Вы тут

БА­ТЭ стар­туе з па­ра­жэн­ня


Па­ча­так фут­боль­на­га пер­шын­ства, фі­наль­ная се­рыя ха­кей­на­га чэм­пі­я­на­ту і пос­пех на­ша­га гім­нас­та на між­на­род­ных спа­бор­ніц­твах. «Звяз­да» ўзгад­вае га­лоў­ныя спар­тыў­ныя па­дзеі апош­ня­га са­ка­віц­ка­га ўік-эн­да.

1. Са­лі­гор­скі «Шах­цёр» пе­рай­граў БА­ТЭ (2:0) у пер­шым ту­ры фут­боль­на­га пер­шын­ства ся­род ка­ман­даў вы­шэй­шай лі­гі. Да вік­то­рыі гар­ня­коў пры­вя­лі дзве па­мыл­кі ла­тыш­ска­га гал­кі­пе­ра ба­ры­саў­чан Гер­ма­на Ма­лінь­ша. Ін­шыя мат­чы пры­нес­лі на­ступ­ныя вы­ні­кі: «Наф­тан» — «Тар­пе­да-Бе­лАЗ» — 2:0, «Го­мель» — «Бел­шы­на» — 3:1, «Нё­ман» — «Слуцк» — 0:1, «Дняп­ро» — «Ды­на­ма» (Мінск) — 0:1, «Мінск» — «Ды­на­ма» (Брэст) — 2:0.

2. Чэм­пі­я­нат кра­і­ны па ха­кеі вый­шаў на фі­наль­ную пра­мую.

Пе­ра­мо­гу ў тур­ні­ры між са­бой аспрэч­ва­юць гро­дзен­скі «Нё­ман» і мін­скае «Юнац­тва». Па­куль лік у се­рыі 1:1. Тым ча­сам мін­скае «Ды­на­ма» пра­цяг­вае зма­гац­ца за Ку­бак над­зеі, які ра­зы­гры­ва­ец­ца ся­род клу­баў, якія не тра­пі­лі ў се­рыю плэй-оф Кан­ты­нен­таль­най ха­кей­най лі­гі. Мін­ча­не па чар­зе пе­рай­гра­лі «Сло­ван», «Ат­лант» і «Поўначсталь». Пер­шы матч фі­наль­най се­рыі з ом­скім «Аван­гар­дам» ад­бу­дзец­ца сён­ня на «Мінск-Арэ­не». Па­ча­так гуль­ні — у 19:00.

3. Спар­тыў­ны гім­наст Дзміт­рый Бар­ка­лаў за­ва­я­ваў брон­за­вы ме­даль у прак­ты­ка­ван­ні на пе­ра­кла­дзі­не на эта­пе Куб­ка све­ту, які ад­быў­ся ў ка­тар­скай До­се. Леп­шыя вы­ні­кі па­ка­за­лі аме­ры­ка­нец Пол Ру­джэ­ры і га­лан­дзец Эп­ке Зон­дэр­ланд, пе­ра­мо­жца ў гэ­тай дыс­цып­лі­не. Вы­нік Дзміт­рыя стаў леп­шым для бе­ла­рус­кай збор­най на гэ­тым эта­пе.

4. Тэ­ні­сіст­ка Вік­то­рыя Аза­ран­ка за­ха­ва­ла за са­бой чац­вёр­тае мес­ца ў рэй­тын­гу Жа­но­чай тэ­ніс­най аса­цы­я­цыі. Пер­шы ра­док зай­мае аме­ры­кан­ка Се­рэ­на Уіль­ямс, на дру­гім — кі­та­ян­ка Лі На, а на трэ­цім — Агнэш­ка Рад­вань­ска з Поль­шчы.

5. У ад­бо­рач­ным тур­ні­ры чэм­пі­я­на­ту Еў­ро­пы па ганд­бо­ле, які сё­ле­та пры­муць Венг­рыя і Хар­ва­тыя, бе­ла­рус­кі па­цяр­пе­лі два па­ра­жэн­ні ад збор­най Нар­ве­гіі. У гас­цях на­шы дзяў­ча­ты са­сту­пі­лі з лі­кам 29:33, до­ма — 24:32. «Кож­ная ганд­ба­ліст­ка ад­да­ла на пля­цоў­цы ўсе сі­лы і пра­дэ­ман­стра­ва­ла, што ў яе вя­лі­кае сэр­ца, — пры­знаў­ся трэ­нер на­шай збор­най То­маш Ча­тэр. — Для да­сяг­нен­ня леп­шых вы­ні­каў трэ­ба больш пра­ца­ваць у ка­ман­дах, больш пра­во­дзіць ву­чэб­на-трэ­ні­ро­вач­ных збо­раў і гу­ляць з та­кі­мі ка­ман­да­мі, як Нар­ве­гія». Свае на­ступ­ныя ад­бо­рач­ныя мат­чы бе­ла­рус­кі пра­вя­дуць у чэр­ве­ні. У са­пер­ні­ках — збор­ная Ру­мы­ніі.

Пад­рых­та­ваў Та­рас ШЧЫ­РЫ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».