Вы тут

Фантастычная «Маладосць»


Чац­вёр­ты, кра­са­віц­кі, ну­мар «Ма­ла­до­сці» абя­цае быць фан­тас­тыч­ным ва ўсіх сэн­сах. Ства­раль­ні­кі ча­со­пі­са пра­цяг­ва­юць экс­пе­ры­мен­та­ваць, вы­пус­ка­ю­чы тэ­ма­тыч­ныя ну­ма­ры. На гэ­ты раз «Ма­ла­досць» бу­дзе пры­све­ча­на ці не са­ма­му па­пу­ляр­на­му і за­па­тра­ба­ва­на­му ся­род су­час­ных чы­та­чоў: лі­та­ра­ту­ры фэн­тэ­зі, фан­тас­ты­цы і роз­на­га кштал­ту жа­хам ды міс­ты­цы. Ідэя ства­рыць па­доб­ны вы­пуск не ўзнік­ла на пус­тым мес­цы. Кра­са­віц­кі ну­мар — гэ­та да­ні­на ко­ліш­нім тра­ды­цы­ям «Ма­ла­до­сці»: па­мя­та­е­це, пад ад­ной вок­лад­кай з ёю га­доў дзе­сяць та­му вы­хо­дзіў так зва­ны ча­со­піс у ча­со­пі­се «Фан­таст»? З раз­мо­вы пра гэ­ты пра­ект з та­га­час­ным рэ­дак­та­рам «Ма­ла­до­сці» пісь­мен­ні­цай Ра­і­сай Ба­ра­ві­ко­вай і па­чы­на­ец­ца не­звы­чай­ны кра­са­віц­кі ну­мар.

Ка­лі фан­тас­ты­ка на­ву­ко­вая, то яна ўжо не зу­сім і фан­тас­ты­ка. Гэ­та ін­ту­і­тыў­на-мас­тац­кае ба­чан­не бу­ду­чы­ні, якое звы­чай­на апя­рэдж­вае на­ву­ку і мае тэн­дэн­цыю спраў­джвац­ца. Ад­нак су­час­ная на­ву­ка на­столь­кі раз­ві­тая, што не­ка­то­рыя яе да­сяг­нен­ні зда­юц­ца фан­тас­тыч­ны­мі. Што ка­заць, ка­лі на­ват школь­ні­кі здзяйс­ня­юць дзёрз­кія на­ву­ко­выя вы­на­ход­ствы? Прык­лад вы па­ба­чы­це ў кра­са­віц­кай «Ма­ла­до­сці». Па­ці­каў­це­ся, як ву­чань ста­ра­да­рож­скай шко­лы, удзель­нік спец­пра­ек­та БРСМ «100 ідэй для Бе­ла­ру­сі» Па­вел Ба­цы­леў на­ву­чыў ма­біль­нік ра­шаць за­дач­кі па хі­міі.

Мас­тац­кая част­ка жах­лі­ва-фан­тас­тыч­най кра­са­віц­кай «Ма­ла­до­сці», не­су­мнен­на, ура­зіць чы­та­чоў раз­гу­лам фан­та­зіі аў­та­раў. Ама­та­рам жа­хаў па­ка­зы­чуць нер­вы тво­ры аў­та­раў-дэ­бю­тан­таў Ула­дзі­сла­вы Гу­ры­но­віч, Да­ні­і­ла Жугж­ды («Эг­лея») і Ка­ця­ры­ны Мядз­ве­дзе­вай («Спа­да­ры­ня Тры­но­га»). У апо­вес­ці Сяр­гея Бе­ла­яра «Гуль­ня» вус­ціш­ныя фан­тас­тыч­ныя па­дзеі ўпі­са­ны ў гіс­та­рыч­ны кан­тэкст вай­ны 1812 г. Не абы­шоў­ся фан­тас­тыч­ны ма­ла­до­сцеў­скі экс­пе­ры­мент і без кас­міч­най тэ­мы. Па­ванд­ра­ваць па га­лак­ты­ках вас за­пра­ша­юць аў­та­ры Мар­га­ры­та Ла­тыш­ке­віч ды Лаў­рэн Юра­га. Ад­па­чыць ад звыш­ра­зум­нас­ці кас­міч­ных тво­раў і раз­ве­яць нер­во­вае на­пру­жан­не ад жа­хаў вам да­па­мо­жа іра­ніч­на-па­зі­тыў­ны «Ля­ту­чы кле­гі­ум» Вік­та­ра Лу­па­сі­на.

Паэ­зія чац­вёр­тай «Ма­ла­до­сці» ар­га­ніч­на ўпі­са­ла­ся ў агуль­ную кан­цэп­цыю ну­ма­ра. Ня­гле­дзя­чы на тое, што фан­тас­ты­ка і жа­хі — тэ­ры­то­рыя, як пра­ві­ла, про­зы, «Ма­ла­досць» прад­стаў­ляе ўзо­ры фан­тас­тыч­на-жах­лі­вай лі­ры­кі: вы­па­дак, ка­лі та­ям­ні­чы змест за­клю­ча­ны ў ча­роў­ную паэ­тыч­ную фор­му. Пра­чы­тай­це вер­шы Мар­га­ры­ты Ла­тыш­ке­віч, Юліі Анац­кі, Ка­сі Глу­хоў­скай, Ада­ма Шос­та­ка і зве­дай­це са­праўд­ную ма­гію сло­ва...

Чац­вёр­тая «Ма­ла­досць» га­то­вая па­зна­ё­міць чы­та­чоў так­са­ма з за­меж­ным фан­тас­тыч­ным во­пы­там: тво­ра­мі Джэ­ні­фер Гізб­рэхт і Бру­са Хо­лан­да Ро­джэр­са ў пе­ра­кла­дзе на бе­ла­рус­кую мо­ву.

Пра, ба­дай, са­ма­га вя­до­ма­га бе­ла­рус­ка­га мі­фа­ла­гіч­на­га пер­са­на­жа, Цмо­ка, вы змо­жа­це пра­чы­таць у зай­маль­ным ар­ты­ку­ле Пят­ра Ва­сю­чэн­кі «Пра Цмо­ка , яго по­стаць, дзі­касць, па­ля­ван­не на яго ды пра ін­шае».

Раз­бі­рац­ца, ча­му ж ча­ла­ве­ка так ва­біць жах­лі­вае і фан­тас­тыч­нае, бы­ло б не­спра­вяд­лі­ва без псі­хо­ла­гаў. Пра тое, ча­му нам не­да­стат­ко­ва жыц­цё­вай рэ­аль­нас­ці і як на­ву­чыц­ца ча­раў­ніц­тву ў што­дзён­нас­ці, чы­тай­це ў ар­ты­ку­ле Свят­ла­ны Сіт­нік у руб­ры­цы «Кам­пе­тэнт­на».

І апош­няе. Як мож­на бе­ла­ру­сам абы­сці­ся без Язэ­па Драз­до­ві­ча, ка­лі га­вор­ка ідзе пра фан­тас­ты­ку? Нель­га. І гэ­та ві­даць ужо па вок­лад­цы чац­вёр­тай «Ма­ла­до­сці»...

Пры­ем­на­га вам чы­тан­ня, сяб­ры! Будзь­це ма­ла­ды­мі і фан­тас­тыч­ны­мі!

Та­ма­ра Са­ра­чын­ская.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.