дзі, якія пай­шлі на та­кі крок, бы­лі па-кас­міч­на­му адзі­но­кія. Адзі­но­кія на­столь­кі, што не змаг­лі да­ве­рыц­ца ні­ко­му. Ёсць та­кое па­няц­це — ту­нэль. Гэ­та так воб­раз­на на­зва­лі той стан, ка­лі ча­ла­век за­блы­таў­ся ў жыц­ці і не ба­чыць ін­ша­га вый­сця, акра­мя ад­на­го — ныр­нуць у гэ­ты зла­шчас­ны ту­нэль і збег­чы.

— Тут мо­жа быць толь­кі адзін ды­яг­наз: не­да­стат­ко­вая або ня­пра­віль­ная апе­ка, — лі­чыць ма­гі­лёў­скі мед­су­дэкс­перт-псі­хо­лаг На­дзея Са­ра­е­ва. — Бя­да ў тым, што ва ўсіх гэ­тых сі­ту­а­цы­ях з са­ма­губ­ствам баць­кі не ве­да­юць, што ад­бы­ва­ла­ся з іх дзі­цем. Ка­лі б ве­да­лі, гэ­тай па­мыл­кі не бы­ло б. Але дзесь­ці ўсё роў­на атрым­лі­ва­ец­ца пра­лік.

Экс­пер­ты сцвяр­джа­юць: адзі­най пры­чы­ны ня­ма, у дзя­цей гэ­ты стан шмат у чым аб­умоў­ле­ны сі­ту­а­цы­яй. Вось пад­ле­так па­ве­сіў­ся, хоць мог у гэ­ты мо­мант пай­сці ка­гось­ці па­біць або на­піц­ца. Су­іцыд дзі­ця­чы — гэ­та спе­цы­фіч­ныя, на на­ву­ко­вай мо­ве — дэ­ві­янт­ныя па­во­дзі­ны.

Што мо­жа тут зра­біць гра­мад­ства? «Тое ж са­мае, што і ў да­чы­нен­ні да зла­чын­нас­ці, — лі­чыць экс­перт. — Мы ба­чым толь­кі тых пад­лет­каў, якія дрэн­на ся­бе па­во-
д­зяць, а вось тых, у ка­го пры­клад­ныя па­во­дзі­ны, на­ват не за­ўва­жа­ем. Але ж бы­вае та­кое ня­шчас­це, якое не пра­яў­ля­ец­ца. Усе дзе­ці, якія скон­чы­лі жыц­цё са­ма­губ­ствам, бы­лі ў свой час агле­джа­ны псі­хо­ла­гам. Яны ўсе бы­лі нар­маль­ныя».

...«Ві­на­ва­ты толь­кі я...» — гэ­та ўсё, што за­ста­ло­ся ад 12-га­до­ва­га Дзміт­рыя, які пай­шоў з жыц­ця 2 га­ды та­му.

— Хлоп­чык быў з доб­рай сям'і, ву­чыў­ся ў гім­на­зіі, меў доб­рыя ад­зна­кі, — рас­каз­вае афі­цый­ны прад­стаў­нік упраў­лен­ня След­ча­га ка­мі­тэ­та па Ма­гі­лёў­скай воб­лас­ці Ак­са­на Са­ля­нюк. — Але ад­ной­чы прый­шоў да­до­му, па­тэ­ле­фа­на­ваў ма­ці, каб па­ве­да­міць ёй аб гэ­тым, а по­тым узяў і... скок­нуў уніз з 7 па­вер­ха.

Па вод­гу­ках на­стаў­ні­каў, бліз­кіх, сяб­роў ён быў вель­мі кам­па­ней­скім, удзель­ні­чаў у алім­пі­я­дах па ма­тэ­ма­ты­цы. А тут пра­гу­ляў за­ня­ткі, баць­кі да­ве­да­лі­ся пра гэ­та і пра­чы­та­лі ма­раль. Але ж гэ­та не зла­чын­ства. Дзя­цей трэ­ба вы­хоў­ваць. Вось толь­кі ён, ка­жуць, вель­мі бліз­ка да сэр­ца пры­маў уся­кую кры­ты­ку.

— Не кож­на­му ха­пае ўмен­ня су­пер­ажы­ваць, — ка­жа На­дзея Са­ра­е­ва. — Вось, на­прык­лад, упаў ча­ла­век. Адзін прай­шоў мі­ма моўч­кі, дру­гі па­спа­чу­ваў, трэ­ці кі­нуў­ся да­па­ма­гаць. Мы ўсе вель­мі роз­ныя. Баць­кам трэ­ба су­пер­ажы­ваць сва­ім дзе­цям яшчэ больш, чым су­пер­ажы­ва­лі ім, ка­лі яны бы­лі ма­лень­кі­мі. А яны, час­цей за ўсё вы­хоў­ва­юць дзя­цей так, як вы­хоў­ва­лі ка­лісь­ці іх. Але ж усё мя­ня­ец­ца. Ін­фар­ма­ты­за­цыя гра­мад­ства рас­це, а ра­зам з гэ­тым і коль­касць стрэ­саў. Пад­лет­кам, у якіх ня­ма жыц­цё­ва­га во­пы­ту, цяж­ка бы­вае вы­тры­маць гэ­ты псі­ха­ла­гіч­ны прэс. Іх не трэ­ба па­кі­даць ад­ных, інакш яны па­кі­нуць нас. На­заў­сё­ды. Бы­ло б доб­ра, ка­лі б іс­на­ва­ла су­пра­ва­джэн­не сем'­яў, як гэ­та бы­вае там, дзе ёсць пры­ём­ныя дзе­ці.

Паў­га­дзі­ны ў дзень

Мы заў­сё­ды не­ку­ды бя­жым, спя­ша­ем­ся, ба­ім­ся не па­спець. І не ба­чым тых, што по­бач з на­мі, хто да­ра­жэй­шы нам за ўсё на све­це. Яны ёсць — і доб­ра, але ці доб­ра ім?

— На са­мой спра­ве ўсё даў­ным-даў­но вя­до­ма і на­пі­са­на ў доб­рых ра­зум­ных кніж­ках, — ка­жа На­дзея Са­ра­е­ва. — Каб ад­чу­ваць дзі­ця, трэ­ба мі­ні­мум паў­га­дзі­ны ў дзень раз­маў­ляць з ім не пра ву­чо­бу ці яду. І ра­біць гэ­та, се­дзя­чы по­бач, гле­дзя­чы ў во­чы і тры­ма­ю­чы за ру­кі. За гэ­тыя паў­га­дзі­ны лю­бы баць­ка ці ма­ці, ка­лі яны на­са­мрэч лю­бяць сваё дзі­ця, што-не­будзь ды ад­чу­юць.

— А ка­лі гэ­та «цяж­кі» пад­ле­так і ён не хо­ча ся­дзець, узяў­шы­ся за ру­кі?

— Ён «цяж­кі» та­му, што не ве­дае, як ся­бе па­во­дзіць. Мы лі­чым, што ка­лі дзі­ця на­корм­ле­на і апра­ну­та, гэ­та­га да­стат­ко­ва. Але ж мы не жы­вё­лу га­ду­ем, мы вы­хоў­ва­ем асо­бу. І да 18 га­доў яны ўсе — дзе­ці і пад­лет­кі, якія ма­юць па­трэ­бу ў апе­цы. Ча­му тая ж ма­ці не мо­жа прос­та па­ды­сці і ска­заць: мне дрэн­на, па­раз­маў­ляй са мной. Ка­лі дзі­ця не ро­біць пер­ша­га кро­ку, зра­бі­це яго са­мі. Дзе­ці за­кры­ва­юц­ца не ад нас, а ад на­шых дзе­ян­няў, ка­лі мы па­чы­на­ем быць аў­та­ры­тар­ны­мі без пры­чы­ны. Аў­та­ры­тэт баць­коў заў­сё­ды ўзні­ма­ец­ца, ка­лі яны са­мі па­чы­на­юць пы­тац­ца па­ра­ды. Гэ­та не сла­басць, гэ­та пра­ява па­ва­гі да асо­бы дзі­ця­ці.

Яшчэ лепш, ка­лі гэ­та бу­дуць не прос­та раз­мо­вы, а ней­кія су­мес­ныя дзе­ян­ні. З зу­сім ма­лень­кі­мі дзець­мі звы­чай­на гу­ля­юць; з ты­мі, хто кры­ху ста­рэй­шы, неш­та ра­зам пя­куць, цяс­ля­раць, з пад­лет­ка­мі зай­ма­юц­ца ра­зам спор­там. Дзе­ці на­огул не ўме­юць пра свае па­чуц­ці рас­каз­ваць. Тут важ­на на­зі­раць за іх рэ­ак­цы­яй, па­во­дзі­на­мі ў пра­цэ­се што­дзён­ных зно­сін. Ве­да­е­це, якую ро­лю вы­кон­ва­лі мек­сі­кан­скія се­ры­я­лы пад­час рас­па­ду Са­вец­ка­га Са­ю­за? Вы­ключ­на псі­ха­тэ­ра­пеў­тыч­ную. Лю­дзі ву­чы­лі­ся раз­маў­ляць ад­но з ад­ным. Дзе­ці, якія гля­дзе­лі гэ­тыя се­ры­я­лы, ста­лі гу­ляць у та­ты-ма­мы. Па­він­на быць куль­ту­ра пра­га­вор­ван­ня. Унут­ры­ся­мей­ныя зно­сі­ны — гэ­та леп­шы спо­саб зняц­ця стрэ­саў і азда­раў­лен­ня.

Гра­мад­ства ад гэ­та­га, на жаль, ады­хо­дзіць. У нас у кра­мах паў­фаб­ры­ка­ты, у кож­на­га свой «ай­пад», «ай­фон». Але гэ­та праб­ле­ма не дзя­цей, а ме­на­ві­та да­рос­лых. Ці шмат ся­род баць­коў та­кіх, якія мо­гуць за­даць са­бе пы­тан­не: «Што я та­ко­га зра­біў(ла), каб мой сын ці дач­ка мя­не па­ва­жа­лі?». Па­мя­таю, як ад­на жан­чы­на рас­каз­ва­ла: «Мае баць­кі, ка­лі я неш­та ра­бі­ла не так, як яны ча­ка­лі, ка­за­лі: да­руй, да­чуш­ка, мы так дрэн­на ця­бе ра­зу­ме­ем». Яны пра­сі­лі ў яе пра­ба­чэн­ня за яе пра­ві­ны. Па-сут­нас­ці так і па­він­на быць. Ка­лі б баць­кі з ся­бе па­чы­на­лі, мы б не губ­ля­лі сва­іх дзя­цей.

Вы­клі­каем... ся­бе на ду­эль

Ка­жуць, цяж­кі дзень — гэ­та па­ня­дзе­лак, але для 13-га­до­ва­га Са­шы та­кім стаў аў­то­рак — апош­ні ў гэ­тым сту­дзе­ні. За­ня­ткі ў шко­ле скон­чы­лі­ся, і дзе­ці ху­цень­ка раз­бег­лі­ся па да­мах. Ён так­са­ма па­спя­шаў­ся на аў­то­бус, які раз­во­зіў вуч­няў з ін­шых вё­сак. На ву­лі­цы бы­ло ма­роз­на, на­ват вок­ны ў са­ло­не за­мерз­лі. Хлоп­чык пры­ціс­нуў да шкла га­ра­чую да­лонь, і пад ёю з'я­ві­ла­ся не­вя­ліч­кае акен­ца. Так ці­ка­ва бы­ло на­зі­раць, што там за ім. Ну вось і пры­пы­нак. Баць­ка ўжо до­ма, гля­дзіць тэ­ле­ві­зар. Са­ша ві­та­ец­ца і моўч­кі ідзе ў свой па­кой пе­ра­адзя­вац­ца. По­тым, як гэ­та бы­ло звы­чай­на, ад­праў­ля­ец­ца на кух­ню піць гар­ба­ту. Праз 15 хві­лін ту­ды ідзе баць­ка... Тое, што ён уба­чыў, пры­вя­ло яго ў шок. На пе­ра­кі­ну­тым це­раз га­за­вую тру­бу ша­лі­ку ві­сеў яго Са­шка. Муж­чы­на кі­нуў­ся ра­та­ваць сы­на, але бы­ло ўжо поз­на...

З мес­ца зда­рэн­ня су­пра­цоў­ні­кі мі­лі­цыі за­бра­лі ліст па­пе­ры з ма­люн­ка­мі хлоп­ца і яго сшы­так. Але ад­каз на пы­тан­не «Ча­му?» знай­сці так і не змаг­лі.

— У за­клю­чэн­ні, якое мы вы­да­ём у та­кіх вы­пад­ках, вы і не зной­дзе­це пра­мо­га ад­ка­зу, — ка­жа на­чаль­нік упраў­лен­ня су­до­ва-псі­хі­ят­рыч­ных экс­пер­тыз упраў­лен­ня Дзярж­ка­мі­тэ­та су­до­вых экс­пер­тыз па Ма­гі­лёў­скай воб­лас­ці Ан­тон Ба­ла­шоў. — Вы­сно­ва час­цей за ўсё пры­клад­на ад­ноль­ка­вая: на мо­мант са­ма­губ­ства і на­пя­рэ­дад­ні смер­ці ча­ла­век быў псі­хіч­на зда­ро­вы. На­конт уся­го ас­тат­ня­га мы мо­жам толь­кі раз­ва­жаць. Вось вы пы­та­е­це­ся, ці іс­нуе та­кое па­няц­це, як ген са­ма­губ­ства. Пра­мой су­вя­зі тут, вя­до­ма, ня­ма, але ёсць ней­кія стэ­рэа­ты­пы, якія ўплы­ва­юць. Адзін ча­ла­век ве­дае вый­сце з ту­пі­ка, а дру­гі — не, яго не на­ву­чы­лі, як гэ­та ра­біць. Мож­на вы­ка­заць зда­гад­ку, што гэ­та ад­бы­ва­ец­ца на ге­не­тыч­ным уз­роў­ні, а на са­мой спра­ве гэ­та ма­дэль па­во­дзін, якая за­свое­на ў сям'і і пе­рад­ала­ся ў спад­чы­ну. На­ват ка­лі ча­ла­век адзін, у яго ёсць апа­нент — пры­чы­на. Ён аба­вяз­ко­ва аб­ві­на­вач­вае ка­гось­ці ў дум­ках.

— Ка­лі за­кра­наць праб­ле­му пра­фі­лак­ты­кі са­ма­губ­стваў, трэ­ба ка­заць аб праб­ле­ме іс­на­ван­ня дыс­гар­ма­ніч­ных сем'­яў, — лі­чыць Ан­тон Ба­ла­шоў. — Гэ­та вон­ка­ва шчас­лі­выя сем'і, дзе баць­кі прад'­яў­ля­юць вель­мі за­вы­ша­ныя па­тра­ба­ван­ні да сва­іх дзя­цей. Не ра­бі так, ра­бі гэ­так, не ка­жы гэ­тай цёт­цы пра тое, а гэ­та­му дзядзь­ку пра гэ­тае. Я ўтры­рую, але схе­ма пры­бліз­на та­кая. Да­рос­лыя па­тра­бу­юць ад пад­лет­ка не­маг­чы­мае, а гэ­та пры­во­дзіць яго ў ад­чай. І тут на­ват пра­сцей тым, хто рас­це ў аса­цы­яль­ных сем'­ях. Яны дак­лад­на ве­да­юць: скраў — зна­чыць, пой­дзе ў тур­му. У іх ня­ма су­мнен­няў. А ка­лі ча­ла­век не ве­дае, што яму ра­біць, зда­ра­ец­ца не­па­праў­нае. Са­мы яск­ра­вы прык­лад — гэ­та Ра­мэа і Джуль­е­та. Да­даць да гэ­та­га ня­ма ча­го...

Нэ­лі ЗІ­ГУ­ЛЯ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?