Вы тут

Мой тлушч — мая аба­ро­на?


Да ліш­няй ва­гі вя­дуць ня­пра­віль­ныя фор­мы хар­чо­вых па­во­дзін — ка­лі ча­ла­век па­чы­нае ес­ці не для та­го, каб за­да­во­ліць го­лад, а для та­го, каб пе­ра­адо­лець стрэс, тры­во­гу, страх, па­чуц­цё ві­ны, крыў­ду, стра­ту. Зра­зу­ме­ла, гэ­та ад­бы­ва­ец­ца не­свя­до­ма.

Ін­струк­тар-ва­ле­о­лаг 23‑й дзі­ця­чай га­рад­ской па­лі­клі­ні­кі г. Мін­ска Іры­на ШЫ­МАН­СКАЯ на­гад­вае, што пе­ра­ядан­не бу­дзе ха­рак­тэр­на, ка­лі:

— лю­боў да дзі­ця­ці ў сям'і пра­яў­ля­ла­ся ў за­леж­нас­ці ад та­го, ці доб­ра яно пад'­ела;

— ты не ўпэў­не­ны ў тым, што ця­бе лю­бяць;

— ме­ла мес­ца пра­цяг­лая за­леж­насць ад да­мі­ну­ю­чай ма­ці;

— ма­юць мес­ца за­ні­жа­ная са­ма­ацэн­ка, ня­ўпэў­не­насць у са­бе, ад­чу­ван­не не­аба­ро­не­нас­ці.

Са­мыя час­тыя пры­чы­ны пе­ра­ядан­ня:

1. Ежа да­па­ма­гае спра­віц­ца са стра­хам, тры­во­гай або гне­вам, за­спа­ко­іц­ца пе­рад эк­за­ме­нам, пры­няц­цем ад­каз­на­га ра­шэн­ня, пе­рад па­дзе­яй, кан­флік­там, спрэч­кай і г. д. ці пас­ля іх (ха­рак­тэр­на па­ста­ян­нае жа­ван­не, час­тыя пе­ра­ку­сы па­між асноў­ны­мі пры­ёма­мі ежы, пе­ра­ку­сы пе­рад тэ­ле­ві­за­рам, у ма­шы­не, па на­чах).

2. Ежа з'яў­ля­ец­ца срод­кам у ба­раць­бе з су­мам, пры­гне­ча­нас­цю і дэ­прэ­сі­яй — у вы­ні­ку стра­ты, раз­ры­ву з бліз­кі­мі, з‑за не­маг­чы­мас­ці да­сяг­нен­ня мэ­ты, рас­ча­ра­ван­ня па гэ­тай пры­чы­не (ха­рак­тэр­на ўжы­ван­не са­лод­ка­га, цу­ке­рак, ша­ка­ла­ду).

3. Ежа з'яў­ля­ец­ца за­мен­ні­кам не­за­да­во­ле­ных псі­ха­ла­гіч­ных і са­цы­яль­ных па­трэб — у ка­хан­ні, са­ма­сцвяр­джэн­ні, пры­знан­ні, ба­гац­ці, кар'­е­ры. Ліш­няя ва­га ства­рае ілю­зію ўлас­най знач­нас­ці, упэў­не­нас­ці ў са­бе, жыц­цё­вай па­спя­хо­вас­ці.

Пе­ра­ядан­не і ліш­няя ва­га ха­ва­юць са­мыя роз­ныя жыц­цё­выя праб­ле­мы ча­ла­ве­ка. Ля­чэн­не атлус­цен­ня, звя­за­на­га з псі­ха­ла­гіч­ны­мі праб­ле­ма­мі, па­тра­буе не толь­кі аб­ме­жа­ван­ня ў ежы, але і зме­ны стэ­рэа­ты­паў у па­во­дзі­нах на­огул. Па­ху­дзен­не — не пе­ра­мо­га над ежай, гэ­та пе­ра­мо­га над са­мім са­бой. Так што і па­чы­наць па­доб­ную «ба­раць­бу» мож­на толь­кі пры моц­най ма­ты­ва­цыі да пе­ра­мен. Не­аб­ход­на за­даць са­бе пы­тан­ні: «На­вош­та мне гэ­та трэ­ба? і «Што я ха­цеў бы атры­маць у вы­ні­ку?» Без гэ­та­га ні­я­кія ды­е­ты, ле­ка­выя срод­кі і ме­та­ды не да­па­мо­гуць. Ча­со­вы эфект мо­жа быць да­сяг­ну­ты, ад­нак хут­ка ва­га вер­нец­ца на ра­ней­шы ўзро­вень.

Свят­ла­на БА­РЫ­СЕН­КА.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».