Вы тут

Атамную станцыю могуць узвесці хутчэй


Сё­ле­та на будп­ля­цоў­ках Бе­ла­рус­кай атам­най элект­ра­стан­цыі пла­ну­ец­ца асво­іць амаль паў­міль­яр­да до­ла­раў, па­ве­да­міў на ад­крыц­ці між­на­род­най вы­ста­вы «Ата­мэкс­па-Бе­ла­русь-2014» пер­шы на­мес­нік прэм'­ер-мі­ніст­ра Ула­дзі­мір Ся­маш­ка.

Пер­шы ві­цэ-прэм'­ер на­га­даў, што ле­тась на гэ­ты пра­ект бы­ло на­кі­ра­ва­на 420 млн до­ла­раў, а сё­ле­та ка­ля 470 млн до­ла­раў пой­дзе, у тым лі­ку, на ства­рэн­не ўсёй інф­ра­струк­ту­ры стан­цыі. Вы­ста­ва «Ата­мэкс­па-Бе­ла­русь-2014» са­дзей­ні­чае раз­віц­цю атам­най энер­ге­ты­кі, бо, без­умоў­на, тут прад­стаў­ле­ны най­ноў­шыя тэх­на­ло­гіі і аб­ста­ля­ван­не, ад­зна­чыў Ула­дзі­мір Ся­маш­ка.

На­мес­нік мі­ніст­ра энер­ге­ты­кі Бе­ла­ру­сі Мі­ха­іл Мі­ха­дзюк

пад­крэс­ліў, што ра­бо­ты на стан­цыі вя­дуц­ца ў ад­па­вед­нас­ці з гра­фі­кам, а гэ­та дае пад­ста­ву ка­заць аб свое­ча­со­вым увод­зе аб'­ек­та ў экс­плу­а­та­цыю. Кі­раў­ніц­тва энер­ге­тыч­най га­лі­ны кан­ста­туе, што за­тры­мак у фі­нан­са­ван­ні з па­чат­ку рэа­лі­за­цыі пра­ек­та па Бе­ла­рус­кай атам­най элект­ра­стан­цыі не ўзні­ка­ла.

Больш за тое, ра­бо­ты на дру­гім бло­ку Бе­ла­рус­кай АЭС вя­дуц­ца з апя­рэ­джан­нем гра­фі­ка на 6-8 ме­ся­цаў. На­мес­нік мі­ніст­ра ад­зна­чыў, што апя­рэ­джан­не гра­фі­ка мо­жа ў да­лей­шым ад­біц­ца на больш ран­нім увод­зе ў строй уся­го аб'­ек­та.

На ад­крыц­ці вы­ста­вы пры­сут­ні­чаў на­мес­нік ге­не­раль­на­га ды­рэк­та­ра дзярж­кар­па­ра­цыі «Ра­са­там» па раз­віц­ці і між­на­род­ным біз­не­се Кі­рыл Ка­ма­роў. У пры­ват­нас­ці, ён ад­зна­чыў, што су­мес­ны­мі на­ма­ган­ня­мі з да­па­мо­гай гэ­тай вы­ста­вы да­зво­ляць нам ума­ца­ваць ра­сій­ска-бе­ла­рус­кае су­пра­цоў­ніц­тва ў атам­най сфе­ры і на­ме­ціць но­выя пра­ек­ты. Пас­ля бу­даў­ніц­тва пер­шай атам­най элект­ра­стан­цыі ў Бе­ла­ру­сі мо­жа па­чац­ца раз­віц­цё мност­ва ін­шых пра­ек­таў у сфе­ры ра­ды­я­цый­ных тэх­на­ло­гій і іна­ва­цый­ных ядзер­ных на­ву­ко­вых рас­пра­цо­вак. Кар­па­ра­цыя «Ра­са­там» упэў­не­на, што мір­ны атам бу­дзе пры­но­сіць ка­рысць бе­ла­рус­кім гра­ма­дзя­нам не ад­но дзе­ся­ці­год­дзе.

VІ Між­на­род­ная вы­ста­ва і кан­фе­рэн­цыя «Ата­мэкс­па-Бе­ла­русь-2014», якая пра­хо­дзіць у Мін­ску з 1 па 3 кра­са­ві­ка, пла­нуе ўсе­ба­ко­ва раз­гле­дзіць пы­тан­ні рэа­лі­за­цыі дзяр­жаў­най па­лі­ты­кі ў га­лі­не атам­най энер­ге­ты­кі і за­бес­пя­чэн­ня энер­ге­тыч­най бяс­пе­кі ў Бе­ла­ру­сі.

На­га­даю, што ця­пер у на­шай кра­і­не рас­пра­цоў­ва­ец­ца і ўдас­ка­наль­ва­ец­ца за­ка­на­даў­ства, якое рэ­гу­люе ўсе пы­тан­ні бу­даў­ніц­тва і экс­плу­а­та­цыі атам­на­га аб'­ек­та, улі­ку ядзер­ных ма­тэ­ры­я­лаў і за­бес­пя­чэн­ня дзейс­ных мер ядзер­най бяс­пе­кі.

Сяр­гей КУР­КАЧ.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».