Вы тут

Парламенцкі дзённік


Рэа­лі­за­цыя ма­ку— вы­ключ­нае пра­ва дзяр­жа­вы

 

У пер­шы дзень ра­бо­ты се­сіі дэ­пу­та­ты пры­ня­лі да ве­да­ма дэ­крэт № 1 ад 14 сту­дзе­ня 2014 го­да «Аб не­ка­то­рых пы­тан­нях дзяр­жаў­на­га рэ­гу­ля­ван­ня аба­ра­чэн­ня на­сен­ня ма­ку». Пра не­аб­ход­насць пры­няц­ця гэ­та­га да­ку­мен­та пар­ла­мен­та­ры­ям рас­ка­заў Мі­ністр унут­ра­ных спраў Бе­ла­ру­сі Ігар ШУ­НЕ­ВІЧ.

У 2005 го­дзе ў Мі­ніс­тэр­ства ўнут­ра­ных спраў ста­ла па­сту­паць ін­фар­ма­цыя пра тое, што нар­ка­за­леж­ныя асо­бы асво­і­лі тэх­на­ло­гію вы­ра­бу ў хат­ніх умо­вах опію з на­сен­ня ма­ку, якое на той мо­мант зна­хо­дзі­ла­ся ў сва­бод­ным аба­ра­чэн­ні, ме­ла вы­со­кую да­ступ­насць і ніз­кую ца­ну. З‑за та­го, што кошт вы­раб­ле­на­га з на­сен­ня ма­ку нар­ко­ты­ку быў у дзя­сят­кі ра­зоў ні­жэй­шым за кошт 1 гра­ма ге­ра­і­ну, гэ­ты спо­саб вы­ра­бу опію хут­ка рас­паў­сю­дзіў­ся па ўсёй тэ­ры­то­рыі Бе­ла­ру­сі. У су­вя­зі з гэ­тым ца­на 1 кі­ла­гра­ма ма­ку на рын­ках на пра­ця­гу ад­на­го го­да вы­рас­ла з 1,5 да 40 до­ла­раў ЗША, а на ка­нец 2013 го­да ста­ла да­хо­дзіць да $100.

Па звест­ках нар­ка­ла­гіч­най служ­бы Мі­ніс­тэр­ства ахо­вы зда­роўя Бе­ла­ру­сі, у 2013 го­дзе ў кра­і­не амаль 70% улі­ча­ных нар­кас­па­жыў­цоў ужы­ва­лі опій­ныя нар­ко­ты­кі, у Мін­ску — амаль 80%. Аб'­ём кан­фіс­ка­ва­на­га опію скла­даў да 70% ад агуль­най ма­сы ўсіх ада­бра­ных ра­бот­ні­ка­мі мі­лі­цыі псі­ха­ак­тыў­ных рэ­чы­ваў. Ад­на­ча­со­ва рэз­ка вы­рас ім­парт на­сен­ня ма­ку, які да­хо­дзіў у апош­нія га­ды да 1 ты­ся­чы тон, у той час як па­трэ­бы ўсёй хле­ба-пя­кар­най пра­мыс­ло­вас­ці кра­і­ны скла­да­юць не больш за 200 тон. Гэ­та зна­чыць, ка­ля 800 тон на­сен­ня ма­ку што­год іш­ло на ры­нак нар­кас­па­жыў­цам.

— З мэ­тай су­праць­дзе­ян­ня рас­паў­сюдж­ван­ня гэ­тай тэх­на­ло­гіі вы­ра­бу опію па іні­цы­я­ты­ве МУС на пра­ця­гу не­каль­кіх га­доў пры­ма­лі­ся ме­ры за­ка­на­даў­ча­га ха­рак­та­ру: змя­ня­лі­ся пра­ві­лы ганд­лю, уво­дзі­лі­ся но­выя стан­дар­ты хар­чо­ва­га ма­ку. Але не ўсе на­шы за­ка­на­даў­чыя іні­цы­я­ты­вы бы­лі пры­ня­ты, — па­ве­да­міў дэ­пу­та­там мі­ністр унут­ра­ных спраў. — У 2011 го­дзе ад­бы­ла­ся між­ве­да­мас­ная на­ра­да па пы­тан­нях кант­ро­лю за пе­ра­мя­шчэн­нем ма­ку на тэ­ры­то­рыі Бе­ла­ру­сі, ад­ным з яе вы­ні­каў ста­ла пры­няц­це ад­па­вед­най па­ста­но­вы і змя­нен­ня ў дзяр­жаў­ны стан­дарт. Гэ­та да­зво­лі­ла эфек­тыў­на су­праць­ста­яць уво­зу за­бру­джа­на­га ма­ка­вай са­ло­май на­сен­ня ма­ку праз за­ход­нія і паў­ноч­ныя ме­жы кра­і­ны. Ад­нак пас­ля ўступ­лен­ня Бе­ла­ру­сі ў Мыт­ны са­юз, які прак­тыч­на сцёр ме­жы Бе­ла­ру­сі з ус­хо­ду, рэз­ка па­вя­лі­чыў­ся пры­ток на­сен­ня ма­ку з Ра­сіі і Ка­зах­ста­на.

У су­вя­зі з гэ­тым ле­тась і быў рас­пра­ца­ва­ны ад­па­вед­ны дэ­крэт, у ад­па­вед­нас­ці з якім за дзяр­жа­вай за­ма­ца­ва­на вы­ключ­нае пра­ва на ажыц­цяў­лен­не ап­то­ва­га ганд­лю на­сен­нем ма­ку, які рэа­лі­зу­ец­ца юры­дыч­ны­мі асо­ба­мі, згод­на з пе­ра­лі­кам, які вы­зна­чае Са­вет Мі­ніст­раў. Уліч­ва­ю­чы, што дэ­крэт мае ча­со­вае дзе­ян­не, МУС рых­туе пра­ект ад­па­вед­на­га за­ко­на.

Дэ­крэт да­зво­ліў узяць пад жорст­кі кант­роль усе ста­дыі аба­ра­чэн­ня на­сен­ня ма­ку: з мо­ман­ту яго ўво­зу ў кра­і­ну да спа­жы­ван­ня, пры гэ­тым ін­та­рэ­сы за­ко­на­па­слух­мя­ных гра­ма­дзян не за­кра­ну­ты, за­пэў­ніў на­род­ных абран­ні­каў Ігар Шу­не­віч.

Дэ­пу­тат ад Дняп­роў­ска-Буг­скай вы­бар­чай акру­гі № 10 Юрый ДА­РА­ГА­КУ­ПЕЦ

па­пра­сіў мі­ніст­ра больш кан­крэт­на рас­па­вес­ці пра вы­ні­кі Дзе­ян­ня дэ­крэ­та № 1 ад 14 сту­дзе­ня 2014 го­да. За два ме­ся­цы дзе­ян­ня дэ­крэ­та бы­ло скла­дзе­на больш за 30 пра­та­ко­лаў аб ад­мі­ніст­ра­цый­най ад­каз­нас­ці за па­ру­шэн­не пра­ві­лаў аба­ра­чэн­ня на­сен­ня ма­ку на тэ­ры­то­рыі Бе­ла­ру­сі. Пры гэ­тым бы­ло кан­фіс­ка­ва­на ка­ля 40 тон ма­ка­ва­га на­сен­ня, што скла­дае 83% ад уся­го аб'­ёму ада­бра­на­га мі­лі­цы­яй ма­ку за ўвесь мі­ну­лы год. За гэ­ты час, згод­на з но­вы­мі нор­ма­мі, бы­лі кан­фіс­ка­ва­ны 4 аў­та­ма­бі­лі.

На пы­тан­не дэ­пу­та­та ад Ма­ту­се­віц­кай акру­гі № 103 (г. Мінск) Ва­лян­ці­ны ЖУ­РАЎ­СКАЙ пра тое, як на з'яў­лен­не дэ­крэ­та ад­рэ­ага­ваў нар­кас­па­жы­вец­кі ры­нак, Ігар Шу­не­віч ад­ка­заў: «Кан'­юнк­ту­ра рын­ку змя­ні­ла­ся вель­мі хут­ка. Ка­лі ле­тась до­ля опій­ных нар­ко­ты­каў скла­да­ла 70% ад агуль­на­га аб'­ёму кан­фіс­ка­ва­ных рэ­чы­ваў, то ця­пер — ка­ля 10».

Дэ­пу­тат ад Стаўб­цоў­скай акру­гі № 70 (Мін­ская воб­ласць) Мі­ка­лай ІВАН­ЧАН­КА па­ці­ка­віў­ся дум­кай мі­ніст­ра на­конт пра­вер­кі школь­ні­каў і мо­ла­дзі на прад­мет ужы­ван­ня нар­ко­ты­каў. На гэ­та Ігар Шу­не­віч за­ўва­жыў, што та­кая пра­вер­ка мо­жа вы­зна­чыць вя­лі­кую коль­касць спа­жыў­цоў псі­ха­ак­тыў­ных рэ­чы­ваў ся­род дзя­цей з доб­рых сем'­яў. «Ка­лі за­ка­на­даў­ца ўвя­дзе та­кую нор­му, мы бу­дзем яе вы­кон­ваць», — ска­заў мі­ністр.

— МУС вель­мі апе­ра­тыў­на рэ­агуе на з'яў­лен­не но­вых нар­ко­ты­каў, но­вых іх фор­мул, і, як ні­хто больш на пост­са­вец­кай пра­сто­ры, хут­ка ўно­сіць у спі­сы за­ба­ро­не­ных прэ­па­ра­таў, — па­ве­да­міў мі­ністр жур­на­ліс­там. — Што да­ты­чыць спай­саў і тых вы­пад­каў гі­бе­лі ма­ла­дых лю­дзей, якія зда­ры­лі­ся ў апош­нія ме­ся­цы, то, з пунк­ту по­гля­ду абы­ва­це­ля, мы, без­умоў­на, спаз­ні­лі­ся і не змаг­лі пра­ду­хі­ліць тра­ге­дыі. Але ця­пер ка­нал ганд­лю зні­шча­ны, па­да­зро­ныя арыш­та­ва­ныя, вя­лі­кая пар­тыя псі­ха­ак­тыў­ных рэ­чы­ваў і іх кам­па­не­нтаў кан­фіс­ка­ва­на, і вы ба­чы­це, што гі­бель лю­дзей спы­ні­ла­ся. Мы атры­ма­лі пэў­ныя ўро­кі з гэ­тай сі­ту­а­цыі, каб на­пе­рад рэ­ага­ваць больш апе­ра­тыў­на.

Са­цы­яль­ны па­кет

Ся­род за­ко­на­пра­ек­таў са­цы­яль­на­га бло­ка дэ­пу­та­ты ў пер­шы дзень вяс­но­вай се­сіі раз­гле­дзе­лі ў двух чы­тан­нях па­праў­кі ў не­ка­то­рыя за­ко­ны, якія да­ты­чац­ца мі­ні­маль­най за­ра­бот­най пла­ты.

Пра­ект за­ко­на пра­ду­гледж­вае, што ўрад бу­дзе што­год з 1 сту­дзе­ня вы­зна­чаць толь­кі па­мер ме­сяч­най мі­ні­маль­най зар­пла­ты. Па­мер па­га­дзін­най «мі­ні­мал­кі» трэ­ба бу­дзе вы­зна­чаць раз­лі­ко­вым шля­хам для роз­ных ка­тэ­го­рый пра­цаў­ні­коў, зы­хо­дзя­чы з па­ме­ру мі­ні­маль­най ме­сяч­най за­ра­бот­най пла­ты.

Акра­мя та­го, сён­ня ў пер­шым чы­тан­ні пры­ня­ты па­праў­кі па пы­тан­нях пен­сій­на­га за­бес­пя­чэн­ня. За­ко­на­пра­ект быў пад­рых­та­ва­ны дзе­ля вы­ка­нан­ня Ука­за ад 3 ве­рас­ня 2013 го­да № 389, які па­вя­ліч­вае мі­ні­маль­ны стаж пра­цы з вы­пла­тай аба­вяз­ко­вых стра­ха­вых пен­сій­ных унёс­каў у Фонд са­ца­ба­ро­ны для пры­зна­чэн­ня пен­сій па ўзрос­це, за вы­слу­гу га­доў. Гэ­ты мі­ні­маль­ны стаж па­вы­ша­ны з 5 да 10 га­доў.

Ад­каз­ва­ю­чы на пы­тан­не дэ­пу­та­та Ула­дзі­мі­ра Ба­за­на­ва (Брэсц­кая-Па­меж­ная акру­га № 4), мі­ністр пра­цы і са­ца­ба­ро­ны Ма­ры­я­на Шчот­кі­на ад­зна­чы­ла: «Мы ця­пер пра­цу­ем над тым, каб па­вя­лі­чыць знач­насць пра­цяг­лас­ці пра­цы, каб па­мер пен­сіі за­ле­жаў ад пра­цяг­лас­ці пра­цы і вы­пла­ты стра­ха­вых уз­но­саў». Пры гэ­тым яна па­ве­да­мі­ла, што ся­род на­яў­ных ця­пер 52 тыс. ва­кан­сій больш за 60% пра­па­ну­юць зар­пла­ты Br2–3 млн.

Так­са­ма мі­ністр, ад­каз­ва­ю­чы на пы­тан­не дэ­пу­та­та Дзміт­рыя ХА­РЫ­ТОН­ЧЫ­КА (Жо­дзін­ская акру­га № 64), па­ве­да­мі­ла, што, па звест­ках за лю­ты, па кра­і­не 71 ар­га­ні­за­цыя вы­плач­ва­ла зар­пла­ты, мен­шыя за Br2 млн. У гэ­тых ар­га­ні­за­цы­ях за­ня­та ка­ля 12 тыс. пра­цаў­ні­коў.

Воль­га МЯДЗ­ВЕ­ДЗЕ­ВА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.