Вы тут

Кам­по­сце­ры і ва­лі­да­та­ры


або Што трэ­ба ве­даць пра но­вую сіс­тэ­му апла­ты пра­ез­ду

Сіс­тэ­ма апла­ты ў ста­ліч­ным транс­пар­це — спра­ва для ўсіх но­вая. На ма­іх ва­чах дзяў­чы­на пры­кла­ла да ва­лі­да­та­ра элект­рон­ны пра­яз­ны, але тэр­мі­нал кант­ра­лё­ра пры пра­вер­цы па­ка­заў, што пра­езд не апла­ча­ны. Жан­чы­на-рэ­ві­зор толь­кі здзіў­ле­на спы­та­ла: «Вы пры­кла­да­лі кар­ту да ва­лі­да­та­ра?», на што дзяў­чы­на ад­ка­за­ла: «Так, вы­све­ці­ла­ся зя­лё­ная га­лач­ка і над­піс — «апла­ча­на». Штра­фа­ваць па­са­жыр­ку не ста­лі, бо па­куль што асноў­ная за­да­ча рэ­ві­зо­раў не ка­раць лю­дзей, а ву­чыць іх ка­рыс­тац­ца но­вы­мі тэх­на­ло­гі­я­мі на транс­пар­це. «Звяз­да» па­спра­ба­ва­ла ра­за­брац­ца з но­вай сіс­тэ­май апла­ты пра­ез­ду ў гра­мад­скім транс­пар­це ста­лі­цы, якая вы­клі­ка­ла шмат спрэ­чак.

Пер­шы блін

2Са­праўд­ны «жарт» мін­ча­не атры­ма­лі 1 кра­са­ві­ка, ка­лі, апроч па­вы­шэн­ня кош­ту пра­ез­ду, на зме­ну па­пя­ро­вым пра­яз­ным прый­шлі элект­рон­ныя. Увод но­вай сіс­тэ­мы апла­ты па­чаў­ся з кан­фу­зу: знач­ная част­ка аб­ста­ля­ван­ня ў гра­мад­скім транс­пар­це прос­та не спра­цоў­ва­ла. «Ва­лі­да­та­ры не пра­цу­юць у па­ло­ве адзі­нак транс­пар­ту! Спа­чат­ку на­ла­дзі­лі б іх як мае быць! А то да­каз­вай пас­ля кант­ра­лё­рам, што ты не вярб­люд!» — абу­ра­лі­ся лю­дзі ў ін­тэр­нэ­це, не ве­да­ю­чы, рас­цэнь­ваць гэ­та як ня­ўда­лы пер­ша­кра­са­віц­кі жарт ці як не­дас­ка­на­ласць сіс­тэ­мы. Не­ка­то­рыя асаб­лі­ва ўзру­ша­ныя «фа­рум­ча­не» пра­па­ноў­ва­лі пры­кла­даць карт­кі да лбоў рэ­ві­зо­раў, хоць не зра­зу­ме­ла, чым яны тут пра­ві­ні­лі­ся. Але «Мінск­транс», які аб­вяс­ціў, што ця­гам ме­ся­ца сіс­тэ­ма бу­дзе пра­ца­ваць у тэс­та­вым рэ­жы­ме, па­спя­шаў­ся су­па­ко­іць гра­ма­дзян: маў­ляў, праз ты­дзень усё вы­пра­вім. «Па­ні­ка­ваць мін­ча­нам не вар­та. Сі­ту­а­цыя звя­за­на з па­чат­кам ра­бо­ты сіс­тэ­мы на вя­лі­кай коль­кас­ці тэх­ніч­ных срод­каў і бес­кан­такт­ных кар­так. Па за­ко­ну вя­лі­кіх ліч­баў рас­це ад­со­так па­мы­лак. Гэ­ты этап пра­хо­дзіць лю­бая сіс­тэ­ма, асаб­лі­ва та­кая маш­таб­ная», — тлу­ма­чыў на­мес­нік ге­не­раль­на­га ды­рэк­та­ра «Мінск­тран­са» Анд­рэй ПА­ПЛЕЎ­КА.

У транс­пар­це ж лю­дзі (асаб­лі­ва па­жы­ло­га ўзрос­ту) пра­цяг­ва­лі вы­каз­ваць не­за­да­валь­нен­не: вось лух­ты на­вы­дум­ля­лі! Зрэш­ты, но­вае заў­сё­ды ўспры­ма­ец­ца на­сця­ро­жа­на — так ужо ство­ра­ны ча­ла­век. Але нель­га не пры­знаць, што «Мінск­транс», без­умоў­на, зра­біў крок да пра­грэ­су. Бо ва ўсім, як пры­ня­та ка­заць, «цы­ві­лі­за­ва­ным све­це» элект­рон­ная апла­та пра­ез­ду — прой­дзе­ны і да­ве­дзе­ны «да ро­зу­му» этап. Ка­лісь­ гэ­та не­па­збеж­на ча­кае і нас. А па­куль но­выя кам­по­сце­ры і ва­лі­да­та­ры пра­хо­дзяць «аб­кат­ку», па­спра­бу­ем пры­вес­ці ад­ка­зы на са­мыя рас­паў­сю­джа­ныя пы­тан­ні, звя­за­ныя з но­вай сіс­тэ­май.

Не за­блы­тац­ца ў карт­ках

Пра­езд ва ўсіх ві­дах транс­пар­ту з 1 кра­са­ві­ка мож­на апла­ціць пры да­па­мо­зе дзвюх бес­кан­такт­ных смарт-кар­так (БСК). Ад­на з іх пры­зна­ча­ец­ца для апла­ты пра­ез­ду ў мет­ро. І хоць карт­кі ў «пад­зем­цы» — з'я­ва звык­лая, но­выя бес­кан­такт­ныя пра­яз­ныя зруч­ней­шыя за ста­рыя маг­ніт­ныя тым, што імі не трэ­ба пра­во­дзіць па жо­ла­бе, а мож­на прос­та пры­клас­ці да дат­чы­ка на тур­ні­ке­це. Та­кой карт­кай па-ра­ней­ша­му мож­на аплач­ваць толь­кі па­езд­кі ў мет­ро. Коль­касць па­ез­дак мо­жа быць роз­най: на ме­сяц (з пер­ша­га па апош­ні дзень ме­ся­ца), на паў­ме­ся­ца (з 1 па 15 чыс­ло), на дэ­ка­ду (з пер­ша­га чыс­ла ме­ся­ца да 10, з 11 да 20 і з 21 да апош­ня­га чыс­ла ме­ся­ца), апроч та­го — на пе­ры­яд 30, 15 і 10 дзён. Та­кія карт­кі бу­дуць дзей­ні­чаць не з пэў­на­га чыс­ла, а з та­го дня, які вы вы­бе­ра­це са­мі. А яшчэ ёсць пра­яз­ныя на 5, 10, 20, 30, 40, 50, 60 па­ез­дак. Пры на­быц­ці карт­кі мет­ра­па­лі­тэ­на пер­шы раз да­вя­дзец­ца за­пла­ціць не толь­кі за бу­ду­чыя па­езд­кі, але і яе за­ло­га­вы кошт — 10 ты­сяч руб­лёў.

Дру­гая БСК — адзі­ны пра­яз­ны «Мінск­тран­са», ён, як і бы­лыя па­пя­ро­выя пра­яз­ныя, мо­жа быць на адзін від транс­пар­ту, два, тры, ча­ты­ры (уклю­ча­ю­чы аў­то­бус-экс­прэс). Пад­ра­бяз­ную ін­фар­ма­цыю пра тэр­мі­ны іх дзе­ян­ня мож­на знай­сці на сай­це «Мінск­тран­са». Та­кую карт­ку так­са­ма мож­на на­быць на ме­сяц, паў­ме­ся­ца, дэ­ка­ду і на пэў­ную коль­касць па­ез­дак — 5, 10, 20, 30, 40, 50 і 60. Ка­лі вы куп­ля­е­це пра­яз­ны на пэў­ную коль­касць па­ез­дак, вы­ка­рыс­таць іх мож­на ця­гам 60 дзён, па­чы­на­ю­чы з да­ты па­куп­кі, ва ўсіх ві­дах транс­пар­ту, апроч экс­прэс-аў­то­бу­са. За­ло­га­вы кошт адзі­на­га пра­яз­но­га «Мінск­тран­са», які так­са­ма да­вя­дзец­ца за­пла­ціць пры пер­шай па­куп­цы, 12 ты­сяч руб­лёў.

Важ­ны мо­мант: па­куль сіс­тэ­ма элект­рон­най апла­ты пра­ез­ду толь­кі ўва­хо­дзіць ва ўжы­так, транс­парт­ні­кі рэ­ка­мен­ду­юць за­хоў­ваць па­пя­ро­выя чэ­кі, якія па­са­жыр атрым­лі­вае пры на­быц­ці БСК. Як той ка­заў, на ўся­ля­кі па­жар­ны...

Та­ло­ны, жэ­то­ны, SMS

Акра­мя элект­рон­ных пра­яз­ных, у на­зем­ным гра­мад­скім транс­пар­це па-ра­ней­ша­му мож­на аплач­ваць пра­езд пры да­па­мо­зе ад­на­ра­зо­вых та­ло­наў. Толь­кі кам­по­сце­ры для іх ця­пер так­са­ма элект­рон­ныя. Каб пра­біць та­лон, трэ­ба ўста­віць яго край, на які ўказ­вае на­ма­ля­ва­ная на са­мім та­ло­не стрэ­лач­ка, у ад­ту­лі­ну кам­по­сце­ра, да­ча­кац­ца гу­ка­во­га і свет­ла­во­га сіг­на­лу і да­стаць. Пэў­ныя ня­зруч­нас­ці та­ко­га кам­па­сці­ра­ван­ня за­клю­ча­юц­ца ў тым, што з пер­ша­га ра­зу ў вуз­кую шчы­лі­ну кам­по­сце­ра тра­піць бы­вае скла­да­на, асаб­лі­ва ка­лі край та­ло­на ска­ме­ча­ны, аль­бо транс­парт гай­дае пад­час ру­ху.

У мет­ро ж для ад­на­ра­зо­вых па­ез­дак мож­на вы­ка­рыс­тоў­ваць ста­рыя доб­рыя жэ­то­ны. Але ёсць і яшчэ ад­но но­ва­ўвя­дзен­не: у лю­тым у мет­ра­па­лі­тэ­не з'я­ві­ла­ся та­кая фор­ма апла­ты па­езд­кі, як SMS-бі­лет. Праў­да, ка­рыс­тац­ца па­слу­гай па­куль што мо­гуць толь­кі аба­не­нты ма­біль­на­га апе­ра­та­ра lіfe:). Каб на­быць та­кі бі­лет, трэ­ба да­слаць бяс­плат­нае SMS з тэкс­там «1» на ну­мар 2255. У ад­каз на яго прый­дзе па­ве­дам­лен­не з рад­ка­мі ліч­баў, пас­ля ча­го з ра­хун­ку аба­не­нта зды­муць 3700 руб­лёў — кошт ад­ной па­езд­кі. Эк­ран тэ­ле­фо­на з тэкс­там па­ве­дам­лен­ня трэ­ба пад­нес­ці да счыт­валь­най пры­ла­ды на ад­лег­ласць 1—2 см. Рэ­ак­цы­яй на гэ­та ста­не зя­лё­ная стрэл­ка, якая за­га­рыц­ца на тур­ні­ке­це. Мож­на іс­ці. Ці­ка­ва, што SMS-бі­ле­ты мож­на на­бы­ваць «на бу­ду­чы­ню»: яны дзей­ні­ча­юць ця­гам го­да пас­ля па­куп­кі. Пры гэ­тым, на­ват ка­лі вы згу­бі­це тэ­ле­фон, іх мож­на бу­дзе ад­на­віць. Да­рэ­чы, у пер­шы дзень кра­са­ві­ка sms-бі­ле­таў ску­пі­лі рэ­корд­ную коль­касць — 4,5 ты­ся­чы.

Пы­тан­ні за­ста­юц­ца...

Но­вая сіс­тэ­ма апла­ты пра­ез­ду мо­жа зда­вац­ца скла­да­най толь­кі на­па­чат­ку, па­куль яе на­ла­дзяць, і ўсе прывыкнуць да но­вых пры­лад і на­ву­чац­ца ка­рыс­тац­ца імі. Мно­гія мін­ча­не ўжо ад­то­ча­ны­мі да аў­та­ма­тыз­му ру­ха­мі, за­хо­дзя­чы ў транс­парт, пры­кла­да­юць карт­кі да ва­лі­да­та­раў і кам­па­сці­ру­юць та­ло­ны. Але, як па­ка­за­ла прак­ты­ка, ін­фар­ма­цый­ны лік­без у вы­гля­дзе ліс­то­вак і рэ­клам­ных ро­лі­каў «Мінск­тран­са» «дайшоў» не да ўсіх гра­ма­дзя­н, та­му вы­раз «тэх­ні­ка ў ру­ках дзі­ку­на — ка­ва­лак ме­та­лу» за­ста­ец­ца ак­ту­аль­ным.

У той жа час не­зра­зу­ме­лым для мін­чан за­ста­ец­ца пы­тан­не не­аб­ход­нас­ці аў­та­ры­за­ваць пра­яз­ны ў са­ло­не транс­парт­на­га срод­ку. Бо ка­лі па­са­жыр ужо за­пла­ціў за карт­ку гро­шы, ён усё ад­но мо­жа атры­маць штраф, ка­лі не «ад­зна­чыц­ца» на ва­лі­да­та­ры. Ча­сам, ка­лі ў ру­ках цяж­кія сумкі, ра­біць гэ­та бы­вае ня­зруч­на, а мно­гія зу­сім за­бы­ва­юц­ца пад­нес­ці карт­ку да дат­чы­ка. Спе­цы­я­ліс­ты «Мінск­тран­са» тлу­ма­чаць та­кую ме­ру рэа­лі­за­цы­яй пра­ва гра­ма­дзя­ні­на на пра­езд, а так­са­ма кант­ро­лем па­са­жы­ра­па­то­ку...

Скла­да­на апла­ціць пра­езд ця­гам пры­пын­ку (і на­ват не­каль­кіх) у час пік, бо да­брац­ца да не­шмат­лі­кіх ва­лі­да­та­раў і кам­по­сце­раў праб­ле­ма­тыч­на. Так­са­ма су­мнен­ні вы­клі­кае маг­чы­масць рэ­ві­зо­раў за­па­мі­наць усіх па­са­жы­раў, якія за­хо­дзяць у транс­парт на ад­ным пры­пын­ку ра­зам з імі, каб не аштра­фа­ваць.

Ка­ра­цей, скла­да­нас­ці пе­ра­ход­на­га пе­ры­я­ду ёсць.

Але ка­заць пра ней­кія вы­ні­кі і маг­чы­мыя ка­рэк­ты­вы сіс­тэ­мы апла­ты пра­ез­ду мож­на бу­дзе не ра­ней, чым праз ме­сяц, га­во­раць спе­цы­я­ліс­ты.

Дзі­я­на СЕ­РА­ДЗЮК.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».