Вы тут

«Мой баць­ка ля­жыць у Пяс­ках»


З каст­рыч­ні­ка мі­ну­ла­га го­да, ка­лі «Звяз­да» аб'­яві­ла аб су­мес­ным з жы­ха­ра­мі По­лач­чы­ны пра­ек­це па збо­ры срод­каў на ме­ма­ры­ял «Уро­чы­шча Пяс­кі», на спе­цы­яль­ны даб­ра­чын­ны ра­ху­нак Ві­цеб­ска­га ад­дзя­лен­ня Фон­ду Мі­ру жы­ха­ры і ар­га­ні­за­цыі Бе­ла­ру­сі пе­ра­лі­чы­лі ка­ля 100 млн руб­лёў. Мы па­зва­ні­лі Зі­на­і­дзе Тра­фі­ма­вай-Пан­ко­вай з На­ва­по­лац­ка, якая пе­ра­лі­чы­ла на ме­ма­ры­ял 2 міль­ё­ны, і спы­та­лі, ча­му яна не за­ста­ла­ся абы­яка­вай да пуст­кі ў По­лац­ку, на якой больш за 70 га­доў ля­жаць астан­кі са­вец­кіх сал­дат, пад­поль­шчы­каў, пар­ты­зан і жы­ха­роў го­ра­да. «Та­му што ся­род іх ля­жыць і мой баць­ка — по­лац­кі пад­поль­шчык Іван Пан­коў, рас­стра­ля­ны нем­ца­мі ў 1943 го­дзе», — ад­ка­за­ла жан­чы­на. І мы да­мо­ві­лі­ся рас­па­вес­ці яе гіс­то­рыю на ста­рон­ках га­зе­ты.

За­стац­ца жы­вым

3Іван Елі­се­е­віч і Ані­сія Ця­рэнць­еў­на Пан­ко­вы жы­лі ў По­лац­ку на ву­лі­цы Чыр­во­на­ар­мей­скай, ка­ля ва­ен­на­га га­рад­ка. У чэр­ве­ні 1941 го­да ста­рэй­шай іх да­чцэ Зі­не бы­ло дзе­сяць га­доў, сы­ну Ба­ры­су — два. Ані­сія ча­ка­ла трэ­цяе дзі­ця.

— Баць­ка ў 1939 го­дзе ўдзель­ні­чаў у Поль­скім па­хо­дзе Ра­бо­ча-ся­лян­скай Чыр­во­най Ар­міі, по­тым быў удзель­ні­кам са­вец­ка-фін­скай вай­ны, — згад­вае Зі­на­і­да Іва­наў­на. — На Ка­рэль­скім пе­ра­шый­ку атры­маў цяж­кае ра­нен­не, ля­чыў­ся ў Ле­нін­град­скім шпі­та­лі... Па­мя­таю, як 22 чэр­ве­ня 1941 го­да я з сяб­роў­кай Лё­ляй прый­шла з тэ­ат­ра, і нам да­рос­лыя ска­за­лі, што па­ча­ла­ся вай­на. У той жа дзень я ўжо ве­да­ла, што баць­ку за­бя­руць на фронт.

Гэ­та бы­ла трэ­цяя вай­на Іва­на Пан­ко­ва за апош­нія тры га­ды. Зі­на­і­да Іва­наў­на ве­дае, што баць­ка­ва ва­ен­ная часць па­спе­ла да­брац­ца да Лі­ды, дзе ён, ві­да­воч­на, хут­ка тра­піў у акру­жэн­не.

Вось як апі­са­ны па­дзеі тых дзён у кні­зе Дзміт­рыя Яго­ра­ва «Чэр­вень 1941-га. Раз­гром За­ход­ня­га фрон­ту»:

«На пя­ты дзень вай­ны баі на ра­цэ Нё­ман пра­доў­жы­лі­ся з ра­ней­шай бяз­лі­тас­нас­цю. На пра­ця­гу ўся­го дня рэшт­кі вой­скаў 3-й ар­міі пра­цяг­ва­лі ва­я­ваць з ар­мей­скі­мі кар­пу­са­мі 9-й ня­мец­кай ар­міі на поў­дні Грод­на і па паў­днё­вым бе­ра­зе Нё­ма­на на па­зі­цы­ях ад Мас­тоў да вус­ця ра­кі Свіс­лач. Раз­роз­не­ныя пад­раз­дзя­лен­ні ар­мей­скіх час­так, па­кі­ну­тыя на паў­ноч­ным бе­ра­зе Нё­ма­на, спра­ба­ва­лі пе­ра­пра­віц­ца на паў­днё­вы бе­раг ці ады­хо­дзі­лі ў бок Лі­ды, не ве­да­ю­чы, што там ужо ідуць кро­ва­пра­літ­ныя баі ды­ві­зій тан­ка­вай гру­пы Г. Го­та з част­ка­мі фран­та­во­га рэ­зер­ву...

Го­рад яшчэ не быў узя­ты, але, як пі­саў у ме­му­а­рах бы­лы ка­мі­сар 37-й пар­ты­зан­скай бры­га­ды С. К. Ля­шчэ­ня, па рас­па­ра­джэн­ні Ба­ра­на­віц­ка­га аб­ка­ма су­пра­цоў­ні­кі гар­ка­ма пар­тыі і гар­вы­кан­ка­ма вы­еха­лі ў Стоўб­цы, а на на­ступ­ны дзень — у Ма­гі­лёў, у рас­па­ра­джэн­не ЦК кам­пар­тыі Бе­ла­ру­сі...

На до­світ­ку 26 чэр­ве­ня рэшт­кі 59-га страл­ко­ва­га пал­ка 85-й СД пай­шлі на пра­рыў праз да­ро­гу, бла­кі­ра­ва­ную на­пя­рэ­дад­ні атра­дам ма­та­цык­ліс­таў. Тан­кі, якія яго пад­трым­лі­ва­лі, ад­ра­зу ж бы­лі спа­ле­ны срод­ка­мі СТА, пя­хо­ту су­стрэў шквал аў­та­мат­на-ку­ля­мёт­на­га агню. З кры­кам «ура!» пра­рва­лі­ся, але дзве тра­ці­ны тых, хто пад­ня­ўся ў ата­ку, за­ста­лі­ся ля­жаць на по­лі бою»...

Ге­ра­ізм са­вец­кіх сал­дат у страш­ныя пер­шыя дні вай­ны ў боль­шас­ці вы­пад­каў так і за­стаў­ся ні­ко­му не вя­до­мым. Вя­ліз­ная част­ка тых, хто вы­жыў у тых кат­лах, тра­пі­лі ў ня­мец­кі па­лон і за­гі­ну­лі там без вес­так, без ім­ёнаў, без сла­вы.

Ра­ні­цай 27-га чэр­ве­ня нем­цы за­ня­лі Лі­ду, у тыя лет­нія дні ў Бе­ла­стоц­кім кат­ле бы­лі зні­шча­ны тры на­шы ар­міі. Іва­ну Пан­ко­ву ўда­ло­ся па­збег­нуць па­ло­ну і пра­брац­ца да­до­му, у акупаваны ўжо По­лацк. Мо­жа, та­му, што жон­ка яго па­він­на бы­ла вось-вось на­ра­дзіць, яму ўда­ло­ся ўпэў­ніць но­выя ўла­ды го­ра­да, што ён не быў пры­зва­ны ў ар­мію. Лёс па­да­рыў яму яшчэ два га­ды жыц­ця ра­зам з сям'­ёй.

«Не за­пом­ні­ла яго твар»

4Зі­на­і­да Іва­наў­на, ка­лі бы­ла дзі­цем, ні­чо­га не ве­да­ла пра пад­поль­ную дзейнасць баць­кі. Ён пра­ца­ваў на бу­доў­лі — маг­чы­ма, там і на­ла­дзіў ста­сун­кі з ва­ен­на­па­лон­ны­мі з ня­мец­ка­га ла­ге­ра. Двой­чы яго за­трым­лі­ва­лі, але по­тым ад­пус­ка­лі. Ноч, ка­лі яго арыш­та­ва­лі ў трэ­ці, апош­ні раз, яна за­пом­ні­ла на ўсё жыц­цё.

— У адзін з апош­ніх дзён ле­та 1943 го­да, у 4 га­дзі­ны ра­ні­цы ў дом увай­шлі нем­цы. З імі бы­ла жан­чы­на па іме­ні Ма­рыя, — рас­каз­вае яна. — Скла­ла­ся ад­чу­ван­не, што гэ­та яна іх пры­вя­ла. Па­мя­таю, як ма­ці па­ча­ла неш­та збі­раць баць­ку...

Пра Іва­на Пан­ко­ва паз­ней рас­ка­заў ка­ман­дзір пар­ты­зан­ска­га атра­да Ці­ма­фей Пла­хат­нюк. Кні­гі з урыў­ка­мі яго ўспа­мі­наў дач­ка пад­поль­шчы­ка кла­пат­лі­ва за­хоў­вае.

«У па­чат­ку са­ка­ві­ка 1942 го­да з По­лац­ка з да­па­мо­гай пад­поль­шчы­ка Іва­на Пань­ко­ва (са слоў Зі­на­і­ды Іва­наў­ны «ь» па­стаў­ле­ны па­мыл­ко­ва. — В.М.) уцяк­ла гру­па ва­ен­на­па­лон­ных на ча­ле з Ці­ма­фе­ем Пла­хат­ню­ком. Аста­ля­ваў­шы­ся ў пры­дзвін­скіх ля­сах, яна звя­за­ла­ся з ка­ман­дзі­ра­мі Чыр­во­най Ар­міі, якія за­ста­лі­ся ў акру­жэн­ні, і з пад­поль­най гру­пай, у якую ўва­хо­дзі­лі на­стаў­нік з вёс­кі Усві­ца У.Я. Ва­сі­леў­скі, сёст­ры Юля і Ва­ля Бе­рас­не­вы і інш. На ба­зе гэ­тых груп у маі 1942 г. быў ство­ра­ны пар­ты­зан­скі атрад, які по­тым вы­рас у пар­ты­зан­скую бры­га­ду «Смерць фа­шыз­му» (паз­ней бры­га­да імя Ча­па­е­ва). 7 мая пар­ты­зан­скі атрад пад ка­ман­да­ван­нем
Ц. Пла­хат­ню­ка рап­тоў­на на­паў на Глы­ба­чан­скую ва­лас­ную ўпра­ву, раз­гра­міў па­лі­цыю, за­браў 20 він­то­вак, ін­шую зброю. Атрад, а по­тым і бры­га­да, увесь час тры­ма­лі су­вязь з по­лац­кі­мі пад­поль­шчы­ка­мі і па­паў­ня­лі­ся за іх кошт».
(«По­лоцк. Исторический очерк», 1987 г.)

«Ці­ма­фей Пла­хат­нюк і Ліц­ві­нен­ка рас­ка­за­лі: «Уцяк­лі мы з ла­ге­ра ва­ен­на­па­лон­ных Ба­ра­ву­ха-3 у кра­са­ві­ку 1942 го­да. Нас бы­ло 10 бай­цоў і ка­ман­дзі­раў Чыр­во­най Ар­міі. Да­па­мо­гу ва ўцё­ках нам ака­заў жы­хар По­лац­ка Іван Пань­коў. Ён па­ра­іў, як вы­брац­ца з ла­ге­ра, уз­бро­іў нас на­га­нам і гра­на­та­мі, рас­тлу­ма­чыў, як хут­чэй і не­бяс­печ­ней прай­сці ва Ушац­кі ра­ён, дзе шу­каць пад­поль­шчы­каў і пар­ты­зан. Мы шчас­лі­ва пры­бы­лі ту­ды. Та­кіх пры­кла­даў шмат. Амаль кож­на­му чыр­во­на­ар­мей­ска­му ка­ман­дзі­ру, які ўцёк з ла­ге­ра, да­па­ма­га­лі пад­поль­шчы­кі і мяс­цо­выя жы­ха­ры». (Я. Жы­ля­нін, І. Па­зня­коў, В. Луз­гін, «Без линии фрон­та», 1979 г.)

До­ка­зам та­го, што баць­ка Пан­ко­вых да­па­мог гру­пе Пла­хат­ню­ка ўця­чы з ла­ге­ра, з'яў­ля­ец­ца і пас­ля­ва­ен­ная пе­ра­піс­ка яго з іх ма­ці. Бы­лы пар­ты­зан­скі ка­ман­дзір не­ка­то­ры час пра­ца­ваў ва Уша­чах, по­тым з'е­хаў у Ку­ста­най і аду­сюль пад­трым­лі­ваў з Пан­ко­вы­мі су­вязь. Зі­на­і­да Іва­наў­на па­каз­вае ад­крыт­ку, на ад­ва­рот­ным ба­ку якой на­пі­са­на: «Ша­ноў­ная Ані­сія, сар­дэч­на він­шую Вас і Ва­шых дзя­цей з вя­лі­кім і ўра­чыс­тым свя­там 1 мая і Днём Пе­ра­мо­гі. Жа­даю Вам моц­на­га зда­роўя, вя­лі­ка­га аса­біс­та­га шчас­ця і пос­пе­ху ў Ва­шым жыц­ці, доб­ра­га Вам зда­роўя. Ваш Пла­хат­нюк».

Баць­ку спа­чат­ку ўтрым­лі­ва­лі ў гес­та­па па ву­лі­цы Ле­ні­на. Не­да­лё­ка ад­туль зна­хо­дзіў­ся бу­ды­нак ка­дэц­ка­га кор­пу­са, ку­ды пры­во­зі­лі ра­не­ных ня­мец­кіх сал­дат. Пад­час пер­шых во­сень­скіх ха­ла­доў арыш­тан­таў з гес­та­па пад кан­во­ем пры­вез­лі на тэ­ры­то­рыю ка­дэц­ка­га кор­пу­су для на­рых­тоў­кі дроў. Яшчэ да­гэ­туль Ані­сія Пан­ко­ва па­зна­ё­мі­ла­ся з Тац­ця­най Па­цэ­віч. Нем­цы арыш­та­ва­лі яе 19-га­до­ва­га бра­та Мі­ка­лая. Па яго пры­еха­лі той жа ноч­чу, што і па Іва­на Елі­се­е­ві­ча. Тац­ця­на па­ве­да­мі­ла Ані­сіі пра маг­чы­масць па­ба­чыц­ца з да­ра­гі­мі ім арыш­тан­та­мі ка­ля ка­дэц­ка­га кор­пу­са. Са­мі жан­чы­ны не маг­лі бліз­ка па­ды­сці да зня­во­ле­ных і та­му вы­ра­шы­лі па­слаць да іх Зі­ну, спа­дзе­ю­чы­ся, што ахо­ва не кра­не дзі­ця.

— І кан­ва­і­ры пад­пус­ці­лі мя­не да баць­кі, — са сля­за­мі згад­вае ця­пер па­жы­лая жан­чы­на. — Але я, на вя­лі­кі жаль, не за­пом­ні­ла ні тва­ру баць­кі, ні тва­ру Ко­лень­кі Па­цэ­ві­ча. Па­мя­таю толь­кі, што та­та ска­заў ча­мусь­ці: «Ка­лі нас рас­стра­ля­юць, то вам бу­дзе жыць лепш». Што ён яшчэ ска­заў, я не за­пом­ні­ла. Толь­кі гэ­тыя дзіў­ныя сло­вы за­ста­лі­ся ў па­мя­ці.

По­тым арыш­тан­таў пе­ра­вя­лі ў га­рад­скую тур­му ка­ля вак­за­ла — там ця­пер швей­ная фаб­ры­ка. Зі­на­і­да Іва­наў­на Тра­фі­ма­ва-Пан­ко­ва заў­сё­ды, ка­лі пра­хо­дзіць ка­ля швей­най фаб­ры­кі, спы­ня­ец­ца і ці­ха мо­ліц­ца за спа­чын ду­шы ўсіх тых, хто ў гэ­тым бу­дын­ку су­стрэў свае апош­нія дні.

З тур­мы 19-га­до­вы Ко­ля Па­цэ­віч змог пе­ра­даць сяст­ры за­піс­ку, пра якую Зі­на­і­да Іва­наў­на так­са­ма не мо­жа згад­ваць без слёз: «Та­неч­ка, не па­кінь сям'ю Пан­ко­вых: у яго трое ма­ла­лет­ніх дзя­цей». Зі­не на той час бы­ло 13 га­доў, Ба­ры­су — пяць, Ні­не — два.

Не­дзі­ця­чая вай­на

Праз ме­ся­цы два прый­шлі, каб за­браць Ані­сію з дзець­мі. Пад­га­ня­лі, не да­ва­лі рэ­чы са­браць. У са­мы апош­ні мо­мант Зі­на знай­шла Ба­ры­са, які гу­ляў у пяс­ку ка­ля чы­гун­кі. Іх па­гру­зі­лі ў ма­шы­ну і па­вез­лі на вак­зал. Ад­туль у эша­ло­не, поў­ным та­кі­мі ж, як яны, сем'­я­мі (жан­чы­на­мі з дзець­мі, ма­ла­ды­мі дзяў­ча­та­мі, пад­лет­ка­мі), яны ад­пра­ві­лі­ся на За­хад.

Да Гер­ма­ніі не да­еха­лі, бо чы­гун­ка бы­ла раз­бу­ра­на пар­ты­за­на­мі. Та­ды эша­лон звяр­нуў спа­чат­ку ў лат­вій­скі Са­лас­пілс, по­тым — у лі­тоў­скі Шаў­ляй. Ас­та­так каст­рыч­ні­ка і ліс­та­пад яны жы­лі на тэ­ры­то­рыі шаў­ляй­ска­га кан­цэнт­ра­цый­на­га ла­ге­ра пад ад­кры­тым не­бам, бо мес­цаў у ба­ра­ках не бы­ло. Та­ды Ані­сія і па­зна­ё­мі­ла­ся з сям'­ёй Ар­ло­вых са спа­ле­най вёс­кі Па­га­ры пад По­лац­кам. Баць­ку ся­мей­ства нем­цы рас­стра­ля­лі за су­вязь з пар­ты­за­на­мі ў 1942 го­дзе на ва­чах жон­кі Зі­на­і­ды і ма­лых дзя­цей. Дзве па­ла­чан­кі тры­ма­лі­ся ра­зам, і гэ­та да­зво­лі­ла ім і іх дзе­цям вы­жыць у не­ча­ла­ве­чых умо­вах.

Блі­жэй да вяс­ны ў ла­гер прый­шла па­ме­шчы­ца з ху­та­ра Ру­па­ніс ада­браць са­бе ра­бот­ні­каў. Яна ўгле­дзе­ла ся­лян­ку Зі­на­і­ду Акі­маў­ну Ар­ло­ву з дву­ма хлоп­чы­ка­мі ча­ты­рох і дзе­ся­ці га­доў, але тая ад­мо­ві­ла­ся іс­ці без сва­ёй га­рад­ской «сяст­ры» — Ані­сіі Пан­ко­вай з тры­ма дзець­мі. Вяз­ні ве­да­лі, што ў ра­бот­ні­каў на ху­та­ры больш шан­цаў вы­жыць. Тым не менш Зі­на­і­да Ар­ло­ва бы­ла не­па­хіс­ная. Па­ме­шчы­ца спа­чат­ку ад­мо­ві­ла­ся, але по­тым прый­шла зноў і за­бра­ла абедз­вюх жан­чын з пяц­цю іх дзець­мі. У яе вя­лі­кай гас­па­дар­цы ўсім знай­шла­ся пра­ца: 25 ка­роў, 15 ко­ней, шмат сві­ней і птуш­кі. Паз­ней ма­лод­шы Ар­лоў — Пётр Аляк­санд­ра­віч — да­ве­даў­ся, што па­ме­шчы­ца тым са­мым вы­ра­та­ва­ла іх жыц­ці, бо пе­рад эва­ку­а­цы­яй нем­цы ла­гер зні­шчы­лі ра­зам з усі­мі яго вяз­ня­мі.

Яны жы­лі ў лаз­ні. Жан­чы­ны да­гля­да­лі ка­роў, хлоп­чы­кі па­сві­лі гу­сей і час ад ча­су ўчы­ня­лі су­праць па­ме­шчы­цы аль­бо яе су­се­дзяў... са­праўд­ныя тэ­ра­рыс­тыч­ныя ак­ты. То ба­я­вы па­трон ха­ва­лі ў па­ле­на, якое трап­ля­ла ў гас­па­дар­скую печ, то з бяз­дым­на­га по­ра­ху вы­раб­ля­лі гра­на­ту. У пер­шым вы­пад­ку яны і са­праў­ды ледзь не за­бі­лі сваю вы­ра­та­ва­цель­ку: па­трон у пе­чы ра­за­рваў­ся, ку­ля пра­ля­це­ла не­да­лё­ка ад га­ла­вы па­ме­шчы­цы і вы­бі­ла ка­ва­лак дзвяр­но­га ву­ша­ка за яе спі­най. У дру­гім вы­пад­ку па­цяр­пеў ма­лод­шы Ар­лоў: ста­рэй­шы брат не па­спеў кі­нуць гра­на­ту, і тая ра­за­рва­ла­ся ка­ля га­ла­вы Пе­ці, па­ра­ніў­шы яго драў­ля­най трэс­кай.

На шчас­це, па­ме­шчы­ца не ста­ла рас­сле­да­ваць вы­па­дак з ку­ляй. У жан­чын хут­ка з'я­ві­ла­ся маг­чы­масць ад­дзя­чыць. Ка­лі Ру­па­ніс вы­зва­лі­лі са­вец­кія вой­скі і над па­ме­шчы­цай па­віс­ла па­гро­за рас­пра­вы, па­ла­чан­кі за­сту­пі­лі­ся за яе. Праз су­ткі нем­цы вяр­ну­лі свае па­зі­цыі, і та­ды на­дыш­ла чар­га па­ме­шчы­цы ха­ваць ад ка­та­ван­ня сва­іх ра­бот­ніц і ма­лень­кіх ра­бот­ні­каў...

Пра лёс баць­кі Пан­ко­вым ні­чо­га не ўда­ло­ся да­ве­дац­ца. Зі­на­і­да Іва­наў­на не су­мня­ва­ец­ца, што яго і Мі­ка­лая Па­цэ­ві­ча рас­стра­ля­лі ва ўро­чы­шчы Пяс­кі, бо ўсіх вяз­няў га­рад­ской тур­мы рас­стрэль­ва­лі там. Яна рэ­гу­ляр­на пры­яз­джае на гэ­тае мес­ца, пры­но­сіць квет­кі. Ёй шка­да, што баць­ка не мо­жа па­ра­да­вац­ца за сва­іх дзя­цей з іх друж­ны­мі сем'­я­мі. На­пэў­на, ён га­на­рыў­ся б сва­ёй сяст­рой, Ма­ры­яй Вай­цю­шо­нак (Ко­на­на­вай), якая пе­ра­жы­ла бла­ка­ду ў Ле­нін­гра­дзе, скон­чы­ла тэкс­тыль­ны ін­сты­тут, пра­ца­ва­ла на Ар­шан­скім іль­но­кам­бі­на­це, ка­ля дзе­ся­ці га­доў уз­на­чаль­ва­ла Мін­скі кам­воль­ны кам­бі­нат, а по­тым бы­ла мі­ніст­рам лёг­кай пра­мыс­ло­вас­ці Бе­ла­рус­кай ССР...

Зі­на­і­да Іва­наў­на Тра­фі­ма­ва-Пан­ко­ва рэ­гу­ляр­на пе­ра­во­дзіць гро­шы на бу­даў­ніц­тва ме­ма­ры­я­ла ў По­лац­ку. Яна спа­дзя­ец­ца, што да­ча­ка­ец­ца мо­ман­ту, ка­лі на мес­цы пяс­ча­най пуст­кі з'я­віц­ца пом­нік, год­ны па­мя­ці яе баць­кі і ўсіх тых, хто ля­жыць по­бач з ім.

Воль­га МЯДЗ­ВЕ­ДЗЕ­ВА,
фо­та аў­та­ра і з ся­мей­на­га ар­хі­ва
Зі­на­і­ды Тра­фі­ма­вай-Пан­ко­вай.

г. На­ва­по­лацк.

Гро­шы на бу­даў­ніц­тва ме­ма­ры­я­ла «Уро­чы­шча Пяс­кі» мож­на пе­ра­ліч­ваць у Ві­цеб­скае аб­лас­ное ад­дзя­лен­не ГА «Бе­ла­рус­кі фонд мі­ру» на ра­ху­нак

№3135411066036 (у бе­ла­рус­кіх руб­лях),

№3135411066502 (у до­ла­рах),

№3135411066805 (у ра­сій­скіх руб­лях)

у ды­рэк­цыі ААТ «Бел­ін­вест­банк» па Ві­цеб­скай воб­лас­ці, код 153001739, УНП 300126736

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.